Let It Be

Let It Be — дванаццаты і апошні студыйны альбом The Beatles.

Ён выйшаў 8 траўня 1970 году, празь непрацяглы час ад абвяшчэньня пра распад гурту.

Let It Be
Альбом The Beatles
Выдадзены 8 траўня 1970 г.
Запісаны люты 1968 — красавік 1970
Жанр Рок
Працягласьць 35:13
Выдавец Apple
Прадусар Філ Спэктар
Храналёгія The Beatles
Yellow Submarine
(1969)
Let It Be
(1970)

Большасьць матэрыялу дыску была створана і запісана ў студзені 1969 году перад запісам Abbey Road. З гэтае нагоды частка фэнаў сьцьвярджае, што апошнім дыскам гурту мусіць лічыцца менавіта Abbey Road. Дыск меўся выйсьці перад Abbey Road як «Get Back», але музыкі былі незадаволеныя якасьцю мастэрынгу, зробленага Глынам Джонсам і матэрыял на пэўны час трапіў на паліцу. Новая вэрсія была атрымана з арыгінальных плёнак Філам Спэктрам і пабачыла сьвет пад назовам Let It Be. Фактычна, дыск зьяўляўся саўндтрэкам да дакумэнтальнае стужкі пра гурт, прысьвечанае рэпэтыцыям і запісу альбома. З-за таго, што дзьве песьні ўжо былі запісаныя і выдадзеныя як самотнікі раней, «Get Back» і «Let It Be», яны былі нанова перамікшаваны да выхаду альбома.

Як рэпэтыцыі, так і запіс альбому не былі роўнымі з-за павелічэньня антыпатыяў паміж чальцамі гурту. Падчас усяго запісу не спыняліся спрэчкі паміж музыкамі. Так, падчас аднога з днёў рэпэтыцыяў Джордж Гарысан зышоў з гурта пасьля сур’ёзнага разладу адначасова і зь Ленанам і з Макартні з тым, каб праз колькі дзён вярнуцца назад. У выніку дакумэнтальная стужка замест дэманстрацыі працэсу запісу дыску прадэманстравала працэс распаду гурта.

Нягледзячы на нэгатыўны агляд «Rolling Stone» ў момант выхаду, перагляд погляду на альбом пазьней прывёў да таго, што той трапіў на 86 месца ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў.

У 2003 годзе выйшаў дыск з альтэрнатыўным мікшаваньнем, Let It Be… Naked.

Зьмест

Ленанам/Макартні, калі не пазначана іншае зьяўляецца аўтарам усіх песень. 

Першы бок
НазваАсноўны сьпеў Працягласьць
1. «Two of Us»  Макартні і Ленан 3:33
2. «Dig a Pony»  Ленан 3:52
3. «Across the Universe»  Ленан 3:47
4. «I Me Mine» (Джордж Гарысан)Харысан 2:25
5. «Dig It» (Ленан/Макартні/Гарысан/Стар)Ленан 0:49
6. «Let It Be»  Макартні 4:01
7. «Maggie Mae» (народная, аранж. Ленан/Макартні/Гарысан/Стар)Ленан і Макартні 0:41
Другі бок
НазваАсноўны сьпеў Працягласьць
1. «I've Got a Feeling»  Макартні і Ленан 3:37
2. «One After 909»  Ленан і Макартні 2:52
3. «The Long and Winding Road»  Макартні 3:37
4. «For You Blue» (Гарысан)Гарысан 2:32
5. «Get Back»  Макартні 3:07

Крыніцы

Tags:

The BeatlesАльбом

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віктар Жыбуль28 красавікаТацяна СапачСлуцакРэлігія ў БеларусіВікіслоўнік8 сакавікаУнівэрсальны каардынаваны часСонцаТыраспаль23 красавікаСубэтнасМікалай МірскіАлесь Пісьмянкоў1951Ніна МацяшПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўГарнастайАрубаЗдароўеРаіса БаравіковаJavaПагоняЖамойцьБеларуска-літоўскія летапісыПаўлюк ТрусГенадзь Валер’евіч ШутаўБраўзэрШпакКліменці ШутІгнат КанчэўскіКонаСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняЛіпеньЛінкарЧорная дзіркаПольшчаМастацкі творКасмадром імя Сатыша ДгаванаАнатоль СербантовічСтраўнікДзейнікІгар ТурМацьвей СьвідзінскіБеларуская Народная РэспублікаЭротыкаФульда (рака)КнігаЯўген ВалошынЖывапісАндрэй ХадановічНаша думкаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Вэб-дызайнВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняІтальянская моваЛізаньне похвыВершаваны памерСельская гаспадаркаБеларускі клясычны правапісМіжнародны стандартны кніжны нумарПаэзіяДыплём1874ПалесьсеПарнаграфія для жанчынПаўднёвы полюсВялікабрытаніяСавушкін прадукт🡆 More