Панама: краіна ў Цэнтральнай Амерыцы

Пана́ма, Рэспубліка Панама (ісп.: República de Panama) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, самая паўднёвая краіна рэгіёну.

Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калумбіяй на ўсходзе, з поўдня абмываецца Ціхім акіянам, а з поўначы — Карыбскім морам. Сталіца — Горад Панама. Выключна выгоднае эканоміка-геаграфічнае становішча на Панамскім перашыйку на стыку дзвюх Амерык паспрыяла таму, што менавіта ў Панаме ў пачатку XX ст. быў збудаваны суднаходны канал паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Канал фактычна прынёс Панаме незалежнасць і ўжо больш як 100 гадоў служыць асноўнай крыніцай даходаў.

Рэспубліка Панама
República de Panamá
Панама: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода Герб Панамы
Сцяг Панамы Герб Панамы
Панама: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Дэвіз: «Pro Mundi Beneficio (лац. "На выгоду свету")»
Гімн: «Himno Istmeño»
Дата незалежнасці 3 лістапада 1903 года (ад Калумбіі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Панама
Найбуйнейшыя гарады Панама
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Рыкарда Марцінэлі
Хуан Карлас Варэла
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
115-я ў свеце
75 517 км²
2,9
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

3 753 142 чал.
49,5 чал./км²
ВУП
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$99,430 млрд   (86-ы)
$24300
Валюта Панамскі бальбоа; Панамскі долар
Інтэрнэт-дамен .pa
Код ISO (Alpha-2) PA
Код ISO (Alpha-3) PAN
Код МАК PAN
Тэлефонны код +507
Часавыя паясы -5

Этымалогія

Першая версія: ад дрэва Sterculia apetala, вядомага як «дрэва панама»; паводле другой версіі, ад індзейскага слова «матылёк» — першыя пасяленцы з Еўропы прыбылі ў жніўні, калі ўзбярэжжа кішыць матылькамі; згодна з трэцяй версіяй, «панама» азначае месца, багатае рыбай.

Геаграфічнае становішча

Транскантынентальная дзяржава: размешчана ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы на Панамскім перашыйку паміж Карыбскім морам і Ціхім акіянам, мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калумбіяй на ўсходзе. У Ціхім акіяне Панамме належаць астравы Койба і Жамчужныя астравы

Прырода

Панама: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Карта Панамы

Рэльеф Панамы пераважна горны. З захаду заходзіць як бы хвосцік Кардыльераў (Цэнтральная Кардыльера), на ўсходзе ўздымаюцца працягі хрыбтоў калумбійскіх Анд. Хрыбет у зоне Панамскага канала моцна эрадаваны. Найвышэйшы пункт — вулкан Бару (3475 м), які знаходзіцца ў правінцыі Чырыкі на захадзе краіны.

Клімат субэкватарыяльны; з траўня па студзень цягнецца сезон дажджоў, са студзеня па май — сухі сезон. У вільготны сезон, ды і ўвогуле на працягу года высокая вільготнасць, воблачнасць. Тэрыторыю Панамы закранаюць моцныя ўраганы.

Самая працяглая рака — Чагрэс, з рукатворным возерам Гатун ў сваёй даліне (1907—1913 пабудовы), што ўваходзіць у сістэму Панамскага канала. Найбуйнейшая рака басейна Ціхага акіяна — Рыа-Турыя, адзіная суднаходная ў Панаме.

Лясістасць Панамы, нягледзячы на актыўныя высечкі, да гэтага часу каля 40 %. Вільготныя лясы, распаўсюджаныя ў так званым Дар’енскім прабеле — працяг паўднёваамерыканскай сельвы; вільготныя трапічныя лясы растуць на Карыбскім узбярэжжы і у гарах захаду. Ціхаакіянскія схілы пакрытыя саванамі. Часта здараюцца лясныя пажары.

Натуральныя рэсурсы — медзь, драўніна, морапрадукты, маецца магчымасць будаўніцтва гідраэлектрастанцый.

Рэкі забруджваюцца сельскагаспадарчымі адходамі, якія наносяць шкоду рыбным рэсурсам. Бескантрольная высечка трапічных лясоў прыводзіць да дэградацыі зямлі, ўрадлівыя пласты глебы змываюцца дажджамі, што наносіць шкоду таксама і Панамскаму каналу.

Гісторыя

Панама: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
першы прэзідэнт незалежнай Панамы — Мануэль Амадор Герэра

Тэрыторыя Панамы заселена чалавекам каля 10 тысяч гадоў назад. Карэннае насельніцтва — індзейцы плямён карыбаў і чыбча.

У пачатку XVI ст. заваявана іспанскімі канкістадорамі. У 1502 падчас чацвёртага плавання тут пабываў Калумб. У 1510 Васка Нуньес дэ Бальбоа заснаваў горад Партабэла (сённяшні Калон) ды калонію вакол яго і стаў губернатарам рэгіёну. У 1519 быў заснаваны горад Панама, які даў назву ўсёй краіне. З 1542 Панама была у складзе віцэ-каралеўства Перу, з 1560 — генерал-капітанства Гватэмала, у 17181723 і 17401810 — віцэ-каралеўства Новая Гранада. Неўзабаве пасля заснавання Партабэла стаў месцам перапраўкі золата інкаў ў Еўропу, прыцягваючы англійскіх піратаў ў гэтыя мясціны: Генры Морган некалькі разоў рабаваў Партабэла і ў 1671 — Панаму).

У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—1826 Панама 28 лістапада 1821 абвясціла незалежнасць ад Іспаніі і ўвайшла ў склад федэратыўнай рэспублікі Вялікая Калумбія. З 1831 Панама — дэпартамент Новай Гранады (з 1886 Калумбія). У 2-й палове XIX ст. панамцы неаднаразова (1885, 1895, 1899, 1900) узнімалі антыкалумбійскія паўстанні.

3 лістапада 1903 пасля «Тысячадзённай вайны», пры ваеннай дапамозе ЗША абвешчана незалежная Панамская Рэспубліка, яе першым прэзідэнтам (19041908) стаў М. А. Герэра. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновую арэнду паласу тэрыторыі краіны ад Атлантычнага да Ціхага акіянаў для будаўніцтва і наступнай эксплуатацыі Панамскага канала18791902 яго будавала Францыя, дабудаваны ЗША у 19041914). Паводле Канстытуцыя 1904 ЗША мелі права высаджваць войскі ў любой частцы Панамы.

З канца 1950-х пад уплывам рэвалюцыі на Кубе і нацыяналізацыі Суэцкага канала (1956) адносіны Панамы з ЗША пагоршыліся, узмацніліся патрабаванні перадачы Панаме канала і яго зоны. У 1968 годзе ваенны пераварот прывёў да ўлады патрыятычную хунту на чале з генералам А. Тарыхасам Эрэрам, які нацыяналізаваў уласнасць кампаній ЗША і мясцовых буйных уласнікаў. Амерыкана-панамскія дагаворы 1977 прадугледжвалі паэтапную перадачу Панаме Панамскага канала і яго зоны, ліквідацыю амерыканскіх ваенных баз. Урад Тарыхаса праводзіў палітыку сацыяльных рэформаў, ліквідацыі непісьменнасці. Пасля гібелі ў 1981 Тарыхаса Эрэры ўлада сканцэнтравалася ў руках генерала М. Нар’егі Марэны.

У снежні 1989 ЗША шляхам узброенай інтэрвенцыі скінулі рэжым Нар’егі, абвінаваціўшы яго ў сувязях з наркамафіяй і ўзурпацыі ўлады. У 1994 прэзідэнтам Панамы абраны Э. Перэс Бальядарэс, які пачаў ліберальныя рэформы. 31 снежня 1999 Панамскі канал быў урачыста перададзены Панамскай дзяржаве. З канца 1990-х ва ўладзе знаходзяцца правыя і цэнтрысцкія партыі.

Дзяржаўны лад

Прэзідэнцкая унітарная рэспубліка. Дзеліцца на 10 правінцый і тры аўтаномных акругі.

Насельніцтва

За апошніх 50 гадоў насельніцтва вырасла ў чатыры разы. У ХХІ стагоддзі прырост прыкметна запаволіўся і цяпер складае 1,27 % (2017)

65 % насельніцтва складаюць метысы, 12 — індзейцы, 9 % — афрыканскага паходжання. Больш за 90 % панамцаў размаўляе на іспанскай мове. Каля 400 тысяч насельніцтва шануюць родныя (індзейскія) мовы. Каталіцызм вызнаюць ад 75 да 85 % насельніцтва, каля 20 % — пратэстанты.

Урбанізацыя — 75 % (найвышэйшая ў Цэнтральнай Амерыцы). Больш за палову ўсіх панамцаў пражываюць ў агламерацыі Калон-Панама.

Гаспадарка

Грашовая адзінка — бальбоа (на практыцы выкарыстоўваецца долар ЗША). ВУП на душу насельніцтва — каля 24 000 даляраў (2018), найбольшы ў Цэнтральнай Амерыцы. У 2010—2014 з усіх эканомік Лацінскай Амерыкі эканоміка Панамы расла з найбольшай хуткасцю. Базуецца яна на эксплуатацыі Панамскага канала (цяпер будуецца трэцяя чарга шлюзаў); а таксама на банкаўскім і страхавым сектары, рэгістрацыі судоў пад сцягам краіны (зручны сцяг) і турызме (названыя галіны сферы паслуг складаюць каля двух трацін ВУП Панамы).

Здабыча медзі і золата выклікае пратэсты эколагаў. На рацэ Чагрэс ёсць каскад ГЭС. Працуюць прадпрыемствы цэментнай, швейнай, харчовай прамысловасці.

Вырошчваюцца рыс, цукровы трыснёг, кукуруза, фасоля, клубніцы. У ніжніх цячэннях рэк — плантацыі бананаў. На ціхаакіянскім узбярэжжы развіта жывёлагадоўля. Вылаў морапрадуктаў.

Праз усю краіну, за выключэннем 87-кіламетровага ўчастка Дар’енскага прабела, праходзіць Панамерыканская шаша. Паралельна Панамскаму каналу пракладзена сучасная чыгунка.

Некаторыя цікавінкі

  • TransPanama Trail (Транспанамская сцяжына) — пешы турыстычны маршрут працягласцю 1127 км, які праходзіць праз усю краіну ад мяжы з Калумбіяй да мяжы з Коста-Рыкай.
  • У зоне Панамскага канала пражывае амерыканская дыяспара, амаль спрэс служачыя УС ЗША, вядомыя як «200 % (двухсотадсоткавыя) амерыканцы» — па-іспанску яны прынцыпова не ведаюць ні слова.

Зноскі

  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pm.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pm.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pm.html Архівавана 30 мая 2015.
  • Літаратура


    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Панама, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Панама ЭтымалогіяПанама Геаграфічнае становішчаПанама ПрыродаПанама ГісторыяПанама Дзяржаўны ладПанама НасельніцтваПанама ГаспадаркаПанама Некаторыя цікавінкіПанама ЛітаратураПанама СпасылкіПанамаІспанская моваКалумбіяКарыбскае мораКоста-РыкаПанама (горад)Панамскі каналПанамскі перашыекЦэнтральная АмерыкаЦіхі акіян

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Гядзімінас КіркіласУладзімір Георгіевіч МулявінМарыя Аляксандраўна КісялёваВыклічнікГерб Беларускай Народнай РэспублікіПубліцыстычны стыльКаласы пад сярпом тваімСтыль (мова)БеларусыІрландскае мораВяселлеЗнакі прыпынку1908Алесь БадакЗлучнікАлесь РазанаўКарэн БасІмануіл КантПастава на каленяхЛізавета IIФонд ВікімедыяКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіПаўночная АмерыкаПершага маяВітаўтЗаходняя БеларусьПятро ГлебкаЭякуляцыяГерб АстраўцаМаўленнеPorsche 912Юрась ШамецькаКнігаўкаІталіяЕва ВежнавецЖуравіныАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўМінскСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойАляксандр Мікалаевіч КазекаЮрась СвіркаДругая кангалезская вайнаАфіцыйна-дзелавы стыльГісторыя суверэннай БеларусіПесахАмонімПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінМіжнародны дзень Маці-ЗямліСлуцкі поясКрывічыДацкая моваФК Інтэрнацыянале МіланДаламедэс шлячкастыТалкачоўСацыяльная сеткаДзве душыГарадзенская ратушаЯнка КупалаУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяПартызанскі праспект (Мінск)Беларускі алфавітAP$ENT1944Свяшчэнная Рымская імперыяУладзімір Максімавіч Карчэўскі🡆 More