Youtube: сэрвіс відэахостынгу

YouTube («Юцюб», назва абыгрывае жаргоннае англійскае boob tube — «тэлік») — сэрвіс хостынгу відэаматэрыялаў.

Карыстальнікі могуць дадаваць, праглядаць і каменціраваць відэазапісы. Дзякуючы прастаце і зручнасці выкарыстання, YouTube стаў адным з найпапулярнейшых месцаў для размяшчэння відэафайлаў. На сайце прадстаўлены як прафесійна знятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі. У асобны раздзел вылучаюць праходжанні гульняў і відэаблогінг.

YouTube
Тып Відэашарынг
Заснаванне 14 лютага 2005
Заснавальнікі Steve Chen[d], Jawed Karim[d] і Chad Hurley[d]
Галіна інтэрнет-галіна[d] і відэасэрвіс
Прадукцыя відэасэрвіс і патокавае мультымедыя[d]
Колькасць супрацоўнікаў 2000+ (2019)
Дэвіз Broadcast Yourself
Сайт youtube.com (англ.)

Магчымасці

Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментарыі, ацэньваць чужыя каментарыі, дадаваць анатацыі і цітры да відэа, выстаўляць рэйтынг прагледжаным відэа, калі аўтар пакінуў такую ​​магчымасць. Чалавек, што запампаваў відэа, можа забараніць «убудаванне» (embedding) свайго відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Таксама можна пераўтварыць сваё відэа з 2D у 3D.

Гісторыя

Кампанія заснавана ў лютым 2005 г. трыма экс-супрацоўнікамі фірмы PayPal у горадзе Сан-Бруна (штат Каліфорнія). У якасці базы праекту была выкарыстана тэхналогія Flash Video, якая захоўвае прымальную якасць відэафайла пры параўнальна малым аб’ёме. Праект аказаўся паспяховым, і восенню 2006 г. кампанію купіў Google за 1,65 млрд долараў. Першы ролік быў размешчаны на Youtube 23 красавіка 2005 года і складаў усяго 20 секунд. Яго аўтар, Джавед Карым, распавядаў пра свой візіт у заапарк.

У 2008 годзе відэахостынг быў крыху зменены, а ў 2009 годзе цалкам перапрацаваў свой дызайн. Была дапрацавана колеравая схема, ролікі сталі прайгравацца не на белым, а на чорным фоне. Акрамя таго быў нязначна дапрацаваны лагатып, змяніўся колер, палепшыліся кнопкі, была павялічана колькасць інструментаў, якія дазвалялі персаналізоўваць сваю старонку.

У 2012 годзе інтэрфейс Youtube быў зноў перапрацаваны. Пазней дызайн і інтэрфейс працягвалі дапрацоўваць, але змены былі не такімі адметнымі.

Youtube: Магчымасці, Гісторыя, Камерцыйны прыбытак 
Скрыншот сайта YouTube

Камерцыйны прыбытак

Першапачаткова праект быў некамерцыйны, і яго стваральнікі не планавалі атрымліваць з яго прыбытак. Першая рэклама з’явілася на сайце з жартоўным каментарыям Чада Херлі, дзе ён тлумачыў, што быў вымушаны пагадзіцца на гэта з-за ўласных фінансавых праблем. Пры гэтым ужо на той момант штодзённая наведвальнасць сайта складала 9 млн карыстальнікаў, а колькасць запампаваных файлаў складала каля 30 млн. Па меры павелічэння файласховішча расла і колькасць канфліктаў з праваўладальнікамі, чыя інтэлектуальная маёмасць трапляла ў свабодны доступ без іх згоды. Першым значным пагадненнем стала дамова з кампаніяй Warner Music Group, якая адкрыла бясплатны доступ да свайго каталога музыкі ўсім карыстальнікам відэахостынгу. З часам многія кампаніі даведаліся пра магчымасці, якія дае YouTube і перагледзелі свае прынцыпы адносна капірайту. Яны сталі размяшчаць на рэсурсе відэакліпы і трэйлеры фільмаў, а таксама «вірусныя» ролікі, якія азнаямляюць аўдыторыю з рознымі брэндамі і фарміруюць яе лаяльнасць. Прыбыткі ўладальнікаў YouTube ад размяшчэння рэкламы істотна выраслі. Па розных ацэнках, кожная 1000 праглядаў аплачваецца рэкламадаўцам сумай ад 20 долараў.

YouTube у медыясвеце

YouTube стаў настолькі значнай з’явай у медыясвеце, што з ім вымушана лічыцца і тэлебачанне. Шматлікія медыякампаніі ствараюць афіцыйныя акаунты на YouTube, распаўсюджваюць сваю прадукцыю праз сэрвіс. Ролікі, якія маюць статусам мема, нярэдка трапляюць у рэпартажы навін. Некаторыя карыстальнікі YouTube сталі знакамітасцямі, чыя слава перасягнула рамкі сеціва і ўплыла на іх лёс.

Аналагі

  • Rutube
  • vimeo.com
  • dailymotion.com
  • vk.com

Цікавыя факты

  • YouTube амаль цалкам напісаны на мове праграмавання Python.
  • На YouTube можна пагуляць у гульню «Вужык»
  • Самае першае відэа — «Me at the zoo»
  • 21 снежня 2012 г. упершыню ў гісторыі YouTube і сеціва колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп паўднёва-карэйскага выканаўцы PSY на песню «Gangnam Style» (відэа).

Папулярныя мемы

Зноскі

  • MSI being downloaded 10x morethan all other files?!
  • Хабрахабр: В YouTube нашли пасхальное яйцо
  • «Gangnam Style» пабіў рэкорд: больш за 1 млрд праглядаў Архівавана 23 ліпеня 2014.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article YouTube, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Youtube МагчымасціYoutube ГісторыяYoutube Камерцыйны прыбытакYoutube YouTube у медыясвецеYoutube АналагіYoutube Цікавыя фактыYoutube Папулярныя мемыYoutube ЛітаратураYoutube СпасылкіYoutubeen:Web serviceБлогВідэаХостынг

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Пурпурны колерГомельская вобласцьТалкачоўGoogle MapsПаўстанне 1830—1831 гадоўКаскадныя табліцы стыляўЕва ВежнавецБеларускі рубельМінскСексЕўдакія Якаўлеўна ЛосьУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПенякіСцяг БеларусіMahindra MarksmanВялікая Айчынная вайнаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Рэч ПаспалітаяЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыMacrobiotus sottileiІосіф Іосіфавіч ЖыновічНовы КутРодны склонАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіНясвіжскі палацава-паркавы комплексСацыяльная сеткаАрганізацыя Аб’яднаных НацыйШвецыяРуская моваЗямля пад белымі крыламіПятрусь БроўкаНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаГеорг IIIУладзімір Георгіевіч МулявінКантрабандаАлесь БачылаЗмітрок БядуляКастусь ЦвіркаВашынгтонФК СмаргоньАўрамій СмаленскіЛісты з-пад шыбеніцыБелы легіёнКлеапатра I8 лістападаРэжым ЛукашэнкіМінскі раёнКуфарПубліцыстычны стыль21 красавікаГербы гарадоў БеларусіЧырвоная зменаС-75Лорд-канцлерМіхась ДаніленкаКалядыУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Тамерлан і АлёнаСёмухаГарбатаНаталі Зэман ДэвісІзяслаў ЯраславічІгнат Габрыэлевіч БулгакЗвычайны ранакЯўхім Фёдаравіч КарскіСаюз беларускіх пісьменнікаўЮрась ШамецькаOnliner.byІзраільАлесь АсіпенкаНёман (часопіс)1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»БрэстЛітаратурныя жанры🡆 More