Сельская гаспадарка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне харчаваннем.
Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.
Сельская гаспадарка | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | збіральніцтва |
Дата пачатку | 8 тысячагоддзе да н.э. |
Вывучаецца ў | аграномія |
Святы-заступнік | Isidore the Laborer[d] |
Classification of Instructional Programs code | 01.0000, 01.00 і 01 |
Код NCI Thesaurus | C16270 |
Не раней за | 15 тысячагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.
Сельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.
Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі — гарох, бабы, рыс і проса.
Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.
У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы — каля 10-7 тыс. д.н.э., каровы і свінні — каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.
Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.
Сучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека[крыніца?] праз:
і шмат іншага.
Аб’ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.
Глядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сельская гаспадарка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.