заходаўскі Сельсавет

Удзельнік:Ліцьвін, абгрунтуйце, калі ласка, перанос больш дакладнымі спасылкамі, што менавіта гэты сельсавет мае менавіта такую назву.

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Асноўны вынік

Перанос артыкула

1

У рашэньні пра перайменаваньне ён мае назву «Заходовский сельсовет», у maps.by таксама «Заходаўскі сельсавет». На будучыню, калі ласка, дадавайце свае крыніцы непасрэдна ў артыкул. --Red_Winged_Duck 22:48, 22 ліпеня 2018 (MSK)

    ГВБ 2-2, с. 338 і ЭГБ 2, с. 226. Зусім незразумела адкуль зьявілася назва Заходаўскі. Усюды ў выпадку калі вёска Заходы, то маем Заходзкі сельсавет. І http://fk.archives.gov.by ведае толькі Заходзкі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 22:58, 22 ліпеня 2018 (MSK)
      Але там размова пра вось гэты сельсавет — Заходзкі сельсавет (1926—1927). А ў 2006 годзе стварылі зусім іншы сельсавет і далі яму назву Заходаўскі, а не Заходзкі, таму трэба вярнуць правільную назву ў артыкул. --Red_Winged_Duck 23:11, 22 ліпеня 2018 (MSK)
        Ня зьдзекуецеся. Адміністрацыйны цэнтар усюды аднолькавы — Заходы. Усюды заўсёды была назва сельсавету — Заходзкі. Зараз маем тую ж вёску, тую ж назву вёскі і раптам назва сельсавету іншая. Вы сур’ёзна? Я ня ведаю чаму пачалі выкарыстоўваць няправільную назву, але хапае сучасных прыкладаў выкарыстаньня правільнай формы назвы. Ці будзем працягваць цягнуць у Вікіпэдыю відавочныя памылкі? --Ліцьвін (гутаркі) 23:32, 22 ліпеня 2018 (MSK)
          Гэта вы вырашылі, што гэта памылка. Я ня бачу ніякай праблемы ў існаваньні дзьвюх варыянтаў назвы. Ні адна зь іх ніякім правілам не пярэчыць. Але вось гэты канкрэтны сельсавет паводле ўсіх крыніцаў мае назву Заходаўскі. --Red_Winged_Duck 23:50, 22 ліпеня 2018 (MSK)
            Растлумачце мне, як такое здарылася, што ў адной вёскі чамусьці адразу два варыянты назвы сельсавету? Калі ласка, не цягніце памылкі ў Вікіпэдыю. Хопіць. Пры гэтым памылковы варыянт я дадаў у артыкул. Чаго вы яшчэ хочаце? --Ліцьвін (гутаркі) 23:56, 22 ліпеня 2018 (MSK)
              Гэта не памылковы варыянт — гэта той варыянт назвы, які яму далі пры стварэньні. Тое, што гэта памылка вы выдумалі цалкам самі, што недапушчальна ў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 00:00, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                Вы дэманструеце неадэкватныя паводзіны і, на жаль, ня хто нічога ня можа з гэтым зрабіць. Калі ласка, дакажыце, што зараз нідзе не выкарыстоўваецца правільная назва. У адваротным выпадку з-за вашых неадэкватных паводзінаў, ігнараваньня заўваг і г.д. вы павінны самі скласьці зь сябе паўнамоцтвы цара. --Ліцьвін (гутаркі) 00:09, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                  Я прывёў крыніцы, як гэты сельсавет быў названы тымі, хто мае права называць сельсаветы, чаму яны далі менавіта такую назву разьбірацца ня нам, але гэтая назва не супярэчыць правілам беларускай мовы, таму ня можа быць няправільнай. Вы ж сьцьвярджаеце, што гэтая назва няправільная і не пацьвярджаеце свае выдумкі нічым. Акрамя таго вы ўжо адкрыта парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 00:19, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                    Адкрыта здаровы сэнс парушаеце менавіта вы. Таксама вы перанесьлі артыкул да заканчэньня абмеркаваньня. Я вам сказаў, што і зараз выкарыстоўваецца назва Заходзкі ў дачыненьні Заходаў. Вы бачылі калісьці слова «заводаўскі»? У БКП-2005 ёсьць адмысловае правіла: «суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснова канчаецца: ― на д: горад – гарадзкі; грамад|а – грамадзкі, грамадзтва; люд – людзкі, людзтва; сусед – суседзкі, суседзтва; Галянд|ыя – галяндзкі, Лід|а – лідзкі (параўн. Лідс – лідскі ў пункце а)), Самарканд – самаркандзкі». Вы парушаеце правілы словаўтварэньня, а менавіта стоўп гэтага разьдзелу Вікіпэдыя:Правапіс. Таксама вы цягнеце ў Вікіпэдыю клясычным правапісам расіфікаваныя формы назваў. Вы ўявілі сябе нейкім царом, вяршыцелем Сьвету, чалавекам, які можа пляваць на ўсялякія правілы. Адкуль у вас усё гэтае? У вас тупая нелюбоў да гэтага разьдзелу і асабіста да мяне? Вы вырашылі знутры зьнішчыць асаблівасьць гэтага разьдзелу? --Ліцьвін (гутаркі) 00:53, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                    Дарэчы, артыкул у раённай газэце. Тры разы згадваецца сельсавет і заўсёды «Заходзкі». --Ліцьвін (гутаркі) 02:55, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                      Утварыце, калі ласка, прыметнікі ад наступных назваў: Бяроза, Ветка, Масты. --Red_Winged_Duck 08:26, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                        Дзе ў гэтых словах утваральная аснова канчаецца на літару «д»? Пры гэтым я вам прывёў правіла з БКП-2005. Вы яго парушаеце. І ня толькі яго. Таму я паведамляю вам, што пачаў пісаць запыт на пазбаўленьне вас статусу адміністратара ў сувязі з тым, што вы перавысілі свае паўнамоцтвы, паводзіць сябе ня годна, парушаеце правілы Вікіпэдыі. На жаль, зараз я павінен займацца гэтым, але не зрабіўшы гэтае цяпер, я разумею, што вельмі хутка вы зьнішчаць гэты разьдзел канчаткова. --Ліцьвін (гутаркі) 14:39, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                          Правіла пра тое, як пісаць усе словы, аснова якіх канчаецца на «д»? Такім чынам, вы лічыце, што ў беларускай мове прыметнікі могуць быць выключна з суфіксам -ск-? А што вы можаце сказаць пра частку і таго ж пункту правілаў? --Red_Winged_Duck 14:47, 23 ліпеня 2018 (MSK)

2

    На маю думку, Заходзкі і Заходаўскі - гэта раўнапраўныя варыянты адной назвы як, напрыклад, Бродаўскі і Бродзкі (ад Броды/Брады). Нейкай маскалізацыі я тут ня бачу, бо на той жа Галіччыне існуе, напрыклад, Бродаўскі раён (ад Броды). Ну а тое, што ў Беларусі ёсьць праблема з варыятыўнасьць назваў - гэта нармальна. Можна паставіць шаблёны "ня блытаць" або "іншыя значэньні". --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:28, 23 ліпеня 2018 (MSK)
      Не, ёсьць правіла, я вышэй яго прывёў. Ня кажам мы «Заводаўскі». І вядома правільна будзе Бродзкі. --Ліцьвін (гутаркі) 14:39, 23 ліпеня 2018 (MSK)
        Вось вам яшчэ спасылка. --Red_Winged_Duck 14:49, 23 ліпеня 2018 (MSK)
          Я ведаў, што вы прывядзеце гэты прыклад. І вядома і я яго бачыў. І вядома вы не глядзелі, які адміністрацыйны цэнтар быў у гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Што я магу сказаць: школа вас чакае. Вас трэба абавязкова пазбаўляць адміністрацыйных паўнамоцтваў, бо вы элемэнтарных рэчаў ня ведаеце і не разумееце. --Ліцьвін (гутаркі) 15:01, 23 ліпеня 2018 (MSK)
        Паглядзіце, калі ласка, БКП п. 33. пп. і: паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): вучань – вучнёўскі, кароль – каралеўства, Бяроз|а – бярозаўскі, Бэрн – бэрнаўскі, Ветк|а – веткаўскі, Люўр – люўраўскі, Маст|ы – мастоўскі, Мэльбурн – мэльбурнаўскі, Ош – ошаўскі, Сож – сожаўскі, Супрасьл|я – супрасьлеўскі (побач з супраскі), Сэўр – сэўраўскі, Чыкаг|а – чыкагаўскі. Увогуле, тое што ў нас называецца Бужанскі, у афіцыйным варыянце Бугскі, сюжы ж замест нашага СожаўскіСожскі. Таму тут яшчэ невядома, які варыянт варта называць вынікам маскалізацыі. Ёсьць у нас, дарэчы, Брадоўскі сельсавет (цэнтар — Брады, пад назвай «Брадоўскі» ўпамінаецца ў артыкуле Шарашоўскі раён // ЭГБ. Т. 6-2. С. 197.). Увогуле, мне не прынцыпова як будзе называцца тая адзінка. Прыкра, што праз такую драбніцу ўзьнік канфлікт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:19, 23 ліпеня 2018 (MSK)
          Я ўсё разумею. Я бачыў гэтае правіла. Але гаворка ідзе пра іншае. Мы маем правіла, дзе напісана «суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснова канчаецца на д». Менавіта гэтае правіла распаўсюджваецца на гэтае словаўтварэньне.
          І вядома ў выпадку з цэнтрам у вёсцы Брады́ цалкам магчымы варыянт «Брадоўскі», але і падыходзіць варыянт Бродзкі, т.я. утваральная аснова канчаецца на д. Але пры гэтым толькі Заходзкі сельсавет можа атрымацца ад назвы вёскі Заходы. А калі так і далей пойдзе, то мы яшчэ будзем і «Заводаўскі» ўжываць. --Ліцьвін (гутаркі) 17:42, 23 ліпеня 2018 (MSK)
            Дык а ў чым прынцыповая розьніца паміж Заходамі і Брадамі, што ад Брадоў можна ўтварыць «Брадоўскі», а «Заходаўскі» ад Заходаў нельга? Патлумачце, калі ласка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:48, 23 ліпеня 2018 (MSK)
            Дарэчы, ёсьць жа прозьвішчы Завадоўскі, Прудоўскі і г.д. Асабіста я ня бачу нічога страшнага нават у назьве Заводаўскі. У гэтым выпадку ўласнае імя прынамсі будзе адрозьнівацца ад звычайнага прыметніка, і да расейскай тут бліжэйшае менавіта Заводзкі («Заводской»). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:01, 23 ліпеня 2018 (MSK)
              Магчыма, бо націск другі. Але я лічу, што трэба строга прытрымлівацца правілаў. У гэтым выпадку асноўная назва абавязкова «Бродзкі», усе астатнія — як альтэрнатыўныя. --Ліцьвін (гутаркі) 18:51, 23 ліпеня 2018 (MSK)
              Можам яшчэ пачаць ужываць «гарадоўскі» замест «гарадзкі». Калі ўжо пачынаць выдумляць словы, дык навошта сябе абмяжоўваць. --Ліцьвін (гутаркі) 19:23, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                З прадмовы да БКП: Аднак, насуперак традыцыі артаграфічна-граматычнага сынкрэтызму (зьвядзеньня правапісных і граматычных правілаў у адзін тэкст), Збор улучае выключна артаграмы (правілы артаграфіі), а прысутнасьць – пераважна ў зносках – зьвестак зь іншых моўных роўняў (правілы артаэпіі, граматыкі, сынтаксу, прынцыпы словаўтварэньня й г. д.) служыць дапаможным мэтам. Такім чынам, памянёнае правіла датычыцца толькі артаграфіі (пераходу ў прыметніках 'с' у 'з' пасьля 'д') і не датычыцца словаўтварэньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:31, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                Уласныя імёны і звычайныя прыметнікі не заўсёды адпавядаюць адзін аднаму: добры прыклад — Мастоўскі (уласнае імя) і маставы (прыметнік). Дарэчы, уласныя імёны — гэта і ёсьць прыдуманыя словы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:43, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                  Так, невукі, і яшчэ энцыкляпэдыі пішуць. Пра што мы кажам? Ёсьць правіла Вікіпэдыя:Правапіс? Ёсьць. Ёсьць у ім правіла? Ёсьць. Там ёсьць прыклады? Ёсьць. Ёсьць прыклады ўжываньня? Ёсьць. Чаго не хапае? Я ня ведаю як вы лічыце. Але відавочна з аднаго слова мы атрымліваем іншае, у дадзеным выпадку — гэта прыметнік. Можа гэта ўжо і не словаўтварэньне называецца. Можа гэта напісана і не на беларускай мове. А можа гэта іншаплянэцяне пісалі... Калі сур’ёзна, то там напісана на беларускай мове і вельмі зразумела, што ў зносках прадстаўлены прынцыпы словаўтварэньня і яны служаць дапаможным мэтам. Каб людзі лепш разумелі, што напісана, як трэба выкарыстоўваць правіла. Я зусім не разумею, што тутака адбываецца. --Ліцьвін (гутаркі) 20:06, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                    Словаўтварэньне — гэта ня правапіс (артаграфія), пра што гаворыцца ў прадмове да БКП-2005. Адпаведна, БКП-2005 рэглямэнтуе артаграфічныя (правапісныя) нормы і не закранае прынцыпаў словаўтварэньня, калі яны адмыслова не прапісваюцца ў прыкладах, зносках і г.д. Заходаўскі/Заходзкі (як і Забродаўскі/Забродзкі) — гэта пытаньне не артаграфіі, а словаўтварэньня. Адпаведна, артаграфічнае правіла з БКП-2005, у якім нічога не гаворыцца менавіта пра словаўтварэньне, не разьвязвае гэтага пытаньня. Калі ў вас ёсьць іншыя крыніцы (артыкулы, манаграфіі, падручнікі) — ня важна клясычным або афіцыйным правапісам — дзе б разглядалася менавіта словаўтварэньне і дзе б сьцьвярджалася, што прыметнікі ад назоўнікаў з асновай на 'д' утвараюцца толькі з дапамогай суфікса 'ск', то калі ласка, прывядзіце іх. Гэтага будзе дастаткова, каб асабіста я вызнаў памылковасьць назваў Заходаўскі і Забродаўскі. Пакуль жа гэтыя назвы выглядаюць для мяне раўнапраўнымі сынонімамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:54, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                      Прабачце, але я не разумею вас. У БКП-2005 ёсьць правіла і ёсьць прыклады. Нас у школе менавіта так навучалі. Правіла і прыклады. Навошта вам нейкія манаграфіі? Вось вам яшчэ правіла: «Закон Рэспублікі Беларусь. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. 21. Суфіксы -ск- і -ств- пішуцца: калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад –– гарадскі, люд –– людскі, грамада –– грамадства, сусед –– суседскі, параход –– параходства, бяда –– бедства, Бесядзь –– бесядскі; француз –– французскі, Каўказ –– каўказскі, Сілезія –– сілезскі». Нават патэлефанаваў маці, яна глядзела ў слоўніку. Сапраўды так. Зараз пампую слоўнікі: 1, 2. Ня ведаю чаму народ блытаецца. Асабіста я заўсёды і ўсюды здаваў беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 21:47, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                      Другая спасылка. Руска-беларускі слоўнік 1953 году. С. 141: «Заводский, -ской — заводзкі» і толькі. Працягваць глядзець ці зразумелі? --Ліцьвін (гутаркі) 22:13, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                        Вы падаеце спасылку на правілы правапісу (артаграфіі), а я прашу на правілы словаўтварэньня. Прыклад правіла: у беларускай мове ад назоўнікаў з асновай на 'д' прыметнікі ўтвараюцца толькі з дапамогай суфікса -ск-. Правапіс (артаграфія) і словаўтварэньне — гэта розныя рэчы, таму ў спрэчных пытаньнях словаўтварэньня нельга кіравацца правіламі артаграфіі. Бо правілы правапісу (артаграфіі) не датычацца словаўтварэньня, т.б. яны рэглямэнтуюць ня тое, як утвараць словы, а тое, як пісаць ужо ўтвораныя словы. Калі нейкія словаўтваральныя мадэлі ў правілах правапісу (артаграфіі) не разглядаюцца гэта ня значыць, што тых мадэляў не існуе ўвогуле. Верагодна, яны проста не выклікаюць цяжкасьцяў у напісаньні. Дарэчы, падпункт (і) з БКП-2005 — гэта правіла менавіта словаўтварэньня. Але ў гэтым правіле ніяк не абмяжоўваецца канцавая літара ўтваральнай асновы, за якой можа ўзьнікаць дадатковая марфэма. Калі б тая літара мела значэньне, то ў правіле гэтае б дакладна пазначалася: паміж утваральнай асновай, калі яна не сканчаецца на 'д', і суфіксамі... --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:29, 23 ліпеня 2018 (MSK)
                          Вы памыляецеся і штосьці выдумляеце. Ёсьць правіла. Ёсьць прыклады як правільна адбываецца пераход да прыметнікаў. Калі вы ня згодныя з гэтым правілам, то трэба кудысьці пісаць, каб яго мянялі ці выключалі з правілаў. А пакуль гэтае правіла існае, і ў БКП-2005 і ў афіцыйным правапісе, таму яму трэба падпарадкоўвацца. Але я зараз бачу, што ня толькі Red Winged Duck пляваць на любыя правілы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:00, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                          Вось вам яшчэ дадатковыя прыклады. У гугле: «"аснова" "д" дскі словаўтварэнне», другая спасылка. Цудоўная праца. --Ліцьвін (гутаркі) 00:41, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                            Проста каб зафіксаваць наяўныя пазыцыі: 1. Вы сапраўды лічыце, што артаграфічнае правіла пра тое, што трэба пісаць 'дзк' а не 'дск' рэглямэнтуе ўтварэньне прыметнікаў ад назоўнікаў з асновай на 'д' і роўнае правілу, што у беларускай мове ад назоўнікаў з асновай на 'д' прыметнікі ўтвараюцца толькі з дапамогай суфікса -ск-? 2. Вы сапраўды лічыце, што адсутнасьць прыкладу з асновай на 'д' у словаўтваральным правіле з БКП-2005 (п. 33. пп. і) сьведчыць пра тое, што з такой асновай дадатковая марфэма паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск- ня можа ўзьнікнуць у прынцыпе? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:02, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                              Вось яшчэ: «арфаграфічныя нормы ўстанаўліваюць адзінства напісання слоў, іх частак, напрыклад, пэўныя прыметнікі з суфіксам –ск у залежнасці ад апошняй літары ўтваральнай асновы могуць падпадаць пад розныя правілы напісання (параўн.: Адэс а + -ск = адэскі; сусед + -ск = суседскі; Баранавічы + -ск = баранавіцкі)». І «Спалучэнне [дс] вымаўляецца як [ц]: гарадскі [гарацк’і], Забалодскі [забалоцк’і]». Ня кажуць і ня пішуць «Забалодаўскі».
                              Яшчэ: «Спалучэнне каранѐвага д з суфіксальным с вымаўляецца як [ц], але на пісьме такое вымаўленне не перадаецца: горад – гарадскі, сусед – суседскі, Канада – канадскі, параход – параходства». Ня кажуць «канадаўскі».
                              Таксама тутака шмат прыкладаў: Грyд > грyдскі, Прyд > прyдскі, Смолзавод > смозаводскі... --Ліцьвін (гутаркі) 01:05, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                              Так, я вам кажу, што ў гэтым выпадку правільная назва толькі «Заходзкі». Пры гэтым ці заваёўвалі рэптылёйды плянэту Зямля ці не, я ня ведаю. Я бачу, што вы вельмі жадаеце пагаварыць на гэтую тэму, але, прабачце, у мяне няма часу і жаданьня. Я максымальна выдаткаваў часу на гэтую тэму, тлумачыў, прыводзіў прыклады і г.д. Мы сумесна даведаліся, што правільная форма «Заходзкі». На гэтым усіх і віншую. --Ліцьвін (гутаркі) 01:12, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                                Дык слушна пішуць: арфаграфічныя нормы ўстанаўліваюць адзінства напісання слоў, іх частак.... Заўважу, не ўтварэньня новых словаў, а напісаньня ўжо ўтвораных. У нашым выпадку артаграфічнае правіла з БКП-2005 (п. 33, пп. г) рэглямэнтуе, што слушна пісаць 'дзк', а не 'дск', і нічога болей. Таксама прыклады прыметнкаў на 'дск' (без фармулёўкі накшталт у беларускай мове ад назоўнікаў з асновай на 'д' прыметнікі ўтвараюцца толькі з дапамогай суфікса -ск-) ня сьведчаць, што пасьля асновы на 'д' у прынцыпе ня можа ўзьнікаць дадатковая марфэма -оў- (-аў-). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:24, 24 ліпеня 2018 (MSK)
                                  Так, магчыма. І такія выпадкі могуць быць. І вышэй я прывёў прыклады. Вядома, кожны выпадак трэба разглядаць асобна і могуць быць розныя формы. Але мы зараз кажам пра канкрэтны выпадак. І вось тутака толькі «Заходзкі». --Ліцьвін (гутаркі) 02:16, 24 ліпеня 2018 (MSK)

Вынік

Сёньня я патэлефанаваў прама ў Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь. А менавіта да вядучага спэцыяліста аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія», тэл. 334-74-92. Дадатковыя зьвесткі можна паглядзець тутака. Я адразу прама ў яе спытаў, чаму на сайце maps.by зьмешчаны відавочныя памылкі. Потым я пачаў прыводзіць прыклады з сьпіску. І вось, што я даведаўся, як мне ўсё растлумачылі. Аказваецца, яны добра ведаюць, што на сайце шмат памылак і яны іх ведаюць і іх адсочваюць. Тады ў чым сэнс? У мяне таксама паўстала такое пытаньне. І яна працягнула тлумачыць: «Гэта памылкі мясцовых уладаў. Мы вымушаныя менавіта іх дэманстраваць, бо гэта афіцыйныя назвы, якія памылкова працягваюць выкарыстоўваць мясцовыя ўлады. Пры гэтым у нас ёсьць асабісты электронны даведнік, у якім гэтых памылак няма». Таксама я спытаў пра даведнік В.П. Лемцюговай. Яна сказала, што ў ім інфармацыя састарэлая і ў ім вельмі шмат памылак, якія ўжо выпраўлены ў электронным даведніку. Тады я спытаў чаму яны ня выпусьцяць новы нарматыўны даведнік у папяровым варыянце. Яна мне адказала, што ў іх няма часу і сродкаў каб ажыцьцявіць гэтае. Пасьля гэтага я проста сказаў, што я пішу артыкулы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў Беларускай Вікіпэдыі і ў нас стала ўзьнікаюць пытаньні ў сувязі з тым, што на сайце maps.by і ў даведніку В.П. Лемцюговай зьмяшчаюцца відавочныя памылкі. Я працягваў: «У нас ёсьць адміністратар, які бачыць, што ў вас на сайце памылковая назва, ён бярэ яе і робіць асноўнай назвай артыкула і пры гэтым правільную назву выдаляе. І ніхто нічога з гэтым ня можа зрабіць». Яе адказ: «Так нельга рабіць. Мы ведаем гэтыя памылкі. Мы паведамляем пра іх мясцовым уладам і чакаем калі яны прывядуць назвы да правільнай формы, якая ў нас зьмяшчаецца ў нашым электронным варыянце. Пакуль яны гэтага ня зробяць, мы ня маем права выдаліць памылковую назву з базы на сайце maps.by. Але пры гэтым мы абавязваем мясцовыя ўлады, а ўсім іншым рэкамэндуем выкарыстоўваць толькі правільную назву». Пра «Заходзкі» вядома я таксама спытаў. Зноў жа яна сказала, што гэта відавочная памылка мясцовых уладаў. Яны ведаюць пра гэтую памылку. Мясцовыя ўлады павіны яе выправіць, але на гэтае могуць сысьці гады. (І я яе зразумеў, бо на Навахросты спатрэбілася больш за тры гады.) І менавіта таму ў раённай газэце і выкарыстоўваць правільны варыянт — «Заходзкі». Бо да рэдакцыі гэтае хутчэй за ўсё давялі.

І вось пасьля гэтага мне цікава, ці папросіць прабачэньне ў супольнасьці ўдзельнік Red Winged Duck і пачне вяртаць правільныя назвы населеным пунктам і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкам і выдаляць памылковыя назвы ці працягне цягнуць у Вікіпэдыю відавочныя памылкі.

P.S. 14.7.2013 г. я ўбачыў хлеб з назвай «Новавіленскі» (у мяне ёсьць фота). Я адразу патэлефанаваў дырэктару Хлебазавода №3. Сказаў, што ў вас у назьве відавочная памылка. Чалавек папрасіў прабачэньня. Хлеб прапаў. А потым зьявіўся той жа хлеб з новай назвай — «Старая Вильня» (фота таксам ёсьць). Дык да чаго гэта я? Гэта як з тымі Навахростамі. Я заўважыў памылку. Паведаміў пра гэтае. Трэба адразу выправіць. Але знаходзяцца людзі, якія відавочныя памылкі бароняць і тыражуюць. На жаль, у Беларускай Вікіпэдыі гэтым займаецца адміністратар Red Winged Duck, пакуль яшчэ адміністратар. --Ліцьвін (гутаркі) 19:07, 24 ліпеня 2018 (MSK)

    Як добра, што вы напісалі сюды такі вынік. Цяпер уся супольнасьць зможа пабачыць, што за ўвесь гэты час у праекце, вы так і ня здолелі вывучыць асноўнае правіла Вікіпэдыі — усе факты ў Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на аўтарытэтных другасных крыніцах. Ніякая вусная размова ня можа быць ня тое што аўтарытэтнай, а наогул крыніцай. І нават, калі ўявіць, што сапраўды існуе «асабісты электронны даведнік, у якім гэтых памылак няма», то без апублікаваньня ён таксама не зьяўляецца крыніцай. Таксама як не зьяўляюцца крыніцай прыдуманыя вамі правілы, якіх няма ні ў адным з збораў правілаў. Адзіную выснову, якую можа зрабіць з вашай размовы — калі будзе выдадзеная новая вэрсія даведніка і там сапраўды будуць прапанаваныя вамі назвы, вось толькі тады артыкулы будуць пад іх перанесеныя, бо толькі тады на іх зьявіцца аўтарытэтная крыніца. Ёсьць, вядома, і другі варыянт — мясцовы орган улады выдае новую пастанову, дзе карэктуе першапачатковую назву, тады ізноў гэтага будзе дастаткова для пераносу артыкула. Пакуль гэтага ня здарыцца, усе Вастокі застануцца Вастокамі, бо менавіта такую назву яны атрымалі пры стварэньні і ўсе гэтыя назвы пацьверджаныя даведнікамі пад рэдакцыяй Валянціны Лемцюговай, якія зьяўляюцца на сёньняшні дзень самай аўтарытэтнай крыніцай у сваёй галіне.
    Што да выбачэньняў, то вы можаце колькі заўгодна парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць у дачыненьні да мяне, чым вы ахвотна карыстаецеся ў сваіх пераходах на асобу, але любая вашая наступная спроба перайсьці на асобы іншых удзельнікаў, што вы ўжо спрабавалі зрабіць вышэй у гэтым жа абмеркаваньні, неадкладна прывядзе да вашага блякаваньня.
    Усё што магу вам параіць, гэта прычытаць нарэшце асноўныя правілы Вікіпэдыі, пачаць весьці дыскусіі з выкарыстаньнем спасылак на аўтарытэтныя крыніцы і пачаць паважаць рэдактараў гэтай Вікіпэдыі. А пакуль усе артыкулы застануцца пад тымі назвамі, якія ёсьць у аўтарытэтных крыніцах, а не ў прыдуманых вамі правілах. Усё астатняе ўжо будзе вырашаць супольнасьць. --Red_Winged_Duck 20:59, 24 ліпеня 2018 (MSK)
      Вы нікога ня чуеце ці ня жадаеце чуць ці робіце выгляд, што ня чуеце. Вы ўявілі сябе царом гэтага разьдзелу і робіце, што пажадаеце. Зразумейце простую рэч: ёсьць наркамаўскія максымальна расіфікаваныя назвы (Васток, Первы і г.д.) і відавочна памылковыя назвы (Валевачскі, Емельянава, Заходаўскі ў дачыненьні да вёскі Заходы, Новабыхаўскі, Новасёлкі і г.д.). Вы цягніце ў Вікіпэдыю відавочна памылковыя назвы. Вы і дагэтуль не адказалі за Новахросты: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Больш ня трэба правілаў і крыніцаў? Вы баранілі відавочна памылковую назву больш за тры гады. І вы яшчэ кажыце пра нейкія правілы? Вам ня сорамна? Ганьба Вікіпэдыі на беларускай мове і супольнасьці за тое, што ў яе да гэтага часу ёсьць такі «адміністратар». --Ліцьвін (гутаркі) 21:35, 24 ліпеня 2018 (MSK)
      Спытаем у Google: «"заходская" "заходы"» — 706 варыянтаў; «"заходаўская" "заходы"» — 0 варыянтаў. Можа жадаеце патэлефанаваць у Заходзкую сельскую бібліятэку? Яны вядома ня ведаюць правільную назву, таму і пішуць «Зоходзкая». І вядома артыкулы ў газэтах пішуць неадукаваныя людзі. А цяпер я працытую словы Red_Winged_Duck: «Цяпер уся супольнасьць зможа пабачыць, што за ўвесь гэты час у праекце, вы так і ня здолелі вывучыць асноўнае правіла Вікіпэдыі — усе факты ў Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на аўтарытэтных другасных крыніцах». (Як добра, што вы напісалі гэтае і пасьля «Выніка».) Вось так, удзельнік-адміністратар і піша пра тое, чаго сам і дагэтуль не разумее ці робіце выгляд, што не разумее. Самае жудаснае, і не выконвае гэтае правіла. Ці яму проста падабаецца злоўжываць паўнамоцтвамі адміністратара? Дзякуй, тым самым вы цалкам зьнішчылі супольнасьць гэтага разьдзелу. Дзякуючы вам тутака няма актыўнасьці. Дэструктыўная праца супраць разьдзелу? Відавочна. --Ліцьвін (гутаркі) 15:02, 25 ліпеня 2018 (MSK)
        Пераказу вуснай размовы, сапраўды, недастаткова. Можа, ваш акаўнт узламаў гібрыдны троль з Ольгіна (у Вікіпэдыі вельмі нізнкая ступень абароны акаўнтаў), які цяпер спрабуе паралізаваць працу або, увогуле, узяць кантроль над Беларускай Вікіпэдыяй? Думаеце, такі сцэнар на 100% немагчымы? Маю сумневы. Калі для вас пытаньне правапісу назваў пэўных сельсаветаў і малавядомых вёсак настолькі прынцыповае, то калі ласка, зрабіце электронныя запыты ў адпаведныя сельсаветы, у Дзяржаўны камітэт, у Інстытут мовазнаўства, напішыце на Радыё Свабода пану Вячорку, каб ён у адпаведнай рубрыцы пракамэнтаваў цікавыя вам пытаньні. Выкладзіце тут сканы афіцыйных адказаў. Калі ўсё будзе на вашую карысьць, то ўсе пытаньні здымуцца аўтаматычна. P.S. Прашу не блякаваць прадукцыйных удзельнікаў за парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць датычна мяне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:50, 25 ліпеня 2018 (MSK)
          Сапраўды, а навошта нам правапіс. А давайце лепш культурна пашлём яго на тры літары. Дзякуй, я зразумеў вас. --Ліцьвін (гутаркі) 17:31, 25 ліпеня 2018 (MSK)
            Некалі я таксама на пэўны час пакідаў праект, бо мне не спадабалася рэакцыя супольнасьці (або адсутнасьць гэтай рэакцыі). Але потым я зразумеў, што напраўду ніхто з удзельнікаў гэтага і іншых моўных разьдзелаў нікому нічога ня вінны. Калі няма канфлікту інтарэсаў, то староньнія ўдзельнікі ня будуць марнаваць свой час на змаганьне за непрынцыповыя для іх рэчы. Пагатоў калі тыя рэчы фармальна (з пунтку гледжаньня Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу) не зьяўляюцца адназначнымі. Мне, напрыклад, няма вялікай розьніцы, як будзе называцца той або іншы сельсавет — бо для мяне гэта расейска-савецкі атавізм, ня варты пільнай увагі. Таксама мне няма розьніцы, ці будуць зьбеларушчвацца штучныя расейска-савецкія назвы, якія па-нармальнаму трэба ня вонкава беларусізаваць, а пераймяноўваць (вяртаць гістарычныя назвы, высьвятляць назвы ўрочышчаў на месцы адносна новых населеных пунктаў і г.д.). Таксама я разумею, што ўнармаваць беларускія геграфічныя назвы могуць толькі гісторыкі і мовазнаўцы. Пры гэтым я не кажу, што ня варта, увогуле, працаваць у гэтым кірунку: у кожнага ўдзельніка свае мэты і свой погляд на дасягненьне гэтых мэтаў. Думаю, адсутнасьць рэакцыі супольнасьці на пэўныя зьмены і канфлікты сьведчыць не пра тое, што супольнасьць памерла або яе застрашылі, а пра тое, што людзям шкада часу займацца тым, што яны ня лічаць значным, чым не цікавяцца. Увогуле, у свой час я вызначыў уласныя мэты і цяпер працую на іх ажыцьцяўленьне. І мяне ў праекце ўсё задавальняе, хоць часам не абыходзіцца без канфлітаў і пэўных саступак. Зычу вам таксама вызначыцца з тым, што вы ў стане палепшыць, а за што лепей ня брацца. Таксама раю пазбавіцца завышаных чаканьняў ад іншых удзельнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:59, 25 ліпеня 2018 (MSK)
              Я пэрфэкцыяніст. Калі я нешта раблю, то гэта павінна быць ідэальна. Пры гэтым зьяўляецца нехта, хто мне кажа, што няправільная назва з гэтага часу будзе асноўнай назвай з-за таго, што я так хачу. Я лічу, што такія паводзіны недапушчальны. Вось таму я так бурна рэагую на такія выпадкі. Вядома, хтосьці любіць музыку, хтосьці архітэктуру, хтосьці мастацтва, а вось мне вельмі падабаюцца геаграфія і гісторыя Беларусі, гісторыя зьмяненьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, гісторыя населеных пунктаў і г.д. Вядома, ня можа гэта ўсім падабацца. Але зараз гаворка ідзе не пра падабаецца/не падабаецца, а пра відавочныя памылкі, якія проста не павінны быць у Вікіпэдыі. І вось адзін чалавек, дзякуючы свайму прывілеяванаму становішчу, прапагандуе ўжываньне і бароніць памылковыя назвы і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць. Так у прынцыпе не павінна быць ні ў Вікіпэдыі ні ў нейкім іншым месцы. Так, я яшчэ ідэаліст, я веру, што зь Беларускай Вікіпэдыі можна зрабіць ідэальную электронную энцыкляпэдыю на беларускай мове клясычным правапісам. Але цяпер мяне ўжо адольвае пэсымізм у дачыненьні да гэтага праекту. Я вярнуўся, бо ўбачыў, што Новахростаў больш няма. Падумаў, нарэшце праўда перамагла і больш ня будзе такіх анахранізмаў у Вікіпэдыі. Але на самой справе стала яшчэ горш, бо ўдзельнік з Новахростаў ніякіх правільных высноваў не зрабіў. Сумна. --Ліцьвін (гутаркі) 20:50, 25 ліпеня 2018 (MSK)
                Ну дык зрабіце ідэальнае абгрунтаваньне: напішыце электронныя звароты, выкладзіце тут сканы з адказамі — усе пытаньні адразу зьнікнуць. Заашчадзіце і час, і нэрвы. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:28, 26 ліпеня 2018 (MSK)
                  Вы мяне зноў культурна паслалі на тры літары. Я ўсё гэтае ўжо рабіў. І шмат разоў. Вы ня ведаеце ў якой краіне мы жывем? Дарэчы, мне ўжо надакучыла ўсім тлумачыць, што я не вярблюд. Жадаеце бачыць памылкі? Калі ласка, глядзіце на іх. Жадаеце бачыць у гэтым разьдзеле неадукаванага адміністратара? Калі ласка, ён у вас ёсьць. Вам трэба цар? Віншую, ён у вас таксама ёсьць. --Ліцьвін (гутаркі) 22:37, 26 ліпеня 2018 (MSK)
                    Перапрошваю, але я ня помню, каб вы выкладалі тут сканы афіцыйных адказаў. Не разумею, калі вам не было цяжка патэлефанаваць у Дзяржаўны камітэт, то чаму гэтак цяжка напісаць ім зварот на эл. пошту? У кожным разе я напісаў на Радыё Свабода да пана Вінцука Вячоркі, дзе апісаў сутнасьць праблемы і папрасіў напісаць артыкул пра ўстаную фанэму ў прыметніках у адпаведнай рубрыцы. Хочацца верыць, што неўзабаве нарэшце атрымаецца разьвязаць гэтае пытаньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:18, 26 ліпеня 2018 (MSK)
                      Бо я ў запыце даў спасылку на абмеркаваньне, дзе адзначаў, што пісаў ім... Перапрошваю вас, вы таксама ў Беларусі жывеце? Ім усім на ўсё пляваць. Жанчына з Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» мне расказала, што зараз у Беларусі адбываецца сапраўдная вакханалія. Напрыклад ёсьць абавязковае патрабаваньне: калі населены пункт мае ў назьве парадкавы нумар, то трэба абавязкова выкарыстоўваць рымскія лічбы — I, II... Дык вось, усім пляваць. Вось сапраўды, прама як у нас тутака. Мясцовыя ўлады рэгіструюць памылковыя назвы, а яны вымушаныя іх зьмяшчаць на сайце maps.by. Пры гэтым яны абавязваюць мясцовыя ўлады ўніфікаваць назвы, зарэгістраваць правільную назву, а ім пляваць, гадамі карыстаюцца памылковымі назвамі, а «Белгеадэзія» вымушана таксама на сайце maps.by трымаць памылкі. Пры гэтым яны зноў і зноў ім пішуць і патрабуюць зьмяніць назву на правільную, а яны проста ігнаруюць іх. Я зь ёй размаўляў хвілінаў 30. Яна сама ўсё добра разумее.
                      У кожным разе я напісаў на Радыё Свабода да пана Вінцука Вячоркі, дзе апісаў сутнасьць праблемы і папрасіў напісаць артыкул пра ўстаную фанэму ў прыметніках у адпаведнай рубрыцы. Хочацца верыць, што неўзабаве нарэшце атрымаецца разьвязаць гэтае пытаньне. Дзякуй. Але, я ўжо думаю, што гэтае дарма. Red Winged Duck зноўдзе яшчэ дзе-небудзь якія-небудзь памылкі і будзе цягнуць іх сюды. І ўсялякі раз даказваць, што я не вярблюд, ніякіх сілаў ня хопіць. Тутака ці проста зьмірыцца з тым, што ў Беларускай Вікіпэдыі заўсёды будуць відавочныя памылкі ці пазбавіць адміністратарскіх паўнамоцтваў Red Winged Duck. На жаль, супольнасьць галасуе за памылковыя назвы. Таму я ўжо чакаю «Першемайскі». Калі пляваць на беларускую мову, то ўжо зь вялікай званіцы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:49, 26 ліпеня 2018 (MSK)

Вынік 2

Я толькі што размаўляў зь вядучым спэцыялістам аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Інай Віктараўнай, тэл. 334-74-92. Дык вось зноў прайшліся па памылковых назвах. У рэжыме анлайн былі выпраўлены наступныя назвы:

  1. ВялікаполлеВелікаполле (наркамаўка)
  2. ЕмельянаваЕмяльянава
  3. Катэльня-Боярская — Кацельня-Баярская
  4. НовасёлкіНавасёлкі
  5. Першее Мая — Першае Мая Быхаўскага раёну
  6. ПершемайскіПершамайскі сельсавет Дрыбінскага раёну
  1. Плесо — Плеса

Наступныя назвы сапраўды відавочна памылковыя і яна будзе зноў пісаць мясцовым уладам і патрабаваць ад іх, каб яны выправілі іх на правільныя:

  1. ВалевачскіВалевачоўскі сельсавет
  2. ВялікадолецкіВелікадолецкі (наркамаўка)
  3. ВялікаліпаўскіВелікаліпаўскі (наркамаўка)
  4. ВялікашылавіцкіВелікашылавіцкі (наркамаўка)
  5. ЗаходаўскіЗаходзкі. Пры гэтым на сайце ёсьць і правільны варыянт.
  6. НовадзевяткавіцкіНовадзявяткавіцкі сельсавет
  7. НовадзевяткавічыНовадзявяткавічы
  8. СтарадзевяткавічыСтарадзявяткавічы

А расіфікаваныя назвы — балючая тэма для ўсіх.

Я асабліва завастрыў увагу на Заходзкім сельсавеце. Іна Віктараўна пагадзілася, што гэта відавочная памылка (глядзела правілы, даведнікі і г.д.). Але пакуль афіцыйную назву на сайце выправіць нельга, бо гэтае спачатку павіны зрабіць мясцовыя ўлады. Пры гэтым усім мясцовым уладам пляваць на патрабаваньні і рэкамэндацыі, яны іх проста гадамі ігнаруюць. Але пры гэтым яна адзначыла, што афіцыйныя памылковыя і расіфікаваныя назвы трэба абавязкова выкарыстоўваць толькі ў афіцыйных дакумэнтах, а вось ва ўсіх астатніх выпадках — трэба выкарыстоўваць правільныя і толькі правільныя назвы. Цікава, пасьля гэтага як хутка Red_Winged_Duck папросіць прабачэньня ў супольнасьці і ў мяне асабіста і пачне вяртаць населеным пунктам і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам правільныя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 16:05, 9 жніўня 2018 (MSK)

    Дык дзе ж тыя правілы і даведнікі, у якіх напісана, што Заходаўскі — гэта немагчымае словаўтварэньне ў беларускай мове? Вам вышэй ужо тлумачылі, што гэта не зьяўляецца памылкай. Але вы столькі разоў паўтарылі гэта, але ні разу не прывялі крыніцу. Вы самі толькі што пацьвердзілі, што назва Заходаўскі — афіцыйная на цяперашні момант і яна будзе асноўнай для гэтага артыкула, пакуль сельсавет ня будзе афіцыйна перайменаваны. --Red_Winged_Duck 16:27, 9 жніўня 2018 (MSK)
      Мне ўжо надакучыла вам даказваць, што я не вярблюд. Вы чуеце гэтае? Вы разумееце беларускую мову? Я не вярблюд. Чытайце правілы беларускай мовы, я вышэй прыводзіў вытрымку. Таксама я прыводзіў прыклады выкарыстаньня правільнай назвы. Але вы працягваеце цягнуць памылковыя (пляваць, што яны афіцыйныя) назвы ў Вікіпэдыю. Афіцыйную памылковую назву можна дадаць у артыкул, але асноўнай назвай павінна быць правільная назва. Але вы працягвайце рабіць выгляд, што вы нічога ня бачыце, нічога ня чуеце і нічога не разумееце. У вас толькі гэтае вельмі добра атрымліваецца. --Ліцьвін (гутаркі) 16:53, 9 жніўня 2018 (MSK)
        Вы не прывялі ніводнай спасылкі ў гэтым абмеркаваньні, якія б тлумачылі правілы словаўтварэньня для гэтага выпадку. Усе вашыя крыніцы ня тычацца правілаў словаўтварэньня, пра што вам ужо неаднаразова пісалі, але вам прасьцей чарговы раз напісаць пра вярблюдаў, чым прывесьці крыніцу ў пацьверджаньне сваіх словаў і закрыць пытаньне. --Red_Winged_Duck 16:57, 9 жніўня 2018 (MSK)
          Вы так і не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Вы адкрыта зьдзекуецеся. Гэта на вашым сумленьні, якога ў вас на жаль няма. Дарэчы, а патэлефануйце да Іны Віктараўны і папрасіце яе даказаць, што яна не вярблюд. Вельмі цікава як яна вам адкажа. Бо асабіста мне ўжо надакучыла вам тлумачыць, што я не вярблюд. Можа стварыць асобны шаблён «Я не вярблюд» і дадаць яго на сваю старонку і заўсёды калі вы будзеце прасіць мяне даказаць, што я не вярблюд, я буду спасылацца на гэты шаблён. Як вам такая ідэя? Я думаю, яна вам спадабалася, бо вы вельмі любіце абсурдныя ідэі. --Ліцьвін (гутаркі) 17:26, 9 жніўня 2018 (MSK)--Ліцьвін (гутаркі) 17:26, 9 жніўня 2018 (MSK)

Прапанова часовага кампраміснага варыянту

У сувязі з высокім градусам спрэчкі і з мэтай паляпшэньня супольнай працы ў Беларускай Вікіпэдыі, прапаную дадаць у артыкул у якасьці кампраміснага нэўтральнага варыянту, наступную інфармацыю:

    « == Назва ==

Сельсавет з цэнтрам у вёсцы Заходы быў утвораны ў 2006 годзе і атрымаў афіцыйную назву Заходаўскі (крыніцы). Варта, аднак, заўважыць, што падобнае словаўтварэньне ад назвы Заходы не зьяўляецца звычайным для беларускай мовы: у прыватнасьці, ў Магілёўскай вобласьці існавалі Заходзкі сельсавет у Шклоўскім раёне і Заходзкі сельсавет у Дрыбінскім раёне, назва якіх таксама ўтворана ад назвы Заходы (крыніцы). Акрамя таго, самі жыхары Заходаўскага сельсавету называюць свой сельсавет «Заходзкім» (крыніцы).» --Lesnas ättling (гутаркі) 19:17, 10 жніўня 2018 (MSK)

    Прапановаў падобнае, таму гарячы прыхільнік. Bocianski (гутаркі) 19:35, 10 жніўня 2018 (MSK)
    Асабіста я супраць памылковай назвы як асноўнай і ва ўсіх іншых выпадках трэба выкарыстоўваць толькі правільную назву. Я ўсё роўна не разумею, чаму калі хтосьці зрабіў памылку, то ў Вікіпэдыі абавязкова трэба рабіць гэтую памылковую назву асноўнай. Пра памылку як раз можна напісаць у самім артыкуле як займальны момант, ня больш. --Ліцьвін (гутаркі) 21:06, 10 жніўня 2018 (MSK)
    Добра, пойдзем ад адваротнага. Калі ўдзельнік Red Winged Duck бароніць памылковую назву, то ён заўсёды спасылаецца на сайт maps.by і даведнік Лемцюговай. Маем Валевацкі сельсавет. Заўважце якое рэдагаваньне зрабіў удзельнік Red Winged Duck. Ён выдаліў цалкам магчымую назвуВалевачоўскі сельсавет і пры гэтым да назвы Валевацкі сельсавет дадаў крыніцу даведнік Лемцюговай. А цяпер самае цікавае, як у даведніку (Менская вобласьць, с. 50, 494), так і на сайце maps.by гэты сельсавет мае назву Валевачскі сельсавет. Дык вось, чаму ўдзельнік непасьлядоўны ў сваіх паводзінах? Чаму ён займаецца відавочнай падробкай фактаў? Супольнасьць, чаму памылковая назва «Заходаўскі сельсавет» ад maps.by можа існаваць у Вікіпэдыі (у даведніку Лемцюговай правільная назва), а памылковая назва «Валевачскі сельсавет» ад даведніку Лемцюговай і maps.by ня можа існаваць у Вікіпэдыі? І там і там відавочная памылка. І там і там назвы супярэчаць правілам беларускай мовы. Таксама Іна Віктараўна, вядучы спэцыяліст аддзела галоўнага рэдактара картаў Тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія», тэл. 334-74-92, адзначыла, што Валевачскі сельсавет і Заходаўскі сельсавет — гэта відавочна памылковыя назвы. Але яны іх выправяць толькі пасьля таго, як гэтае зробяць мясцовыя ўлады. Я яшчэ раз пытаю, чаму ў адным выпадку выкарыстаньне памылковай назвы магчымае, а ў другім — немагчымае? Чаму ўдзельнік Red Winged Duck таксама не бароніць памылковую назву Валевачскі сельсавет? А можа мне перайменаваць артыкул Валевацкі сельсавет у Валевачскі сельсавет і хай цяпер супольнасьць мне даказвае, што яны ўсе не вярблюды? Абсурд? Так, абсурд. Але мне надакучыла гэты абсурд бачыць. Мне надакучыла, што супольнасьць плюе на правілы беларускай мовы. Мне надакучыла, што супольнасьць ухваляе відавочна памылковыя назвы. Яшчэ раз паўтараю, калі памылковая назва застанецца, я пераймяную артыкул Валевацкі сельсавет. Таксама я пераймяную артыкулы Новадзявяткавіцкі сельсавет, Новадзявяткавічы і Старадзявяткавічы. У даведніку і на сайце maps.by таксама ўжыты састарэлыя назвы. Хай усе бачаць, як тутака «любяць» і «паважаюць» беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 22:03, 10 жніўня 2018 (MSK)
      Розьніца паміж гэтымі выпадкамі ў тым, што назва «Валевачскі» супярэчыць Вікіпэдыя:Правапіс і канкрэтна п. 32б («У словах, утвараных з дапамогаю суфіксаў -ск-, -ств- на месцы апошняга зычнага ўтваральнай аснoвы — глухіх к, т, ц, ч — і суфіксальнага с пішацца ц»). Назва ж «Заходаўскі» не супярэчыць ніводнаму з пунктаў БКП-2005, таму яна цалкам легітымная ў клясычным правапісе. --Red_Winged_Duck 22:39, 10 жніўня 2018 (MSK)
        Супярэчыць, і я прыводзіў вытрымку з правілаў БКП-2005, правіла 33г. Але вы гэтае правіла ня бачыце, а правіла 32б бачыце. А, я зразумеў, правіла 32б — гэта словаўтварэньне, а 33г — гэта не словаўтварэньне, вы не вярблюд, а я вярблюд. І Іна Віктараўна вярблюд. І ўсе тыя, хто ведаюць правілы беларускай мовы, таксама вярблюды. Дарэчы, а вас не бянтэжыць, што ў такой аўтарытэтнай крыніцы, як даведнік Лемцюговай, зьмяшчаюцца такія відавочныя памылкі? Бачу вас ня бянтэжыць. А вось мяне вельмі бянтэжыць, што ў гэтым разьдзеле такі неадукаваны і непасьлядоўны адміністратар. Дарэчы, вы так і не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Калі ласка, прывядзіце крыніцу. --Ліцьвін (гутаркі) 23:05, 10 жніўня 2018 (MSK)
          «Валевацкі» ці «Валевачскі» — гэта артаграфія, «Заходзкі» ці «Заходаўскі» — гэта словаўтварэньне. 32г нам кажа пра тое, што калі ў наркамаўцы пішацца «Заходскі», то клясычным правапісам будзе «Заходзкі», ён ня кажа, што пасьля асновы на «д» нельга мець суфікс «-аў-». А вось пункт 32і зьмяшчае інфармацыю пра тое, што «паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-)» і ня робіцца выключэньняў для асноваў, якія канчаюцца на «д». --Red_Winged_Duck 23:17, 10 жніўня 2018 (MSK)
            «"заходская" "заходы"» — 706 варыянтаў; «"заходаўская" "заходы"» — 0 варыянтаў. Дзякуй вам, я зразумеў, усе вярблюды, акрамя вас. Дарэчы, вы так і не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Калі ласка, прывядзіце крыніцу. Вельмі-вельмі цікава. Вы ўвесь час ігнаруеце сваё ж пытаньне. --Ліцьвін (гутаркі) 23:34, 10 жніўня 2018 (MSK)
              А вось афіцыйныя спасылкі пра гэты канкрэтны сельсавет: house.gov.by — «Заходаўскі», maps.by — «Заходаўскі», rechitsa.by — «Заходовский», pravo.by — «Заходовский». --Red_Winged_Duck 00:12, 11 жніўня 2018 (MSK)
                Я віншую вас. Я вышэй пісаў, што афіцыйныя структуры павіны заўсёды і ўсюды выкарыстоўваць толькі афіцыйную памылковую назву, пакуль мясцовыя ўлады ня выправяць памылку. А вы зноў ігнаруеце гэты факт і пытаецеся даказаць відавочнае. Калі ласка, спыніцеся. Вы толькі ў чарговы раз даказваеце, што вы неадукаваны чалавек. Навошта вы гэтае робіце? Усе ўжо гэтае і так зразумелі.
                Вы вельмі хочаце апраўдаць неадукаванасьць супрацоўнікаў мясцовых уладаў. Пачынаеце шукаць нейкія правілы, выключэньні і г.д. Ёсьць жа адмысловае правіла 33г для выпадкаў, калі «суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснoва канчаецца...» і маем прыклады. Якія яшчэ могуць быць пытаньні? А, успомніў, вам вельмі падабаюцца памылковыя назвы і вы сымпатызуеце людзям, якія іх выдумляюць і выкарыстоўваюць.
                Пра Валевачскі сельсавет. Напрыклад у Наркамаўскай Вікіпэдыі ёсьць артыкул be:Валевачскі сельсавет, а таксама маюцца be:Новадзевяткавіцкі сельсавет, be:Новадзевяткавічы, be:Старадзевяткавічы і г.д. І нічога, усе маўчаць, усім пляваць на правілы беларускай мовы. Дарэчы, як і вам. Вы напрыклад раней баранілі відавочна памылковую назву Новахросты. Я вам прыводзіў прыклады з БКП-2005, зь якіх было зразумела, што назва Новахросты немагчымая ў беларускай мове. Але што вы мне адказалі? «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Завуалявана папрасілі мяне даказаць вам, што я не вярблюд. Дык вось што зараз вам мяшае так сама сябе паводзіць? Вы пераймяноўваеце артыкул Валевацкі сельсавет у Валевачскі сельсавет, я вам прыводжу вытрымку з правілаў БКП-2005, а вы ў адказ пішыце: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Валевачскі сельсавет немагчымае ў беларускай мове». Хтосьці будзе супраць? Ну я і яшчэ які-небудзь удзельнік, толькі два чалавекі будуць даказваць, што яны не вярблюды. А ўсім астатнім, як і вам, будзе пляваць на правілы беларускай мовы. Таму ня гледзячы на меркаваньні двух удзельнікаў, супольнасьць вас абавязкова падтрымае. Бо супольнасьць падтрымлівала вас і пры Новахростах і пры Заходаўскім сельсавеце, таму падтрымае і пры Валевачскім сельсавеце, Новадзевяткавіцкім сельсавеце і г.д. Не разумею, чаму вы і дагэтуль не скарысталіся такой магчымасьцю. А можа вам проста сорамна? Хоць наўрад ці.
                Я вас зразумеў. Зноў будзем чакаць тры гады, а потым вы ціха самі прыбярэце памылковую назву. Ужо гэтае праходзілі. Бачу, што вам вельмі спадабалася абражаць беларускую мову. --Ліцьвін (гутаркі) 02:02, 11 жніўня 2018 (MSK)
                  Гэты пункт правілаў апісвае выпадкі пераходу с у з у выпадках, «калі ўтваральная аснoва канчаецца на д». У гэтым пункце ня сказана, што калі аснова канчаецца на «д», то можа ўжывацца толькі суфікс «-ск-» і ніякі іншы. Калі ж кіравацца вашай лёгікай, то ад словаў «захад» і «ўсход» (аснова канчаецца на «д») можна ўтварыць толькі прыметнікі «захадзкі» і «ўсходзкі», а не «заходні» і «ўсходні». --Red_Winged_Duck 11:06, 11 жніўня 2018 (MSK)
                    Дзякуй, я ўжо шмат разоў зразумеў, што вы неадукаваны чалавек. Таму можаце больш гэтае не даказваць. Нагадаю, вы так і не адказалі на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». Мне ўжо надакучыла паўтараць вам гэтае пытаньне. Вы калі адкажаце? --Ліцьвін (гутаркі) 12:17, 11 жніўня 2018 (MSK)
                      Дзякуй, што яшчэ раз пацьвердзілі, што аргумэнтаў за назву «Заходзкі» ў вас няма. І як толькі вас просяць аргумэнтаваць сваю пазыцыю вы пераходзіце на флуд. --Red_Winged_Duck 12:25, 11 жніўня 2018 (MSK)
                        Мне надакучыла тлумачыць, што я не вярблюд. Калі вы ня бачыце і ня чуеце, то вам трэба зьвярнуцца да дактароў. А я магу штосьці растлумачыць толькі тым, хто здаровы і адукаваны, добра чуе і бачыць. А вы пакуль адкажыце на вашае пытаньне: «Калі ласка, прывядзіце крыніцу, якая пакажа, што напісаньне Новахросты немагчымае ў беларускай мове». --Ліцьвін (гутаркі) 12:33, 11 жніўня 2018 (MSK)
                          Усё, што вы патлумачылі — гэта памылковая інтэрпрэтацыя пункту з БКП пра напісаньне суфіксу -ск-, што вам ужо напісалі. Такім чынам, вашае сьцьверджаньне, што назва «Заходаўскі» супярэчыць БКП, нічым не пацьверджанае. --Red_Winged_Duck 12:45, 11 жніўня 2018 (MSK)

Асноўны вынік

Зноў пойдзем ад адваротнага. А давайце паглядзім, якія формы выкарыстоўваюць сучасныя аўтарытэтныя крыніцы на беларускай мове афіцыйным правапісам. Вядома, што ў даведніках Лемцюговай і на сайце maps.by прадстаўлены некалькі памылковых і састарэлых назваў.

У даведніках Лемцюговай:

  1. С. 328: Новадзевяткавіцкі;
  2. С. 328: Новадзевяткавічы;
  3. С. 329: Старадзевяткавічы;
  1. С. 152: Первамайск — Першамайск Дрыбінскага раёну;
  2. С. 152: Первамайскі сельсавет — Першамайскі сельсавет Дрыбінскага раёну;
  1. С. 494: Валевачскі сельсавет.

У анлайнавым даведніку «Дзяржаўны цэнтар мапаграфа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь» (maps.by):

  1. Валевачскі;
  2. Новадзевяткавіцкі;
  3. Новадзевяткавічы;
  4. Первамайск Дрыбінскага раёну;
  5. Первамайскі сельсавет Дрыбінскага раёну;
  6. Старадзевяткавічы.

А цяпер паглядзім, як гэтыя назвы адлюстроўваюцца ў энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі» (сучасная аўтарытэтная крыніца на беларускай мове афіцыйным правапісам):

  1. Валевачоўскі сельсавет (8-5, 2014, с. 282);
  2. Новадзявяткавіцкі сельсавет (9-3, 2017, с. 406);
  3. Новадзявяткавічы (9-3, 2017, с. 406);
  4. Першамайск Дрыбінскага раёну (5-1, 2008, с. 608);
  5. Першамайскі Дрыбінскага раёну (5-1, 2008, с. 608);
  6. Старадзявяткавічы (9-3, 2017, с. 424).

Форма назвы «Валевачоўскі сельсавет» выкарыстоўваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь: №1 і №2.

Формы назваў «Новадзявяткавіцкі сельсавет», «Новадзявяткавічы» і «Старадзявяткавічы» выкарыстаны і на афіцыйным сайце Слонімскага раённага выканаўчага камітэту.

Форма назвы «Першамайскі сельсавет» Дрыбінскага раёну выкарыстоўваецца ў тэматычнай даведцы.

Заўважце, як і казала Іна Віктараўна, ня гледзячы нават на памылковыя/састарэлыя назвы ў даведніках Лемцюговай і на сайце maps.by, у папяровых выданьнях БелЭн і афіцыйныя структуры выкарыстоўваюць менавіта правільныя назвы. Дык вось, чым электронная энцыкляпэдыя Вікіпэдыя адрозьніваецца ад папяровых энцыкляпэдыяў БелЭн і афіцыйных структураў? Чаму афіцыйнаму выданьню дазваляецца выкарыстоўваць правільныя назвы, а ў Вікіпэдыі нельга выкарыстоўваць правільныя назвы? Вядома, пытаньні рытарычныя, бо тутака ёсьць адзін удзельнік, які ігнаруе здаровы сэнс. Таму пасьля гэтага тэксту я не жадаю бачыць ад гэтага ўдзельніка словы: «Дзякуй, што яшчэ раз пацьвердзілі, што аргумэнтаў за назву «Заходзкі» ў вас няма». Гэтаму ўдзельніку не патрэбны аніякія аргумэнты, бо ўжо простымі аргумэнтамі гэтае не вылечыць. Чалавек ігнараваў, ігнаруе і будзе працягваць ігнараваць усялякія факты, правілы і законы. А супольнасьць, на жаль, гэтае падтрымлівала, падтрымлівае і мабыць будзе працягваць падтрымліваць.

Дзякуй усім за ўвагу. --Ліцьвін (гутаркі) 20:21, 12 жніўня 2018 (MSK)

Цяпер я патэлефанаваў да галоўнага рэдактара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белкартаграфія» Галіны Паўлаўны Ляхавай, тэл. 288-69-18. Я ў яе спытаў, чаму і дагэтуль у іх прадукцыі выкарыстоўваюцца састарэлыя беларускія назвы. У адказ яна сказала, што яны таксама ня згодныя з гэтым і ведаюць праблему, але вымушаныя прытрымлівацца інструкцыяў і выкарыстоўваць афіцыйныя назвы, якія ім даюць. Пасьля я прывёў вытрымкі з Закону Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 году: «Артыкул 2. Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы. Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 верасня 2010 года: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сілу з 1 верасня 2010 года». Атрымліваецца, што на прывядзеньне актаў заканадаўства ў адпаведнасьць з законам далі больш за два гады. Але маем наступны вынік: прайшло ўжо дзесяць гадоў і пры гэтым шмат хто працягвае ігнараваць гэты закон. Вось гэтае я камэнтаваць ня буду. --Ліцьвін (гутаркі) 15:44, 15 жніўня 2018 (MSK)

Дарэчы, існуе «Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласьці» (Я. Рапановіч, 1986). Тамака на старонцы 73 напісана: «Заходы... Заходскі...». Ніякіх варыянтаў няма. --Ліцьвін (гутаркі) 19:52, 1 сьнежня 2018 (MSK)

У Рэчыцкім раёне адбыўся фестываль бегу «Заходскі круг». 30 кастрычніка 2018. --Ліцьвін (гутаркі) 20:30, 1 сьнежня 2018 (MSK)

Вось я і датэлефанаваўся да старшыні сельвыканкаму Натальлі Леанідаўны. Яна пацьвердзіла, што яны ведалі пра правільную назву Заходзкі. Ды і ва ўсіх іншых выпадках яны ўжываюць прыметнік Заходзкі. Пры гэтым калі пераймяноўвалі, то ў сувязі з тым, што так як ужо існуе сельсавет з такой жа назвай у Шклоўскім раёне і «каб ня блытацца», то хтосьці прапанаваў новую назву — Заходаўскі. Заходзкі сельсавет Шклоўскага раёну ўжо як шэсьць гадоў скасавалі, а памылковай назвай і дагэтуль карыстаюцца... Натальля Леанідаўна паабяцала, што пачне працэс вяртаньня правільнай назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 15:42, 17 траўня 2019 (MSK)

Вярнуцца да старонкі «Заходаўскі сельсавет».

Tags:

заходаўскі Сельсавет Перанос артыкулазаходаўскі Сельсавет Прапанова часовага кампраміснага варыянтузаходаўскі Сельсавет Асноўны вынікзаходаўскі СельсаветУдзельнік:Ліцьвін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Джавагарлал НэруАльгерд БахарэвічПарнаграфія ў ЧэхііМагатма ГандзіКаханьне без пранікненьняАнілінгусЭстоніяСурвэткаБярэзаньСалдускі крайЯўген КантылёўАмпэрсандМарыя АнтуанэтаКірыл РадзівонаўГалоўная старонкаБілінгвізмРыдмонтУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСтрахаваньнеУправа КДБ па Гомельскае вобласьціКінатэатарУніфікаваная назва рэсурсуЛексычнае значэньнеЭнэргіяДразды (гурт)БеларусьНіл ГілевічЦмокЦыкорыяМерулаСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаЯкуб ЯсінскіГерб БеларусіУсяслаў Чарадзей12 гадоў рабства (фільм)Фёдар ЛапавухаўМаёмасьцьБераГраматычнае значэньнеПапугаепадобныяМарына ВасілеўскаяАпавядальны сказДзед ТалашТадэвуш КасьцюшкаТрыбадызмXIX стагодзьдзеМаксім ГарэцкіМэдаль Францішка СкарыныБодаРэспубліка КарэяБасовішчаІнфраструктураМагілёў1874Янка МаўрШпакПлыньДыплёмІўеГрамадзянінBaskin-RobbinsАсенЖыве Беларусь!Аўгуст МоцныМарат КазейСтарабеларуская моваISO 3166-1Берасьце1896🡆 More