Давід (XI ст.
да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.
Давід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: דָּוִד | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Іевасфей[d] | ||||||
Пераемнік | Саламон | ||||||
Нараджэнне | 1039 да н.э. | ||||||
Смерць | 969 да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | дом Давіда[d] | ||||||
Бацька | Есей[d] | ||||||
Маці | Нацэвет[d] | ||||||
Жонка | Вірсавія, Авігея[d], Эгла[d], Мелхола[d], Ахіноам[d], Нагіф[d], Абіталь[d], Суламіта, Maacah[d] і Avishag[d] | ||||||
Дзеці | Саламон, Авесалом, Кілеаб[d], Фамар[d], Нафан[d], Адонія[d], Амнон[d], Івхар[d], Ерымот[d], Ітрэам[d], Шэфатыя[d], Хазана[d], Собаб[d] і Эліяда[d] | ||||||
Веравызнанне | Яхвізм[d] і іўдаізм | ||||||
Дзейнасць | пастух, кіраўнік, паэт, warlord, інструменталіст, манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле Старога Запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саўла для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давід стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саўла. Перамога, атрыманая Давідам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давіда хавацца ад праследаванняў Саўла ў Паўднёвай Палесціне, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіў на службу да філістымлянаў.
Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саўла і яго сыноў Давід быў абвешчаны царом Іўдзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпта. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павелічэння аўтарытэту сталічнага горада Давід перанёс у Іерусалім г. зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян).
Давід меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Яхве, аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давід толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давід забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі.
У яўрэйскім фальклоры Давід паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давіду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Давід, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.