Грэнландскі Кіт

Грэнландскі альбо палярны кіт (Balaena mysticetus) — марское млекакормячае падатрада вусатых кітоў.

Адзіны від рода грэнландскіх кітоў (Balaena).

Грэнландскі кіт
Грэнландскі Кіт
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Balaena mysticetus Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Balaena vulgaris Brisson, 1762
Арэал

выява

Ахоўны статус
Грэнландскі Кіт
Сістэматыка
на Віківідах
Грэнландскі Кіт
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180533
NCBI  27602
EOL  328577
FW  64683

Апісанне

Даўжыня да 21 м, маса да 100 т і больш. Цела тоўстае, нязграбнае. На долю велізарнай галавы з крутым, накіраваным уверх дугападобным выгінам ротавай шчыліны прыходзіцца да 1/3 даўжыні цела. Бруха і горла гладкія, без зморшчын (палос). У вельмі высокай ротавай паражне з абодвух бакоў звешваюцца па 350—450 чорных гнуткіх пласцін кітовага вуса (выш. да 4,5 м). Спіннога плаўніка няма. Верх цела і бакі цёмна-шэрыя або чорныя, горла (часам і чэрава) светлае. Таўшчыня падскурнага тлушчавага пласта найбольшая сярод усіх кітоў (да 50 см і больш).

Пашырэнне

Грэнландскі Кіт 
Кіт ля берагоў Аляскі.

Раней быў звычайны ў морах Арктыкі, цяпер толькі зрэдку сустракаецца ў Чукоцкім і Берынгавым морах. Жыве сярод разрэджаных ільдоў і паблізу ледзянога беражка. Здзяйсняе сезонныя міграцыі, тэрміны якіх у вялікай ступені вызначаюцца размяшчэннем і часам перамяшчэння беражка арктычных ільдоў.

Асаблівасці біялогіі

Пад вадой трымаецца не больш за 10 мін. Перасоўваецца з хуткасцю каля 6 км/г (макс. хуткасць не перавышае 13-14 км/г). Корміцца дробнымі рачкамі і крыланогімі малюскамі.

Адзіны від сярод бяззубых кітоў, які прыносіць патомства ў халодных водах. Адно дзіцяня (даўжыня 4-5 м) нараджаецца ў лютым — маі; яшчэ ва ўлонні маці ў яго ўтвараецца слой падскурнага сала (да 5 см).

Промысел і ахова

Промысел забаронены з 1946 года. Дазволена здабыча некалькіх дзясяткаў кітоў мясцоваму насельніцтву Аляскі. Уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.

Tags:

Грэнландскі Кіт АпісаннеГрэнландскі Кіт ПашырэннеГрэнландскі Кіт Асаблівасці біялогііГрэнландскі Кіт Промысел і аховаГрэнландскі КітВусатыя кітыМлекакормячыяПадатрад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Зязюля звычайнаяM8L8THВалянціна Міхайлаўна КоўтунСельская гаспадаркаКірыла ТураўскіІван МележСтамбулУладзімір Максімавіч КарчэўскіМікола ГусоўскіГродзенская вобласцьOFB MPVМаладосць (часопіс)Фонд ВікімедыяВялікае Княства ЛітоўскаеАўстралія6 верасняКалядыСнегСымон-музыкаВялікабрытаніяКнігаўкаЛідаХатынская аповесцьКветкавыяГрыбыМаніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БеларусіХрыстос прызямліўся ў ГародніАрабыЗычныяПятрусь БроўкаЕфрасіння ПолацкаяАдрынаАдраджэннеЯндэксПасляваенны антысавецкі рух у БССРДругая кангалезская вайнаГісторыя МінскаVPNСімяон ПолацкіМазырАлесь Мікалаевіч КарлюкевічСацыяльная сеткаЛос-АнджэлесМаксім ГарэцкіНапад у Westfield Bondi Junction (2024)МядзведзіТарашкевіцаВікіпедыяМарыя Аляксандраўна КісялёваНаціскЯсень (гміна)Кастусь ЖукСцяг БеларусіАлег Уладзіміравіч СалтукБеларускі арабскі алфавітМэтаЛічэбнікПімен ПанчанкаБрэстГражына (паэма)Помнік Якубу Коласу (Мінск)Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьКураслеп лясныБеларускі аўтамабільны заводУніяцкая царква на БеларусіТаш-КумырЗлучнікХведар Хведаравіч ГурыновічНарыс🡆 More