Аляксей Хвасьценка

Аляксе́й Хвасьце́нка (сцэнічны псэўданім Хвост; 14 лістапада 1940 — 30 лістапада 2004) — расейскі паэт, бард, сцэнарыст, мастак, скульптар, прыметная постаць у ленінградзкім андэграўндзе 60-х — 70-х гадоў, «дзядуля расейскага року», аўтар такіх вядомых песень, як «Рай» (музыка Франчэска дэ Мілана, выконваў Барыс Грабеншчыкоў), «Арляндына».

Біяграфія

Нарадзіўся 14 лістапада 1940 году ў Сьвярдлоўску. Вучыўся ў Ленінградзе ў Вышэйшай школе мастацтваў ды ў Тэатральным інстытуце. Сябраваў з Іосіфам Бродзкім, разам зь ім у 1965 годзе судзіўся за дармаедзтва ды трапіў на паўгады ў псыхіятрычны шпіталь. Быў шырока вядомы ў андэграўндных колах Ленінграду пры поўнай адсутнасьці афіцыяльнага прызнаньня. Ладзіліся кватэрныя канцэрты Хвасьценкі, безь яго не абыходзілася ніводнае значнае мерапрыемства ў андэграўнднай культуры.

У 1977 годзе Хвасьценка эмігруе ў Парыж. Там, нарэшце, выдаюцца яго кнігі («Падазрыцель», «Паэма эмігрантаў», «Краіна Дэталія» ды іншыя). Майстэрня Хвасьценкі ў Парыжы робіцца своеасаблівым клюбам, дзе часта адбываюцца канцэрты вядомых музыкантаў ды літаратараў. Ён стварае незалежны тэатр «Сымпазыён», для якога сам піша сцэнарыі. Зьяўляецца ўдзельнікам асацыяцыі «Performing right Society, Ltd.»

У 1992 годзе Хвасьценка разам зь пецярбурскім рок-гуртом «Аукцыон» запісвае альбом «Чайнік віна», а ў 1995 годзе — альбом «Жыхар вяршыняў» на вершы Веліміра Хлебнікава. Таксама былі выдадзеныя яго сольныя запісы — «Вопыт пабочнага творчага працэсу» ды «Рэпетыцыі», ён браў удзел у запісах «Міцькоў», супрацоўнічаў з саксафаністам Анатолем Герасімавым.

У студзені 2004 году Хвасьценка атрымаў нарэшце расейскае грамадзянства, пасьля чаго даў шэраг канцэртаў у Расеі. У лістападзе ў Маскве была наладжаная выстава яго скульптуры «Кола часу», яшчэ адна выстава мелася быць адкрытая 7 сьнежня. 30 лістапада 2004 году ў 61-м маскоўскім шпіталі Хвасьценка памёр ад сардэчнае недастатковасьці.

Глядзіце таксама

Tags:

14 лістапада19401960-я1970-я200430 лістападаАндэграўнд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГорадняБеларускі рубельВалошкаГібральтарВікіБруліЛясун2024Грамадзкі набытакГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)КейданыДуплекс (фільм)ВільняЭйгердМіхась ЧаротВолатФранцішак АляхновічМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеУкраінаСыстэма кіраваньня зьместамГімн Беларускай ССРВікіслоўнікПрыдатак (мовазнаўства)Максім ЛужанінВячаслаў КебічІнфармацыйныя тэхналёгііАсфальтСпакусьнікіIRCГорадСаўгутУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПанямоньКірыла ТураўскіІгар ТурКітай1831Знак роўнасьціЦарква Сьвятога Духа (Менск)Рэформа беларускага правапісу 1933 году1 траўняЭтнічная тэрыторыя беларусаўБраўзэрАдольф ГітлерМастурбацыяСяброўстваПсыхалёгіяМікола МятліцкіБагоўка1992Савецкія рэпрэсіі ў БеларусіСССРНазоўнікУльтрафіялетавае выпраменьваньнеВасіль Ігнаценка1943ВэнэсуэлаЖыве Беларусь!ВікіманіяЮравічыMac OSЛітваУладзімер МулявінРаёны БеларусіКрыстыян ГюйгэнсГабрэіМіхал Клеафас АгінскіПрыназоўнікКот🡆 More