Квантавая Тэорыя Поля

Ква́нтавая тэо́рыя по́ля (КТП) — раздзел фізікі, які вывучае паводзіны рэлятывісцкіх квантавых сістэм.

Матэматычны апарат КТП — гільбертава прастора станаў (прастора Фока) квантавага поля і дзеючыя ў ім аператары. У адрозненне ад квантавай механікі, «часціцы» як нейкія незнішчальныя элементарныя аб’екты тут адсутнічаюць. Замест гэтага асноўныя аб’екты тут — вектары фокаўскай прасторы, якія апісваюць разнастайныя ўзбуджэнні квантавага поля. Аналагам квантавамеханічнай хвалевай функцыі ў КТП з’яўляецца палявы аператар (дакладней, «поле» — гэта аператарназначная абагульненая функцыя[ru], з якой толькі пасля згорткі з асноўнай функцыяй атрымліваецца аператар, дзеючы ў гільбертавай прасторы станаў), здольны дзейнічаць на вакуумны вектар фокаўскай прасторы (гл. вакуум) і параджаць адначасцічныя ўзбуджэнні квантавага поля. Фізічным назіраным тут таксама адпавядаюць аператары, складзеныя з палявых аператараў.

Квантавая тэорыя поля аказалася адзінай пакуль тэорыяй, здольнай апісаць і прадказаць паводзіны элементарных часціц пры высокіх энергіях (гэта значыць пры энергіях, якія істотна перавышаюць іх энергію спакою). Менавіта на квантавай тэорыі поля грунтуецца ўся фізіка элементарных часціц.

Пры пабудове квантавай тэорыі поля ключавым момантам было разуменне сутнасці з’явы перанарміроўкі.

Гл. таксама

Tags:

Фізіка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)КалабарацыянізмГерб Беларускай Народнай РэспублікіУладзімір Уладзіміравіч СаулічКарэн БасХатынская аповесцьЯн ЧачотМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЗмітрок БядуляПятро ГлебкаКанюшынаГісторыя суверэннай БеларусіФільмАмонімПершага маяТалмудМінскі лістокАляксандр Мікалаевіч КазекаЕўдакія Якаўлеўна ЛосьЗавушніцыМікалай Канстанцінавіч ТалочкаГісторыяАдам ГлобусПравы ЛГБТ у БеларусіЭдзі АгняцветМэтаПадвойнае пранікненне1926Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВялікая Айчынная вайнаГрыбыЛірыкаАпавяданнеПётр Міронавіч МашэраўБаладаАнхела Эспіноса РуісСтыль (мова)Пятрусь БроўкаНаціскЛеанід Дранько-МайсюкНябесны замак ЛапутаАрабыКанадаТамборская моваГеоргій МарчукЛеапольд ДэльпацэБелазарГрыгарыянскі каляндарМайкл ТыпетСвяшчэнная Рымская імперыяМаўленнеАлег Уладзіміравіч СалтукЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПлошча Перамогі (Мінск)Node.jsСымон БудныВалерый Станіслававіч МянжынскіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўКалінаБілінгвізмВасіль Іванавіч ІгнаценкаHTMLЧасціца (часціна мовы)РадзівілыШахматыМінск1908Кампазіцыя (літаратуразнаўства)Таш-КумырАнджэй СапкоўскіЯнка Купала🡆 More