Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году былі праведзеныя ў два туры: першы 23 красавіка, другі — 7 траўня.

Яны сталі адзінаццатымі выбарамі прэзыдэнта Пятай францускай рэспублікі. На быў абраны на пяцігадовы тэрмін наступны кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт Францыі. Перамогу ў другім туры атрымаў Эманюэль Макрон. Першасныя партыйныя выбары па вылучэньні кандыдатаў ад асноўных партыяў адбыліся ў Францыі са студзеня па кастрычнік 2016 году. 20 лістапада 2016 году Нікаля Сарказі зьняў сваю кандыдатуру. 1 сьнежня 2016 году Франсуа Алянд абвясьціў аб тым, што не ідзе на другі тэрмін, і зьняў сваю кандыдатуру з выбараў. Выбары ня будуць праходзіць праз электроннае лічэньне галасоў, а ўсё будуць лічыць уручную. Галоўная прычына — гэта страх перад Расеяй, якая можа паўплываць на вынік выбараў у Францыі.

← 2012
 Сьцяг Францыі
Прэзыдэнцкія выбары ў францыі
7 траўня 2017 г. (2-і тур)
Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году
Кандыдат Эманюэль Макрон Марын Лё Пэн
Партыя «Наперад» «Нацыянальны фронт»
Галасоў выбаршчыкаў 20 703 694 10 637 120
Адсотак 66,06% 33,94%

Спаборы

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году 
Франсуа Фіён
Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году 
Бэнуа Амон
Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году 
Жан-Люк Мэляншон

Бэнуа Амон ад Сацыялістычнай партыі, да якой належаў дзейны прэзыдэнт Франсуа Алянд ад пачатку не разглядаўся ў якасьці найбольш папулярнага вылучэнца. Галоўная барацьба разгарнулася паміж Марын Лё Пэн і Эманюэлем Макронам. У перадвыбарчай праграме Марын Лё Пэн паабяцала паспрыяць вяртаньню франка ў якасьці нацыянальнай валюты замест эўра. Яшчэ яна падтрымала Расею ў яе захопніцкіх паводзінах да Ўкраіны й далучэньні Крыму. Франсуа Фіён выбыў на справе з спабораў з-за скандалу. Выявілася, што ён уладкаваў на працу сваю жонку сваім памочнікам, але, насамрэч, яна ніколі не выконвала сваіх абавязкаў. Іншым выбылым вылучэнцам зь ліку найбольш папулярных стаў Жан-Люк Мэляншон.

Першы тур

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году 
Пераможцы па дэпартамэнтах галасаваньня 23 красавіка 2017 у Францыі

     Эманюэль Макрон

     Марын Лё Пэн

     Франсуа Фіён

     Жан-Люк Мэляншон

23 красавіка 2017 году ў 1- галасаваньні кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Францыі Эманюэль Макрон і Марын Лё Пэн выйшлі ў 2-і тур галасаваньня. Эманюэль Макрон набраў 24% галасоў, а Марын Лё Пэн — 22%.

Асоба Грамада Вынік (чал.) Вынік (адсотак)
Эманюэль Макрон Наперад! 8 657 326 24,01 %
Марын Лё Пэн Нацыяналісты 7 679 493 21,30 %
Франсуа Фіён Рэспубліканцы 7 213 797 20,01 %
Жан-Люк Мэляншон Непакорная Францыя 7 060 885 19,58 %
Бэнуа Амон Сацыялістычная грамада Францыі 2 291 565 6,36 %
Нікаля Дзюпон-Эньян Уставай, Францыя 1 695 186 4,70 %
Жан Лясаль Будзем супраціўляцца 435 365 1,21 %
Філіп Путу Новая антыкапіталістычная грамада 394 582 1,09 %
Франсуа Асэліно Народны рэспубліканскі саюз 332 558 0,92 %
Наталі Арто Рабочая барацьба 232 428 0,64 %
Жак Шэмінад Салідарнасьць і разьвіцьцё 65 598 0,18 %
Усяго выбаршчыкаў 47 581 118 100,0 %
Не галасавала 10 577 572 22,23 %
Галасавала 37 003 546 77,77 %
Пустыя 659 302 1,78 %
Несапраўдныя 285 431 0,77 %
Агулам лічба галасоў 36 058 813 97,45 %
Крыніцы: Канстытуцыйная рада Францыі, МУС Францыі

23 красавіка 2017 году на плошчы Бастыліі ў Парыжы паліцыя разагнала ўдзельнікаў беспарадкаў, якія ламалі агароджы з нагоды незадаволенасьці вынікамі выбараў.

Другі тур

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году 
Пераможцы па дэпартамэнтах у другім туры выбараў 2017 у Францыі

     Эманюэль Макрон

     Марын Лё Пэн

7 траўня 2017 году ў выніку 2-га галасаваньня перамог Эманюэль Макрон, які набраў 66,06% галасоў (20 703 694 чал.). Марын Лё Пэн атрымала 33,94% (10 637 120 чал.).

Крыніцы

Tags:

Прэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году СпаборыПрэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году Першы турПрэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году Другі турПрэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 Году КрыніцыПрэзыдэнцкія Выбары Ў Францыі 2017 ГодуНікаля СарказіФрансуа АляндФранцыяЭманюэль Макрон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВусаўЛеўкацытРаман СкірмунтАндрэй КурэйчыкМагілёў2011ДамоваВадзім БолбасВасіль ЗуёнакЮры ГумянюкІксвідэаАляксандар ЛукашэнкаПесьня пра зубраБеларуская Народная РэспублікаМаксім БагдановічАкіянТаварыства беларускай школыНікатынОйча нашГалоўная старонкаШвэрынскі замакМагаКастрычнікРаіса БаравіковаАлесь КажадубМаксім ТанкПарнафільм у ФранцыіБруна КрайскіЛявон ВашкоMozilla FirefoxУладзімер ЗяленскіІван ШамякінАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Янка Брыль2010Бісэксуальная парнаграфіяВыказьнік2012Санкт-ПецярбургДжоні ДэпАлесь АркушГішпаніяДзяжаІмбрычакЭдуард ВаласевічСяргей АлейнікІван Церцель8-я брыгада РХБАПохва (неадназначнасьць)Вэб-дызайнПрэзыдэнт БеларусіЎіндгукТадэвуш КасьцюшкаЧПрыназоўнікПапова ГараСтарабеларуская моваАрхаізмПолацакКарлес ПудждэмонАкторы парнафільмаўЛюбарт (імя)Адам МіцкевічМаёнтакРагнедаJavaВасіль БыкаўЭратычнае мастацтваАсобны аддзел войскаў БНР у БалтыіВасіль ЖуковічЧорны кот (арганізацыя)Міжнародны жаночы дзень🡆 More