Калімантан

Каліманта́н — (інданез.

Знаходзіцца ў цэнтры Малайскага архіпелага, уваходзіць у склад Вялікіх Зондскіх астравоў. Плошча — 743 330 км².

Калімантан (Барнеа)
індан. Kalimantan, малайск. Borneo
Світанак у джунглях Калімантана
Світанак у джунглях Калімантана
Характарыстыкі
Плошча
  • 748 168 км²
Насельніцтва
  • 18 590 000 чал. (2009)
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагМалайскі архіпелаг
Краіны
Калімантан (Азія)
Калімантан (Барнеа)
Калімантан (Барнеа)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Калімантан
Востраў Калімантан (Барнеа)

Адзіны востраў, які падзелены адразу паміж трыма дзяржавамі: Інданезіяй, Малайзіяй і Брунеем. Востраў абмываюць Паўднёва-Кітайскае мора, мора Сулу, мора Сулавесі, Яванскае мора, пралівы Макасарскі і Карымата. Плошча з прыбярэжнымі астравамі 746,5 тыс. км². Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход каля 1100 км. Берагі слаба расчлянёныя, нізінныя, забалочаныя. Бухтаў мала.

Рэльеф вострава пераважна горны. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе глыбавыя нагор’і (гара Кінабалу, 4101 м) і ўзгоркавыя плато. На ўзбярэжжах поўдня і захаду нізіны. Геалагічную будову Калімантана складаюць на паўночным захадзе старажытная дамезазойская Зондская платформа, на поўдні і ўсходзе кімерыйская і альпійская складкавасці. Горы складзены з гранітаў, гнейсаў і крышталічных сланцаў, нізіны — з алювіяльных адкладаў. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю, жалезнай і поліметалічных руд.

Клімат экватарыяльны. Тэмпература на раўнінах 25—27 °C. Ападкаў 2000—3500 мм, у гарах да 5000 мм за год. Рэкі кароткія, паўнаводныя (найбольшыя Капуас, Барыта, Махакам), у верхняй частцы парожыстыя, з вялікімі запасамі гідраэнергіі, у ніжняй — суднаходныя.

Значная частка вострава занятая экватарыяльнымі лясамі (гілеямі) да вышыні 1200—1500 м. Сярод лясной расліннасці пераважаюць дыптэракарпавыя, фікусы, пальмы, дрэвападобныя папараці, бамбук. Шмат ліян і эпіфітаў. Вышэй 1500 м — субтрапічная і барэальная флора. Уздоўж узбярэжжаў мангравыя зараснікі. Сярод фаўны трапляюцца чалавекападобныя (арангутангі) і іншыя малпы, сланы, насарогі, тапіры, дзікі, птушкі, паўзуны і земнаводныя.

Насельніцтва каля 10 млн чал. Вырошчваюць рыс, каўчуканосы, алейныя пальмы. Буйныя гарады: Пантыянак, Банджармасін (Інданезія), Кучынг (Малайзія), Бандар-Серы-Бегаван (Бруней).

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Інданезійская моваВостраўВялікія Зондскія астравыМалайская моваМалайскі архіпелаг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ферэнц ЛістЗнак бядыНовая зямля (паэма)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічНаталля МелянюкУ вайны не жаночы тварДзікае паляванне караля СтахаТэрмінКарфагенStreit Group CobraВуліца Карла Маркса (Мінск)Папская інтранізацыяПлошча Перамогі (Мінск)Чырвоная зменаСеміха БерксойПратэсты ў Беларусі (2020—2021)Навуковы стыльТамборская моваЮзаф ПілсудскіГісторыя беларускай мовыВасіль БыкаўБеларускі лацінскі алфавітАлесь ЖукБеларуская дыяспараКлас ТунбергБаранавіцкі раёнСінонімыМар’ян ДуксаАндаракХто смяецца апошнім (п’еса)Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1994Плошча Якуба КоласаPornhubПрыбужжа БрэстБеларусь у Вялікай Айчыннай вайнеАляксей ДудараўЭнтамалагічны падхватнікСымон-музыкаГісторыя БеларусіНовы годПаветраны шарПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Дом урада (Мінск)Універсітэт імя І. БрокаРуская моваАна ІванавічАлесь ПетрашкевічСтары Двор (Пастаўскі раён)Вячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкМагіла льва (паэма)Алесь АдамовічСпакойнага шчасця не зычу нікомуРэнесанс у БеларусіКарусь КаганецЗаслаўеАбсурдНёман (часопіс)МТБанкAmor fatiУстаноўка (псіхалогія)Уладзімір Пятровіч БутрамееўM8L8THСлоўнікГербы гарадоў БеларусіГамер СімпсанПадарожжа з ЖыгамонтамБеларусыРагачоўТаіса Мікалаеўна БондарГеоргій МарчукГасцінец (дарога)Вагінальны сексДзядыДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыВалянцін АкудовічЗора калючая🡆 More