Кувэйт

Кувэйт, Дзяржава Кувэйт — краіна (эмірат), разьмешчаная на Блізкім Усходзе, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Мяжуе з Іракам (242 км), і Саудаўскай Арабіяй (222 км) — агульная працягласьць мяжы 963 км, зь іх 499 па моры. Адзін з асноўных экспартэраў нафты ў сьвеце, удзельнік ОПЭК.

Кувэйт
دولة الكويت
Dawlat al-Kuwayt
Сьцяг Кувэйту Герб Кувэйту
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ан-Нашыд аль-Ватані»
Месцазнаходжаньне Кувэйту
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Кувэйт
Найбуйнейшы горад Кувэйт
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Наваф I
Джабэр аль-Мубарак аль-Хамад ас-Сабах
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
157-е месца ў сьвеце
17 818 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
137-е месца ў сьвеце
2 889 042
167,5/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
71 месца ў сьвеце
$137,450 млрд
$38 875
Валюта Кувэйцкі дынар (KWD)
Часавы пас AST (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
19 чэрвеня 1961
Аўтамабільны знак KWT
Дамэн верхняга ўзроўню .kw
Тэлефонны код +965
Кувэйт

Адміністрацыйны падзел

Кувэйт падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на раёны. Сьпіс правінцыяў наступны:

  • Эль-Ахмаді
  • Эль-Фарванія
  • Эль-Асіма
  • Эль-Джахра
  • Хавалі
  • Мубарак аль-Кабір

Асноўныя гарады — Кувэйт (сталіца) і Джахра (прыгарад Кувэйту). Жылыя кварталы і бізнэс-раёны разьмяшчаюцца ў Сальме і Хавалі. Прамысловасьць сабраная ў асноўным у Эль-Асіме. Рэзыдэнцыя эміра знаходзіцца ў Баяне — прыгарадзе сталіцы.

Прамысловасьць

Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты. Кувэйт — адзін з асноўных пастаўшчыкоў нафты. Разьвіцьцё атрымалі нафтапераапрацоўка і нафтахімія. Здабыча нафты забясьпечвае 50% СУП краіны, яе доля ў экспарце складае 90%. Сярэднегадавыя аб’ёмы здабычы нафты складаюць 100 млн тонаў. Пад час вайны з Іракам эканоміка Кувэйту значна страціла з-за таго, што ірацкія войскі ажыцьцявілі выкід значнай колькасьці нафты ў Пэрсыдзкую затоку. Таксама разьвітыя вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, угнаеньняў, харчовая прамысловасьць. Разьвіваецца апрасьненьне марской вады, па якім Кувэйт зьяўляецца лідэрам. Угнаеньні складаюць важную частку экспарту краіны. Таксама разьвітая здабыча жэмчугу.

Энэргетыка Кувэйту заснаваная на нафце. Гадавая выпрацоўка энэргіі складае 31,5 млрд кВт·г.

Сельская гаспадарка

Большая частка тэрыторыі Кувэйту — гэта пустэльні, што стрымлівае разьвіцьцё сельскай гаспадаркі. Для апрацоўкі прыгодна толькі каля 1% тэрыторыі. Разьвіцьцё атрымала толькі жывёлагадоўля, якая да адкрыцьця нафтавых радовішчаў была асноўным заняткам мясцовых жыхароў.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складае прыкладна 2,33 млн чалавек. Зь іх сапраўдныя арабы-кувэйтцы, якімі лічацца людзі, якія змогуць даказаць свае кувэйцкія генэалягічныя карані з 1920 году, складаюць толькі 45%. Астатнія жыхары — эмігранты зь іншых арабскіх краінаў (35%), Ірану, Пакістану і Індыі (14%), якія жывуць у краіне, але ня маюць кувэйцкага грамадзянства. Гарадзкое насельніцтва — 98% (самае высокае ў сьвеце).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Кувэйт  Кувэйтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Кувэйт Адміністрацыйны падзелКувэйт ДэмаграфіяКувэйт КрыніцыКувэйт Вонкавыя спасылкіКувэйтІракБлізкі ЎсходНафтаОПЭКПэрсыдзкая затокаСаудаўская Арабія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Падляскія дыялектыКоўнаАргентынаГолас АмэрыкіСтараславянская моваСьцяг БеларусіЧыкагаБайкаАлег ЛатышонакГаміяні або дзьве ночы залаволеньняАзіз ШавэршанБеларуская сацыялістычная грамадаЮльян ДрэйзінДуданБел-чырвона-белы сьцягЛетувіская моваМасачусэцкі тэхналягічны інстытутВікіКірыліцаВэб-сэрвэрЧыгункаМарцін Пачобут-АдляніцкіМалыя ЛядыЦэнтральная разьведвальная ўправаПадвойнае пранікненьнеУладзімер ШыманецПрыназоўнікВэб-сайтГлінішчаМахлярстваНарымонтМікола МятліцкіАўтарытарызмНезалежная БеларусьЛаскаценьGoogleВёскаРужанецФалькіГабрэйская аўтаномная вобласьцьВялікая сініцаАлесь ПушкінБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубWYSIWYGХартумАлаіза ПашкевічБібліятэка Белавежы (БЛА)БеластокДотык пісі рукоюДэйвід КэмэранМікола ЕрмаловічШахматыТрэцяя Ўстаўная грамата25 сакавікаКастусь ЕзавітаўГарадоцкі замакМарыя Паўла СурвіллаСяржук Сокалаў-ВоюшУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБатько наш — Бандера, Україна — мати!Белы колер🡆 More