Быхаўская Сінагога

Быхаўская сінагога — іўдзейскае сакральнае збудаванне ў Быхаве, узведзенае ў пачатку XVII ст.

Помнік архітэктуры позняга рэнесансу.

Сакральнае збудаванне
Быхаўская сінагога
Быхаўская Сінагога
HGЯO
Краіна Быхаўская Сінагога Беларусь
Горад Быхаў
Канфесія іўдаізм
Архітэктурны стыль рэнесанс
Дата заснавання XVII ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000156шыфр 512Г000156
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

Цэнтрычнае мураванае абарончае збудаванне, амаль квадратнае ў плане, завяршаецца пакатым 4-схільным дахам. Фасады падзяляюцца тонкім карнізам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус спярша праразалі прамавугольныя і круглыя байніцы (пазней іх замуравалі). Цяпер роўніцы муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прамавугольнымі нішамі. Тоўстыя сцены (1,75 м) першага яруса праразаюць высокія паўцыркульныя вокны з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб'ядноўваюцца на ўсю сцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі пілястрамі, апрацаванымі рустам. Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.

Быхаўская Сінагога 
Інтэр'ер сінагогі

Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае 2-ярусная трыбуна-біма, пляцоўка якой абмяжоўваецца 4 магутнымі 8-граннымі слупамі, злучанымі паміж сабой аркамі. Яны з'яўляюцца канструкцыйнай асновай для цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеннямі. Ніжні ярус бімы мае паўсферычнае перакрыцце, апрацаванае стукавым шматкаляровым раслінным арнаментам, верхні праразаюць паўцыркульныя праёмы. У цэнтры ўсходняй сцяны паміж пілястрамі знаходзіцца алтар-ніша, аблямаваны стукавай ляпнінай.

У наш час знаходзіцца ў занядбаным стане.

Захаваўся будынак школы, які належаў сінагозе. Інтэр'еры і частка фасада страчаны. Прыстасаваны пад вучэбны клас (цагляная частка) і пад жыллё (драўляная частка).

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Быхаўская Сінагога АрхітэктураБыхаўская Сінагога ГалерэяБыхаўская Сінагога ЛітаратураБыхаўская Сінагога СпасылкіБыхаўская СінагогаXVII стагоддзеІўдаізмБыхаўДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьРэнесанс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТэрмінНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеВалерый Станіслававіч МянжынскіСымон БудныСнегЛюксембургБульбаЛесПротазаалогіяБутанТрэці рэйхПалессеЯкуб КоласУкраінаАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўКатастрофа Boeing 737 ля ДжакартыМюнхен21vek.byКарл X БурбонРымРэфармацыяКрасавікЮрась Свірка69БайнэтРасціслаў ЛапіцкіШаманізмКастусь ЦвіркаСтыль (мова)БразіліяАнгкор-ВатРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Раксалана Андрэеўна ПідласаСпортБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўВіктар МарціновічБананАзіяцкі маршрут AH439Махачкала8Слоўнік «Мультитран»Скорасць гукуВасіль ВіткаКатарДзідаФранцыяМікалай Васільевіч СтасРуская ВікіпедыяУладзімір Уладзіміравіч ПуцінГанаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваПрасніцаДэйр-эз-ЗорУНІАНКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Гісторыя беларускай мовыАляксандр Васільевіч КалчакПрыматалогіяМанголіяТочка BYСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскВярбаПавел Антонавіч ШурмейКапыльАфрыкаПланетаБеларускі дзяржаўны тэатр лялекСажалкаГомельЮр’еў дзень (вясенні)ПолацкГульня тронаў (раман)Загляне сонца і ў наша аконцаМінск🡆 More