Тувалу: краіна ў Акіяніі

Тува́лу (англ.: Tuvalu) — малая астраўная дзяржава на аднайменных астравах у Ціхім акіяне.

Тувалу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні астравы Тувалу і тувалу, народ.

Агульная плошча — 26 км². Насельніцтва — 10544 чал. (2011 г.). Сталіца — атол Фунафуці.

Тувалу
Tuvalu
Тувалу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва Герб Тувалу
Сцяг Тувалу Герб Тувалу
Тувалу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва
Гімн: «Tuvalu mo te Atua (Тувалу для Усемагутнага)»
Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1978
Афіцыйная мова тувалу, англійская
Сталіца атол Фунафуці
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Карл III
Тафіга Фалані
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
191-я ў свеце
26 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

10544 чал. (224-я)
468 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$36 млн
$3 400
Этнахаронім тувалу
Валюта долар Тувалу
Інтэрнэт-дамен .tv
Код ISO (Alpha-2) TV
Код ISO (Alpha-3) TUV
Код МАК TUV
Тэлефонны код +688
Часавыя паясы UTC+12

Гісторыя

Згодна паданням, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу была населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

Адкрыццё астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі расцягнулася ад 1568 г. да 1827 г. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс. Аднак з-за таго, што тут не было каштоўных прыродных рэсурсаў, еўрапейская каланізацыя пачалася адносна поздна. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тубыльцаў стала ахвярай перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній.

У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1916 г. была створана калонія Астравы Гілберта і Эліс.

Пад час II Сусветнай вайны на астравах Тувалу базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявыя дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.

У 1974 г. мясцовае насельніцтва прагаласавала за аддзяленне ад астравоў Гілберта, дзе пазней была створана дзяржава Кірыбаці. У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу («дзевяць разам» — па колькасці адзіночных астравоў і атолаў). Была створана асобная калонія з шырокім правам на самакіраванне.

1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.

5 верасня 2000 г. Тувалу атрымала членства ААН.

Геаграфія

Тувалу: Гісторыя, Геаграфія, Насельніцтва 

Складаецца з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна, якія маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м.

Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3000 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C. Трапічныя цыклоны часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.

Флора і фаўна адносна бедныя.

Насельніцтва

Агульная колькасць — 10544 чал. (2011 г.). Усё насельніцтва складае адзіную нацыю тувалуанцаў (Tuvaluans). Аднак большасць жыхароў мае палінезійскае паходжанне і складае этнас — тувалу. Насельнікі атола Нуі — маюць мікранезійскае паходжанне і складаюць самастойную этнічную групу (каля 4 %). Усяго некалькі тувалуанцаў — выхадцы з краін Еўропы і Азіі.

Узроставая і полавая структура (2005 г.):

  • 0-14 гадоў: 30,8 % (мужчыны 1823/жанчыны 1756)
  • 15-64 гадоў: 64,2 % (мужчыны 3620/жанчыны 3847)
  • 65 і болей гадоў: 5,1 % (мужчыны 229/жанчыны 361)

У сярэднім, на 1 жанчыну прыходзілася 0,95 мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця — 68,01 гадоў, у тым ліку мужчын — 65,79 гадоў, жанчын — 70,33 гадоў (2005 г.).

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Тувалу, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Тувалу ГісторыяТувалу ГеаграфіяТувалу НасельніцтваТувалу СпасылкіТувалуАнглійская моваАстравы ТувалуАтол ФунафуціЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БеларусіВярхоўны Савет БССР633Пастава на каленяхМухамад ІкбалПятрусь БроўкаРыгор БарадулінСаюзная ДзяржаваДом з гадзіннікам (Новасібірск)Партыя свабоды (Нідэрланды)Аляксей ДудараўПавел Іванавіч ПруднікаўЛітоўцыКанчатакГасцінец (дарога)MediaWikiКастусь КаліноўскіЭнцыклапедыяБрэстШэраньНумідыяНавум Якаўлевіч ГальпяровічСуд у СлабадзеШтраленСцяг БеларусіІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіБерасцейская уніяМікола МаляўкаГісторыя ГроднаЛюдзі на балоце (раман)Францішка Уршуля РадзівілГерб БеларусіБабруйскТлумачальны слоўнік беларускай мовыВітаўтКірыліцаЗаслаўеБэдрые Тахір ГёкмэнРаскіданае гняздо (п’еса)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяБраніслаў Адамавіч ТарашкевічМедаль Францыска Скарыны1926Алесь РазанаўЭлектронны чытальнікПрылівы і адлівыСтаражытнагрэчаская моваТадэвуш КасцюшкаЭліза АжэшкаЛейкхедскі ўніверсітэтУладзімір НякляеўМаўленнеУ краіне райскай птушкіВадзім КабанчукЧарнобыльская катастрофаЮрась СвіркаЗакаханасцьКанадскі каралеўскі ваенны каледжЧарнобыльМарк ШагалМіхась ДаніленкаДаніэль Піксіядас1944Помнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)M8L8THНіна Іосіфаўна МацяшНовасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. МендзялееваАдзёрУладзімір Іванавіч КарызнаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)🡆 More