1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі

Замірэньне Расеі й Ічкерыі (Сумесная заява аб прынцыпах вызначэньня асноваў узаемінаў) — расейска-чачэнскае пагадненьне, падпісанае 31 жніўня 1996 году ў Хасаўюрце (Дагестан).

Было падставай для замірэньня й вываду расейскага войска зь Ічкерыі. Абазначыла заканчэньне Першай расейска-чачэнскай вайны. Падпісана пад ціскам чачэнскага войска, якое ўсімі сіламі спрабавала прымусіць Расею да вываду войскаў з Чачэніі шляхам баёў за Грозны, Аргун і Гудэрмэс. Прадугледжвала дасягненьне да 31 сьнежня 2001 году Пагадненьня аб асновах узаемінаў, «якія вызначаюцца ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».

Перамоўнікі

Перадумовы

22 жніўня 1996 г. у сяле Новыя Атагі(ce) (Шалінскі раён(en)) начальнік Найвышэйшай вайсковай рады Ічкерыі Аслан Масхадаў і сакратар Рады бясьпекі Расеі Аляксандар Лебедзь падпісалі Пагадненьне аб неадкладных захадах па спыненьні агню і баявых дзеяньняў у г. Грозны і на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі. Пры гэтым расейскі бок абавязаўся ажыцьцявіць «вывад фэдэральных войскаў з тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі» да канца жніўня.

Вынікі

Вынікам угоды быў вывад расейскага войска з Ічкерыі й канец Першай расейска-чачэнскай вайны. 12 траўня 1997 г. у Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі:

  1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»;
  2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».

На думку амэрыканскага прафэсара юрыспрудэнцыі Фрэнсыса Бойла, паводле дамовы Расея дэ-факта прызнала Ічкерыю згодна з нормамі міжнароднага права

Аднак у 1999 годзе пачалася Другая расейска-чачэнская вайна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі Перамоўнікі1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі Перадумовы1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі Вынікі1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі Крыніцы1996 Замірэньне Расеі І Ічкерыі Вонкавыя спасылкі1996 Замірэньне Расеі І ІчкерыіАргун (места)ГрозныГудэрмэсДагестанЛетні наступ у Ічкерыі (1996)Першая расейска-чачэнская вайнаХасаўюрт (места)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.fjПарнаграфія-гонза71988Надвор’е1981Францішак Багушэвіч.tmВалеры Маракоў4120131956.nzWРымейкаБлакітная валошкаСьцяг РасеіМінэтГарбатаЛіда.npҐАральны сэксНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыПершая Ўстаўная граматаДзяржава14Васіль БыкаўМікола ЕрмаловічАкторы парнафільмаў.jmБеларусь0 (год)Прыназоўнік1950Анатоль СысМарыя Антуанэта.tv.mh44Плоцевы актПціч2.ga.sa.snСлавянскія мовыСанкт-ПецярбургПагоняЧорны кот (арганізацыя).zw.is.buStotisМанчэстэр СіціДабрабыт (банк)Злучаныя Штаты Амэрыкі.alГісторыя ад заснаваньня горадуГішпанія.sgМаксім Гарэцкі.pyКунілінгусАндрэй Хадановіч.eu1966МальдывыКельтыКінбурнскі паўвостраўАндрусь Такінданг1Івонка Сурвіла🡆 More