Астрыд Ліндгрэн

Астрыд Лі́ндгрэн (шведск.: Astrid Lindgren; 14 лістапада 1907, Вімербю, Швецыя — 28 студзеня 2002, Стакгольм) — шведская дзіцячая пісьменніца.

Астрыд Ліндгрэн
шведск.: Astrid Anna Emilia Lindgren
Астрыд Ліндгрэн (1960)
Астрыд Ліндгрэн (1960)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Астрыд Анна Эмілія Эрыксан (шведск.: Astrid Anna Emilia Ericsson)
Дата нараджэння 14 лістапада 1907(1907-11-14)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня 2002(2002-01-28)[…] (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Samuel August Ericsson[d]
Маці Hanna Ericsson[d]
Муж Стурэ Ліндгрэн[d]
Дзеці Ларс Ліндгрэн[d] і Karin Nyman[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Шведская пісьменніца
Гады творчасці 1944-1981
Жанр дзіцячая літаратура, казка
Мова твораў шведская мова
Дэбют Брыт-Маргарэт выказвае душу
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
astridlindgren.com (шведск.)(ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Астрыд нарадзілася на хутары Нэс, ля горада Вімербю ў правінцыі Смоланд на поўдні Швецыі, у сям’і фермераў Эрыксанаў. Мела старэйшага брата Гунара і дзвюх малодшых сясцёр Сціну і Інгегерд. Пазней вясёлыя дзіцячыя ўспаміны знайшлі месца ў яе творах.

Калі Астрыд было 13 год, рэдактар гарадской газеты Вімербю — «Вімербю тыднінг» — узяў яе на валанцёрскую працу ў рэдакцыю. Так пабачыў свет першы артыкул будучай пісьменніцы — «На нашым хутары». У шаснаццаць гадоў Астрыд атрымала сталую працу ў газеце. Друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламныя тэксты, адказвала на тэлефоныя званкі. Праз 2 гады Астрыд сышла з газеты — дзеля «пошуку шырэйшай працоўнай прасторы», як пазначыў рэдактар газеты Рэйнхальд Блумберг у пасведчанні аб звальненні спадарыні Астрыд Эрыксан. Сапраўднай жа прычынай звальнення была цяжарнасць васемнаццацігадовай журналісткі. Бацькам будучага дзіцяці быў сам рэдактар газеты «Вімербю тыднінг». Саракадзевяцігадовы спадар Блумберг закахаўся ў маладую дзяўчыну і прапанаваў ёй злучыць жыццёвыя шляхі. Астрыд адмовілася.

Каб выратаваць сям’ю ад ганьбы, цяжарная Астрыд мусіла пакінуць родныя мясціны. Спачатку яна вучылася на сакратарку ў Стакгольме, пасля пераехала ў Данію, дзе ананімна нарадзіла сына Ларса. Там, у Капенгагене, была адзіная на той час у Паўночнай Еўропе медыцынская ўстанова, дзе можна было нарадзіць дзіця, не рэгіструючы, як завуць маці. Астрыд, як маці-адзіночка, не мела матэрыяльных магчымасцей, каб утрымліваць сына, і таму прыняла рашэнне пакінуць Ларса прыёмнай маці, датчанцы спадарыні Стэвенс. Сама ж яна вярнулася ў Стакгольм, зноў пайшла ў сакратаркі і старалася як мага часцей адведваць сына ў Капенгагене. Праз 3 гады ў спадарыні Стэвенс пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, і Астрыд мусіла забраць сына да сябе ў маленькі пакойчык, які здымала ў Стакгольме.

На пачатку 1930-х Астрыд працавала сакратаркай у каралеўскім аўтамабільным клубе, дзе і пазнаёмілася са сваім начальнікам і будучым мужам Стурэ Ліндгрэнам. Спадар Ліндгрэн, які быў на 9 гадоў старэйшы за Астрыд, пакінуў сваю першую жонку з маленькай дачкой і ажаніўся з будучай пісьменніцай. У іх нарадзілася дачка Карын. Калі спадару Ліндгрэну было 53 гады, ён раптоўна памёр, Астрыд засталася ўдавою з двума дзецьмі. Больш яна замуж не выходзіла.

Траюрадная пляменніца Астрыд з боку яе брата Гунара — вядомая ў Швецыі пісьменніца дэтэктываў Карын Альвтэген.

Творчасць

Гісторыі пра Піпі Доўгуюпанчоху, якія Астрыд расказвала сваёй дачцэ Карын і яе сябрам, у 1944 пісьменніца падаравала ў запісаным выглядзе дачцэ на дзень нараджэння. Такім чынам казка пра рудую дзяўчынку, якая жыла разам з малпай і канём і не падпарадкоўвалася ніякім абмежаванням, трапіла ў друк. І пачалася кар’ера казачніцы.

За 1944—1950 Астрыд Ліндгрэн склала трылогію пра Піпі Доўгуюпанчоху, дзве аповесці пра дзяцей з Бюлербю, тры кніжкі для дзяўчынак, дэтэктыў, два зборнікі казак, зборнік песень, чатыры п’есы і дзве кніжкі-малюнкі. Астрыд Ліндгрэн была надзвычай рознабаковым аўтарам, гатовым да эксперыментаў у розных жанрах.

У 1946, 1951 і 1953 выйшла яе трылогія пра дэтэктыва Кале Блюмквіста. У 1954 Астрыд Ліндгрэн напісала першую з трох казачных аповесцей — «Міо, мой Міо!». У наступнай трылогіі расказала аб прыгодах хлопчыка і Карлсана, які жыве на даху (1955, 1962, 1973).

У яе творах узняты праблемы дабра і зла, дэмакратыі і тыраніі, цудоўнага і рэальнага, узаемаадносін дзіцячай асобы з дарослымі. Яны поўныя гумару і ўвасабляюць дзіцячае, непасрэднае ўспрыманне людзей і свету.

Ідэальныя адносіны дарослых і дзяцей — гэта бязмежнае пытанне, лічыла пісьменніца, але самае галоўнае — «дарослыя не павінны ні пры якіх абставінах абражаць дзяцей словам, а тым больш дзеяннем».

Узнагароды

За свае літаратурныя заслугі Астрыд Ліндгрэн атрымала медаль Ханса Крысціяна Андэрсена — адну з самых прэстыжных прэмій свету ў галіне дзіцячай літаратуры, Вялікі залаты медаль Шведскай акадэміі, Медаль імя Талстога ў Маскве, прэмію Right Livelyhood Award — «альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію» за спрыянне гарманічнаму развіццю чалавецтва.

Ушанаванне памяці

Астрыд Ліндгрэн 
Помнік пісьменніцы ў Стакгольме

Расійская Акадэмія навук назвала яе імем астэроід нумар 3204, а шведскі парламент заснаваў літаратурную прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн, памерам 500000 еўра.

Беларускія пераклады

  • Браты Львінае Сэрца / Перакл. з швед. С. Лузгіной і Т. Лукшы. — Мн., 1997 (Школьная бібліятэка).
  • Лота / Перакл. з швед. С. Лузгіной і Т. Лукшы.
  • Усе нашы дзеці з Булербю / Перакл. са швед. Л. Баршчэўскага. — Вільня, 2000.
  • Малы і Карлсан-з-даху / Перакл. са швед. Ю. Жалезкі. — Мн., 2007.
    • Малы і Карлсан, які жыве на даху: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, 2019. — 166, [1] с.
    • Карлсан прылятае зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, 2019. — 190, [1] с.
    • Карлсан хітруе зноў: [казачная аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2019 (макет 2020). — 203, [4] с.
  • Піпі Доўгаяпанчоха / Перакл. са швед. Д. Плакса. — Мн., 2008.
    • Піпі Доўгая Панчоха: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 164, [3] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 157, [2] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне: [аповесць для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2021. — 147, [4] с.
  • Роня, дачка разбойніка: аповесць: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2020. — 192, [1] с. — (Серыя «Добрая кніга»).
  • Ліс і Гном: [для чытання дарослымі дзецям] / Астрыд Ліндгрэн, Эва Эрыксан. — Мінск : Кандрусевіч Надзея, 2021. — 29 с.
  • Каляды ў Булербю: [апавяданне: для чытання дарослымі дзецям] / Астрыд Ліндгрэн, Ілон Вікланд. — Мінск : Кандрусевіч Надзея, 2021. — [29] с.

Зноскі

  • а б https://web.archive.org/web/20171006140953/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/astrid-lindgren
  • Minnet lever efter Astrid Lindgren — 2002. — ISSN 1103-9388 Праверана 11 жніўня 2021.
  • I Astrids fotspår Праверана 11 жніўня 2021.
  • Astrid Lindgren
  • Lindgren, Astrid Anna Emilia // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 21 сакавіка 2022.
  • а б http://www.samfundetdenio.se/
  • "My great aunt" by Karin Alvtegen
  • Е. Лявонава (1999)
  • sb.by
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Астрыд Ліндгрэн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Астрыд Ліндгрэн Біяграфічныя звесткіАстрыд Ліндгрэн ТворчасцьАстрыд Ліндгрэн УзнагародыАстрыд Ліндгрэн Ушанаванне памяціАстрыд Ліндгрэн Беларускія перакладыАстрыд Ліндгрэн ЛітаратураАстрыд Ліндгрэн14 лістапада1907200228 студзеняВімербюГорад СтакгольмШведская моваШвецыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БраўзерБліндажСельская гаспадаркаПалавы актМіхалка ПетрукоўФонд ВікімедыяКазлякВялікая Айчынная вайнаВейшнорыяВіктар КазькоАляксандр Васільевіч Сувораў1960ВярбаМіхась ДаніленкаЭякуляцыя1913Хатынская аповесцьАлтыніўкаАлесь АдамовічВалерый Станіслававіч МянжынскіМТБанкДом урада (Мінск)Вялікае Княства ЛітоўскаеНацыянальная акадэмія навук БеларусіАцтэкіВялікая савецкая энцыклапедыяКастусь ЖукДругая кангалезская вайнаГісторыя МінскаСалігорскКлеапатра IПаўночны полюсПершага маяСуд у СлабадзеФранцыяШвагерБеларуская Народная РэспублікаМэтаКёк-ДжангакБеларусыАфарызмМіхась БашлакоўНёманБрэсцкая вобласцьPorsche 912Юр’еў дзень (вясенні)Чорная РусьСпіс памерлых у 2024 годзеСлавакіяНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Васіль ЗуёнакЯнка СіпакоўАндрэй Паўлавіч ХудыкКураслеп лясныM8L8THУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльЯкуб КоласБеларуская энцыклапедыяМікалай Радзівіл ЧорныАлесь КажадубЛютаўская рэвалюцыяСетчаКанюшыАнгліяКуфарПлошча Незалежнасці (Мінск)Навум Якаўлевіч ГальпяровічСказСяброўстваЮн Сок Ёль🡆 More