Нейрон

Нейрон (ад стар.-грэч.: νεῦρον — валакно, нерв) — структурна-функцыянальная адзінка нервовай сістэмы.

Гэтая клетка мае складаную будову, высока спецыялізаваная і па структуры змяшчае ядро, цела клеткі і атожылкі. У арганізме чалавека налічваецца больш за сто мільярдаў нейронаў.

Нейрон
Пірамідны нейрон кары галаўнога мозга мышы, экспрэсіўны зялёны флуарэсцэнтны бялок (GFP)

Функцыі нейронаў

Нейрон лёгка ўзбуджаецца і праз нервовыя імпульсы праводзіць і перадае ўзбуджэнне іншым нервовым клеткам або рабочым органам (мышцам, залозам і да т. п.). Нервовы імпульс — гэта электрычны сігнал, здольны перамяшчацца па адростках нервовай клеткі.

Адросткі двух нейронаў не датыкаюцца адзін да аднаго, як праваднікі ў электрычным ланцугу, а толькі збліжаюцца. Месца функцыянальнага кантакту нейронаў (аксона адной клеткі з дэндрытамі або целам другой) называецца сінапсам, а прамежак паміж імі — сінаптычнай шчылінай. Перадача ўзбуджэння ад адной нервовай клеткі да другой ажыццяўляецца з дапамогай хімічных пасрэднікаў — медыятараў.

У выніку праходжання нервовага імпульсу па аксоне з яго канца выдзяляецца медыятар, які выкідваецца ў сінаптычную шчыліну. Тут медыятар уступае ва ўзаемадзеянне з чуллівымі да яго бялкамі-рэцэптарамі мембраны суседняй клеткі, у выніку чаго яна альбо ўзбуджаецца, альбо зніжае сваю актыўнасць — тармозіцца.

Нейрон 
Схема будовы

Віды нейронаў

Нейроны падзяляюцца на адчувальныя (праводзяць нервовы імпульс у ЦНС), уставачныя (злучаюць некалькі нервовых клетак, іх целы і адросткі не выходзяць за межы ЦНС) і рухальныя (праводзяць сігналы ад ЦНС да рабочага органа).

Характэрнай рысай адчувальных нейронаў з'яўляецца наяўнасць доўгіх, у параўнанні з аксонам, дэндрытаў, якія пачынаюцца рэцэптарамі. Рухальныя нейроны адрозніваюцца доўгімі аксонамі, якія заканчваюцца ў рабочых органах.

Адростак нейрона, які пакрыты абалонкамі і праводзіць нервовы імпульс, называецца нервовым валакном. Пучкі нервовых валокнаў, забяспечаныя крывяноснымі сасудамі і пакрытыя агульнай злучальнатканкавай абалонкай, утвараюць нерв. Большасць нерваў змешаныя: у іх састаў уваходзяць і адчувальныя, і рухальныя нейроны.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Гл.таксама

Tags:

Нейрон Функцыі нейронаўНейрон Віды нейронаўНейрон ЛітаратураНейрон Гл.таксамаНейронНервовая сістэмаСтаражытнагрэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Нацыянальны музей (Познань)Спіс памерлых у 2024 годзеМухамад ІкбалНаша Ніва (1906)Эталонная мадэль OSIЛітаратураДзве душыПартрэт Мішэля Лек’енаДаніяПурпурны колерАляксандр Валер’евіч ХаджаеўПімен ПанчанкаАдміністрацыйны падзел БеларусіПатрыятызмСвятлана Аляксандраўна АлексіевічПолацкБелы легіёнКаспар Бароўскі (мастак)Масонская ложаСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічПаветранае суднаЛучана ПавароціКіберпартызаныМедаль Францыска СкарыныГаспадарчыя заняткі беларусаўДзень беларускага пісьменстваЮр’еў дзень (вясенні)Магілёўская школа гравюрыГунар ХёкертБаранаПаташня (Мёрскі раён)Ігнат Іпалітавіч ДамейкаБрэсцкая вобласцьМТБанкГарады БеларусіБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтГалушкіВацлаў ЛастоўскіВільнюсЗубр еўрапейскіКінематограф Паўночнай МакедонііКарла ТальявініПаэзіяЭстонская літаратураКаласы пад сярпом тваімРысь звычайнаяСяброўстваТарашкевіцаНідэрландская моваПравы ЛГБТ у ЛітвеІндаеўрапейскія мовыЛудчыцкі сельсаветМагілёўскі завод штучнага валакнаПошукавая аптымізацыяПятрусь БроўкаБраткіАдам СмітРэжым ЛукашэнкіЗамкі БеларусіЭнрыка КарузаФістынгНасця РыбкаАлесь АркушАрхітэктура БеларусіПапараць-кветкаСупершоў супербратоў МарыаКультура беларускіх зямель у IX — сярэдзіне XIII стагоддзяДжон КларкДэніел МэнінгВерлібрЗмітрок Змітравіч МарозаўСцяг БеларусіАнілінгусКатастрофа Boeing 737 у СтамбулеІван Рыгоравіч ПяшкоНавабыхаўскі сельсавет🡆 More