Бангладэш: краіна ў Паўднёвай Азіі

Бангладэ́ш (бенг.: বাংলাদেশ), Наро́дная Рэспу́бліка Бангладэ́ш (бенг.: গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ) — дзяржава на паўночным усходзе Паўднёвай Азіі.

Мяжуе на захадзе, поўначы і паўночным усходзе з Індыяй, на паўднёвым усходзе з М’янмай. На поўдні абмываецца цёплымі водамі Бенгальскага заліва.

Народная Рэспубліка Бангладэш
бенг.: গণপ্রজাতন্ত্রী বাংলাদেশ
Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя Герб Бангладэш
Сцяг Бангладэш Герб Бангладэш
Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя
Гімн: «Амар шонар Бангла»
Дата незалежнасці 26 сакавіка 1971 (абвешчана)
16 снежня 1971 (прызнана) (ад Пакістана)
Афіцыйная мова бенгальская
Сталіца Дака
Найбуйнейшыя гарады Дака, Чытагонг, Кхулна
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Абдул Хамід
Шэйх Хасіна Вазед
Дзярж. рэлігія іслам (суніцкага накірунку)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
92-я ў свеце
144 000 км²
7%
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
• Перапіс (2011)
Шчыльнасць

162 951 000 чал. (8-я)
149 772 чал.
1125 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$741,949 млрд.  (31-ы)
$4579  (139-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$141,275 млрд.
$903,8
ІРЧП (2018) 0.608 (136-ы)
Валюта така
Інтэрнэт-дамен .bd
Код ISO (Alpha-2) BD
Код ISO (Alpha-3) BGD
Код МАК BAN
Тэлефонны код +880
Часавыя паясы +6

Краіна займае ўсходнюю ўскраіну Інда-Ганскай нізіны, нізоўі і дэльту рэк Ганг і Брахмапутра — найвялікшую дэльту ў свеце. Тэрыторыя ўяўляе сабой плоскую алювіяльную раўніну, рассечаную густой сеткай рэк. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы знаходзіцца найвялікшы ў свеце мангравы лес Сундарбан. Нягледзячы на татальнае ператварэнне прыродных ландшафтаў, Бангладэш здолела захаваць відавае багацце жывёл. Нацыянальны сімвал краіны — бенгальскі тыгр.

Уваходзіць у першую дзясятку краін па колькасці насельніцтва. Самая густанаселеная (больш за 1100 чал/кв.км.) краіна свету, без уліку «карлікаў». Такая вялікая маса пераважна сельскага насельніцва з’яўляецца для Бангладэш адначасова і вялікай праблемай і вялікім патэнцыялам. Супольнасць бангладэшцы ўключае ў сябе шмат народаў, пры гэтым 98 % жыхароў краіны — бенгальцы, а адзіная дзяржаўная мова — бенгальская. Большасць бангладэшцаў вызнаюць іслам, які з’яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй. Па колькасці мусульман Бангладэш саступае толькі Пакістану і Інданезіі.

У мінулым — частка Брытанскай Індыі, што пасля сыходу еўрапейцаў стала ўсходняй правінцыяй Пакістана. Незалежны Бангладэш з’явіўся на карце ў 26 сакавіка 1971, гэтая дата была абвешчана Днём незалежнасці. Бангладэш — адзін з заснавальнікаў і сябра такіх рэгіянальных арганізацый як СААРК (паўднёваазіяцкае супрацоўніцтва), Ініцыятыва Бенгальскага заліва па шматгаліновай тэхнічна-эканамічнай кааперацыі, Форум Бангладэш-Індыя-Кітай-М’янма і інш. Бангладэш з’яўляецца сябрам Садружнасці нацый, Руху недалучэння, СГА, да таго ж робіць вялікі чалавечы ўнёсак у Міратворчыя сілы ААН.

Бангладэш — краіна з нізкім узроўнем даходу нацыянальнай эканомікі і слаба развітым рынкам. Аднак у ХХІ стагоддзі прыцягненне замежнага капіталу з выкарыстаннем таннай працоўнай сілы дазволіла стварыць магутную швейную і тэкстыльную прамысловасць, а Бангладэш увайшла у лік буйнейшых у свеце экспарцёраў тэкстылю і адзення. Аснову сельскай гаспадаркі, у якой занята амаль палова насельніцтва, складае вырошванне рысу і джуту. Прызнаючы вялікі патэнцыял краіны, эканамісты адносяць Бангладэш да групы «N-11» (Наступныя 11 эканомік).

Этымалогія

У перакладзе з бенгальскай мовы Бангладэш азначае «краіна бенгальцаў». Гэты этнонім быў уведзены ва ўжытак бенгальскімі патрыётамі на пачатку ХХ стагоддзя, яго можна знайсці ў песнях «Namo Namo Bangladesh Momo» Казі Назрул Іслама і «Aaji Bangladesher Hridoy» Рабіндраната Тагора. У першай палове ХХ стагоддзя назва часта пісалася ў два словы: Бангла Дэш.

Корань «Бангла», што азначае зямлю і мову бенгальцаў, куды старэйшы: яго першае ўжыванне датуецца 805 годам н.э.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Кокс-Базар

Знаходзіцца на поўначы ад Бенгальскага заліву ва ўсходняй частцы старажытнай Бенгаліі. Цераз краіну праходзіць Паўночны тропік. Практычна па ўсім сваім перыметры ў 4000 км абкружаны Індыяй, на паўднёвым усходзе праходзіць невялічкая мяжа з М’янмай (193 км). Бенгальскае ўзбярэжа цягнецца на 580 км. Да поўдня ад Чытагонга раскінуўся самы доўгі пляж у свеце — Кокс-Базар, які распасціраецца на сто дваццаць кіламетраў. Густа засеяная астраўкамі і каралавымі рыфамі акваторыя Бенгальскага заліва, што належыць Бангладэш, прыблізна роўная яго сухапутнай тэрыторыі.

Бангладэш размешчана ў дэльце рэк Брахмапутра і Ганг(мясцовыя назвы — Джамуна і Падма адпаведна), Мегхна і іх прытокаў. Падма зліваецца з Джамунай і затым, зліўшыся з Мегхнай, упадае ў Бенгальскі заліў. Бангладэш мае 58 трансгранічных рэк і таму пытанні, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні водных рэсурсаў, з’яўляюцца вельмі вострымі пры абмеркаванні з Індыяй.

На паўднёвым усходзе краіны, пачынаючы з шасцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, праводзяцца работы па ўзвядзенні дамбаў, што разам з наносамі прыводзіць да з’яўлення новых участкаў сушы..

Прырода

Большая частка краіны ўяўляе сабой алювіяльную нізіну, створаную адкладамі рэк (іх каля 700). Алювіяльныя адклады ствараюць у дэльце найбольш угноеныя плантацыі ў свеце. Большая частка краіны размешчана ніжэй за дванаццаць метраў над ўзроўнем мора і паводле разлікаў 10 % краіны будзе затоплена пры павышэнні ўзроўню мора на адзін метр . Паўночны захад і цэнтр краіны зайнятыя плато Мадхупар і Барынд. Найвышэйшым пунктам Бангладэш з’яўляецца гара Маўдок вышынёй 1052 метры над узроўнем мора на паўднёвым усходзе краіны ў горным ланцугу на мяжы з М’янмай.. Бангладэш знаходзіцца ў сейсманебяспечнай зоне. У нетрах Бенгаліі выяўленыя даволі вялікія запасы прыроднага газу (385 млрд куб м., 37 месца ў свеце ў 2016)..

У Бангладэш пануе субэкватарыяльны мусонны клімат з мяккаю зімою з кастрычніка па сакавік і гарачым, вільготным летам з сакавіка па чэрвень. Гарачы і вільготны сезон мусонаў, у ходзе якога выпадае вялікая колькасць ападкаў, працягваецца з чэрвеня па кастрычнік. Па колькасці ападкаў краіна займае адно з першых месцаў у свеце. У сярэднім за год выпадае звыш 1900 мм ападкаў, асабліва вялікая іх колькасць на паўночным усходзе (больш за 3000 мм).

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Бенгальскі тыгр

У краіне растуць вільготныя трапічныя і мангравыя лясы; цік , сал , бамбук, баньянавае дрэва, архідэі. Жывёльны свет багаты: бенгальскія тыгры , леапарды , азіяцкія сланы , мангусты , кракадзілы , пітоны і інш. У 1997 годзе была зроблена заява, згодна з якой рэгіён мангравых зараснікаў Сундарбан знаходзіцца пад пагрозай знікнення . Шырока ўжываным «птушыным» нацыянальным сімвалам краіны з’яўляецца дрозд, які выкарыстоўваецца на банкнотах і ў гонар якой названая адна з славутасцяў ў Дацы — Doyel Chatwar. Нацыянальным «кветкавым» сімвалам краіны з’яўляецца водная лілея, вядомая як Шапла (Shapla), а «пладовым» сімвалам з’яўляецца джэкфрут — усходнеіндыйскае хлебнае дрэва, вядомае як Катхал (Kathal) у бенгальскай мове. У 2010 ўрад краіны выбраў мангавыя дрэвы ў якасці драўнянага сімвала .

Краіна пастаянна падвяргаецца ўздзеянню стыхійных бедстваў, такіх як паводкі, трапічныя цыклоны, тарнада і бары, якія ўзмацняюцца эфектам абезлясення (высечка лясоў), размывам глебаў і эрозіяй . У 1991 годзе ад наступстваў цыклона загінула парадку 140 000 чалавек . У верасні 1998 года Бангладэш падвергнулася самай разбуральнай паводцы ў найноўшай гісторыі. Падчас разліву рэк Ганга, Брахмапутры і Мегхны было затоплена 300 000 дамоў, 9700 кіламетраў дарог і 2700 кіламетраў набярэжных, 50 км² было цалкам разбурана, а 11 000 кіламетраў дарог часткова пашкоджана або разбурана. У выніку паводкі загінула каля 1000 чалавек, каля 30 мільёнаў (!) засталіся без жылля. Загінула парадку 137000 галоў буйной рагатай жывёлы. Дзве траціны краіны апынуліся пад вадой..

У цяперашні час Бангладэш лічыцца найбольш уразлівай да змены клімату краінай у свеце.. Ёсць меркаванне, што ў будучым дзесяцігоддзі павелічэнне ўзроўню мора прывядзе да з’яўлення 20 млн «кліматычных бежанцаў  (англ.)»

Водныя рэсурсы Бангладэш часта падвяргаюцца атручванню мыш'яком з-за яго высокага ўтрымання ў глебе. Да 77 млн чалавек падвяргаюцца атручванню мыш’яком праз ужыванне забруджанай вады .

Гісторыя

Археалагічныя даследаванні ў Бангладэш выявілі некалькі старажытных гарадоў, якія мелі міжнародныя гандлёвыя сувязі на працягу тысячагоддзяў. Першая пісьмовая згадка пра існаванне дзяржавы на тэрыторыі цяперашняй Бангладэш адносіцца да V—IV стст. да н.э. У антычных гісторыкаў усходнеіндыйскі субкантынент быў вядомы пад назвай Гангарыдай. У той час гэта была тэрыторыя імперый Маур’яў і Гупта.

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Бенгалія ў партугальскім атласе Мілера, 1519

У наступныя стагоддзі Усходняя Бенгалія з’яўлялася цэнтрам імперыі Палаў і дзяржавы Сенаў, уваходзіла ў склад Дэлійскага султаната і імперыі Вялікіх Маголаў. У XIV—XVIII стст. шматлікія княствы Бенгаліі аб’ядналася пад сцягам ісламскай дзяржавы Бенгальскі султанат. Яе гарады былі важнымі цэнтрамі гандлю муслінам і шоўкам. З 1757 да 1947 Усходняя Бенгалія знаходзілася ў складзе Брытанскай Індыі. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Бангладэш стаў адным з цэнтраў бенгальскага адраджэння і антыкаланіяльнага руху.

У выніку падзелу Індыі па рэлігійным прынцыпе (1947) Усходняя Бенгалія адышла да Пакістана, і на яе тэрыторыі была створаная правінцыя Усходні Пакістан. Бенгальцы не жадалі жыць у чарговай каланіяльнай залежнасці. У 1952 годзе быў створаны Рух за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. У снежні 1970 на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў адзіным Пакістане, перамагла Народная ліга (НЛ), што выступала з праграмай надання Усходняму Пакістану рэгіянальнай аўтаноміі. Спроба пакістанскіх улад сілай не дапусціць прыходу НЛ да ўлады прывяла да абвяшчэння незалежнасці Бангладэш (26 сакавіка 1971) і да пачатку ўзброенай барацьбы, у якой фарміраванні прыхільнікаў незалежнасці атрымалі ваенную падтрымку з боку Індыі. Вызваленчая вайна завяршылася 16 снежня 1971 капітуляцыяй усходне-бенгальскай групоўкі ўзброеных сіл Пакістана.

Нованароджаная дзяржава стала парламенцкай рэспублікай, аднак ужо ў 1975 годзе Бангладэш абірае прэзідэнцкую форму кіравання. У 1990 краіна зноў вярнулася да парламенцкай дэмакратыі. За гады незалежнасці адбыліся 4 дзяржаўныя перавароты, змянілася 18 прэзідэнтаў, двое з якіх былі забіты. Звыш 8 гадоў краіна жыла ва ўмовах ваеннага рэжыму, уплыў ваенных па-ранейшаму надзвычай высокі.

Дзяржаўны лад

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Будынак парламенту Бангладэш

Бангладэш — унітарная рэспубліка з парламенцкай формай кіравання. Афіцыйная мова — бенгальская, выкарыстоўваецца таксама англійская мова. Дзейнічае Канстытуцыя 1972 (з наступнымі зменамі). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (з 22 красавіка 2013 — Абдул Хамід), які абіраецца парламентам на тэрмін 5 гадоў.

Парламент — аднапалатная Нацыянальная Асамблея (Джацья Шангшад), якая складаецца з 345 дэпутатаў (300 дэпутатаў абіраюцца на аснове мажарытарнай сістэмы па аднамандатных акругах, а 45 месцаў рэзервуюцца для жанчын—парламентарыяў па адмысловай квоце). Тэрмін паўнамоцтваў парламента — 5 гадоў.

У краіне дзейнічае звыш 100 палітычных партый — ад фундаменталісцкіх да ультралевых. Найбольш уплывовымі з’яўляюцца Нацыяналістычная партыя Бангладэш (НПБ) і Народная Ліга (НЛ). НПБ заснаваная ў 1978 (у 1978—1982, 1991—1996 і 2001—2006 знаходзілася ва ўладзе). Кіруецца ідэямі «бангладэшскага нацыяналізму». У цяперашні час фактычна падзеленая на дзве фракцыі. НЛ, узначаленая Шэйх Хасінай, была заснавана ў 1949 (у 1972—1975 і 1996—2001 знаходзілася пры ўладзе). Выступае, у цэлым, з секулярысцкіх, шмат у чым — цэнтрысцкіх пазіцый.

Адміністрацыйны падзел

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Адміністрацыйны падзел Бангладэш

Бангладэш — унітарная дзяржава, адміністрацыйна падзеленая на 7 адмістрацыйных раёнаў (дывізіёнаў), кожны з якіх носіць назву ягонага буйнейшага горада:

Знешняя палітыка

Бангладэш — член ААН з 1974, была ініцыятарам стварэння ў 1985 Асацыяцыі рэгіянальнага супрацоўніцтва краін Паўднёвай Азіі (СААРК), а ў 2006—2007 старшынствавала ў Асацыяцыі. З’яўляецца таксама членам Садружнасці, узначаленай Вялікабрытаніяй, Руху недалучэння, Арганізацыі Ісламская Канферэнцыя, Групы 77-і, арганізацыі «Ісламская васьмёрка», паўднёва—азіяцкага «чатырохкутніка росту», групы эканамічнага супрацоўніцтва БІМСТЭК (краіны, што атачаюць Бенгальскі заліў: Бангладэш, Індыя, М’янма, Шры-Ланка, Тайланд, Непал, Бутан) і Дыялогу па супрацоўніцтве ў Азіі. У 2005 стала ўдзельнікам Азіяцкага рэгіянальнага форума (АРФ).

Знешнепалітычны курс сфакусаваны на задачы забеспячэння спрыяльных міжнародных умоў для пераадолення сацыяльна-эканамічнай адсталасці краіны шляхам максімальнага прыцягнення інвестыцый, замежнай дапамогі (каля 1,2 млрд дол. штогод), захаванні і набыцці гандлёвых палёгак. Асноўны прынцып знешняй палітыкі — «сяброўства са ўсімі, варожасць ні з кім». Бангладэш выступае за захаванне ролі ААН як галоўнага гаранта падтрымання міру і бяспекі. З 1988 бангладэшскія ваенныя прымаюць удзел у аперацыях ААН па падтрыманні міру. Бангладэш актыўна працуе ў фармаце Канферэнцыі па раззбраенні.

Адносіны з Беларуссю

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і народнай Рэспублікай Бангладэш усталяваны 21 лютага 1992 г. Пасол Бангладэш у Расійскай Федэрацыі Сайфул Хок акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве з чэрвеня 2010 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі Прыма В. А. акрэдытаваны ў Бангладэш у 2013 годзе. У верасні 2014 г. «на палях» Саміту ААН па пытаннях змяненняў клімату адбылася сустрэча Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М. У. з бангладэшскім калегай. У 2017 годзе ў Дацы было ўрачыста адкрыта сумеснае прадпрыесмтва «Амкадор-Палаш».

Насельніцтва

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Мовы Бангладэш

Насельніцтва Бангладэш у другой палове ХХ ст. расло вельмі хутка: у 1951 яго колькасць складала 44 млн, да канца ж стагоддзя яна наблізілася да 150 млн. Па колькасці насельніцтва (больш за 160 млн чал.) сённяшняя Бангладэш займае восьмае месца ў свеце, адпусціўшы далёка наперад Нігерыю, і пакінуўшы ззаду Расію. У ХХІ ст сярэднегадавыя тэмпы росту насельніцтва істотна запаволіліся (гэта стала вынікам у тым ліку і дэмаграфічнай палітыкі, распачатай у 1980-х) і ў 2017 складаюць каля 1 % (натуральны прырост — 1,3 %, міграцыйны — −0,3 %), ды ў абсалютных лічбах гэта ўсё адно + 1,5 млн чалавек штогод. На адну жанчыну цяпер прыходзіцца 2,17 дзіцяці, што акурат адпавядае простаму ўзнаўленню насельніцтва.

Палічыць бангладэшскі народ — справа няпростая. Паводле афіцыйных дадзеных перапісу 2011 г. у Бангладэш жылі 142 319 000 чалавек, паводле незалежных ацэнак — больш за 150 млн. На 2017 год можна сустрэць лічбы ад 158 да 167 млн, але і меншая з іх азначае неверагодную перанаселенасць краіны. На 1 кв.км. прыпадае каля 1100 бангладэшцаў, што з’яўляецца сусветным рэкордам шчыльнасці насельніцтва, калі адкінуць дзяржавы плошчай меней за 1000 кв км. Насельніцтва размеркавана па тэрыторыі краіны даволі раўнамерна, па сутнасці Бангладэш — вялікая вёска, з раскіданымі там-сям гарадамі, буйнейшыя з якіх — Дака (14 млн чал, у агламерацыі — 20), Чытагонг (4,8 млн), Кхулна (975 тыс.чал.), Нараянганж. Узровень урбанізацыі складае 36 % — адзін з самых нізкіх у Азіі.

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
На сталічным базары падчас рамадану

Насельніцтва монаэтнічнае: 98 % — бенгальцы, якія гавораць на бенгальскай мове (належыць да індаарыйскай групы індаеўрапейскай сям’і). Бенгальская мова мае шмат дыялектаў, некаторыя з якіх часам нават разглядаюцца як асобныя мовы. Астатнія 2 % жыхароў Бангладэш — роднасныя бенгальцам выхадцы з паўночных раёнаў Індыі (т.зв. «біхарцы»), якія гавораць на мове урду той жа самай сям’і; а таксама малыя мангалоідныя плямённыя народнасці: чакма, санталы, марма, трыпура, гара, танчанг’я, мронг і інш., якія жывуць пераважна на паўднёвым усходзе краіны.

Дзяржаўная рэлігія — іслам (95 % — суніты), яго вызнаюць 89 % насельніцтва (бенгальцы пачалі масава прымаць іслам у 13 ст.); індуізм — 8,5 %, 0,6 % — будызм, 0,4 % — хрысціянства, 0,1 % — іншыя рэлігіі і традыцыйныя анімістычныя плямённыя культы.

Эканоміка

Паводле класіфікацыі ААН Бангладэш доўгі час уваходзіла ў лік найменш развітых краін свету. У 2000-2010-я гг.. Бангладэш, нягледзячы на карупцыю, палітычную нестабільнасць і інш., дэманстравала адныя з найвышэйшых тэмпаў росту ВУП у свеце (у 2015—2017 — у сярэднім 7 % штогод). Тым не менш, 24 % насельніцтва краіны ўсё яшчэ жыве ніжэй міжнароднай рысы беднасці на менш чым $ 1,25 у дзень(у 2007 такіх было нашмат больш — 42 %). Аб’ём ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці ў 2017 склаў 687 млрд дол. (у 2015—600 млрд.) на душу насельніцтва — 4600 дол. ЗША.

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Рабочыя на рысавым полі — амаль палова насельніцтва Бангладэш занята ў сельскай гаспадарцы

Вядучая галіна эканомікі — сельская гаспадарка з рысавым ухілам, у якой занята каля 43 % насельніцтва. З У апошнія гады сельская гаспадарка дасягнула значных поспехаў: аднаго рысу збіраецца больш за 50 млн тон штогод, а яшчэ Бангладэш уваходзіць у першую дзясятку краін па зборы бульбы — 8 млн тон у 2018, па гэтым паказчыку бангладэшскія аграрыі апярэдзілі беларускіх! Галоўныя тэхнічныя культуры: джут, па вырошванні якога Бангладэш з’яўляецца сусветным лідарам, а таксама чай. Сельская гаспадарка краіны падвяргаецца шматлікім пагрозам: напрыклад, у 2017 частка ўраджаю рысу была страчана ў выніку рэкорднае паводкі, яшчэ частку з’елі 700 тыс. бежанцаў з М’янмы. Па прычыне аграрнай перанаселенасці адною з найвялікшых праблем краіны з’яўляецца беззямелле. Беззямельныя сяляне часта перасяляюцца ў гарады, асабліва Даку, дзе цяжка знайсці працу і жытло. Іншыя незаконна перабіраюцца ў Індыю.


У Бангладэш вядзецца здабыча прыроднага газу (запасы ацэньваюцца ад 360 да 657 млрд куб.м.), нафты. У 2018 годзе быў адрыты тэрмінал і пачаўся экспарт звадкаванага прыроднага газу. Гідраэнергетычныя рэсурсы выкарыстоўваюцца практычна поўнасцю. У 2017 пачалося будаўніцтва АЭС «Рупур» у 160 км на захад ад Дакі. Праектная магутнасць АЭС — 2400 МВт, адкрыццё плануецца ў 2023 годзе, будаўніцтва вядзе расійскі «Атамбудэкспарт».

У 2000-10-х у Бангладэш адбылася індустрыялізацыя са швейным ухілам. Удзельная вага прамысловасці, у якой занята 20 % насельніцтва, у канцы 2010-х складае 29 % ВУП (у 2005 — усяго 12 %). Яе аснова — тэкстыльныя, швейныя, джутавыя і гарбарныя прадпрыемствы. Падмуркам для выбуховага росту прамысловасці стала палітыка заахвочвання прыватнага капіталу (праводзіцца з пачатку 1990-х). Асабліва спрыяльныя ўмовы для замежных капіталаўкладанняў створаныя ў свабодных экспартных зонах, колькасць якіх павялічваецца з кожным годам. На канец 2007 іх было дзевяць.

Аб’ёмы экспарту ў 2016 склалі 39,4 млрд дол., імпарту — 49,4 млрд дол. Асноўныя экспартныя тавары Бангладэш — прадукцыя лёгкай прамысловасці (тканіны, швейныя вырабы і трыкатаж, джут і вырабы з яго, абутак, 85 % экспарту), а таксама марожаныя морапрадукты, кераміка, чай, медыкаменты. У наменклатуры імпарту пераважаюць прадукты харчавання, бавоўна, энерганосьбіты, машыны і абсталяванне, сыравіна і розныя спажывецкія тавары. Найбуйнейшыя імпарцёры бангладэшскай прадукцыі — ЗША, Вялікабрытанія, Германія і Францыя, а асноўныя пастаўшчыкі тавараў у Бангладэш — Кітай, Індыя, Сінгапур, Японія. Гандлёвы абарот з Беларуссю ў 2016 склаў 155 млн долараў. 97 % беларускага экспарту прыйшлося на калійныя ўгнаенні. Падпісаныя пагадненні аб пастаўцы тэхнікі «Амкадор» на 50 млн долараў.

Асноўны марскі порт і гандлёва-прамысловы цэнтр са свабоднай экспартнай зонай — Чытагонг (4 млн чал.). Становішча ў нізоўях буйнейшых рэк рэгіёна дорыць Бангладэш больш за 8000 км унутраных водных шляхоў, таму рачны транспарт тут мае вялікае значэнне.

Культура

Бангладэш: Этымалогія, Геаграфія, Гісторыя 
Свята ў Дацы

Нацыянальнае свята — 26 сакавіка — Дзень незалежнасці (1971). Шырока адзначаюцца Дзень перамогі (16 снежня), Дзень роднай мовы (21 лютага) і рэлігійныя (у асноўным мусульманскія) святы. Бангладэш самастойна выпускае каля 80 фільмаў у год, аднак вялікай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаюцца таксама і фільмы суседняй Індыі. Агульная колькасць перыядычных выданняў складае звыш 1,5 тыс., у т.л. больш 200 штодзённых газет на бенгальскай і англійскай мовах. Найбуйнейшыя бенгаламоўныя штодзённыя газеты — «Ітэфак», «Джанаконтха»; «Інкілаб»; англамоўныя — «Бангладэш абзэрвер», «Індэпендэнт». На перыяд надзвычайнага становішча ўведзеныя абмежаванні на крытыку дзейнасці кіраўніцтва краіны. Маюцца тры дзеючых інфармацыйных агенцтва: дзяржаўнае Бі-Эс-Эс, а таксама прыватныя Ю-Эн-Бі і «Бі-Дзі-Ньюс 24».

Дзяржаўнае тэлебачанне і радыёвяшчанне маюць па адным канале, якія вяшчаюць на бенгальскай і часткова на англійскай мовах. Існуе 10 прыватных кабельных тэлеканалаў і 6 радыёстанцый.

Адукацыя

З прычыны масавай непісьменнасці насельніцтва Бангладэш дзяржава прымае меры па яе скарэйшай ліквідацыі. Створана асобнае міністэрства ўсеагульнай пачатковай адукацыі, дадзены дазвол на дзейнасць у краіне шматлікіх бангладэшскіх і замежных няўрадавых грамадскіх арганізацый у сферы адукацыі.

Адмысловае месца займаюць духоўныя ісламскія навучальныя ўстановы, афіцыйная колькасць якіх перавышае 12 тысяч. У краіне налічваецца некалькі дзесяткаў дзяржаўных і прыватных (больш 60 тысяч) ВНУ. Вялікая частка з іх размешчаная ў сталіцы краіны Дацы. Празмерна актыўны ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у палітычнай дзейнасці адмоўна адбіваецца на навучальным працэсе. Недахоп навучальнай і навуковай базы і невысокі прэстыж бангладэшскіх дыпломаў у іншых краінах змушае студэнтаў працягваць сваю адукацыю за мяжой.

Гл. таксама

Зноскі

  • https://thediplomat.com/2016/12/the-bay-of-bengal-naval-arms-race/
  • "Bangladesh fights for survival against climate change," by William Wheeler and Anna - Katarina Gravgaard, The Washington Times(недаступная спасылка). Pulitzercenter.org. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2011. Праверана 3 ліпеня 2010.
  • Ali, A (1996). "Vulnerability of Bangladesh to climate change and sea level rise through tropical cyclones and storm surges". Water , Air , & Soil Pollution. 92 (1–2): 171–179. doi:10.1007/BF00175563. Архівавана з арыгінала 18 лютага 2020. Праверана 5 мая 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 5 мая 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 5 мая 2014.
  • # keok Summit Elevations : Frequent Internet Errors Архівавана 25 ліпеня 2013.. Retrieved 2006-04-13
  • https://bdnews24.com/economy/2018/01/15/bapex-pins-hopes-on-new-gas-field-in-bhola
  • IUCN (1997). "Sundarban wildlife sanctuaries Bangladesh". World Heritage Nomination - IUCN Technical Evaluation.
  • Bangladeshi gov't selects mango tree as national(недаступная спасылка). Xinhuanet.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2016. Праверана 15 лістапада 2010.
  • Alexander, David E. (1999) [1993]. "The Third World". Natural Disasters. Dordrecht: Kluwer Academic Publishers. p. 532. ISBN 0412047519. OCLC 27.974.924 43.782.866. Праверана 2008-05 - 02. ; ;
  • «Beset by Bay’s Killer Storms , Bangladesh Prepares and Hopes». Los Angeles Times. February 27, 2005
  • Haggett, Peter (2002) [2002]. "The Indian Subcontinent". Encyclopedia of World Geography. New York: Marshall Cavendish. pp. 2, 634. ISBN 0761473084. OCLC 46.578.454. Праверана 2008 - 05/02. ; ;
  • Bangladesh Climate Change Strategy and Action Plan 2008 Архівавана 7 кастрычніка 2009. Ministry of Environment and Forests Government of the People’s Republic of Bangladesh, September, 2008.
  • cyclone relief effort hampered updated 11/17/2007 associated press
  • Country Emergency Situation Profile : Bangladesh prone areas
  • [ http://www.reliefweb.int/rw/rwb.nsf/db900sid/JBRN-7R4G47?OpenDocument The Climate refugee Challenge ] , ReliefWeb , 2009-04-14
  • bangladesh_03-28.html «Another Major Cyclone, Bangladesh Worries About Climate Change» Архівавана 28 лютага 2012., PBS News Hour, 2008
  • By Brian Walker , CNN (2010-06-21). .arsenic.poisoning/index.html ? hpt = T1 "Study: Millions in Bangladesh exposed to arsenic in drinking water". CNN.com. Праверана 2010-07-03.
  • "Bangladesh : 77m poisoned by arsenic in drinking water". BBC News. 2010-06-19. Праверана 2010-07-03.
  • http://india.mfa.gov.by/ru/bangladesh_bilateral/ Архівавана 4 верасня 2018.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/bg.html Архівавана 9 чэрвеня 2019.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/bg.html Архівавана 9 чэрвеня 2019.
  • http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=22&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  • http://india.mfa.gov.by/ru/bangladesh_bilateral/ Архівавана 4 верасня 2018.
  • Logan Stephen Asian communication handbook 2008. — AMIC, 2008. — P. 115. — ISBN 981-4136-10-7
  • Cinemas in Bangladesh, Pakistan squeezed by Bollywood. NewIndPress.Com
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бангладэш, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Бангладэш ЭтымалогіяБангладэш ГеаграфіяБангладэш ГісторыяБангладэш Дзяржаўны ладБангладэш Адміністрацыйны падзелБангладэш Знешняя палітыкаБангладэш НасельніцтваБангладэш ЭканомікаБангладэш КультураБангладэш АдукацыяБангладэш Гл. таксамаБангладэш ЛітаратураБангладэшІндыяБенгальская моваБенгальскі заліўМ’янмаПаўднёвая Азія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір Іванавіч КарызнаЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Міхась СтральцоўМесны склонБела-чырвона-белы сцягВольга Славаміраўна БондараваКнігаўкаЦыбуля мядзведжаяЯндэксБеларуская краёвая абаронаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Беларуская ВікіпедыяНёман (часопіс)Ян ЧыквінФрыцьёф НансенFacebookЯўгенія ЯнішчыцЗольКазекаЗубр еўрапейскіДзева МарыяЯн БаршчэўскіРасійская імперыяКасем СулейманіСпіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаўАпавяданнеМаа ЦзэдунАндрэй ПачобутМендзыжац ПадляскіБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Вянок (зборнік)Эазінафільнае запаленне страваводаПарнаграфіяГісторыя беларускай мовыСэрца на далоніВіртуальны сексАлена Сямёнаўна ВасілевічЭнрыка КарузаГісторыя НароўліСельскія населеныя пункты БеларусіІгнат Іпалітавіч ДамейкаНастаўніцкая газетаСімяон ПолацкіМаўленнеВіктар КарамазаўЭфект ПокельсаНафтан (прадпрыемства)Беларускі лацінскі алфавітСаўка ды ГрышкаІгар Міхайлавіч ПракаповічЯкавіянская эпохаУладзімір СцяпанXboxІгар Васілевіч ТалакнінPawaМіхаіл Андрэевіч СавіцкіКанскі кінафестываль 1994Лучана ПавароціАперацыя «Праўдзівае абяцанне»120-я зенітна-ракетная брыгадаКары (страва)Беларуская Народная РэспублікаБеларуская фанетыкаДзеяслоў (часопіс)Джон КларкБеларускі ПЭН-цэнтрДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваМастацкая літаратураМагілёўская вобласцьУсход АФКBingXАлесь Мікалаевіч КарлюкевічХерстДрыгавічыБелсатСтаніслаў Аляксандравіч Прыбытак🡆 More