Плюшавы Дэсант

«Плю́шавы дэса́нт» — падзея, зьвязаная з групай швэдзкіх лётчыкаў, якія паводле паведамленьняў некаторых інфармацыйных агенцтваў 4 ліпеня 2012 году выляцелі з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасяклі межы беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцелі на Івянцом і, па некаторых меркаваньнях, ляталі нават над Менскам.

Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, яны скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаны цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да выкананьня свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчары менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць.

Прадстаўнікі вайскова-паветраных сілаў Летувы паведамлялі выданьню Lietuvos rytas аб факце парушэньня паветранае прасторы.

Паводле словаў пілётаў, што прымалі ўдзел у акцыі, яны прабылі на тэрыторыі паветранае прасторы Рэспублікі Беларусь прыкладна 1—1,5 гадзіны і бязь цяжкасьцяў вярнуліся ў Летуву.

Адзнакі інцыдэнту

На фота і відэа ўпэўнена бачныя сьведчаньні палёту неідэнтыфікаванага самалёту над беларускай мясцовасьцю: у відэа бачная частка івянецкага краявіду й панарама аднаго зь мікрараёнаў, які некаторыя чытачы беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў ідэнтыфікуюць як мікрараён Малінаўка альбо Сухарава. Іншыя чытачы лічаць інцыдэнт грубай фальсыфікацыяй, зробленай у палітычных мэтах.

Палёт швэдзкага самалёта над Беларусьсю быў неаднаразова параўнаны зь пералётам і прызямленьнем на Чырвонай плошчы ў Маскве Матыяса Руста, нямецкага спартоўца-пілёта, 28 траўня 1987 году.

Сьведчаньні

Жыхары Івянцу сьведчаць аб тым, што бачылі пралёт самалёта над пасёлкам і скідваньне цацак на зямлю. Таксама некаторыя сьведкі інцыдэнту адзначаюць, што мясцовая міліцыя апэратыўна сабрала скінутыя на Івянец цацкі. Мясцовыя жыхары баяліся таго, што цацкі могуць быць атручанымі і ўвогуле баяліся рэакцыі ўладаў, якія маглі даведацца пра тое, што жыхары зьяўляліся звычайнымі сьведкамі інцыдэнту. Паводле інфармацыі газэты Наша Ніва, знайшоўся жыхар мікрараёну Сухарава, які здолеў атрымаць адну з цацак, што прызямлілася ў мікрараёне.

Рэакцыя беларускага ўраду

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь лічыць сам факт пранікненьня замежнага самалёта ў беларускую паветраную прастору, парушэньне яе цэласнасьці і скіданьне цацак з заклікамі да выкананьня свабоды слова фальсыфікацыяй. У міністэрстве заяўляюць, што «фактаў, якія пацьвярджаюць перасячэньне замежным транспартным сродкам беларускае паветранае прасторы, няма».

Паводле інфармацыі некаторых інфармацыйных агенцтваў і бацькоў КДБ Беларусі арыштавала Антона Сурапіна — чалавека, які фатаграфаваў плюшавых мядзьведзікаў.

26 ліпеня 2012 году кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаў факт парушэньня мяжы, а 31 ліпеня адправіў у адстаўку старшыню беларускага памежнага камітэту генэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна. Да таго ж Лукашэнка пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса.

7 жніўня фігурантам справы — Антону Сурапіну й Сяргею Башарымаву — прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачваньні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Плюшавы Дэсант Адзнакі інцыдэнтуПлюшавы Дэсант СьведчаньніПлюшавы Дэсант Рэакцыя беларускага ўрадуПлюшавы Дэсант Глядзіце таксамаПлюшавы Дэсант КрыніцыПлюшавы Дэсант Вонкавыя спасылкіПлюшавы ДэсантІвянецІўеБеларусьДзевянішкіКовенскі раёнЛетуваМенскПацюнскі аэрадромПрэзыдэнт БеларусіСалечнікіШвэцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Летувісы.my.isКарлаў унівэрсытэтВашынгтон (акруга Калюмбія)2007Сэрыя AБел-чырвона-белы сьцягБітва пад Кейданамі.lt.by1991КазяльцовыяЛязьбійская парнаграфіяАркадзь КуляшоўISSN.irМацуо БасёСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРыгор Барадулін.kw.dz.nfІзраільКанадаВіктар ЖыбульРасеяКлеапатраБеларускі клясычны правапіс.ge.ilРасейская імпэрыяТуваВітаўтІнфарматыка1926Паўночна-Заходні крайІндыра ГандзіEU MedЧорны сьпіс Эўразьвязу41Леў Сапега.tr2000Аляксандар ЛукашэнкаДотык пісі рукою18 верасьняВідзаўскі сельсавет.cfГімн Беларускай ССР.mg.ehМікола ЕрмаловічФранцішак Багушэвіч1939БрысбэйнЦыбуля (расьліна)Зора КіпельМокша (народ)55.clПрыдатак (мовазнаўства).rs1870.nc18781884.szЛютэранстваРымская імпэрыяКарл III (кароль Вялікабрытаніі)Полацкае княства2022ЎМеста1918🡆 More