Сям’я

Сям’я́ (радзіна) — кроўна-сваяцкая супольнасьць людзей, заснаваная на шлюбе і ўзаемадапамозе, агульнасьці побыту і прававой адказнасьці.

Выконвае аднаўленчае (узаемападтрымка здароўя), выхаваўчае (выхаваньне дзяцей), гаспадарчае, нараджальнае (нараджэньне дзяцей), парадкавальнае (нагляд за паводзінамі), побытавае і стасункавае прызначэньне. Будова вызначаецца складам і ўзаемінамі між сямейнікамі: дзетнасьць, колькасьць пакаленьняў, сужэнскіх параў і сямейнікаў, лінія (бакавая, прамая) і ступеня роднасьці. Паводле звычаёвага права на чале стаіць старэйшы мужчына: у бацькоўскай — бацька, у брацкай — старэйшы з братоў, у малой — муж. Галава адказвае за ладжаньне гаспадарчай дзейнасьці, побыту і выплату падаткаў. Гаспадыня кіруе жанчынамі, між якімі разьмяркоўвае працу і якіх вучыць гаспадарчым справам: у бацькоўскай — маці, у брацкай — жонка старэйшага брата. Таксама гаспадыня сочыць за парадкам у хаце і гатуе ежу. Першай памочніцай гаспадыні зьяўляецца: у бацькоўскай — старэйшая нявестка. Грамадзкімі вызначальнікамі будовы служаць адукацыя і прафэсія сямейнікаў. Пляменнымі — народнасьць мужа і жонкі, народна-веравальнае самавызначэньне дзяцей і перадача звычаяў між пакаленьнямі.

Сям’я
Выява сям’і Віктара Шведа

Сям’я належыць да важнейшых грамадзкіх каштоўнасьцяў. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў. Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.

Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзем, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.

Віды

  • Паводле віду сужэнства: аднашлюбная, шматшлюбная.
  • Паводле колькасьці сужэнскіх параў і спосабу вядзеньня гаспадаркі:
    • 1) малая — сужэнская (муж, жонка і дзеці), складаная (муж, жонка, дзеці і адзін сваяк, якім звычайна бывае бацька або маці мужа або жонкі);
    • 2) неразьдзельная (некалькі сужэнскіх параў жывуць разам і вядуць адзіную гаспадарку) — бацькоўская (разам з бацькамі жывуць некалькі жанатых сыноў са сваімі жонкамі і дзецьмі), брацкая (сумесна жывуць некалькі жанатых братоў са сваімі жонкамі і дзецьмі).
  • Паводле пакаленнага складу: адналінейная (бацькі, адзін жанаты сын з жонкай, унукі), шматлінейная (бацькі і некалькі жанатых сыноў са сваімі жонкамі і дзецьмі або некалькі жанатых братоў са сваімі жонкамі і дзецьмі).

Дзеці ў сям’і

Сёньня можна сустрэць сем’і, якія ня маюць дзяцей і не зьбіраюцца імі абзаводзіцца. Аднак дзеці зьяўляюцца важным элемэнтам сямейных групаў, які вызначае іхную форму і разьвіцьцё.

Колькасьць дзяцей у сям’і часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працоўныя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасьць атрымліваць дагляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існаваньня, лад жыцьця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаваньні колькасьці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сэксуальных зносінаў паміж бацькамі, абортамі, засьцярогамі ад цяжарнасьці, інфантацыдам, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлем рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасьць і колькасьць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай сьмяротнасьці, магчымасьць атрымліваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцоў сям’і.

Сямейныя группы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадзкая працэдура ўсынаўленьня. У большасьці сучасных краінаў усынаўленьню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі. У некаторых народаў Цэнтральнай Азіі, астравоў Ціхага акіяну, Інданэзіі раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам і сябрам. Прычым такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.

Зь іншага боку, сям’я праз выхаваньне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых чальцоў грамадзтва.

Беларусь

Да XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, унукі), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку XX ст. большасьць сем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці). Пры канцы XIX ст. сем’і ў вёсках Беларусі мелі ў сярэднім па 5 дзяцей. Сем’і ў гарадах Беларусі мелі па трое дзяцей.

Расейскае панаваньне савецкага адцінку 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям’і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне прыватнай уласнасьці выціснула працу па-за сям’ю. У выніку нараджальнасьць перастала забясьпечваць рост насельніцтва, пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць шлюбаў. Дзіцячыя ясьлі і сады, школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, грамадзкія аб’яднаньні выключылі бацькоў з выхаваньня.

За другую палову XX ст. (1950—1999 гг.) нараджальнасьць скарацілася амаль ўтрая да 9,3 чалавека на 1 тыс. жыхароў Беларусі, што прывяло да выміраньня насельніцтва краіны. У гэты адцінак да перашкодаў нараджальнасьці дадалося ўцягваньне жанчынаў у занятасьць па-за хатняй гаспадаркай. Таксама стала прасочвацца адваротная прапарцыйная залежнасьць між працягласьцю адукацыі жанчыны і колькасьцю дзяцей у сям’і. Паводле перапісу насельніцтва 1990 г. у Беларусі налічвалася звыш 2,4 млн сем’яў зь сярэднім памерам па 3,1 чалавекі (3,2 — у гарадах, 3 — на вёсцы).

1 верасьня 1999 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, які замяніў сабой Кодэкс Беларускай ССР аб шлюбе і сям’і ад 13 чэрвеня 1969 году. На жнівень 2013 году ў Беларусі налічвалася звыш 62 000 сем’яў з больш як 2 дзецьмі. Такія сем’і складалі 5 % ад агульнага ліку сем’яў у краіне.

Крыніцы

Tags:

Сям’я ВідыСям’я Дзеці ў сям’іСям’я БеларусьСям’я КрыніцыСям’яАдукацыяБацькаБратДзіцяЖанчынаЖонкаЗвычайЗвычаёвае праваЗдароўеМаціМужМужчынаНароднасьцьПадатакПакаленьнеПрацаРоднасьцьРэлігіяСваяцтваЧалавекШлюб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НазоўнікТэўтонскі ордэнДзьмухавецЧэрвеньАндрэй КурэйчыкЗакон (права)ВетразьКузьма ЧорныМагілёўВартавыя ісламскай рэвалюцыіUltraВожыкПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСтрачаны райЯва (імя)Павал ДураўЖыгімонт АўгустПолацкае ваяводзтваПрамысловасьцьVirusTotalЛетувізацыяБеларуская Народная РэспублікаСьвятлана АлексіевічПаронімыМэдаль Францішка СкарыныБуценьКаса (анатомія)Дражна (Менская вобласьць)АснабрукFacebookВалянцін АкудовічЗоя КоўшПацук шэрыІгар ЛосікСяргей ДавідовічForbesГаштольд (імя)Інжынэрная справаСтаралітваНіл ГілевічОрдэн япіскапа Плятона2024Генадзь КарпенкаВіктар МарціновічКараман (імя)Арцём ДзенісенкаСпарыш1951АвечкаЗіновій ПрыгодзічГінкга двухлопасьцевыВасіль ЖуковічАзначэньне (часьціна сказу)Алесь АркушМерулаQ AwardsШуляк-галубятнікВялікабрытаніяПарнаграфія ў ІталііМагатма ГандзіПрыдатак (мовазнаўства)З воўчым білетамMonodontidaeЛістападКадзіла сармацкаеВасіль ЦяпінскіІнфармацыйныя тэхналёгііМаёмасьцьРыдлёўкаФранцішак СкарынаАлесь РазанаўФёдар Лапавухаў🡆 More