Праметэй

Праметэ́й (па-старажытнагрэчаску: Προμηθεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі тытан, абаронца людзей ад дэспатызму багоў.

Ён хацеў, каб багі не перашкаджалі людзям жыць уласным жыццём. Сын Япета і Клімены (па Апаладору, Асіі). Па Эсхілу, сын Феміды-Геі. Па Эўфарыёну, сын Геры і тытана Эўрымедонта. Яго жонка Гесіёна.

Праметэй
стар.-грэч.: Προμηθεύς
Праметэй
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Япет
Маці Клімена
Браты і сёстры Эпіметэй, Menoetius[d] і Атлант[d]
Жонка Pronoia[d], Celaeno[d], Аксіётыя[d] і Клімена
Дзеці Дэўкаліён[d], Thebe[d], Chimaereus[d], Lycus[d], Aidos[d] і Элін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праметэй
«Мукі Праметэя». Рубенс, 1611-12

Імя тытана «Праметэй» азначае «думаючы спярша», «той, які прадбачвае» (у процілежнасць імені яго брата Эпіметэя, «думаючага пасля») і з'яўляецца вытворным ад індаеўрапейскага корня me-dh-, men-dh-, «разважаць», «пазнаваць».

Паводле міфаў, Праметэй стварыў з зямлі і вады людзей, навучыў іх будаваць жыллё, вадзіць караблі, таксама астраноміі, медыцыне, пісьму. Выкраў з Алімпа і прынёс людзям агонь, за што раззлаваны Зеўс загадаў прыкаваць Праметэя да скалы на Каўказе. Кожны дзень на працягу тысячагоддзяў да Праметэя прылятаў арол і дзёўб яго печань, якая за ноч адрастала. Стогны Праметэя чулі арганаўты ў час свайго падарожжа. Нарэшце з дазволу Зеўса Геракл забіў арла і вызваліў Праметэя. У старажытных Афінах культ Праметэя шанавалі адначасова з культамі Гефеста і Афіны. Існавала свята ў яго гонар — праметэі — бег з факеламі.

Вобраз Праметэя — адзін з найбольш значных у сусветнай літаратуры (П. Кальдэрон, Эсхіл, І. В. Гётэ, П. Б. Шэлі, Дж. Байран, Ф. Кафка і інш.), яму прысвечаны творы выяўленчага мастацтва (Л. Карачы, П. П. Рубенс, Я. Іорданс і інш.) і музыкі (Л. ван Бетховен, А. Скрабін і інш.).

Гл. таксама

Зноскі

  • Любкер Ф. Atlas (ii) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 181–182.
  • Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.155-157 (руск.)
  • Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 2, 3 далее (руск.)
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй 18, 209
  • Евстафий. Комментарий к «Илиаде» Гомера XIV 294 // Вестник древней истории. 1947. № 1. С.290 (руск.)
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй 560
  • Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.337-340 (руск.)
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Праметэй, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Праметэй Гл. таксамаПраметэй ЛітаратураПраметэй СпасылкіПраметэйГераКлімена (акіяніда)Старажытнагрэчаская моваСтаражытнагрэчаская міфалогіяТытаныЯпет

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ТаласакратонЯгайлаБеларуская фанетыкаВацлаў ЛастоўскіТурызм у КНДРРасійская акупацыя Харкаўскай вобласціБеларуская энцыклапедыяФрыцьёф НансенВавёрка звычайнаяМагілёўская школа гравюрыЧарлз ДзікенсЗборная Туніса па футболеНюшаКанскі кінафестываль 1983Мірскі замакАляксей ДудараўІспанскае пытанне (ААН)БізнесДарогу качанятам! (скульптура)Нью-ЁркЯндэксУраган-МРэнесанс у БеларусіЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаАндрэй Сцяпанавіч ДзягілеўМагіла льва (паэма)Пары-МатчЛеў Барысавіч ТалалайЛебядовыя (сямейства)Лютаўская рэвалюцыяСуніцыСафлор фарбавальныЧырвоная зменаВялікая Айчынная вайнаРэйкавая вайнаПастава на каленяхЗнак бядыКары (страва)Мікалай Іванавіч НаскоўPawaЯнка ЖурбаКітайПрафесіяНасця РыбкаМіхась ПазнякоўІгар Міхайлавіч ПракаповічSystem Shock 2ЛексікаЗваночакРэкі і каналы БеларусіГарлачык белыУінсарскі ўніверсітэтКаспар Бароўскі (мастак)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)Звонкі велярны выбухны зычныАнтонава (Верхнядзвінскі раён)Канскі кінафестываль 1999Віцебская вобласцьЗмітрок Змітравіч МарозаўПлошча Рэспублікі (станцыя метро)Кубак Беларусі па футболе 2023/2024КапялюшЗімовыя Алімпійскія гульні 1988НарвасадатаМікола ГусоўскіТэпінгУльяна ЦвярскаяГалушкіНастаўніцкая газетаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхSystem of a Down🡆 More