Шона — мова банту, родная мова народа шона.
Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (даныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.
Шона | |
---|---|
Саманазва | chiShona |
Краіны | Зімбабвэ, Мазамбік, Замбія, Батсвана |
Афіцыйны статус | Зімбабвэ |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 10 000 000 (2001, адзнака) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Нігера-кангалезская макрасям'я
| |
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | шон 807 |
ISO 639-1 | sn |
ISO 639-2 | sna |
ISO 639-3 | sna |
WALS | krg і shn |
Ethnologue | sna |
Linguasphere | 99-AUT-a |
ABS ASCL | 9207 |
IETF | sn |
Glottolog | core1255 і shon1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шона (мова), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.