Порваская Супольнасьць

По́рваская супо́льнасьць — супольнасьць 13 збольшага паўночнаэўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў.

Утвораная ў 1992 падпісаньнем Порвускай агульнай дэклярацыі, якая заснавала поўную супольнасьць(en) між і ў цэрквах. Хоць насамрэч дэклярацыя была заключаная ў Ярвэнпяя (Фінляндыя), аднак назоў супольнасьці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя сьвяткаваньні з нагоды заключэньня сьвятой супольнасьці.

Порваская Супольнасьць
Краіны, дзе знаходзяцца цэрквы-ўдзельніцы Порваскай супольнасьці. Англіканскія цэрквы падпісаныя ружовым ці фіялетавым, лютэранскія — чырвоным

У 1938 року арцыбіскуп кентэрбэрыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбэцкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і катэдральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэньня з заснаваньнем больш шырэйшае Порваскае супольнасьці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаэўрапейскіх краінаў. Пазьней далучыліся англіканскія цэрквы Ібэрыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць япіскапальную палітыку.

Порваская супольнасьць ня мае цэнтральнага альбо надгляднага органу. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, зь якіх складаецца кантактная група, што зьбіраецца шторок. Два біскапы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсьць ейнымі самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары. Дзеля абмеркаваньня пытаньняў, датычных усяе Супольнасьці, склікаюцца таксама канфэрэнцыі і сходы.

Удзельнікі

Падпісанты Порваскай дэклярацыі:

    1994
    1995
  • Царква Ангельшчыны
  • Эвангельская лютэранская царква Фінляндыі
  • Царква Ірляндыі
  • Царква Ісьляндыі
  • Царква ў Ўэльсе
    2001
  • Люзытанская каталіцкая апостальская эвангельская царква (Партугалія)
  • Гішпанская рэфармаваная япіскапская царква
    2010
  • Царква дацкага народу

Цэрквы-назіральніцы:

  • Эвангельская лютэранская царква Латвіі (1994)
  • Латвійская эвангельская царква за мяжой (2010)
  • Лютэранская царква Вялікабрытаніі (2010)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

en:Full communionАнгліканстваЛютэранстваФінляндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧарнобыльДруяЮры ПадабедGoogleІван ЧыгрынаўmrwlqСакрат ЯновічРэжым ЛукашэнкіВолатЧасаў ЯрMac OSЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўАнатоль СербантовічЧэлес.itСпакусьнікіМужчына зьверхуІван ЮрынФарбаЖыве Беларусь! (песьня)Вольга ЧамаданаваФінансыПадлетакАкторы парнафільмаўK (літара)СыднэйЯкса (дзяржава)Ісак НьютанСяргей Паўлавіч АбламейкаГерб ПружанаўВольны хорЧэская моваMemento moriВагінальны сэксРуслан КашулінскіМерацкая ратушаМаксім ГарэцкіГуданСтаніслаў ШушкевічЖамойтыГімн БеларусіНіл ГілевічМікола МятліцкіКімбарДамаскКраязнаўчая газетаIRCЭтнічная тэрыторыя беларусаўГердаРусіфікацыя БеларусіГаяна-ЭсэкібаРэч Паспалітая.aoКубізмРасейцыМукачаваШчучынЗбанҐПастава 69Грамадзкі набытакПошукавая аптымізацыяРэформа беларускага правапісу 1933 году🡆 More