Фрэнк Білінгс Кэлаг (анг.
Frank Billings Kellogg, 22 сьнежня 1856, Патсдам, Нью-Ёрк — 21 сьнежня 1937) — амэрыканскі дзяржаўны дзяяч.
Набыў вядомасьць дзякуючы справам супраць манаполіяў. У 1912 быў абраны старшынёй Амэрыканскай асацыяцыі адвакатаў. У 1916 г. быў абраны ў сэнат ЗША, але перавыбрання ў 1922 г. не дамогся. У 1923 годзе быў накіраваны прэзыдэнтам Гардынгам на 5-ю Панамэрыканскую канфэрэнцыю ў Сант’яга (Чылі). У 1923—1925 пасол ЗША ў Вялікабрытаніі. У 1925 годзе быў прызначаны прэзыдэнтам Куліджэм Дзяржаўным сакратаром ЗША. На гэтай пасадзе больш за ўсё праславіўся падпісаньнем Пакта Брыяна-Кэлага. За гэта ў 1929 годзе быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру.
Фрэнк Білінгс Кэлаг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Фрэнк Білінгс Кэлаг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.