Генадзь Уладзіміравіч Анашкін (17 снежня 1968, Самара) — расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі.
У жніўні 2008 — камандзір 104-га гвардзейскага Чырванасцяжнага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой дывізіі, гвардыі палкоўнік.
Генадзь Уладзіміравіч Анашкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1968 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР → Расія |
Род войскаў | Паветрана-дэсантныя войскі |
Гады службы | з 1987 года |
Званне | гвардыі палкоўнік |
Камандаваў | 104-ы гвардзейскі дэсантна-штурмавы полк 31-я гвардзейская асобная дэсантна-штурмавая брыгада |
Бітвы/войны | Першая чачэнская вайна Другая чачэнская вайна Узброены канфлікт у Паўднёвай Асеціі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (1993), Агульнавайскавую акадэмію Узброеных Сіл РФ (2003). Служыў у паветрана-дэсантных войсках, у 1999—2000 камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам у складзе Міратворчых Сіл у Рэспубліцы Боснія і Герцагавіна.
З чэрвеня 2007 года — камандзір 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў). Раніцай 8 жніўня 2008 года полк быў падняты па трывозе, праз некалькі гадзін палкоўнік Анашкін на чале батальённай тактычнай групы выляцеў у Паўночную Асецію, а ў ноч на 9 жніўня група пад яго камандаваннем пачала марш у Паўднёвую Асецію. Да раніцы 9 жніўня дэсантнікі вышлі да ўскраін Цхінвала.
10 жніўня група ў складзе дзвюх парашутна-дэсантных рот на БМД, узмоцненая чатырма самаходнымі ўстаноўкамі «Нона» і 4-мя БТР рушыла ў глыбокі рэйд па тылах грузінскіх войск да горада Горы. На працягу марша падвяргалася атакам грузінскай авіяцыі, зенітнымі сродкамі быў збіты 1 штурмавік. У раёне сяла Хетагурава група была абстраляна грузінскімі танкамі, у гэтым бою праціўнік быў вымушаны адступіць.
Падыйшоўшы да Горы, дэсантнікі раптоўным ударам захапілі грузінскую ваенную базу Вазіяні, гарнізон, які значна пераўзыходзіў па колькасці дэсантнікаў, разбегся, былі захоплены шматлікія трафеі. У выніку дзёрзкага рэйду быў дэзарганізаваны тыл грузінскіх войск, парушана кіраванне, узнікла масавая паніка, без бою была кінута значная колькасць ваеннай тэхнікі і маёмасці. Днём 12 жніўня пасля ўпартага бою была захоплена пануючая вышыня з тэлевышкай, у баі з абараняючымся праціўнікам знішчаная артылерыйская батарэя грузінскай арміі. За перыяд рэйду група страціла 1 вайскоўца загінуўшым і 9 параненых.
За мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры выкананні воінскага доўгу, Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 5 верасня 2008 года гвардыі палкоўніку Анашкіну Генадзю Уладзіміравічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.
Генадзь Уладзіміравіч Анашкін на сайце «Героі краіны»
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Генадзь Уладзіміравіч Анашкін, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.