Гісторыя Туніса

Землі сучаснага Туніса былі арэнай многіх знакавых падзей гісторыі старажытнага часу.

Старажытны час

Гісторыя Туніса 
Ксар у паўднёвым Тунісе

У 814 г. да н. э. каланістамі з фінікійскага горада Тыр быў заснаваны горад Карфаген, які за некалькі стагоддзяў ператварыўся ў адну з наймацнейшых дзяржаваў свету. У III ст. да н.э. інтарэсы Карфагена сутыкнуліся з Рымскімі інтарэсамі, што прывяло да Пунічных войнаў, у кожнай з якіх Карфаген пацярпеў паразу, а ў выніку трэцяй у 146 г да н.э. горад быў захоплены і зруйнаваны, а тэрыторыя Туніса ўвайшла ў склад Рымскай дзяржавы. У V стагоддзі Паўночную Афрыку захапілі вандалы і стварылі тут сваё каралеўства.

Сярэднявечча

Гісторыя Туніса 
Туніс Хафсідаў, 1400

У VI ст. вандалаў пацясніла Візантыйская імперыя. У канцы VII ст. уся Паўночная Афрыка трапіла пад уладу Арабскага халіфата. З таго часу Туніс з’яўляецца трывалай часткай араба-ісламскага свету. Пасля распаду адзінага халіфата ў VIII ст. Туніс уваходзіў у склад шэрагу мясцовых арабскіх каралеўстваў (найбольш працяглы час — дынастыі Хафсідаў) ажно да канца XVI ст., калі сюды прышлі туркі-асманы.

Новы час

Падчас асманскага панавання паўночна-заходняя Афрыка была прытулкам для піратаў, даволі незалежным ад Стамбула. У 1705 паўстала фактычна незалежная (хаця і прызнавала Асманскі сюзерэнітэт) дзяржава Туніс пад уладай беяў з дынастыі Хусейнідаў.

Туніс — калонія Францыі

У 1883—1956 гг. Туніс у статусе пратэктарату знаходзіўся пад уладай Францыі, маючы ўласныя герб, гімн, грошы. У Тунісе з’яўляюцца французскія каланісты. Пачынаецца будаўніцтва ліцэяў, чыгунак і шашэйных дарог, партоў, банкаў, прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў (свінец, фосфар, жалезная руда). У 1940 Туніс падпарадкоўваецца рэжыму Вішы; у 1942 краіну акупуюць войскі Вермахта, праз паўгода разгромленыя саюзнікамі.

Незалежны Туніс

У 1956 Францыя прызнала незалежнасць Туніскага каралеўства. У наступным годзе манархія была скасавана. Першыя трыццаць гадоў незалежнасці на чале Туніса стаяў прэзідэнт Хабіб Бургіба, праўленне якога праходзіла пад знакам ісламізацыі. У 1987 Бургіба быў скінуты прэм’ер-міністрам Бен-Алі ў выніку бяскроўнага перавароту, што атрымаў назву «Язмінавая рэвалюцыя». Бен Алі стаў прэзідэнтам на наступныя 24 гады. Ён праводзіў празаходнюю, арыентаваную на ЗША, палітыку.

У снежні 2010 года распачалася «Арабская вясна», калі туніскі актывіст здзейсніў самаспаленне ў сталіцы дзяржавы, запусціўшы тым самым масавыя хваляванні. У выніку дэманстрацыі ўжо да сярэдзіны студзеня наступнага года абярнуліся звяржэннем афіцыйнага ўрада — прэзідэнт Зін Аль-Абідзін Бен Алі і члены яго сям’і былі вымушаныя збегчы з Туніса. Гэтыя падзеі назвалі другой «Язмінавай рэвалюцыяй».

За восем гадоў на пасадзе кіраўніка дзяржавы змяніліся чатыры палітыкі, але стабільнасць у краіну так не вярнулася. Найбольш буйныя трагедыі адбыліся ў першай палове 2015 года. Гэта майскі напад на музей Брага ў сталічных ваколіцах, падчас якога загінула больш за 20 чалавек. А ў чэрвені адбыўся расстрэл турыстаў у курортным горадзе Сусе. Тады ахвярамі ісламістаў стала больш за 70 чалавек. Гэтыя два найбольш рэзанансныя тэракты абвалілі эканоміку Туніса, якая моцна залежыць ад турызму. На наступны год радыкальныя ісламісты, арыентуючыся на групоўкі з суседняй Лівіі, здзейснілі няўдалую спробу захапіць прыгранічны горад каля мяжы з былой «Джамахірыяй лівійскага народа». Улады рэзка ўзмацнілі барацьбу з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам, у лістападзе 2015 года, пасля таго як тэрарыст-смяротнік здзейсніў атаку на прэзідэнцкую гвардыю, ў Тунісе быў абвешчаны рэжым надзвычайнага становішча. Сітуацыя з бяспекай замежных турыстаў засталася напружанай, у тым ліку і з-за блізкага суседства з ахопленай грамадзянскай вайной Лівіяй, і з насычаным ісламісцкімі групоўкамі Алжырам. Акрамя таго, нямала прыхільнікаў тэрарыстычнай арганізацыі знаходзіцца і ў самім Тунісе.

У верасні 2021 года Каіс Саід абвясціў аб маючай адбыцца рэформе Канстытуцыі 2014 года і фарміраванні новага ўрада.

Крыніцы

Tags:

Гісторыя Туніса Старажытны часГісторыя Туніса СярэднявеччаГісторыя Туніса Новы часГісторыя Туніса Туніс — калонія ФранцыіГісторыя Туніса Незалежны ТунісГісторыя Туніса КрыніцыГісторыя ТунісаВандалыПунічныя войныТрэцяя Пунічная вайнаТуніс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ігарыўка (Канатопскі раён)Беларускі лацінскі алфавітДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Забіць прэзідэнтаКірыла ТураўскіSandvineМіхал АнемпадыстаўM8L8THСвабодныя матэрыялыУладзімір Георгіевіч МулявінЛявон ВольскіГалоўная старонкаНапалеон ОрдаBing188-я інжынерна-сапёрная брыгадаФранцыяГарбузРодны склонБеларусыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАляксандр Мікалаевіч КосінецГерб БеларусіБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіІгар Хведаравіч СідарукЯнкава (Пухавіцкі раён)Александрынскі тэатрБеларускі ПЭН-цэнтрКолеры нацыіВасіль БыкаўАнглійская моваBingXВайнаПомнік літары «Ў»Прымыканне (лінгвістыка)ПаўлінкаМікалай I (імператар расійскі)MuhriaМіланПрыпяцьПубліцыстыкаНе бойся!Алесь ПетрашкевічЛабокТадэвуш КасцюшкаКалядыРаслінаводстваЧайка (значэнні)МайАдольф Гітлер УунонаRunciniaБеларуская вёскаЗмітрок БядуляМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Беларусь у складзе Расійскай імперыіБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваViva BraslavМужыцкая праўдаУладзімір НякляеўАлаіза ПашкевічКобрынскі раёнФерментыУжурПечы (Барысаў)Лідская раўнінаБеларуская Народная РэспублікаМіхась БельскіРэчыцаБаладаВіктар КарамазаўБарбара РадзівілГлебаІнданезіяСексуальнасць чалавекаБарыс Іванавіч СачанкаХрыстос прызямліўся ў ГародніПлошча Якуба КоласаНапады на пасольства Лівіі ў Мінску🡆 More