Опера

Опера (італ.: opera «справа, праца, работа», ад лац.: opera «праца, выраб, твор») — жанр тэатральных прадстаўленняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай (спевы і акампанемент) і сцэнічным дзеяннем з прымяненнем касцюмаў і дэкарацый.

Опера — частка заходняй класічнай музычнай традыцыі. Прадстаўленні звычайна даюцца ў оперным тэатры з удзелам аркестра ці меншага музычнага ансамбля.

Опера
Опера
Вытокі: Музычная драма
Месца і час узнікнення: канец XVI стагоддзя, Італія
Разнавіднасці
Паджанры: Вялікая опера, Камічная опера, Рамантычная опера, Опера-балет, Опера выратавання
Вытворныя: Аперэта
Гл. таксама:
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі

Гісторыя

Опера ўзнікла ў канцы XVI стагоддзя ў Італіі, як спроба групы навукоўцаў-гуманістаў, літаратараў і музыкантаў адрадзіць старажытнагрэчаскую трагедыю ў выглядзе dramma per musica, рэалізаванай у творчасці К. Мантэвердзі («Арфей», «Арыядна» і іншыя) у пачатку 17 стагоддзя. У 18 стагоддзі опера набыла прыкметы класіцызму, а кампазітары неапалітанскай опернай школы  (руск.) (Алесандра Скарлаці) пачалі оперу-серыю. У Францыі ўзнікла лірычная трагедыя (Ж.-Б. Люлі, Ж.-Ф. Рамо). У Англіі оперы ствараў Генры Пёрсел, у Германіі — Р. Кайзер. У Іспаніі фарміраваўся жанр народнай оперы — сарсуэлы.

Імкненне наблізіць оперу да ідэй асветнікаў стала асновай опернай рэформы Х.-В. Глюка, прывяло да фарміравання камічнай оперы, баладнай оперы (Англія), оперы-буфы (Італія), аперы камік (Францыя), зінгшпілю і інш. Вяршыняй развіцця оперы ў 18 стагоддзі стала творчасць Вольфганга Амадэя Моцарта.

Працэс абнаўлення оперы ажывіўся пад уплывам ідэй рамантызму ў Італіі (Л. Керубіні, Д. Расіні, Гаэтана Даніцэці і, асабліва, Джузэпэ Вердзі), Германіі (К. М. Вебер, пазней — Рыхард Вагнер), Францыі (Д. Меербер).

У другой палове 19 стагоддзя пачалося ўзмацненне тэндэнцый рэалізму ў французскай лірычнай оперы (Ш. Гуно, Ж. Маснэ), італьянскаму верызме (П. Р. Леанкавала, збольшага Джакама Пучыні і Дж. Вердзі), у творчасці расійскіх кампазітараў (М. Глінка, А. Даргамышскі, А. Барадзін, Ц. Кюі, А. Рубінштэйн, М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусаргскі, Пётр Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў і іншыя), прадстаўнікоў польскай (С. Манюшка), украінскай (С. Гулак-Арцёмаўскі, М. Лысенка), чэшскай (А. Дворжак, Б. Сметана, Л. Яначэк) і іншых музычных культур.

У XX стагоддзі з’яўляюцца новыя аўтары опер — імпрэсіяністаў (К. Дэбюсі, К. Шыманоўскі, экспрэсіяністы (А. Берг, А. Шэнберг часткова — Р. Штраус), неакласіцысты (Ф. Бузоні, Ігар Стравінскі, Паўль Гіндэміт). Важкі ўклад у развіццё жанру оперы зрабілі Джордж Гершвін, Сяргей Пракоф'еў, Дзмітрый Шастаковіч, Кшыштаф Пендэрэцкі і іншыя.

Гл. таксама

Літаратура

  • Юцевич Ю. Є. Музика. Словник-довідник. — Тернопіль: «Навчальна книга — Богдан» 2003 р. ISBN 966-7924-10-6
  • Музыкальный энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1990

Спасылкі

Tags:

Опера ГісторыяОпера Гл. таксамаОпера ЛітаратураОпера СпасылкіОпераІтальянская моваАркестрКласічная музыкаЛацінская моваЛібрэтаМузыкаТэатр

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Белавежская пушчаТамборская моваМагілёўІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіФранцыск СкарынаІлюмінаваны рукапісЗубр у БеларусіБеларуская дыяспараДзесятаглаўФонд ВікімедыяП’ер-Сімон ЛапласЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваАндаракКлас ТунбергАляксандр Станіслававіч СырскіЯндэксМарына Вітальеўна ВасілеўскаяКаскадныя табліцы стыляўМастурбацыяСацыяльны дарвінізмТлумачальны слоўнік беларускай мовыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)PhysalacriaceaeБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Адольф Гітлер1926На ростаняхСеміха БерксойБеларускі лацінскі алфавітПлошча Перамогі (Мінск)HTMLКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы, стары)BMW G20Элітарная культураМіжславянская моваАнтыінтэлектуалізмЗнак бядыЯкуб КоласПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Індаеўрапейскія мовыПятрусь БроўкаСымон БудныЯнка МаўрПрымаўкаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Уладзімір Аляксеевіч АрлоўЭмульгатарыAv.byПімен ПанчанкаПубліцыстычны стыльУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіКіраўнікі МінскаЕўропаSQLiteNürnbergФранцішак АляхновічВермахтПрылівы і адлівыНіпісінгскі ўніверсітэтЛіза Міскоўскі21 красавікаМіхайлоўская набярэжнаяАнтарыа (правінцыя)Чырвоны аксамітАна ІванавічСпіс беларускіх імёнНідэрландская моваСінільная кіслатаГісторыя МінскаКарла Тальявіні🡆 More