Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: беларускі футбаліст

Данііл Мірошнікаў (нар.

1 лістапада 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Данііл Мірошнікаў
Поўнае імя Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў
Нарадзіўся 1 лістапада 2000(2000-11-01) (23 гады)
Грамадзянства Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2010—2017 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст)
2014—2017   Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера
2017—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2019   Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)
2019—2020   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 24 (1)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 26 (1)
2022—2023 Беларусь Гомель 9 (0)
2022   Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
Нацыянальная зборная
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам з 10 гадоў у родным Брэсце. Ва ўзросце 14 гадоў перабраўся ў мінскае Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР), дзе стаў выступаць на юнацкім узроўні за каманду Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння вучобы ў РДВАР у ліпені 2017 года вярнуўся ў Брэст і стаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». Перад сезонам 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, пазней прапусціў значны час, толькі з кастрычніка 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі.

У пачатку 2019 года разам з асноўнай камандай «Дынама» праходзіў перадсезонны збор у ААЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду «Руху». Аднак, у складзе не замацаваўся, правёў толькі адзін матч у Першай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Рух» і на правах арэнды далучыўся да «Энергетыка-БДУ». 24 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:6), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба.

У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама», аднак хутка зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі і быў паўторна адпраўлены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ». У сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба. У студзені 2021 года арэнда абаронцы ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана, але ўжо з брэсцкага «Руха». Заставаўся трывалым іграком асновы, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух».

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем». У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкае «Дынама», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». Са студзеня 2023 года стаў рыхтавацца да новага сезона з гомельскім клубам. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель».

Міжнародная кар’ера

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кастрычніку 2016 года прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2017 года — у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2018 года таксама быў у складзе зборнай у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7)

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) дубль Дынама Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  9 6
2018 дубль Дынама Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  7 0
2019 (1) Д2 Рух Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  1 0
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  1 0
2020 Д1 Энергетык-БДУ Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  23 1
2021 Д1 Энергетык-БДУ Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  26 1
2022 (1) Д1 Гомель Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  3 0
2022 (2) Д1 Дынама Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  11 0
2023 Д1 Гомель Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні  6 0

Крыніцы

  • https://dynamo-brest.by/player/daniil-miroshnikov
  • Защитник брестского "Динамо" на правах аренды перешел в "Рух" (руск.). football.by (5 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Мирошников вернулся в брестское "Динамо" из аренды в "Рухе" (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • "Энергетик-БГУ" арендовал у брестского "Динамо" защитника (руск.). football.by (30 ліпеня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  • Брестское "Динамо" продлило контракт с Мирошниковым и вновь отдало футболиста в аренду "Энергетику-БГУ" (руск.). football.by (5 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • "Энергетик-БГУ" продлил контракт с Совпелем, пролонгировал аренду Мирошникова и расстался со Сквирой (руск.). football.by (13 студзеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • "Даниил Мирошников вернулся в «РУХ» из аренды". Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» [руская]. 2021-12-14. Архівавана з арыгінала 2021-12-17. Праверана 2024-03-22.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  • Мирошников пополнил ряды "Гомеля" (руск.). football.by (18 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • "Гомель" отдал Мирошникова в аренду брестскому "Динамо" (руск.). football.by (18 ліпеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Четыре футболиста «Гомеля» вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (2 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Даниил Мирошников тренируется с "Гомелем" (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Данііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў Клубная кар’ераДанііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў Міжнародная кар’ераДанііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў ДасягненніДанііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў Статыстыка выступленняўДанііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў КрыніцыДанііл Дзмітрыевіч Мірошнікаў1 лістапада2000Абаронца (футбол)БрэстФутбол

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Вагінальны сексПраспект Незалежнасці (Мінск)Праспект Жукава (Мінск)Мядзведзь белыFuture Tactical Truck SystemЖыве Беларусь!Канстанцін Аўдзеевіч СмоўскіVII Усебеларускі народны сходБелсатВуж звычайныЗлучаныя Штаты АмерыкіАбдулвагаб Ісакавіч ВагабаўНеарамантызмМайкл ТыпетФаксЖан-Клод ЮнкерВікіпедыяЛітаратураПрыназоўнікІозеф МенгелеГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўСпіс беларускіх фільмаўАлесь КасценьДзеепрыслоўеПрэмія імя СахараваАмонімАмазонкіЗаходняя царква ТорсхаўнаНіл ГілевічДом урада (Мінск)Ефрасіння ПолацкаяЯгайлаАдрэналінВільнюсРапіраNew HorizonstavfwКіданне дыскаФальклор2 маяOnliner.byСідрПрымаўка1xbetМужыцкая праўдаПётр Міронавіч МашэраўСена (корм)Маладосць (часопіс)Сезон 2012/2013 «Атланта» БаранавічыМаскваЗабалоццеАнальгетыкіAgrius cingulataСвірыдаўскія азёрыГлыбокая глотка (секс)Міхась ЛынькоўЯнка КупалаДзеяслоўПрыродны газТалявічыКнігаСяргей Іванавіч ГрахоўскіЧырвоная змена🡆 More