Велямічы

Велямі́чы (трансліт.: Vieliamičy, руск.: Велемичи) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Цэнтр сельгаскага кааператыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».

Аграгарадок
Велямічы
Ільінская царква і званіца
Ільінская царква і званіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
128 м
Колькасць двароў
689
Насельніцтва
1 825 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225550
Аўтамабільны код
1
Велямічы на карце Беларусі ±
Велямічы (Беларусь)
Велямічы
Велямічы (Брэсцкая вобласць)
Велямічы

Гісторыя

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 разам з вёскай Альшаны. У XVIXVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва

У 1886 годзе насельніцтва вёскі скадала 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы налічваўся 161 двор і 1234 жыхары. Па стане на 1921 год вёска налічвала 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхароў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва вёскі складала 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.

У 1970 годзе ў Вёсцы налічвалася 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стане на 1996 год налічвалася 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 года насельніцтва вёскі складала 689 двароў і 1825 жыхароў.

Мікравёскі

Традыцыйная вёска дзеліцца на 2 мікравёскі: з усходу знаходзяцца Рагі, а з захаду Шляхта.

Інфраструктура

Велямічы 
Дом культуры

Аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, яслі-сад.

Геаграфія

Вёска размяшчаецца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Славутасці

  • У напрамку Давыд-Гарадка непадалёк ад вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў «Велямічы». Падчас археалагічных раскопак там былі знойдзены сотні пахаванняў. Самыя раннія з іх адносяцца да пачатку хрысціянскай эры. Былі знойдзеныя прадметы побыту таго часу: гліняны посуд, жалезныя нажы, а таксама бронзавыя ўпрыгожанні і іншыя прадметы. Рэшткі слядоў пасяленняў плямёнаў зарубінецкай культуры таксама былі знойдзены недалёка ад могільнікаў.
  • Царква Святога прарока Ільі (Веляміцкая Ільінская царква). Пабудаваная ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы. Велямічы  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000678шыфр 112Г000678
  • У 0,5 км на паўночны ўсход ад могільніка-2 знаходзіцца селішча перыяду ранняга жалезнага веку, Велямічы  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000679шыфр 113В000679
  • Царква хрысціян веры евангельскай

Вядомыя асобы

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Велямічы ГісторыяВелямічы НасельніцтваВелямічы МікравёскіВелямічы ІнфраструктураВелямічы ГеаграфіяВелямічы СлавутасціВелямічы Вядомыя асобыВелямічы СпасылкіВелямічыІнструкцыя па транслітарацыіАграгарадокАльпеньБрэсцкая вобласцьВеляміцкі сельсаветДавыд-ГарадокРуская моваСтолінскі раёнТурское

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПаскаАсіметрыяСпінінгДзікае паляваннеХерстІван ЧыгрынаўПершага маяЦэбарПорт-КолбарнМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Эстонская моваDie ZeitПары-МатчПрыназоўнікВіцебскВясёлка (часопіс)Сяргей Васілевіч БесарабЕўрапейская кінапрэмія за найлепшы еўрапейскі фільмСтараславянская моваЛуіш МантэнегруЭдуард Аляксандравіч АкулінАляксей Анатолевіч НавальныПімен ПанчанкаБургас (Балгарыя)Віктар КазькоЯгор Сямёнавіч СтроеўСяржук СысСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьКаспар ХаўзерМарк ШагалАлесь ПетрашкевічЎПадзелы Рэчы ПаспалітайЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьМіхась ЗарэцкіXX стагоддзеПубліцыстычны стыльІрана-ізраільскі канфлікт (2024)Яндэкс.КартыУніверсітэт Тромсё — Нарвежскі арктычны ўніверсітэтДыялекты беларускай мовыДанчыкДарыя КінзерУльяна ЦвярскаяВШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЮн Сок ЁльЮр’еў дзень (вясенні)Палац Бутрымовічаў (Пінск)Сібіл ШэпердReform.byВялікая Айчынная вайнаАбенроБраслаўСлавянеМіхась ПазнякоўГанакАнатоль ВярцінскіМальтаПастава на каленяхПінскДанута Іванаўна Бічэль-Загнетава640А хто там ідзе?Помнік Максіму БагдановічуСаюз беларускіх пісьменнікаўКаралеўскае літаратурнае таварыстваЯкуб КоласІсламскі супраціў у ІракуБэзХто смяецца апошнім (п’еса)🡆 More