Філёзаф Пры Сьвятле Каганца

Філёзаф пры сьвятле каганца (па-ангельску: A Philosopher by Lamplight) — карціна Джозэфа Райта з Дэрбі.

Невядома калі Райт напісаў карціну, але ўпершыню яны была выстаўленая ў 1769 годзе ў Лёндане «Таварыствам дзеячоў культуры». Гэта быў адзін з найранейшых твораў Райта, у якім функцыю асьвятленьня адыгрывае штучная крыніца сьвятла. Пазьней мастак стане знакамітым менавіта гэтай мастацкай тэхнікай.

Філёзаф пры сьвятле каганца
Філёзаф Пры Сьвятле Каганца
англA Philosopher by Lamplight
Мастак Джозэф Райт з Дэрбі
Год 1769
Тып палатно, алей
Памеры 128,2 × 102,9
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі

Апісаньне

Апісаньне карціны падавалася ў каталёгу 1801 году разам з карцінай «Альхімік, які вынаходзіць фосфар». Кожная зь іх утрымлівае дамінантную постаць на пярэднім пляне зь дзьвюма іншымі другараднымі асобамі; дзеяньне абедзьвюх карцінаў адбываецца ўначы, паказваюцца людзі сталага веку, заахвочаныя навуковымі пошукамі.

Карціна паказвае сталага чалавека, філёзафа альбо пілігрыма, які сядзіць у асьветленай сьвятлом каганца пячоры і абглядае набор чалавечых косткаў. Два драбнейшыя мужчыны ці хлопцы, апранутыя як пілігрымы (пра што кажуць марскія грабянцы на іх шляпах: эмблема сьв. Якава) набліжаюцца да яго з дрыготай. Памеры гэтых постацяў наўмысна кантрастуюць з постацьцю філёзафа. Знадворку пячоры ляндшафт змрочны, асьветлены толькі месячным сьвятлом, што прабіваецца скрозь хмары.

Філёзаф Пры Сьвятле Каганца 
Дэмакрыт у мэдытацыі, Сальватор Роза.

Імаверна, на сюжэт твору паўплывала карціна «Дэмакрыт у мэдытацыі» аўтарства Сальватора Розы (1615—1673). Джон Гамілтан Мортымэр, сябра Джозэфа Райта, быў вялікім аматарам творчасьці Розы, таму, мажліва, Райт меў магчымасьць убачыць твор мастака альбо прынамсі ягоную гравюру. Дэмакрыт быў грэцкім філёзафам, знакаміты сваім высьмейваньнем чалавечае дурасьці.

«Філёзаф» Райта дасьледуе частку шкілета, аднак гэта не прадстаўляецца сур’ёзным анатамічным досьледам. Ён знаходзіцца сярод рэчаў, якія адлюстроўваюць кароткачасовую сутнасьць жыцьця — шкілет, сьвятло каганца, якое ўрэшце мусіць згаснуць, пясочны гадзіньнік, прыцішаны хмарамі месяц і змрочная рака.

Выраз твару філёзафа, суздром паглынутага ў роздумах, і трымценьне двух пілігрымаў могуць сымбалізаваць заклапочанасьць навуковым бачаньнем сьвету і асьветніцтвам часоў Джозэфа Райта.

Крыніцы

Tags:

Ангельская моваДжозэф РайтЛёндан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БіскупЎіндгукEBayАркаПарнаграфія ў БеларусіІсьляндзкі конь.neПлоцевы актВялікае Княства ЛітоўскаеВінцэнт СарагоскіВільняУсходнія могілкіНазоўнікГрамадзкі набытакМінэтКазімер Ягайлавіч30 красавіка2011Інфармацыйныя тэхналёгііДж (дыграф)Расейская акупацыя БеларусіРадзівілыОўручБеларусізацыяВіла1632Алесь КажадубГомельHTTPSЯндэксХарэйКанюшынаМінятВітольд Бялыніцкі-БіруляМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВіцебскі паветАдвечным шляхамАлесь БадакВіцебскМіхаіл МураўёўТаронтаАндрэй ХадановічfvrneПавал ВусаўМаскоўскі мэтрапалітэнСанкт-ПецярбургНіл ГілевічЛеўкацытКанстытуцыя ССРБ 1919 годуУліковы запіс MicrosoftЛепельскі раёнВікіКобрынскае княстваСуд Фрунзэнскага раёнуБыў. Ёсьць. БудуОйча нашАлтайМіхал ВітушкаВіктар Марціновіч2010ЛічэбнікБарабанНікатынВольга КараткевічСаньнікаваВусаваМільянэр з трушчобаўЭтыкаКрывіч (часопіс)🡆 More