Санкт-Пецярбург: места ў Расеі

Санкт-Пецярбург (па-расейску: Санкт-Петербург; з 1914 да 1924 год — Петраград, з 1924 да 1991 году — Ленінград) — горад фэдэральнай значнасьці і другі паводле велічыні горад у Расеі, цэнтар Паўночна-Заходняй фэдэральнай акругі Расеі, месца знаходжаньня найвышэйшых органаў улады Расеі і адміністратыўны цэнтар Ленінградзкай вобласьці.

Ляжыць на рацэ Няве на ўсходнім узьбярэжжы Фінскай затокі Балтыйскага мора.

Санкт-Пецярбург
рас. Санкт-Петербург
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка
Герб Санкт-Пецярбургу Сьцяг Санкт-Пецярбургу
Дата заснаваньня: 1703
Былыя назвы: Петраград, Ленінград
Краіна: Расея
Кіраўнік: Аляксандр Дзмітрыевіч Бяглоў[d]
Плошча: 1439 км²
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 5 381 736 чал.
шчыльнасьць: 3739,91 чал./км²
Тэлефонны код: 812
Паштовы індэкс: 199406, 190000
Нумарны знак: 78, 98, 178, 198
Геаграфічныя каардынаты: 59°57′0″ пн. ш. 30°19′0″ у. д. / 59.95° пн. ш. 30.31667° у. д. / 59.95; 30.31667 30°19′0″ у. д. / 59.95° пн. ш. 30.31667° у. д. / 59.95; 30.31667
Санкт-Пецярбург на мапе Расеі
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gov.spb.ru

Насельніцтва гораду на пачатак 2019 складала 5 381 736 жыхароў, разам з аглямэрацыяю — каля 6 мільёнаў. Горад зьяўляецца самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі, яго плошча складае 1439 км².

Санкт-Пецярбург быў заснаваны царом Пятром I 27 траўня 1703 году, на месцы швэдзкай фартэцыі Нюэнсканс (Ніэншанц) і на працягу больш за дзьвесьце гадоў (1712—1728, 1732—1918) быў сталіцаю Расейскае імпэрыі. Падчас Першае сусьветнае вайны горад быў перайменаваны ў Петраград (па-расейску: Петроград), а ў часы савецкай улады — у Ленінград (па-расейску: Ленинград).

Сёньня Санкт-Пецярбург зьяўляецца важным культурным цэнтрам і расейскім портам на Балтыйскім моры.

Геаграфія

Санкт-Пецярбург ёсьць найпаўночнейшым горадам сьвету з насельніцтвам болей за мільён чалавек. Ён разьмешчаны на паўночным захадзе Расейскае Фэдэрацыі, у межах Прынеўскае нізіны, на прылеглым да вусьця ракі Нявы ўзьбярэжжы Неўскае губы Фінскае затокі і на шматлікіх выспах Неўскае дэльты. Вышыня гораду над узноўнем мора: для цэнтральных раёнаў — 1—5 м, для пэрыфэрыйных раёнаў(поўнач) — 5—30 м, для пэрыфэрыйных раёнаў (поўдзень ды паўднёвы захад) — 5—22 м. Найвышэйшае месца ў межах гораду — раён Краснага Сяла (70—110 м) з Арэхавае гарой (176 м).

Вадаёмы

Агульная працягласьць усіх вадаёмаў на тэрыторыі Санкт-Пецярбургу дасягае 282 км, а іх водная паверхня складае каля 7% усёй плошчы гораду. За час існаваньня Санкт-Пецярбургу гідралягічная сетка гораду перажыла істотныя зьмяненьні. Будаўніцтва гораду ў нізкім балоцістым месцы запатрабавала будаваньня каналаў і сажалак для асушэньня. Выкапаная пры гэтым зямля выкарыстоўвалася для падвышэньня паверхні. Напрыканцы XIX ст. дэльта Нявы складалася з 48 рэчак і каналаў, што ўтваралі 101 востраў. Зь цягам часу (праз будаўніцтва гораду) шмат вадаёмаў згубілі сваё першаснае значэньне, забрудзіліся і былі засыпаныя. У XX ст. у выніку засыпкі каналаў, пратокаў і рукавоў колькасьць востраваў скарацілася да 42.

Асноўная водная магістраль гораду — рака Нява, якая ўпадае ў Неўскую губу Фінскае затокі, якія належаць да Балтыйскага мора. Найвялікшыя рукавы дэльты: Вялікая ды Малая Нява, Вялікая, Сярэдняя ды Малая Неўкі, Фантанка, Мойка, Екацерынгофка, Крастоўка, Карпаўка, Жданаўка, Смаленка, Пражка, Кронвэркская пратока; каналы — Марскі канал , Абводны канал, канал Грыбаедава, Крукаў канал. Асноўныя прытокі Нявы ў межах гораду: леваруч — Іжора, Славянка, Мурзінка, праваруч — Охта, Чорная рэчка. Найвялікія востравы ў дэльце Нявы: Васільеўскі, Петраградзкі, Крастоўскі, Дзекабрыстаў; найвялікі востраў у Фінскае затокі — Котлін. Цераз водныя аб’екты гораду перакінуты каля 800 мастоў (без уліку мастоў на тэрыторыях прамысловых прадпрыемстваў), у тым ліку 218 пешаходных ды 22 развадных. Сярод іх частка разьмешчаная ў колішніх прадмесьцях Санкт-Пецярбургу: ў Кранштаце — 5, Пушкіне — 54, Пецяргофе — 51, Паўлаўску — 16, Ламаносаве — 7 мастоў. Найдоўгі мост — Вялікі Абухоўскі (вантавы) мост церазь Няву (поўная даўжыня маставога пераходу — 2824 м), найшырокі мост — Сіні мост на рацэ Мойцы (99,5 м).

Гісторыя

    Асноўны артыкул: Гісторыя Санкт-Пецярбургу

Раньняя гісторыя

У канцы XIII стагодзьдзя швэды замацавалі свой кантроль над Фінляндыяй і ў 1300 годзе на чале з маршалкам Тургільсам Кнутсанам заснавалі ў вусьці Нявы фартэцыю Ляндскруна, якая, аднак, ужо ў наступным годзе была разбураная наўгародцамі. У 1611 годзе прыкладна на тым самым месцы швэды заклалі фартэцыю Нюэнсканс, якая паступова стала горадам Нюэн, атрымаўшым гарадзкія прывілеі ў 1638 годзе і захопленым расейцамі 2 траўня 1702 году.

Вялікая Паўночная вайна і заснаваньне места

На месцы швэдзкага Нюэна Пётар вырашыў пабудаваць свой горад. Датай заснаваньня Санкт-Пецярбургу мяркуецца 27 траўня [ст. ст. 16 траўня] 1703 году. Гэтым днём датуецца заклад царом-рэфарматарам Петрапаўлаўскай крэпасьці — першага будынка гораду — у вусьці ракі Нявы на Заячай высьпе. Пётар I даў гораду імя, прысьвечанае яго заступніку на небе — Сьвятому апосталу Пятру. Паводле легенды, у той дзень пасьля літургіі цар явіўся з рыдлёўкай у руках для закладу гораду, і калі ён схапіўся за яго, з вышыні спусьціўся арол і пачаў круціцца над выспамі. Адышоўшы ў бок, Пётар I срубіў дзьве тонкія бярозкі і, зьяднаўшы і верхавіны, паставіў у выкапаныя працоўнымі ямы. Гэтыя дзьве бярозкі мусілі азначаць будучую браму крэпасьці. Арол, які круціўся ў небе, спусьціўся і сеў на «браму», пасьля чаго, перавязаўшы яму ногі, цар пасадзіў яго на плячо, усьцешаны шчасьлівай прыметай. Новая крэпасьці сваёй зброяй мусіла перакрываць фарватэры па двух найбольш буйных рукавах дэльты ракі — Няве і Вялікай Неўцы. У наступным, 1704 годзе для абароны марскіх рубяжоў Расеі на высьпе Котлін была заснаваная крэпасьць Кранштат. Новаму гораду Пётар I надаваў вялікае стратэгічнае значэньне для забесьпячэньня марскога шляху з Расеі ў Заходнюю Эўропу. Тут, на стрэлцы Васільеўскай выспы, пад прыкрыцьцём Петрапаўлаўскай крэпасьці, быў заснаваны першы гандлёвы порт Санкт-Пецярбургу.

Першыя гады існаваньня места

Пасьля закладу і пачатку будаваньня Петрапаўлаўскай крэпасьці працягвалася ўзьвядзеньне і іншых абарончых аб’ектаў. У сьнежні 1706 году Пётар I выдаў загад на будаваньне Кронвэрка з мэтай адгарадзіць Петрапаўлаўскую крэпасьць ад артабстрэлу з супрацьлеглага берагу, а двума гадамі раней было закладзенае Адміралцейства.

Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка 
Летні палац і Летні сад у 1716 годзе

У першыя дзесяць гадоў існаваньня галоўнай часткай места была Гарадзкая выспа (цяпер Петраградзкая выспа), тут знаходзіліся Гасьцінны двор, Траецкая царква, мноства службовых збудаваньняў, рамесныя слабоды і ваенныя часткі. Злучалася выспа зь Петрапаўлаўскай крэпасьцю праз пад’ёмны мост. Пазьней пачаў забудоўвацца Адміралцейскі бок (левы бераг Нявы), дзе знаходзіліся такія важныя збудовы, як Зімні палац і Летні палац Пятра I зь Летнім садам. З 1712 году горад быў абвешчаны сталіцай Расеі, а ў 1713 годзе ўсе асобы, прыналежныя да царскага двара, мусілі былі сяліцца ў Пецярбургу, сюды ж пераехаў і Сэнат. У 1712 годзе Пётар I выдаў указ аб стварэньні Генэральнага пляну Санкт-Пецярбургу, згодна якому цэнтрам гораду абіраецца Васільеўская выспа. Менавіта тут будуюцца партавыя збудаваньні, маякі, а таксама будынак Дванаццаці калегіяў, Кунсткамэра і іншыя будынкі (да таго моманту на высьпе быў толькі знакаміты Меншыкаўскі палац). У 1725 годзе заснаваная Пецярбурская Акадэмія навук, дзе 2 студзеня 1728 году была выдадзеная першая расейская газэта — «Санкт-Петербургские ведомости» (першы рэдактар — Герхард Фрыдрых Мілер).

Пецярбург у сярэдзіне і другой палове XVIII стагодзьдзя

Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка 
Медны коньнік

У выніку пажараў і разводзьдзяў многія будынкі пятроўскага Пецярбургу да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя апынуліся ў лядашчым стане ці былі зьнішчаныя. Так, улетку 1736 і 1737 гадоў у Пецярбургу адбыліся два пажары (выгарэла ўся драўляная Марская слабада і значная частка Адміралцейскай выспы). У 1737 годзе ўказам імпэратрыцы Ганны Іванаўны ствараецца Камісія аб Санкт-Пецярбурскім будаваньні (якую ўзначальваў Пётар Ерапкін), якая працавала над генэральным плянам гораду. Па гэтым пляне зацьвярджалася ідэя трохпромневага разьвіцьця Пецярбургу ад Адміралцейства, які мусіў стаць кампазыцыйным цэнтрам, а ролю галоўнай магістралі аддавалася Неўскаму праспэкту. У 1762 годзе на зьмену гэтай камісіі прыйшла Камісія аб каменным будаваньні Санкт-Пецярбургу і Масквы, якая рэгулявала забудову малых узьбярэжных малых рэк і каналаў, фармаваньне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. 29 ліпеня 1731 году адкрыўся Кадэцкі корпус, а ў 1759 — Паскі корпус. Ствараўся цэлы шэраг вучэльняў — Горная вучэльня і гэтак далей. Санкт-Пецярбург становіцца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў у Расеі. Разьвіваецца і культурнае жыцьцё ў Паўночнай сталіцы Расеі. 30 жніўня 1756 году выдаецца ўказ аб стварэньні першага ў краіне дзяржаўнага тэатру, 4 лістапада 1764 году лічыцца датай заснаваньня Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў. Напрыканцы XVIII стагодзьдзя насельніцтва гораду перавысіла 200 тысячаў чалавек, у горадзе дзейнічалі больш за 60 праваслаўных цэркваў і 15 цэркваў іншых канфэсіяў. На 1780 год налічвалася 1200 вуліцаў і завулкаў, 3,3 тысячы хатаў, уся цэнтральная частка гораду ўжо цалкам брукаваная і пакрытая папярочнымі дошкамі.

Санкт-Пецярбург у XIX стагодзьдзі

Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка  Люблю цябе, Пятра тварэньне,
Люблю твой строгі, стройны від,
Нявы дзяржаўнае цячэньне,
Берагавы яе граніт,
Узор тваіх чыгунных кратаў,
Начэй задумлівых тваіх
Празрысты змрок, бліск цемнаваты.
Калі ў пакоі сярод кніг
Пішу, чытаю безь лямпады,
Гляджу на сонныя грамады
Пустынных вуліц, як блішчыць
Адміралцейскі ў высях шпіц…
Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка 

Да гэтага часу ўжо адбываецца бурнае разьвіцьцё прамысловасьці — ужо да сярэдзіны 1830-х гадоў у Санкт-Пецярбургу дзейнічае каля 300 фабрык і заводаў. Адкрываюцца новыя водныя сыстэмы — Марыінская і Ціхвінская, у 1828 годзе — Паўночна-Дзьвінскі канал. Істотнай падзеяй становіцца адкрыцьцё першай чыгункі ў 1836 годзе паміж Пецярбургам і Царскім Сялом. Пецярбуржцы апрабавалі новы водны транспартны сродак: параход. Працягваецца разьвіцьцё Пецярбургу як палітычнага і навуковага цэнтру дзяржавы. У 1802 годзе заснаваныя міністэрствы і Дзяржаўны савет, узьведзены будынак Сэнату і Сынода, абноўленая Акадэмія навук (у 1803 годзе быў прыняты новы статут), створаны Пэдагагічны інстытут, утвораныя некалькі гімназіяў і дазволеныя вольныя тыпаграфіі. Адкрываецца Пулкаўская абсэрваторыя, у 1845 годзе — Расейскае геаграфічнае таварыства. 18 жніўня 1851 году зь Пецярбургу ў Маскву адправіўся першы цягнік, хутка зносіны паміж двума гарадамі стане рэгулярным. Ужо ў 1850-х пабудаваныя Маскоўскі (Мікалаеўскі), Варшаўскі, Балтыйскі, а ў 1870 годзе — Фінляндзкі вакзалы. Разьвіваецца і судаходзтва. У 1885 годзе скончылася збудаваньне Марскога канала і Марскога порту.

Горад трох рэвалюцыяў. Грамадзянская вайна

Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка 
Крэйсэр «Аўрора», які зьяўляецца сымбалем кастрычніцкага перавароту

XX стагодзьдзе ўчыніла для Пецярбургу як шмат цяжкіх выпрабаваньняў, так і грандыёзныя зьдзяйсьненьні. Па выніках перапісу 1897 году насельніцтва гораду складала 1265 тыс. жыхароў, а на пачатак Першай сусьветнай вайны перавысіла 2 мільёны (3-е месца ў Эўропе пасьля Лёндану і Парыжу). 29 верасьня 1907 году пачаў курсаваць Санкт-Пецярбурскі трамвай.

Першым выпрабаваньнем стала расейская рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, пачаткам якой лічыцца Крывавая нядзеля, а вынікамі якой стала стварэньне першага ў гісторыі Расеі парлямэнту. Пачаўшаяся Першая сусьветная вайна моцна паўплывала на лёс Санкт-Пецярбургу. Ужо ў жніўня 1914 году на хвалі антынямецкіх настрояў горад пераназваны ў Петраград, а да 1917 году пачаліся праблемы з аснадай — звычайнай зьявай становяцца чэргі. Хваляваньні 23—27 лютага 1917 году ў горадзе зробяцца адной з галоўных прычынаў Лютаўскай рэвалюцыі. У гонар загінуўшых працоўных на Марсавым полі ў 1956 годзе быў запалены Вечны агонь. Пасьля кастрычніцкага перавароту, падчас Грамадзянскай вайны з-за блізкасьці антырэвалюцыйных арміяў урад Леніна зьяжджае ў Маскву. Петраград часова пазбаўлены статусу сталіцы (5 сакавіка 1918 году), які пераходзіць да Масквы. Увесну 1919 году, пры падтрымцы ангельскага флёту, пачаўся першы наступ арміі Мікалая Юдзеніча з Эстляндыі на Петраград, а пасьля паразы, ужо ў кастрычніку, другі, які таксама будзе спынены. 22 студзеня 1920 году Юдзенич абвясьціў пра роспуск Паўночна-Заходняй арміі. 26 студзеня 1924 году, пасьля сьмерці Ўладзімера Леніна Петраград рашэньнем ЦК УКП(б) пераназываецца ў Ленінград.

Савецкі Петраград-Ленінград

Пасьля катастрафічных падзеяў 1917—1919 гадоў насельніцтва гораду скарачаецца, да 1920 году яно складае толькі 722 000 чалавек, але дзякуючы НЭПу жыцьцё ў горадзе паступова паляпшаецца. Працягваецца актыўная жытловая забудова. Так у 1924 годзе ствараецца праект цэнтру Нарваўскага раёну, паводле якога мусілі быць створаныя дзьве плошчы — Стачак, дзе была ўзьведзеная трыюмфальная арка ў гонар перамогі над Напалеонам і плошчу, якую яшчэ мелася стварыць (цяпер Кіраўская плошча). Па ўсім горадзе ствараюцца Палацы культуры — да сярэдзіны 1930-х гадоў яны маюцца ўжо ва ўсіх прамысловых раёнах.

Гераізм і стойкасьць ленінградцаў выявіліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 900 дзён ва ўмовах поўнай блякады гораду жыхары ня толькі выжылі, але і дапамаглі фронту. Так у выніку сустрэчнага наступу Ленінградзкага і Волхаўскага франтоў 18 студзеня 1943 году блякаднае кальцо было прарванае, але толькі 27 студзеня 1944 году блякада гораду была цалкам зьнятая.

З 1947 году ў Ленінградзе разьвіваюцца як аднаўляльныя, гэтак і інтэнсіўныя будаўнічыя працы. 7 кастрычніка 1955 году ў мэтро быў запушчаны першы абкатачны электрапоезд, а ўжо 5 лістапада быў падпісаны акт аб здачы ў эксплюатацыю першай чаргі ленінградзкага мэтрапалітэну. У 1990 годзе гістарычны цэнтар гораду ўнесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Постсавецкі пэрыяд

У 1991 годзе па выніках рэфэрэндуму 54% ленінградцаў выказаліся за вяртаньне спрадвечнай назвы гораду Санкт-Пецярбург. 6 верасьня 1991 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР яна была адноўленая, 21 красавіка 1992 году ўнесеная ў Канстытуцыю РФ. 26 чэрвеня 1991 году быў абраны першы і апошні мэр Санкт-Пецярбургу, 13 сакавіка 1996 году выканаўчая ўлада была перададзеная Адміністрацыі Санкт-Пецярбургу, якая ствараецца губэрнатарам Санкт-Пецярбургу, пасада мэра была скасаваная. Істотнай падзеяй для Пецярбургу сталі Гульні добрай волі 1994 году, якія праходзілі ў складаны для гораду час. У 1991—2007 гадах было ўсталявана шмат помнікаў, сярод якіх — Фёдару Дастаеўскаму, маршалу Георгію Жукаву, Сяргею Ясеніну і іншыя. Адрэстаўраваныя і адноўленыя — Канстантынаўскі палац, храм Спасу-на-Крыві і шмат якія іншыя. Упершыню 25 траўня 1991 году, пасьля вялікага перапынку, царкоўная служба адбылася ў Казанскім саборы. У 2001 годзе пачынаецца будаўніцтва Кальцавой дарогі вакол Пецярбургу, 15 сьнежня 2004 году адкрываецца Вялікі Абухаўскі мост, вядомы як «Вантавы мост». Працягваецца разьвіцьцё мэтрапалітэну: у 1998 годзе ўведзены ў эксплюатацыю ўчастак Правабярэжнай лініі ад станцыі «Чкалаўская» да станцыі «Старае Сяло», у 2005-м адкрытая станцыя «Камэнданцыкі праспэкт» і іншыя. У 2000 годзе быў пабудаваны Лядовы палац, у якім прайшоў чэмпіянат сьвету па хакеі 2000 году. У 2008 годзе пецярбурскі футбольны клюб «Зэніт» выйграў прэстыжны Кубак УЭФА і Супэркубак УЭФА.

Узнагароды

  • Званьне Горад-герой (8 траўня 1965 году) з уручэньнем мэдалі «Залатая зорка» — «за выбітныя заслугі перад Айчынай, мужнасьць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Ленінграду ў барацьбе зь нямецкімі захопнікамі ў цяжкіх умовах працяглай варожай блякады, і ў азнаменаваньне 20-годзьдзя перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Ордэн Леніна (26 студзеня 1945 году) — «за мужнасьць і адвагу ва ўмовах блякады і барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў».
  • Ордэн Леніна (21 чэрвеня 1957 году) — «у азнаменаваньне 250-годзьдзя Ленінграду».
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (21 лістапада 1967 году) — «у азнаменаваньне 50-годзьдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
  • Ордэн Чырвонага Сьцягу РСФСР (5 сьнежня 1919 году) — «за гераізм і самадданасьць петраградзкага пралетарыяту, за абарону Петраграду ў Грамадзянскую вайну».

Эканоміка

    Асноўны артыкул: Эканоміка Санкт-Пецярбургу

Санкт-Пецярбург — адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў Расейскай Фэдэрацыі. Эканоміка гораду базуецца ў асноўным на прамысловасьці і турызьме. Па выніках 2004 году горад заняў чацьвертае месца ў Расеі (пасьля Масквы, Цюменскай і Маскоўскай вобласьці) па аб’ёме сукупнага рэгіянальнага прадукту (СРП). У 2007 годзе гэты паказчык склаў 1109,3 млрд руб. (38 млрд даляраў), ці 3,92% ад агульнарасейскага СУП. У 2011 годзе, па прагнозах, СРП складзе 2 трыльёны 413 мільярдаў 6 мільёнаў рублёў. У 2006 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбыўся саміт «Вялікай васьмёркі». Саміт праходзіў у Канстантынаўскім палацы ў Стрэльне з 15 па 17 ліпеня 2006 году. З 1997 году ў Санкт-Пецярбургу праводзіцца штогадовы эканамічны саміт Расеі і краінаў СНД — Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум — найважнейшае міжнароднае эканамічнае і палітычнае мерапрыемства ва Ўсходняй Эўропе, якое атрымала неафіцыйную назву «Расейскі Давос».

Культура

Тэатры

  • Марыінскі тэаатр
  • Міхайлаўскі тэатар
  • Вялікі драматычны тэатар імя Г. А. Таўстаногава

Музэі

Пляніроўка і архітэктура

Пётр I задумваў горад паводле эўрапейскага ўзору: з прамымі пэрпэндыкулярнымі вуліцамі, шырокімі «прашпэктамі». Такая пляніроўка бачна на прыкладзе Васільеўскага востраву і «трызубцы» Адміралтэйства — Неўскі праспэкт, Гарохавая вуліца, Вазьнясенскі праспэкт. Самы шырокі мост — Сіні.

Храмы і манастыры

  • Троіца-Ізмайлаўскі сабор
  • Казанскі сабор
  • Ісакіеўскі сабор
  • Смольны манастыр
  • Уладзімерскі сабор
  • Царква Прападобнай Еўфрасіньні Полацкай
  • Швэдзкая царква Сьвятой Катарыны

Вуліцы, праспэкты, пляцы

  • Сяньны пляц
  • Пляц Паўстаньня
  • Пляц Перамогі
  • Беларуская вуліца
  • Віцебскі праспэкт
  • Ліцейны праспэкт
  • Уладзімерскі праспэкт

Транспарт

  • Санкт-Пецярбургскі мэтрапалітэн
  • Санкт-пецярбургскі трамвай
  • Санкт-Пецярбургскі тралейбус
  • Санкт-Пецярбургскі аўтобус

Чыгуначныя вакзалы

Адукацыя

Беларусы ў Санкт-Пецярбургу. Гісторыя. Асобы

Пецярбург стаў важным цэнтрам беларускай культуры яшчэ ў XIX стагодзьдзі. У 1844-46 гг. Ян Баршчэўскі піша тут знакаміты твор Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях. У 1893 годзе тут нарадзіўся Антон Неманцэвіч. Паводле расейскага перапісу 1897 г. у Пецярбургу пражывала 66,5 тысячаў беларусаў. У пачатку XX стагодзьдзя яны сталі другой паводле колькасьці іншаэтнічнай супольнасьцю ў горадзе. У 1906-12 гг. тут вучылася выбітная альголяг Вольга Акімава. У 1906-16 гг. працавала Загляне сонца і ў наша аконца, у 1914 г. — Акцыйная суполка друкарскай штукі, у 1914 годзе выйшаў нумар часопісу «Раніца». У 1918 дзейнічала Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства. У 1930-37 вучыўся беларускі мастак Яўген Зайцаў. У 1926-36 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. У 1938-39 гадох рэктарам Ленінградзкага ўнівэрсытэту быў беларускі вучоны Канстанцін Лукашоў. У 1938 г. у Ленінградзе нарадзіўся беларускі геахімік Валянцін Лукашоў. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны беларусы ўдзельнічалі ў абароне Ленінграду, сярод іх — Фядосій Смалячкоў. У 1973-75 гг. у горадзе над Нявой працуе беларускі мастак Аляксандар Ісачоў. Дзейнічае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург).

Асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Санкт-Пецярбург: Геаграфія, Гісторыя, Эканоміка  Санкт-Пецярбургсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Санкт-Пецярбург ГеаграфіяСанкт-Пецярбург ГісторыяСанкт-Пецярбург ЭканомікаСанкт-Пецярбург КультураСанкт-Пецярбург ТранспартСанкт-Пецярбург АдукацыяСанкт-Пецярбург Беларусы ў у. Гісторыя. АсобыСанкт-Пецярбург АсобыСанкт-Пецярбург Глядзіце таксамаСанкт-Пецярбург КрыніцыСанкт-Пецярбург Вонкавыя спасылкіСанкт-ПецярбургБалтыйскае мораГорадГорад фэдэральнай значнасьціЛенінградзкая вобласьцьНяваПаўночна-Заходняя фэдэральная акругаРасейская моваРасеяФінская затока

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

916Інтэлектуальная ўласнасьцьБеларуская школа ў Латвіі (1926)КаталізЭрых КохСымболіка БеларусіКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВольныя матэрыялыБіскупСямён ПалазовічГуамСтаніслаў МанюшкаКамэлот (гурт)Пратэсты ў Польшчы (1970)СлуцакНаваградак.comГалосныяРэжым ЛукашэнкіРасейская моваЯнка БрыльКавалёўПрыназоўнікСусьветная служба Бі-Бі-Сі1980Amazon.comКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутПхэньянКойданаўТратылавы эквівалентТранята16 сакавікаСудаОльштынКоўнаМэрАлег ЛатышонакНаваградзкі паветЗянон ПазьнякЭманюэль 4КрымФрыда КалёІнстытут лесуСакавікПлятанFacebookВосень народаўАнальны сэксЗборная Аргентыны па футболеБерасьцейская вобласьцьSun MicrosystemsДэмакратыяКарлес ПудждэмонКастусь ЕзавітаўПальная зброяМайсейЭўрыпідУладзіслаў СыракомляДжымі ЎэйлзАдвакатДаўгінаўскі трактШываАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыКамунізмПаўлюк ТрусМіхал Францішак СапегаПадарожжы Гулівэра🡆 More