Лесота: краіна ў Паўднёвай Афрыцы

Лесота (сесота: і англ.: Lesotho), афіцыйная назва — Каралеўства Лесота (сесота: Muso oa Lesotho, англ.: Kingdom of Lesotho) — дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

З тэрыторыяй 30 355 км² з'яўляецца адной з самых маленькіх дзяржаў Афрыкі. Таксама Лесота — гэта адзіная ў свеце краіна, ніводная з частак якой не знаходзіцца ніжэй 1400 м над узроўнем мора. Да здабыцця незалежнасці ў 1966 годзе пад назвай Басутоленд была брытанскім пратэктаратам. Сталіца краіны — горад Масеру.

Каралеўства Лесота
Muso oa Lesotho
Kingdom of Lesotho
Лесота: Прырода, Гісторыя, Дзяржаўны лад і палітыка Герб Лесота
Сцяг Лесота Герб Лесота
Лесота: Прырода, Гісторыя, Дзяржаўны лад і палітыка
Дэвіз: «Khotso, Pula, Nala»
Гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona»
Дата незалежнасці 4 кастрычніка 1966 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы сесота і англійская
Сталіца Масеру
Найбуйнейшы горад Масеру
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Летсіе III
Пакаліта Масісілі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
137-я ў свеце
30 355 км²
0.0032
Насельніцтва
• Ацэнка (2016)
Шчыльнасць

2,203,821 чал. (143-я)
68.1 чал./км²
ВУП
  • Разам
  • На душу насельніцтва

$5,106 млн.  (147-ы)
$2700
ІРЧП (2007) 0.514 (156-ы)
Валюта лоці
Інтэрнэт-дамен .ls
Код ISO (Alpha-2) LS
Код ISO (Alpha-3) LSO
Код МАК LES
Тэлефонны код +266
Часавыя паясы +2

Прырода

Гісторыя

  • 18301870 — Машвешвэ I стварыў дзяржаву басута
  • 1868 год — усталяванне брытанскага пратэктарата
  • 1966 год — атрыманне незалежнасці, уваход у ААН
  • 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм'ерам, спыненне дзейнасці канстытуцыі, абмежаванне каралеўскай улады.
  • 1975 год — пагаршэнне стасункаў з ПАР
  • 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызвалення Лесота
  • 1986 год — ПАР увяла блакаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генерал Лекхан'я, які вярнуў каралеўскае кіраванне краінай
  • 1990 год — Ваенны Савет зверг караля Машоэшоэ II, новым каралём стаў Летсіе III (яго сын)
  • 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасць палітычных партый, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ II
  • 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парламенцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм'ерам стаў Нтсу Макхехле.
  • 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ II
  • 1996 год — Машоэшоэ II загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Летсіе III
  • 1998 год — новым прэм'ер-міністрам стаў Пакаліта Масісілі, у краіне ўзніклі бунты, інтэрвенцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага саюза.
  • 1999 год — заканчэнне інтэрвенцыі
  • 2002 год — Масісілі зноў становіцца прэм'ерам
  • 2006 год — у Лесота, пад час урачыстасцяў 40-годдзя атрымання незалежнасці змяніла дзяржаўны сцяг
  • 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20 % насельніцтва краіны

Дзяржаўны лад і палітыка

Лесота — канстытуцыйная манархія. 2 мая 1993 года тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна з якой кіраўніком дзяржавы з'яўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту: Народнаму сходу і Сенату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сенат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сенатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сістэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.

Геаграфія

Лесота: Прырода, Гісторыя, Дзяржаўны лад і палітыка 
Карта

Лесота — горная краіна, знаходзіцца на вышыні не меней чым 1000 метраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м. Клімат халодны, але летам у далінах тэмпература ўздымаецца да 30 °C, зімы марозныя, у гарах тэмпература вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З мая да верасня горы пакрытыя снегам.

Эканоміка

Эканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.

Лесота экспартуе ваду і электрычнасць у ПАР. Таксама існуе экспарт алмазаў, поўсці, адзення. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).

Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусветнага банка, Вялікабрытаніі, ЕС.

Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.

Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны Саюз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілендам.

Дэмаграфія

98 % насельніцтва складаецца з народу басута, 2 % — зулусы, еўрапейцы.

70 % насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворванняў СНІДам зніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасць — 26,53 на 1000 чал, смяротнасць — 25,03 на 1000 чал. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці — 84,23 на 1000 немаўлят. 36,9 % насельніцтва гэта дзеці ва ўзросце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласць жыцця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Лесота, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Лесота ПрыродаЛесота ГісторыяЛесота Дзяржаўны лад і палітыкаЛесота ГеаграфіяЛесота ЭканомікаЛесота ДэмаграфіяЛесота Гл. таксамаЛесота ЗноскіЛесота ЛітаратураЛесота СпасылкіЛесота1966Англійская моваАнклаўВялікабрытаніяДзяржаваМасеруПаўднёва-Афрыканская РэспублікаПаўднёвая АфрыкаПратэктаратСесота

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Інстытут беларускай культурыЧарніцыУладзімір Ільіч ЛенінМікалай Радзівіл ЧорныДацкая моваАнтон Андрэевіч АліханаўEbrechtella tricuspidataВасіль ВіткаВільготнасць паветраПесахКалыханка (тэлеперадача)МайБелавежская пушчаУсходняе партнёрстваБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяКара-КульВіктар Анатолевіч ШніпАлена Барысаўна СпірыдовічГісторыяТалсаДзеепрыметнікХведар Хведаравіч ГурыновічНавуковы стыльЛічэбнікФінгерынгГомельЧасціны мовыГрыгарыянскі каляндарМаніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БеларусіНапалеон ОрдаМедаль Францыска СкарыныДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыВейшнорыяМагілёўВялікая савецкая энцыклапедыяАлесь СавіцкіЗлучаныя Штаты АмерыкіЯндэксПершы Усебеларускі з’ездАлесь ГарунПартызанская мадонна (Мінская)Рада Беларускай Народнай РэспублікіБеларусыКарэн БасЕўдакія Якаўлеўна ЛосьВялікабрытаніяСССРНацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)РадзімаKufar.byБайкаСмаленскДудка беларускаяШышкінаКірыла ТураўскіПаэтЛізавета IIГрузкэ (Кралэвэцкі раён)Звонкі велярны выбухны зычныПаўстанне 1863—1864 гадоўМіхась СтральцоўАляксандр БардзініМаксім БагдановічВольга ГапееваЯнка МаўрКрасавікКазлякКальвінізмІзраільКанстанцін Іванавіч АстрожскіПрыназоўнікНёман🡆 More