Маўрытанія: краіна ў Афрыцы

Маўрыта́нія (араб.

Мяжуе Заходняй Сахарай на паўночным захадзе, Сенегалам на паўднёвым захадзе, Алжырам на паўночным усходзе, Малі на поўдні і ўсходзе.

Ісламская Рэспубліка Маўрытанія
الجمهورية الإسلامية الموريتانية(ар.)
(аль-Джумхурыя аль-Ісламія аль-Мурытанія)
République Islamique de Mauritanie (фр.)
Ndenndaani lislameeri Moritani (фула)
Republik bu Lislaamu bu Gànnaar (валоф)
Маўрытанія: Гісторыя, Палітычны апарат, Адміністрацыйны падзел Герб Маўрытаніі
Сцяг Маўрытаніі Герб Маўрытаніі
Маўрытанія: Гісторыя, Палітычны апарат, Адміністрацыйны падзел
Дэвіз: «Honneur, Fraternité, Justice
(Гонар, Братэрства, Справядлівасць)»
Дзяржаўны гімн Маўрытаніі
Дата незалежнасці 28 лістапада 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы арабская і французская (дэ-факта)
Сталіца Нуакшот
Найбуйнейшы горад Нуакшот
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Махамед ульд Абдэль Азіз

Мулае ульд Махамед Лагдаф
Дзярж. рэлігія іслам суніцкага толку
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
29-я ў свеце
1 030 700 км²
0,03
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

3 069 000 чал. (135-я)
3 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$6,221 млн.  (146-ы)
$2 052
ІРЧП (2007) 0,520 (154-ы)
Валюта угія
Інтэрнэт-дамен .mr
Код ISO (Alpha-2) MR
Код ISO (Alpha-3) MRT
Код МАК MTN
Тэлефонны код +222
Часавыя паясы +0

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Маўрытаніі

Старажытная гісторыя

За некалькі тысяч гадоў да н. э. паўднёвая частка сучаснай Маўрытаніі была заселена народамі негроіднай расы, якія займаліся паляваннем і земляробствам.

У 1-м тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалося паступовае засяленне краіны берберамі-жывёлагадоўцамі, якія адціскалі неграў на поўдзень.

Сярэднявечча

З XI стагоддзя пачалася арабізацыя і ісламізацыя насельніцтва. Арабы занялі пануючае становішча ў краіне, устанавіўшы ўладу над берберамі і неграмі (плямёны тукулёр, санінке, валоф). Берберы і негры перанялі ад арабаў мову і сямейны ўклад. Галоўным цэнтрам краіны стаў аазіс Шынгеці, а краіна стала звацца Тарб-эль-Бідан («зямля белых»).

У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў утварыліся эміраты Трарза, Бракна, Тагант, Адрар.

Каланіяльны перыяд

З сярэдзіны XIX стагоддзя пачалося асваенне французамі даліны ракі Сенегал (паўднёвая мяжа сучаснай Маўрытаніі). У 1904 годзе вобласць паўночней ракі Сенегал была абвешчана французскім уладаннем — грамадзянская тэрыторыя Маўрытаніі. Эміраты прызналі пратэктарат Францыі.

У 1946 годзе Маўрытанія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1958 годзе — статус аўтаномнай рэспублікі Французскай Супольнасці.

Палітычны апарат

Асноўны артыкул: Палітычная структура Маўрытаніі Ісламская рэспубліка. Па канстытуцыі, прынятай у 1991 годзе, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца насельніцтвам на 5-гадовы тэрмін.

Парламент — двухпалатны: Сенат (56 месцаў) абіраецца на 6-гадовы тэрмін (трэць сенатараў павінна абнаўляцца кожныя 2 гады), Нацыянальны сход (95 дэпутатаў) абіраецца на 5-гадовы тэрмін. Апошні раз сенатары абіраліся ў студзені 2007 (дата чарговых выбараў не прызначана), дэпутаты — у лістападзе 2006.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі, Гарады Маўрытаніі

Краіна падзелена на 12 абласцей і сталічную аўтаномную акругу Нуакшот. Вобласці ў сваю чаргу падзяляюцца на 44 дэпартамента.

Геаграфія

Маўрытанія займае плошчу 1,030,631 км², па гэтым паказчыку яна знаходзіцца на 29 месцы ў свеце (пасля Балівіі).

З захаду Маўрытанія абмываецца Атлантычным акіянам (каля 700 км берагавыя паласы). Больш 60 % тэрыторыі краіны займаюць камяністыя і пясчаныя пустыні заходняй Сахары.

3/4 тэрыторыі краіны займаюць пустыні.

Клімат — трапічны, пустынны.

Сталых рэк няма, акрамя ракі Сенегал па паўднёвай мяжы краіны.

Глебы пустынныя. Раслінны покрыва вельмі рэдкая, пераважае травяністая расліннасць, якая з'яўляецца пасля эпізадычных дажджоў. На поўдні краіны — паўпустыні з хмызнякамі і акацыямі.

Жывёльны свет — шматлікія паўзуны і грызуны, з драпежных — шакал, фенек, у некаторых раёнах захаваліся буйныя капытныя і страўсы.

Час

Тэрыторыя Маўрытаніі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC). На летні час Маўрытанія не пераходзіць.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Маўрытаніі

Аснову эканомікі складаюць жывёлагадоўля, рыбалоўства, горназдабыўная прамысловасць. Разводзяць буйнае рагатае быдла, авечак, коз, вярблюдаў. У аазісах выгадоўваюць фінікавую пальму, збожжавыя. Грашовая адзінка — 1 угія, роўная 5 хумам.

Экспарт: жалезная руда, рыба і рыбапрадукты.

Імпарт: прадукцыя цяжкага машынабудавання, транспартнае абсталяванне, мінеральнае паліва, будматэрыялы, спажывецкія тавары, харч.

Асноўныя гандлёвыя партнёры: Францыя, Іспанія, Італія, Бельгія, Германія, Японія.

Транспарт

Перавозка самага масавага грузу ў Маўрытаніі — руды ад месцаў здабычы да марскіх портаў ажыццяўляецца па чыгунцы Зуэрат — Нуадзібу ўведзенай у строй у 1963 годзе

Асноўныя марскія порты краіны — Нуадзібу і Нуакшот, на іх долю прыпадае амаль увесь марскі грузазварот.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва — 3,2 млн (ацэнка на ліпень 2010).

Гадавы прырост — 2,4 % (фертыльнасць — 4,4 нараджэнняў на жанчыну).

Сярэдняя працягласць жыцця — 58 гадоў у мужчын, 63 года ў жанчын.

Заражанасць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 0,8 % (ацэнка 2007 года).

Этна-расавы склад:

  • 40 % — змяшанага бербера-негрыцянскага паходжання
  • 30 % — берберы
  • 30 % — негры

Мовы — арабская (афіцыйная), арабскі дыялект хасанія, мовы негрыцянскіх плямёнаў тукулёр, санінке, волаф.

Рэлігія — іслам 100 %.

Пісьменнасць — 59 % мужчын, 43 % жанчын (па перапісу 2000 года).

Культура

Гл. таксама

Зноскі

  • Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 15. Ломбард — Мезитол. 1974. 632 стр., илл.; 29 л. илл. и карт. 1 карта-вкл.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Маўрытанія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Маўрытанія ГісторыяМаўрытанія Палітычны апаратМаўрытанія Адміністрацыйны падзелМаўрытанія ГеаграфіяМаўрытанія ЭканомікаМаўрытанія НасельніцтваМаўрытанія КультураМаўрытанія Гл. таксамаМаўрытаніяАлжырАрабская моваАтлантычны акіянАфрыкаДзяржаваМаліСахарская Арабская Дэмакратычная РэспублікаСенегал

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Якуб КоласАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўУладзімір Пятровіч БутрамееўСарока звычайнаяПаўстанне 1830—1831 гадоўАмонімМіхась ПазнякоўБёрсенЕўропаЗакі НурыULISДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Адам МіцкевічПарыжНіжнехапёрскі прыродны паркЧэхіяGoogle searchВейшнорыяМастацкі стыльКараль Эмерыкавіч ЧапскіГарбузДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПалескія рабінзоны (аповесць)БрэстПтушкіКанадаЛеанід Пятровіч ДанеліяPornhubВалянціна Міхайлаўна КоўтунБеларускі лацінскі алфавітВасіль ВіткаАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваАляксандр БардзініСлова пра паход ІгараўНадвор’еВяселлеПВК «Вагнер»Вольха шэраяAllMovieЛіцвіныТалочныя песніУладзімір Іванавіч ЯгоўдзікПётр Міронавіч МашэраўВільнюсРаіса Андрэеўна БаравіковаДзеяслоўКанюшыГісторыя беларускай мовыТалкачоўБеларуская энцыклапедыяКапялюшШаркаўшчынаДацкая моваРасіяАнгліяВасіль Андрэевіч МялешкаАлесь ГарунСтокватэрны домКрасавікАнхела Эспіноса РуісМёртвым не баліцьПінск1960Галіна Анатолеўна КаржанеўскаяБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі21vek.byБеларуская дзіцячая літаратураЗаяльцоўскія могілкі🡆 More