Sr-71 Blackbird

Lockheed SR-71 — стратэгічны звышгукавы самалёт-выведнік ВПС ЗША.

Неафіцыйна быў названы «Blackbird» (па-беларуску: чорны дрозд). Асаблівасьцямі дадзенага самалёта зьяўляюцца высокая хуткасьць і вышыня палёту. Самалёт эксплюатаваўся з 1964 па 1998 гады. 12 з 32 самалётаў былі страчаныя ў выніку няшчасных выпадкаў, баявых страт не было. У 1976 годзе быў пастаўлены рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных лятальных апаратаў з турбапраматочнай сілавой устаноўкай.

SR-71 Blackbird
Sr-71 Blackbird
Тып самалёта: Самалёт-выведнік
Павозка (экіпаж), чал.: 2
Краіна-вытворца: ЗША
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: Кларэнс Джонсон
Першы палёт: 22 сьнежня 1964
Вытворца: Lockheed Martin
Усяго выраблена: 32
Памеры:
даўжыня, м: 32,74
Размах крылаў, м: 16,94
Вышыня, м: 5,64
Плошча крылаў, м²: 141,1
Маса:
Пусты, кг: 27215
Максымальная, кг: 77100
Рухавікі:
Рухавікі: Pratt & Whitney J58-P4
Характарыстыкі:
Макс. хуткасьць, км/г: 3500
Баявы радыюс, км: 2000
Далёкасьць палёту, км: 5230
Практычная столь, м: 25910
Хуткапад'ёмнасьць, м/хв: 3600
Узбраеньне:
Выявы ў: Вікісховішчы

Распрацоўка

Sr-71 Blackbird 
A-12 — папярэднік SR-71

Папярэднікі

Папярэднікам SR-71 быў Lockheed A-12 — вышынны самалёт-выведнік, распрацаваны для ЦРУ ЗША аддзяленьнем карпарацыі Lockheed Martin — Skunk Works. Паступова канструкцыя самалёта эвалюцыянавала, былі зроблены зьмены ў канфігурацыі самалёта, а таксама ўжытыя меры па паніжэньні радыёлякацыйнай прыкметнасьці. Усяго было пабудавана 18 самалётаў A-12. Экіпаж A-12 складаўся з аднаго чалавека.

Sr-71 Blackbird 
Кабіна пілёта SR-71

SR-71

Назва SR-71 пайшла ад прататыпа звышгукавога бамбавіка XB-70. У позьнія пэрыяды выпрабаваньняў XB-70 быў прапанаваны ў ролі стратэгічнага самалёта-выведніка, атрымаўшы пазначэньне RS-70. Аднак неўзабаве стала відавочна, што хуткасны патэнцыял A-12 значна вышэй, і яго было вырашана выкарыстаць у якасьці базавай мадэлі, на якой будзе заснаваны новы высакахуткасны самалёт. Прататып быў названы R-12. Ён быў даўжэйшы і цяжэйшы за A-12. Яго фюзюляж быў падоўжаны для пашырэньня паліўных бакаў, павозка была пашырана да 2 чалавек. Самалёт быў абсталяваны радыёэлектроннымі датчыкамі, РЛС бакавога агляду і фотаапаратам.

Асаблівасьці самалёта

Асабліва складанай праблемай палёту на хуткасьцях больш 3 М зьяўляецца высокі нагрэў корпуса. Для рашэньня гэтай праблемы значная частка плянэра была вырабленая з тытанавых сплаваў. Самалёт быў выраблены з выкарыстаньнем раньніх стэлс-тэхналёгій. Сэрыйныя самалёты афарбоўваліся цёмна-сіняй фарбай для маскіроўкі на фоне начнога неба. Самалёт атрымаў неафіцыйны назоў «Blackbird», што адлюстроўвала яго супраціў сьвятла і радыёлякацыйнаму выпраменьваньню.

Sr-71 Blackbird 
Пілёты ў касьцюмах высокага ціску

Сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня

Sr-71 Blackbird 
Дазапраўка SR-71 у небе

Пры палёце на вышыні 24 км канструктары сутыкнуліся з 2 праблемамі:

  • Са стандартным ціскам кіслароднай маскі на вышыні больш 13 км чалавек ня можа нармалёва дыхаць
  • На хуткасьці больш 3300 км/г самалёт імгненна разаграваўся да 400 °C.

Для рашэньня гэтых праблем былі распрацаваныя адмысловыя скафандры поўнага ціску для ўсіх павозак A-12 і SR-71. Пасьля гэтыя ж скафандры выкарыстоўваліся пры палёце касьмічных Шатлаў.

Нагрэў самалёта быў адной з найважнейшых праблем палёту на хуткасьцях 3 М. Для забесьпячэньня прымальных тэмпэратур паветра ў кабіне пілётаў астуджалася кандыцыянэрам, цеплыня з кабіны пераносілася на паліва праз цеплаабменьнік, зьмешчаны перад сілавымі ўсталёўкамі.

Паліва

У якасьці паліва выкарыстоўваецца адмыслова распрацаванае рэактыўнае паліва JP-7, адрознае высокай тэмпэратурай узгараньня і тэрмаўстойлівасьцю. Дзякуючы гэтым якасьцям паліва JP-7 можна было выкарыстаць у якасьці хладагэнта для астуджэньня кабіны пілёта. Кандыцыянэр перадаваў цеплыню з кабіны пілёта да паліваправодаў рухавікоў, нагрэтае ў цеплаабменніку паліва адразу ж паступала ў рухавікі і згарала, пазьбягаючы рызыкі ўзгараньня і выбуху нагрэтых пароў. Маса паліва самалёта роўная 46 180 кг, пры поўнай запраўцы маса самалёта 77 100 кг, што робіць немагчымым узьлёт з поўнай запраўкай. Спачатку самалёт паднімаўся ў паветра з малаважным запасам паліва, затым дазапраўляўся ў паветры, пасьля чаго лётчык мог прыступаць да выкананьня заданьня. Пасьля поўнай дазапраўкі самалёт станавіўся прыкладна ўдвая цяжэй. Выдатак паліва на крэйсерскай хуткасьці складае каля 600 кг/хв.

Стэлс-тэхналёгія

SR-71 быў першым самалётам, створаным з ужываньнем тэхналёгіяў паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці. Першыя дасьледаваньні ў гэтай вобласьці паказалі, што плоскія формы са звужваючыміся бакамі маюць меншую ЭПР. З мэтай паніжэньня радыёлякацыйнай прыкметнасьці вэртыкальнае апярэньне нахілена адносна плоскасьці самалёта, каб не ствараць зь фюзэляжам прамы вугал, які зьяўляецца ідэальным адбівальнікам. На самалёт нанесеныя радыёпаглынальныя пакрыцьці, у паліва дадаваўся цэз для паніжэньня тэмпературы выхлапу, і, як сьледзтва, ІЧ-прыкметнасьці самалёта. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя меры, SR-71 лёгка выявіць з-за велізарнага струменя разагрэтых выхлапных газаў. Корпус самалёта падчас палёту на высокіх хуткасьцях разаграваецца да 400—500 °C, што таксама значна павялічвае ІЧ-прыкметнасьць.

Sr-71 Blackbird 
SR-71, выкарыстоўваны NASA

Агульная эфэктыўнасьць усіх мераў па зьніжэньні прыкметнасьці самалёта ўсё яшчэ абмяркоўваецца, аднак самі распрацоўнікі прызнаюць, што радыёлякацыйная тэхніка Савецкага Зьвяза разьвівалася значна хутчэй, чым «антырадар» ад Lockheed Martin.

Эксплюатацыя

Баявое ўжываньне

SR-71 удзельнічаў у выведцы ў Віетнаме і Паўночнай Карэі ў 1968 годзе.

Падчас Халоднай вайны выконваў выведвальныя палёты над тэрыторыяй СССР на Кольскай паўвысьпе і Кубе.

У 1973 годзе, падчас араба-ізраільскай вайны Суднага дня, SR-71 вырабляў фотавыведку Эгіпту, Ярданіі і Сырыі.

Неаднаразова парушалі паветраную прастору СССР.

Мірнае выкарыстаньне

Акрамя стратэгічнай выведкі самалёт выконваў аэрадынамічныя дасьледаваньні NASA па праграмах AST (Advanced Supersonic Technology — пэрспэктыўныя звышгукавыя тэхналёгіі) і SCAR (Supersonic Cruise Aircraft Research — распрацоўка самалёта з крэйсерскай звышгукавой хуткасьцю палёту).

Рэкорды SR-71

У 1976 годзе SR-71 усталяваў абсалютны рэкорд хуткасьці сярод пілятаваных самалётаў з прамацёкавымі рухавікамі — 3529,56 км/г. Усяго ў FAI было зарэгістравана 4 сапраўдныя рэкорды, усе яны тычацца хуткасьці палёту.

Лётна-тэхнічныя характарыстыкі

Sr-71 Blackbird 

Тэхнічныя характарыстыкі

  • Павозка: 2 чалавека
  • Даўжыня: 32,74 м
  • Размах крыла: 16,94 м
  • Вышыня: 5,64 м
  • Плошча крыла: 141,1 м²
  • Маса пустога: 27215 кг
  • Максімальная ўзьлётная маса: 77100 кг
  • Маса карыснай нагрузкі (абсталяваньне): 1600 кг
  • Маса паліва: 46180 кг
Sr-71 Blackbird 
Рэактыўны рухавік J58 на фарсажы, бачныя ўдарныя хвалі ў бруі газу

Рухавік

  • Тып рухавіка: Прамацёкавы паветрана-рэактыўны рухавік
  • Мадэль: Pratt & Whitney J58-P4
  • Цяга максімальная: 2 x 10630 кгс
  • Цяга на фарсажы: 2 x 14460 кгс
  • Маса рухавіка: 3200 кг

Лётныя характарыстыкі

  • Максімальна дапушчальная хуткасьць: 3,2 М (пры тэмпературы насавой часткі менш 427° дапушчаецца разгон да 3,3 М)
  • Далёкасьць палёту: 5230 км
  • Радыюс дзеяньня: 2000 км
  • Працягласьць палёту: 1,5 ч
  • Практычная столь: 25 910 м
  • Хуткапад’ёмнасьць 60 м/с
  • Даўжыня разьбегу/прабегу: 350 м
  • Нагрузка на крыло: 546 кг/м²
  • Цягаўзброенасьць: 0,36

Дадатковыя зьвесткі

  • У сыстэме пазначэньняў ВПС ЗША азначнікі ўсіх самалётаў-выведнікаў пачынаюцца на R (напрыклад, зьнішчальнік-выведнік F-84F Thunderstreak («Грымотны выбліск») носіць азначнік RF-84), то правільнае пазначэньне «Чорнага дразда» ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах — RS-71 (выведнік стратэгічны, мадэль 71). Але ўлетку 1964 году амэрыканскі прэзыдэнт Л. Джонсан на прэс-канфэрэнцыі выпадкова абмовіўся, назваўшы гэты самалёт SR-71. На наступны дзень СМІ звалі гэты самалёт менавіта так, у выніку чаго гэтая назва намёртва «прыляпілася» да самалёта.
  • SR-71 шырока вядомы пад назвай «Чорны дрозд» (Blackbird), аднак яна зьяўляецца неафіцыйнай. Афіцыйнай назвы самалёт ня меў.
  • Пры ўваходзе SR-71 у тэрытарыяльныя шыроты СССР па сродках СПА праходзіў сігнал «Драфа»

Культурны ўнёсак

  • У гэты самалёт трансфармаваўся Джэтфайр зь фільму «Трансформэры: Помста заняпалых».
  • У гульні Call of Duty: Black Ops у адной зь місіяў можна стаць пілётам і бортмэханікам гэтага самалёта. Таксама ён зьяўляецца ўзнагародай за сэрыю ў мультыплэеры.
  • У фільме «Чорны Гром» галоўны герой выкарыстоўвае SR-71 як сродак вельмі хутка дабрацца да мэты.
  • У фільме Я — легенда герой Ўіла Сьміта гуляў у гольф на крыле гэтага самалёта.
  • У анімэ і манге Хелсынг выкарыстоўваўся Алукардам для трапленьня на захопленае судна.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Sr-71 Blackbird  SR-71 Blackbirdсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Sr-71 Blackbird РаспрацоўкаSr-71 Blackbird Асаблівасьці самалётаSr-71 Blackbird ЭксплюатацыяSr-71 Blackbird Мірнае выкарыстаньнеSr-71 Blackbird Рэкорды SR-71Sr-71 Blackbird Лётна-тэхнічныя характарыстыкіSr-71 Blackbird Дадатковыя зьвесткіSr-71 Blackbird Культурны ўнёсакSr-71 Blackbird КрыніцыSr-71 Blackbird Вонкавыя спасылкіSr-71 BlackbirdБеларуская моваСамалёт-выведнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Маладняк (часопіс)Касмадром імя Сатыша ДгаванаАнгельская моваНарвідНаваполацакФранцішак БагушэвічЗлучаныя Штаты АмэрыкіСябарАдэсаСымон Будны@24 красавікаСказАлесь КажадубПабуджальны сказАдам МіцкевічБеларуская літаратураКамянецСтаніслаў МанюшкаХарвацкая моваНайвышэйшая Літоўская РадаРэгіёнМужчына зьверхуУладзімер Арлоў (гісторык)Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)HTMLПаляшукЗьмітрок БядуляКірыл СтаселькаГрамадзкі набытакПінгвіныШвайцарыяТацяна СапачВікіпэдыяКузьма ЧорныРоднае слова (часопіс)Бярозка (часопіс)Парнаграфія ў ІталііХрысьціянства2024Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняC++РАУСГісторыя беларускай мовыВалянцін АкудовічФранцішак СкарынаВіталь Вольскі28 красавікаВадзім СаранчукоўЛіцьвіныБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтУладзімер ДубоўкаІван МележТэмпэратураДаўмонт (імя)Вішнеў (Менская вобласьць)Максім ТанкТыраспальУкраінскі правапіс 1928 годуЯн ЗбажынаЛетувізацыяМіраслаў ЛазоўскіДрама (аповесьць)ШвэцыяДотык пісі рукоюСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіЯўгенія Пфляўмбаўм1589Швэдзкая мова🡆 More