zedlik/Nt.js

Падключыць скрыпт можна прапісаўшы ў асабісты monobook.js (Удзельнік:.../monobook.js) наступны радок:

Праца

document.write('');

Пасьля гэтага трэба ачысьціць кэш браўзэра. Таксама можна скапіяваць скрыпт ва ўласную падстаронку (трэба будзе таксама зьмяніць спасылку ў сваім monobook.js), тады можна будзе дадаваць любыя дадатковыя правілы. Працуе як Вікіфікатар, пасьля кнопкі Вікіфікатара дадаецца новая кнопка Адаптаваць, націснуўшы на якую спалучэньні літараў наркамаўкі канвэртуюцца ў спалучэньні літараў тарашкевіцы, калі нешта зьмянілася, то ў пачатак артыкула дадаецца шаблён {{Артаграфія}}. Калі вы не жадаеце, каб аўтаматычна дадаваўся шаблён {{Артаграфія}}, тады трэба ва ўласны monobook.js дадаць радок var ntPreventAddingOrthographyTemplate = true;.

Свае прапановы і меркаваньні можна пакідаць у адпаведных разьдзелах.

Прапановы

2009

А што з адзьдзел — аддзел? --Ліцьвін 18:17, 9 жніўня 2009 (UTC)

    Патрэбнае выключэньне, якое ня будзе апрацоўваць прыстаўкі, бо зьмяняць «адзьдзел» назад на «аддзел» — кепская практыка. Трэба думаць. —zedlik 18:22, 9 жніўня 2009 (UTC)
      Прыстаўкі працуюць. —zedlik 00:43, 10 жніўня 2009 (UTC)

кансерв — кансэрв, канспект — канспэкт, элемент — элемэнт. --Ліцьвін 18:40, 9 жніўня 2009 (UTC)

    Дадаў. —zedlik 00:43, 10 жніўня 2009 (UTC)

англійск — ангельск, англія — ангельшчына, аперат — апэрат, гібралтар — гібральтар, еўрапе — эўрапе, імпер — імпэр, іспан — гішпан, ландск — ляндзк, магдэбургск — магдэбурск, нланд — нлянд, пейзаж — пэйзаж, перпендыкуляр — пэрпэндыкуляр, персана — пэрсана, расійск — расейск, рланд — рлянд, сезон — сэзон, семінар — сэмінар, сігнал — сыгнал, сілезі — сылезі, сіцылі — сыцылі, сфер — сфэр, тланд — тлянд. --Ліцьвін 10:55, 10 жніўня 2009 (UTC)

    Абнавіў. —zedlik 23:03, 10 жніўня 2009 (UTC)

бургск — бурск (трэба выдаліць магдэбургск — магдэбурск), водск — водзк, газет — газэт, гарадск — гарадзк, градск — градзк, губерн — губэрн, гуверн — гувэрн, інвентар — інвэнтар, каменд — камэнд, камент — камэнт, камер — камэр, ніверсітэ — нівэрсытэ (у сувязі з у/ў), парамет — парамэт, фельчар — фэльчар, фрагмент — фрагмэнт. Ці можна не толькі — ня толькі? --Ліцьвін 12:41, 11 жніўня 2009 (UTC)

    Дадаў. «ня толькі» таксама, якая розьніца, што замяняць. —zedlik 21:12, 11 жніўня 2009 (UTC)

ваяводс — ваяводз, з іх — зь іх, кампазі — кампазы, медал — мэдал, медык — мэдык, меліяра — мэліяра, мемарыял — мэмарыял, механ — мэхан (трэба выдаліць механіз — мэханіз), музе — музэ, мюнхен — мюнхэн, не бачыў — ня бачыў, не бе — ня бе, не больш — ня больш, не будзе — ня будзе, не быў — ня быў, не ве — ня ве, не ёсьць — ня ёсьць, не маючы — ня маючы, не менш — ня менш, не мо — ня мо, не наш — ня наш, не піш — ня піш, не рушы — ня рушы, не стаў — ня стаў, не тыя — ня тыя, не ўзводз — ня ўзводз, не ўсе — ня ўсе, не чуў — ня чуў, прыхадск — прыхадзк, рэзідэн — рэзыдэн, рэфер — рэфэр, сібір — сыбір, сіметры — сымэтры, сінагог — сынагог, сінгапур — сынгапур, сінод — сынод, сінтакс — сынтакс, сінтэз — сынтэз, сінтэт — сынтэт, сінхра — сынхра, транзіт — транзыт, тэмпера — тэмпэра, цэмент — цэмэнт. А можна з прабелам "цэнтр " — "цэнтар "? --Ліцьвін 21:23, 11 жніўня 2009 (UTC)

    Дадаў. «не стаў» і «не ўсе» дадаў з прагаламі на канцы, бо існуюць словы, якія пачынаюцца на «стаў» і «ўсе» і ў якіх націск ня падае на першы склад. Замест «з іх» дадаў «з іх » з прагалам на канцы і «з іхн» без прагалу. «не бе», «не ве», «не піш» не дадаваў, бо яны надта неадназначныя, трэба ўдакладняць. —zedlik 13:31, 16 жніўня 2009 (UTC)
      Дзякуй. не ве: ня ведаў/ю/лі/ла/ць, ня вельмі; не піш: ня пішацца, ня пішуцца. І зусім усе гэтыя не/ня памылка, бо цэлыя словы могуць быць на -не, таму хутчэй за ўсё трэба ўсюды перад не/ня дадаць прагалы. Тое самае і з з іх. Таксама думаю лепш першы варыянт "амерыка", "амэрыка" скараціць да "амеры", "амэры". І, калі ласка, ("не веда(ў|ю|лі|ла|ць)( | |.|,)", "ня веда$2$3"). --Ліцьвін 14:12, 16 жніўня 2009 (UTC)
        Рацыя, выправіў. «амерыка» замяніў на 2 варыянты «амерык» і «амерыц», бо магчымыя супадзеньні зь часткамі іншых словаў (напрыклад, «намеры»). —zedlik 14:47, 16 жніўня 2009 (UTC)
          Так, сапраўды, я гэтага не прадугледзеў. Яшчэ трохі — не веда(е|л|ў|ць|ю). Проста л, бо ўсё роўна магчымы працяг. --Ліцьвін 14:52, 16 жніўня 2009 (UTC)
            Слушна, абнавіў. —zedlik 15:13, 16 жніўня 2009 (UTC)

Па прыкладзе "амеры(к|ц)", "амэры$2" калі магчыма можна спрасьціць наступныя варыянты "аперат", "апэрат" і "аперацы", "апэрацы" да "апера(т|ц)", "апэра$2"; "губерн", "губэрн" і "гуверн", "гувэрн" да "гу(б|в)ерн" і "гу$2эрн"; "дакуман", "дакумэн" і "дакумен", "дакумэн" да "дакум(а|е)н", "дакумэн"; "каменд", "камэнд" і "камент", "камэнт" да "камен(д|т)", "камэн$2"; "сінтэз", "сынтэз" і "сінтэт", "сынтэт" да "сінтэ(з|т)", "сынтэ$2". Памылка: "не веда(е|л|ў|ць|ю)", "ня веда$2$3". "дакум(а|е)н", "дакум$2н" — так нельга, нам трэба э. --Ліцьвін 15:45, 16 жніўня 2009 (UTC)

    Я спрасьціў аднакаранёвыя словы, але словы з рознымі каранямі лепей пакідаць асобна, бо калі хто-небудзь пазьней будзе займацца гэтым скрыптом, то выразы кшталту «гу(б|в)ерн» не зьяўляюцца відавочнымі і можна будзе заблытацца. Таксама тут магчымая праблема, калі для пэўнага слова трэба дадаць асаблівасьці ўжываньня, а для другога — не, ну і пачнецца блытаніна. З «дакумэнтам» згодны, зараз выпраўлю. —zedlik 16:37, 16 жніўня 2009 (UTC)
      Добра. Здаецца ўсё нармальна працуе. --Ліцьвін 16:51, 16 жніўня 2009 (UTC)

addPhraseNT: "каларыт", "калярыт"; "кіламетр( | |\\.|,)", "кілямэтар$2"; "кіламетр(а|ы)", "кілямэтр$2"; "метр( | |\\.|,)", "мэтар$2"; "метр(а|ы)", "мэтр$2"; addStartingPhraseNT: "з вядом", "зь вядом"; "з яе( | |\\.|,)", "зь яе$2"; "не далі( | |\\.|,)", "ня далі$2"; "не даў( | |\\.|,)", "ня даў$2"; "не мелі( | |\\.|,)", "ня мелі$2"; "не меў( | |\\.|,)", "ня меў$2"; "не раз( | |\\.|,)", "ня раз$2". І праблема: слова «Дзмітрычонак», хай нават «Дзмі», цісну Адаптаваць, але атрымоўваецца «Дзмі». Тое самае і з «Дзме», «Дзмю», «Дзмя». --Ліцьвін 21:34, 17 жніўня 2009 (UTC)

    Выправіў, мусіць працаваць. —zedlik 22:17, 17 жніўня 2009 (UTC)
      Працуе. Але не/ня трэба было ў addStartingPhraseNT, менавіта таму я і пісаў пасьля з/зь. І што з "кіламетр( | |\\.|,)", "кілямэтар$2"; "кіламетр(а|ы)", "кілямэтр$2"; "з вядом", "зь вядом"; "з яе( | |\\.|,)", "зь яе$2"? --Ліцьвін 22:28, 17 жніўня 2009 (UTC)
        Зь «ня» не туды, згодны, пераклаў куды трэба. «Кілямэтры» асобра апрацоўваюцца як «кіля» і «мэтар», бо таксама існуюць «кіляграмы», «кілябайты» і шмат чаго яшчэ. з + мяккі зычны таксама стандартная сытуацыя. Гэта ўсё працуе, я правяраў. Калі ёсьць прыклад, які не працуе, то выкладайце сюды. —zedlik 22:34, 17 жніўня 2009 (UTC)
          Не заўважыў «кіля», сапраўды так лепш. Усё працуе. --Ліцьвін 22:49, 17 жніўня 2009 (UTC)

"акцыянер", "акцыянэр"; "ветэран", "вэтэран"; "ветэрынар", "вэтэрынар"; "каапера", "каапэра"; "манумент", "манумэнт"; "педаг(а|о)", "пэдаг$2"; "піянер", "піянэр"; "псіх(а|і|о)", "псых$2"; "прафес(а|і|у)", "прафэс$2"; "тэатр( | |\\.|,)", "тэатар$2"; "федэра(л|ц)", "фэдэра$2" (выдаліць "федэрацы", "фэдэрацы"); "флатылі", "флятылі"; "эксперымент", "экспэрымэнт". --Ліцьвін 16:54, 20 жніўня 2009 (UTC)

    Дададзена. —zedlik 23:17, 20 жніўня 2009 (UTC)

"расі(і|ю|я)( | |\\.|,)", "расе$2$3" /п|п/ "не змо", "ня змо"; "не лепшы", "ня лепшы"; "не ма(е|ючы|юць)( | |\\.|,)", "ня ма$2$3" (трэба выдаліць "не маючы", "ня маючы"); "не мел(а|і)( | |\\.|,)", "ня мел$2$3" (трэба выдаліць "не мелі( | |\\.|,)", "ня мелі$2"); "не ста(не|нуць|ў)( | |\\.|,)", "ня ста$2$3" (трэба выдаліць "не стаў( | |\\.|,)", "ня стаў$2"); "не ўс(е|ё)( | |\\.|,)", "ня ўс$2$3" (трэба выдаліць "не ўсе( | |\\.|,)", "ня ўсе$2"). --Ліцьвін 21:07, 22 жніўня 2009 (UTC)

    Дадаў. —zedlik 01:51, 23 жніўня 2009 (UTC)

"абанемент", "абанэмэнт"; "абанен(т|ц)", "абанэн$2"; "абісін", "абісын"; "алфавіт", "альфабэт"; "аналаг", "аналяг"; "метал", "мэтал"; "метэа(р|с)", "мэтэа$2"; "метэор", "мэтэор"; "мецэна(т|ц)", "мэцэна$2" /п|п/ "не бо", "ня бо" (трэба выдаліць "не больш", "ня больш"); "не го", "ня го"; "не до", "ня до"; "не жо", "ня жо"; "не зо", "ня зо"; "не ко", "ня ко"; "не ло", "ня ло"; "не но", "ня но"; "не по", "ня по"; "не ро", "ня ро"; "не со", "ня со"; "не то", "ня то" (трэба выдаліць "не толькі", "ня толькі"); "не фо", "ня фо"; "не хо", "ня хо"; "не цо", "ня цо"; "не чо", "ня чо"; "не шо", "ня шо". --Ліцьвін 16:11, 23 жніўня 2009 (UTC)

    Наконт другой часткі: там жа практычна любое складанае слова будзе выклікаць няправільнае пабочнае спрацоўваньне. Бормашына, гофмаршал, добразычлівы, донжуан, зоамарфізм і г. д. Ня думаю, што іх варта дадаваць такім агульным сьпісам. —zedlik 02:17, 24 жніўня 2009 (UTC)
      А навошта addStartingPhraseNT("абанемент", "абанэмэнт")? Наконт не/ня добра, будзем рабіць паступова. Дадайце ў addStartingPhraseNT "года( | |\\.|,)", "году$2"; "не гоначны", "ня гоначны"; "не горача", "ня горача"; "не горды", "ня горды"; "не горны", "ня горны"; "не горш", "ня горш"; "не гостры", "ня гостры"; "не колькі", "ня колькі"; "не ломкі", "ня ломкі"; "не новы", "ня новы"; "не родны", "ня родны"; "не той", "ня той"; "не хораша", "ня хораша". --Ліцьвін 07:55, 24 жніўня 2009 (UTC)
        Выпадкова патрапіла. З астатнім увечары буду разьбірацца, бо зараз ужо часу няма. —zedlik 08:47, 24 жніўня 2009 (UTC)
        Дадаў. —zedlik 00:30, 27 жніўня 2009 (UTC)

2012

Для гэтага інструмэнта створаны адпаведны гаджэт, таму далейшая падтрымка будзе весьціся на асобнай старонцы Абмеркаваньне MediaWiki:Gadget-nt.js

Меркаваньні

2009

А што будзе, калі выпраўляемае слова зь вялікай літары, а ў нас з маленькай? Замена? --Ліцьвін 18:45, 9 жніўня 2009 (UTC)

    Не зусім зразумеў, можна прыклад? —zedlik 21:55, 9 жніўня 2009 (UTC)
      нідэрланнідэрлян. Маем Нідэрланды, атрымліваем нідэрлянды. Так? --Ліцьвін 23:06, 9 жніўня 2009 (UTC)
        Не, не заменіцца ўвогуле, замена толькі па поўным супадзеньні. —zedlik 00:53, 10 жніўня 2009 (UTC)
          Абнавіў, «амерыка» робіцца «амэрыкай», а «Амерыка» — «Амэрыкай», ну і ў пачатку сказаў таксама мусіць быць усё карэктна цяпер. —zedlik 01:03, 10 жніўня 2009 (UTC)
            Зразумела. --Ліцьвін 10:21, 10 жніўня 2009 (UTC)

Штосьці ня тое, калі запускаеш «Адаптаваць» выдаляецца першы знак вылучанага фрагмэнту. Таксама ў артыкуле Плянаваньне прапускаецца слова «абмежаванняў» (у самым пачатку). Як я зразумеў, узьнікаюць нейкія праблемы з даданьнем шаблёна Артаграфія. Навошта яго зусім аўтаматычна дадаваць? Напрыклад, я вылучаю адно слова, цісну «Адаптаваць», і атрымліваю шаблён і выдаленьне першай літары гэтага слова. --Ліцьвін 19:00, 9 жніўня 2009 (UTC)

    Так, з часткай тэксту лажа, трэба выпраўляць, я правяраў толькі на ўсім артыкуле цалкам. «абмежаванняў» не выпраўляецца, бо знаходзіцца ўнутры спасылкі, а спасылкі не выпраўляюцца, каб не папсаваць навігацыю. —zedlik 21:55, 9 жніўня 2009 (UTC)
      А я лічу, што трэба ўсюды выпраўляць. Калі што, навігацыя выправіцца. --Ліцьвін 23:17, 9 жніўня 2009 (UTC)
        Ня выправіцца, бо тая самая праблема была яшчэ зь Вікіфікатарам — усіх зьменаў спасылак адсачыць немагчыма. Калі трэба выправіць спасылку, то можна вылучыць яе, каб не траплялі дужкі, і сканвэртаваць. Тады прапусьціць памылку ў спасылцы, калі яна там будзе, будзе складаней. —zedlik 00:43, 10 жніўня 2009 (UTC)
          Зразумела. Дзякуй за скрыпт. --Ліцьвін 10:21, 10 жніўня 2009 (UTC)

Я вылучаю наступны тэкст — «пад час расійска-швэдзкай вайны», цісну «Адаптаваць» і атрымліваю «0� час расейска-швэдзкай вайны». Хутчэй за ўсё нейкая праблема ў прыстаўках. Таксама аўтаматычна ўверсе дадаецца шаблён Артаграфія. --Ліцьвін 11:53, 11 жніўня 2009 (UTC)

    Буду шукаць. З шаблёнам «Артаграфія», напэўна ёсьць сэнс зрабіць дадаваньне, калі, напрыклад, памер тэксту, што канвэртуецца, перавышае 100 сымбаляў. —zedlik 21:12, 11 жніўня 2009 (UTC)
      Я зусім супраць гэтага шаблёна, але калі вы лічыце, што пры > 100 сымбаляў ён патрэбны, хай так. --Ліцьвін 21:26, 11 жніўня 2009 (UTC)
        Сэнс дадаваньня гэтага шаблёну ў першую чаргу ў тым, што калі хто-небудзь, ня ведаючы асаблівасьцяў работы скрыпта, націсьне кнопку адаптацыі, але не праверыць памылкі ў выніковым тэксьце, то атрымаецца, такое, што лепей бы ён гэтага не рабіў. Цяпер у мяне ёсьць ідэі наконт трох варыянтаў (альбо іхнай камбінацыі): дадаваньне шаблёну толькі пры поўным канвэртаваньні тэксту, павелічэньне памеру вылучанага тэксту і магчымасьць самастойнага адключэньня дадаваньня шаблёну для тых удзельнікаў, хто ведае, як правільна выкарыстоўваць гэты скрыпт. —zedlik 15:04, 16 жніўня 2009 (UTC) —zedlik 15:04, 16 жніўня 2009 (UTC)
          Нам ужо патрэбны рэкамэндацыі па выкарыстаньні Я калі карыстаюся, то шаблён проста выдаляю. Гэта вядома ня цяжка. Добра калі будзе магчымасьць адключыць. --Ліцьвін 15:17, 16 жніўня 2009 (UTC)
            Зрабіў адключэньне дадаваньня шаблёну, трэба ва ўласны monobook.js дадаць радок var ntPreventAddingOrthographyTemplate = true;. —zedlik 16:22, 16 жніўня 2009 (UTC)
              Цудоўна! Дзякуй! --Ліцьвін 16:26, 16 жніўня 2009 (UTC)

У нас што ўжо не хапае адміністратараў? Калі ласка, абнавіце слоўнік. --Ліцьвін 17:47, 15 жніўня 2009 (UTC)

    Мяне не было, зараз вярнуўся, але ўжо няма моцы, заўтра абнаўлю. Дарэчы, ня ўпэўнены, ці могуць іншыя адміністратары рэдагаваць скрыпты ў падстаронках карыстальнікаў, бо гэта была б патэнцыйная дзірка ў бясьпецы. Я неяк пісаў пра перанос скрыпта ў асабістую падстаронку, тады будзе магчымасьць рэдагаваць самастойна [1]. Для віджэта пакуль надта сыра і ёсьць памылкі ў кодзе, трэба выпраўляць і тады ўжо. —zedlik 23:11, 15 жніўня 2009 (UTC)
      Добра. Яшчэ была памылка, але я запамятаваў і не дадаў адразу, а зараз памятаю толькі што ў слове ад... зрабілася тое самае, што і ў выпадку «... расейска-швэдзкай вайны». Таму выснова адна: нейкія праблемы ў прыстаўках. --Ліцьвін 00:09, 16 жніўня 2009 (UTC)
        Там няправільна працуе функцыя hideExprNT(), якая такая самая, як і ў Вікіфікатары, але у чым праблема, я пакуль не зразумеў. Тое самае будзе і з «над». —zedlik 13:38, 16 жніўня 2009 (UTC)

2012

Чамусьці не працуе "еўрапе", "эўрапе". --Ліцьвін (гутаркі) 19:28, 22 сакавіка 2012 (FET)

Браўзэры

Я пратэставаў у Opera 9-10, Firefox 3, IE8, Chrome 2. Паўсюль, здаецца, працуе, хаця калі канвэртаваць вылучаны тэкст у IE8, то скідваецца вылучэньне, але змагацца з гэтым у мяне ўжо няма сілаў. —zedlik 00:43, 10 жніўня 2009 (UTC)

Вядомыя недапрацоўкі

Недапрацоўкі (каб не забыцца):

  • крыва працуе функцыя хаваньня тэксту ад апрацоўкі, калі сустракае прыстаўкі-выключэньні
  • у афармленьні «вэктар» кнопкі абы-дзе: зрабіць кантэйнэр для кнопак і складаць туды (у т. л. кнопку вікіфікатара) zedlik 19:32, 20 верасьня 2009 (UTC)
  • шаблён артаграфіі мусіць дадавацца толькі пры апрацоўцы ўсяго тэксту артыкула альбо дастаткова вялікага кавалку тэкста з магчымасьцю ручнога адключэньня
  • дакумэнтацыя
  • віджэт

zedlik 21:44, 20 жніўня 2009 (UTC)

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Zedlik/nt.js»

Tags:

zedlik/Nt.js Працаzedlik/Nt.js Прапановыzedlik/Nt.js Меркаваньніzedlik/Nt.js Браўзэрыzedlik/Nt.js Вядомыя недапрацоўкіzedlik/Nt.js

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гомель.bdПаўночна-Заходні крайПаэзіяСэкс.pw.stЖабінкаўскі раёнПытальнікРымская імпэрыяВыцек дакумэнтаў ЗША пра расейскае ўварваньне ва ЎкраінуЮзэф ПілсудзкіРуднае (Гомельская вобласьць)БеларусьКастусь Каліноўскі47Сэрыя AЯнаў200920122014Нокія (прадпрыемства).hr.mxРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)1912МансароТаўцівіл (імя)4.arКрумкачЧапяла.yuГорадня.tlАрхітэктура.gwТраецкі манастыр базылянакУладзімер Ганчарык.li.ghЛетувісыБеларуская фанэтыкаEU MedAthenaeum.viПольшча.tcПастава на каленяхГішпанская мова1935Анвіль УлацлавакНідэрлянды1945Рэспубліка Беларусь.tw.bnБаранавічыВіктар ЖыбульНапалеон ОрдаВыдатак вады.hu.gdАвэрэйсэльІван ЛаскоўПаўстаньне 1830—1831 гадоў.tfПінскКубаПлютонМенскБеларускі клясычны правапісЧасьціца🡆 More