Еўропа: частка свету

Еўропа (грэч.

Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Еўропа
Еўропа на карце паўшар'я
Еўропа на карце паўшар'я
Тэрыторыя10 180 000 км²
Насельніцтва739 165 030 чал.
Шчыльнасць72,5 чал./км²
Этнахаронімеўрапейцы,
еўрапеец, еўрапейка 
Уключае50 (спіс) дзяржаў
МовыМовы Еўропы 
Часавыя паясыUTC UTC+6 
Інтэрнэт-дамены.eu (Еўрасаюз
Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія
Еўропа

Назва

Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
Еўропа
Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
Еўропа
Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
Еўропа, 1000.

Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропыberu, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.

Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад». У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэстberu ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную.

Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.

Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.

Геаграфія

Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:

Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).

Рэгіёны

Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:

Дэмаграфія

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км². Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

Культура

Культура Еўропы — мастацтва, архітэктура, кінематограф, музыка, літаратура і філасофія, якія ўзніклі на еўрапейскім кантыненце. Еўрапейская культура грунтуецца на «агульнай культурнай спадчыне» еўрапейскіх краін.

Гэта культурная спадчына падзяляецца, спалучаецца з накладаннем нацыянальных культур і фальклораў карэнных народаў, прыблізна падзеленых на славянскія, лацінскія (раманскія) і германскія, але з некалькімі кампанентамі, якія не ўваходзяць ні ў адну з гэтых груп (у прыватнасці, грэчаскую і кельцкую). Культурны кантакт і сумесі характарызуюць значную частку еўрапейскіх рэгіянальных культур.

З-за вялікай колькасці падыходаў немагчыма сфармаваць адзіную, усеабдымную канцэпцыю еўрапейскай культуры.

Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
Фасад базылікі Святога Пятра, Рым, Італія

Рэлігія

Гістарычна ў Еўропе рэлігія мела вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва, культуру, філасофію і права.

Хрысціянства з’яўляецца самай вялікай у Еўропе рэлігіяй, і 76,2 % еўрапейцаў лічаць сябе хрысціянамі, у тым ліку каталіцкай, усходняй праваслаўнай і розных пратэстанцкіх канфесій. Сярод пратэстантаў найбольш папулярныя гістарычныя дзяржаўныя канфесіі, якія падтрымліваюцца дзяржавай, такія як лютэранства, англіканства і рэфармацкая вера. Паняцце «Еўропа» і «Заходні свет» было цесна звязана з паняццем «хрысціянства і хрысціянства»; шмат хто нават звязвае хрысціянства з тым, што стварае адзіную еўрапейскую ідэнтычнасць.

Другая папулярная рэлігія — гэта іслам (6 %), які сканцэнтраваны ў асноўным на Балканах і Усходняй Еўропе (Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Казахстан, Паўночны Кіпр, Турцыя, Азербайджан, Паўночны Каўказ і Паволжа-Уральскі рэгіён) . Іншыя рэлігіі, у тым ліку іудаізм, індуізм і будызм, з’яўляюцца рэлігіяй меншасці.

Еўропа стала адносна свецкім кантынентам, дзе павялічваецца колькасць і доля атэістаў і агностыкаў, якія складаюць каля 18,2 % насельніцтва Еўропы, у цяперашні час з’яўляецца самым буйным свецкім насельніцтвам у заходнім свеце.

Часткі Еўропы

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

Еўропа: Назва, Геаграфія, Дэмаграфія 
     Заходняя Еўропа     Цэнтральная Еўропа     Усходняя Еўропа     Паўночная Еўропа     Паўднёвая Еўропа     Азіяцкія часткі краін

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

Эканоміка

Палітыка

У Еўропе знаходзіцца 49 краін:

27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

Геаграфічны цэнтр

Размяшчэнне цэнтра залежыць ад вызначэння межаў Еўропы і галоўным чынам вызначаецца абранай методыкай падліку, а таксама тым, ўключаюцца астравы ў спіс крайніх пунктаў Еўропы ці не. Такім чынам, на званне геаграфічнага цэнтра Еўропы прэтэндуе некалькі месцаў, размешчаных у цэлым шэрагу краін (Украіна, Літва, Беларусь, Славакія, Германія і Польшча).

Кніга рэкордаў Гінеса прызнае вёску Пурнушкяй за 26 км на поўнач ад Вільні ў якасці «афіцыйнага» геаграфічнага цэнтра Еўропы.

Цікавыя факты

  • Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
  • Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
  • Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Еўропа НазваЕўропа ГеаграфіяЕўропа ДэмаграфіяЕўропа КультураЕўропа Часткі ЕўропыЕўропа ЭканомікаЕўропа ПалітыкаЕўропа Геаграфічны цэнтрЕўропа Цікавыя фактыЕўропа Гл. таксамаЕўропа ЗноскіЕўропаАзіяАтлантычны акіянГрэчаская моваЕўразіяЗямля (планета)Каспійскае мораКаўказскія горыПаўночнае паўшар’еПаўночны Ледавіты акіянСеміцкія мовыУралУрал (рака)Частка светуЧорнае мораЭгейскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбайКазімір Вікенцьевіч КамейшаСяргей Яўгенавіч ПукстЛюдвігсбургMicrosoft WindowsFrankfurter RundschauМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Родны склонТаварыства філарэтаў56-я зенітна-ракетная брыгадаКупалінка (песня)Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-ВіленскіНікацінавая кіслатаБеларускі лацінскі алфавітПурпурны колерМаксім БагдановічКубінская рэвалюцыяКірыла ТураўскіПралескаМедаль Францыска СкарыныШчэлепыДзікКастусь КаліноўскіМагіла льва (паэма)Андрэй Аляксандравіч КузняцоўКастрычніцкая рэвалюцыяАлесь АсіпенкаЛісУладзімір Рыгоравіч ПравасудЕзуітыПаўночная АмерыкаУкраінская моваСаюз вызвалення Беларусі (справа)ВялікабрытаніяПатрык СуэйзіБеларуская энцыклапедыяГроднаЯдвігін Ш.Адам МіцкевічУкраінскі шчытДзікае паляванне караля СтахаАльберт ЭйнштэйнГарадзенская ратушаЛітаратура і мастацтва (газета)ДзверыAP$ENTHTTPПётр Міронавіч МашэраўПершы фестываль біт-ансамбляў МінскаЯндэкс.КартыБаладаБеларускі ПЭН-цэнтрHTMLУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Уласныя вектары і ўласныя значэнніЧарнобыльская катастрофаПомнік Якубу Коласу (Мінск)Помнік Максіму БагдановічуПаца-ВацаЯўгенія ЯнішчыцШтучны інтэлектНаша Ніва (1906)Святлана Піліпаўна МусіенкаАдольф Гітлер Уунона1580SabatonRammsteinРэкі і каналы БеларусіЮрась СвіркаАмонімДобрапісЧасціны мовыЗмітрок АстапенкаЕўропаBingX🡆 More