Грузінская Мара — Дэмакратычная Грузія

Грузі́нская ма́ра — Дэмакраты́чная Гру́зія (па-грузінску: ქართული ოცნება – დემოკრატიული საქართველო) — кіроўная партыя Грузіі.

Партыя была заснаваная 19 красавіка 2012 году прадпрымальнікам-мільярдэрам і палітыкам Бідзінам Іванішвілі. У цяперашні час партыя займае 90 месцаў у 150-мясцовым парлямэнце Грузіі. Першапачаткова партыя была зарганізаваная як грамадзкі рух «Грузінская мара», які Іванішвілі запусьціў у якасьці плятформы дзеля сваёй палітычнай дзейнасьці ў сьнежні 2011 году. Паколькі Іванішвілі на момант устаноўчага паседжэньня партыі ня быў грамадзянінам Грузіі, часовым кіраўніком быў абраны адвакат Манана Кабахідзэ. У партыю таксама ўваходзяць некалькі вядомых грузінаў, як то палітык Сазар Субары, былы дыплямат Тэда Джапарыдзэ, шахматны гросмайстар Зураб Азмайпарашвілі, вайсковы аглядальнік Іраклі Сэсіяшвілі, пісьменьнік Гурам Адышарыя і вядомы футбаліст і палітык Каха Каладзэ.

Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія
ქართული ოცნება – დემოკრატიული საქართველო
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Іраклі Кабахідзэ
Заснавальнік Бідзіна Іванішвілі
Дата заснаваньня 21 красавіка 2012
Штаб-кватэра Тбілісі
Ідэалёгія сацыяльная дэмакратыя, трэці шлях
Колькасьць дэпутатаў
· Парлямэнт Грузіі 84/150
Дэвіз Свабода, хуткае разьвіцьцё, дабрабыт
Афіцыйны сайт gd.ge

Партыя ня мае выразнай ідэалёгіі. Прычыны гэтага палягаюць у тым, што партыя паўстала з руху ўсёабдымнага фронту людзей, якія выступалі супраць ураду Аб’яднанага нацыянальнага руху Міхаіла Саакашвілі. Леван Лорткіпанідзэ, студэнт паліталёгіі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ахарактарызаваў яе як партыю намэнклятуры, дзяржаўных службоўцаў, інтэлігенцыі, сярэдніх і буйных бізнэсоўцаў, а таксама тэхнакратаў, якая трымаецца разам праз вернасьць харызматычнаму лідэру апазіцыі ўраду Рэвалюцыі ружаў.

Партыя імкнецца заняць пазыцыю балянсаваньня далейшай эўрапейскай інтэграцыі з падтрыманьнем сувязей з Расеяй.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Грузінская моваГрузіяПарлямэнт Грузіі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПэдагогБерасьцеКанадаНэпалКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыІсус ХрыстосГрыб-парасон пярэстыКлёд СымонВасіль БыкаўАдзёрМіжнародны стандартны кніжны нумарПаршавіцкі сельсаветЛунінецГлыбокаеТэўда (імя)1xbetЛетуваКрэтынскі раёнГітараРаманскія мовыІван ЖахлівыБеларускі клясычны правапісКарляс ТэвэсЗьмітрок БядуляАрмэніяДарога Р6 (Беларусь)Камуністычная партыя Савецкага СаюзуАб’яднаныя Арабскія ЭміратыКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)ВагонСоніМаскоўскі мэтрапалітэнСаўтгэмптан (футбольны клюб)Вугорская моваВагінальны сэксЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуЛявон ВольскіСьнежаньСтаматытАгульная тэорыя адноснасьціІксвідэаУладзіслаў СыракомляРымская імпэрыяКантрабандаЗбаражЛеў XРасейская ВікіпэдыяПінскі паветМіхаіл БулгакаўБразыліяРухавікБацьвіньне1962Дыега МарадонаПалац Бутрымовічаў (Пінск)Калавуравіцкі сельсаветЭвэр БанэгаКірыліцаСавігінМаскоўская вобласьцьІнтэрнэтГітанас НаўседаРымІсак Лур’еУльянаўская вобласьцьВінаградакветныяЛіцьвіныТранзыстарОле Крыстэнсэн РэмэрКалектывізацыяКапычынцыСошненскі сельсаветКарэйская вайна🡆 More