Катастрофа Ту-134А Пад Менскам: авіяцыйная катастрофа

Катастрофа Ту-134А пад Менскам — авіякатастрофа, якая адбылася 1 лютага 1985 году ў раёне пасёлку Нежаўка на Меншчыне.

Катастрофа Ту-134А пад Менскам
Катастрофа Ту-134А Пад Менскам: Хада падзеяў, Расьсьледваньне, Наступствы
Аналягічны Ту-134А кампаніі «Белавія»
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 1 лютага 1985 году
Час 8:01
Характар падзеньне на зямлю
Прычына памылка пры тэхнічным абслугоўваньні
Месца катастрофы каля пасёлку Нежаўка, за 10 км ад аэрапорту «Менск-2»
Пункт вылету Менск (Менск-2)
Пункт прызначэньня Ленінград (Пулкава)
Паветранае судна
Мадэль самалёта Ту-134А
Дата выпуску 1982
Авіякампанія «Аэрафлот» (СССР)
Рэгістрацыйны нумар СССР-65910
Пасажыры 74
Экіпаж 6
Загінулі 58
Выжылі 22

Хада падзеяў

Самалёт Ту-134АК з бартавым нумарам 65910 (заводзкі-63969, сэрыйны-63-19) быў выпушчаны заводам ХГАПП 11 мая 1982 году. 8 чэрвеня таго ж году яго перадалі МГА СССР у 235-ы асобны ўрадавы авіяатрад. 16 лістапада 1984 году авіялайнер быў пераведзены ў 1-ы Ленінградзкі аб’яднаны авіяатрад (Ленінградзкае УГА), а ўжо праз два дні — у 1-ы Менскі аб’яднаны авіяатрад (Беларускае ўпраўленьне ГА — БУГА). Самалёт эксплюатаваўся адносна нерэгулярна і на канец студзеня 1985 году меў налёт 685 гадзін і 448 пасадак. 25 студзеня 1985 году борт 65910 завяршыў адзін са сваіх палётаў. 26 студзеня ў яго бакі залілі 8200 кіляграмаў паліва, пасьля чаго пакінулі на некалькі дзён на адкрытай пляцоўцы. На працягу гэтых дзён стаяў мароз і ішоў сьнег. 30 і 31 студзеня было праведзена тэхабслугоўваньне самалёта па форме Ф-2. 1 лютага ў 5 раніцы пачаліся падрыхтоўкі авіялайнера да палёту.

Ту-134А Беларускага падразьдзяленьня «Аэрафлёту» СССР накіроўваўся з аэрапорту «Менск-2» ў ленінградзкі аэрапорт «Пулкава». Узьлёт пачаўся ў 7:55. Праз 6 сэкундаў пасьля адрыву ад зямлі на вышыні 35 м і хуткасьці 325 км/г адбылося рэзкае падзеньне абаротаў левага рухавіка. Экіпаж яго парыраваў, разьвярнуў самалёт у бок рухавіка, што спыніўся, і працягнуў набіраць вышыню. Праз хвіліну на вышыні 220 м адмовіў правы рухавік. Спрабуючы захаваць хуткасьць, КПС пачаў зьніжаць самалёт. Пасьля выхаду з аблокаў на вышыні 100—200 м самалёт апынуўся над лесам. Пры сутыкненьні з дрэвамі самалёт зрабіў просеку даўжынёй 570 м, распаўся і часткова згарэў.

Катастрофа адбылася каля пасёлку Нежаўка за 10 км ад аэрапорту «Менск-2». Месца здарэньня было выяўлена наземнымі пошукавымі групамі праз 3 гадзіны 14 хвілінаў пасьля аварыі. Загінулі тры з шасьці чальцоў экіпажу і 55 пасажыраў (з 74).

Расьсьледваньне

Падчас стаянкі пры адмоўнай тэмпэратуры паветра на крылах утварыўся лёд. Пры падрыхтоўцы да палёту самалёт быў сьпярша абліты гарачай вадой, а пасьля апрацаваны вадкасьцю «Арктыка». У выніку на пераахалоджаных халодным палівам верхніх панэлях крыла ўтварылася малазаўважная празрыстая корка льду. Падчас узьлёту лёд сарвала паветраная плынь і засмактала ў абодва рухавікі, што выклікала пампаж кампрэсараў, ад чаго яны цалкам былі зруйнаваныя. А праз рэзкае падвышэньне тэмпэратуры ў камэрах спальваньня былі цалкам зруйнаваныя турбіны.

Пасьля супольных дасьледваньняў і выпрабаваньняў вопытна-канструктарскае бюро і ДзяржНДІЭІРАТ назвалі прычынай крушэньня ўтварэньне «паліўнага» ільду на паверхні кесон-бакаў. Аднак міністар грамадзянскай авіяцыі Б. П. Бугаеў 24 чэрвеня 1985 году даклаў Савету міністраў СССР, што прычыну трапленьня льду ў рухавікі ўстанавіць немагчыма:


Катастрофа Ту-134А Пад Менскам: Хада падзеяў, Расьсьледваньне, Наступствы  Причину попадания льда в двигатели из-за значительных их разрушений установить не представилось возможным… Катастрофа Ту-134А Пад Менскам: Хада падзеяў, Расьсьледваньне, Наступствы 

—Б. Бугаеў, http://www.svavia.ru/info/lib/sel_chsm7.html

Пры першым абсьледаваньні рухавікоў самалёта было выяўлена поўнае разбурэньне кампрэсараў і турбін. Пры гэтым аб’ём пашкоджаньняў у абодвух рухавіках быў аднолькавы, што сьведчыла аб агульнай прыродзе іх разбурэньня. Пры вывучэньні рухавікоў у Дзяржнііэрат ВПС было выяўлена, што прычынай катастрофы стаў помпаж, які пачаўся ў выніку трапленьня ў рухавікі лёду. Сам лёд знойдзены ня быў, бо праз пажар на месцы катастрофы ўвесь растаў. Вывучэньне прычыны зьяўленьня лёду фактычна стала барацьбой паміж КБ Тупалёва і Беларускім Упраўленьнем грамадзянскай авіяцыі, дзе першы абвінавачваў іншага ў няякасным тэхабслугоўваньні, а другі першага-ў нізкай надзейнасьці рэактыўных рухавікоў.

Файл:TU-134 A 65910.jpg
TU-134 A 65910

Хоць противообледеницельная сыстэма была ўключана, у злучэньні трубаправода да фланца патрубка падачы гарачага паветра ў шкарпэтку паветразаборніка было выяўлена парушэньне герметычнасьці, прычынай чаго было выпадзеньне часткі пракладкі (таўшчыня 1 мм) у злучэньні. З гэтага паўстала вэрсія, што з-за адмовы часткі дадзенай сыстэмы лёд утварыўся на сьценках паветразаборнікаў, пасьля чаго адарваўся і трапіў у рухавікі. Аднак надвор’е ў той дзень не спрыяла адукацыі абледзяненьня, да таго ж дасьледаваньні ў ГосНИИ ГА паказалі, што адсутнасьць пракладкі толькі нязначна зьніжае эфэктыўнасьць противообледеницельной сыстэмы. Тады было вырашана праверыць магчымасьць трапленьня ў рухавікі лёду з крылаў. Для гэтага ў ГосНИИ ГА былі праведзены выпрабаваньні з мадэльлю самалёта ў аэрадынамічнай трубе, але замест лёду выкарыстоўвалі гарох. Аднак гэтыя выпрабаваньні паказалі, што аб’ём лёду, які патрапіў з крылаў у рухавікі, недастатковы для ўзьнікненьня помпажа. Паліва (8200 кг) пасьля аблёту няякаснага рамонтна рухавіка, за некалькі дзён да авіяцыйнага здарэньня (АЗ), не было зьліта пры перападах тэмпэратур і марозе па прычыне эканоміі паліва (зьніжэньня сабекошту авіяперавозкі), што і прывяло да пачатку крышталізацыі яго ў кесонаў. Тым больш, што самалёт быў абсталяваны больш надзейнымі і цягавітымі рухавікамі Д-30, у адрозьненьне ад раньніх Д-20. Якія былі разьлічаны і на факт магчымасьці трапленьня ў іх лёду з крылаў.

Наступствы

З прычыны пададзенае міністрам грамадзянскай авіяцыі тлумачальнай запіскі з самалётамі Ту-134 і іхнімі рухавікамі нічога не праводзілася ў кірунку павышэньня надзейнасьці ва ўмовах натуральнага абледзяненьня, і 5 кастрычніка 1989 году аналягічная сытуацыя паўтарылася ў маскоўскім аэрапорце «Ўнукава». Аднак у апошнім выпадку рухавік самалёту «Ту-134А» адмовіў яшчэ падчас разгону, і ўсё скончылася без ахвяраў.

Аналягічны выпадак адбыўся, таксама ў зімовы пэрыяд, пры ўзьлёце 6 сьнежня 1997 году транспартнага самалёта Ан-124-100 (належыць ВПС Расеі) з аэрадрома Іркуцк — 2. Які ўпаў на жылыя кварталы з адмовай трох рухавікоў. Што пацьвярджае аб аналягічнасьці крышталізацыі паліва ў кесонаў.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Катастрофа Ту-134А Пад Менскам Хада падзеяўКатастрофа Ту-134А Пад Менскам РасьсьледваньнеКатастрофа Ту-134А Пад Менскам НаступствыКатастрофа Ту-134А Пад Менскам ЛітаратураКатастрофа Ту-134А Пад Менскам Вонкавыя спасылкіКатастрофа Ту-134А Пад МенскамАвіякатастрофаМенская вобласьцьНежаўка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дорг (імя)ТэхналёгіяВысакосны годКіляграмТрактар (стадыён)Русіфікацыя БеларусіМадэль OSIШыратаАнтон ЯленскіЛявон БаршчэўскіПарнафільм у ФранцыіЁган КройфКупал-цыбулінаПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)2008Ісус ХрыстосСтаніслаў Булак-БалаховічБеларуская дзіцячая літаратураЯгінтЗарэчны (Пензенская вобласьць)КурыцаGmailКеліхДамінік дэ ВільпэнАляксандар ЛукашэнкаМобі ДыкАлег17011838Робін ЎільямзМэлятанінСандэАўкштотаНямецкая Дэмакратычная РэспублікаДрама (аповесьць)Падляскія мучанікіКастрычнік (кінатэатар, Менск)Ігар19171739Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтПружанскі РА СК РБВікіманія1384БлогДзевятковая сыстэма зьлічэньняЛіянэль МэсіЭратычнае кіноУсходняя ЭўропаХронасФутурызмМышоўкаБеларуская (тарашкевіца)РаўкіБітва на НёманеПарнаграфіяБеларуская міталёгіяНекамэрцыйная арганізацыяЛязо ОкамаАркадзь КуляшоўСподакАнджэліна Джалі.toФеафан ПракаповічПарыжРужанецГлеб Лабадзенка🡆 More