Nine Inch Nails: індастрыял-гурт ЗША

Nine Inch Nails (Найн Інч Нэйлз) — амэрыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў горадзе Кліўлэнд, штат Агаё.

Як асноўны прадусар, сьпявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар зьяўляецца адзіным афіцыйным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасьць за ягонае разьвіцьцё. Музыка NIN ахоплівае вялікую колькасьць жанраў, захоўваючы характэрнае гучаньне, якое дасягаецца выкарыстаньнем электронных інструмэнтаў і сродкаў апрацоўкі гуку. Пасьля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, запрашае музыкаў, зь якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэньня сваіх выступленьняў эфэктныя візуальныя элемэнты, часта дасягаючыя апагею ў зьнішчэньні музыкамі сваіх інструмэнтаў. Прыхільнікі андэграўнднай музыкі цёпла сустрэлі NIN у іхнія раньнія гады. У 1990-я гады гурт выпусьціў некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасьці: шматлікія песьні NIN сталі гітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і гурт прадаў больш за 20 млн альбомаў у сьвеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку да якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004-ым годзе часопіс «Rolling Stone» разьмясьціў NIN на 94 месца ў сваім сьпісе 100 найвялікшых рок-музыкаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у гурта было некалькі канфліктаў з гукапіснай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей разьвівацца незалежна ад гукапісных лэйблаў. У мінулым NIN рэдка выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя хібы ў каталёгу гурта. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта дасьледвае змрочныя бакі свайго «Я». З 1989 году, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выдадзеныя лічбова, а потым пасьледаваў фізычны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам задарма. NIN былі намінаваны на 12 узнагарод Грэмі і выйгралі дзьве зь іх за песьні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.

Nine Inch Nails
Nine Inch Nails: індастрыял-гурт ЗША
NIN у Мюнхэну. 2007 год.»
Інфармацыя
Гады1988 — цяпер
АдкульКліўлэнд, штат Агаё, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)Індастрыял-рок
ВыдавецThe Null Corporation
Nothing Records
Interscope Records
Island Records
TVT Records
Rykodisc
УдзельнікіТрэнт Рэзнар
Узнагароды і прэміі
www.nin.com

Дыскаграфія

Асноўныя альбомы:

  • Pretty Hate Machine (1989)
  • Broken (Міні-альбом) (1992)
  • The Downward Spiral (1994)
  • The Fragile (1999)
  • With Teeth (2005)
  • Year Zero (2007)
  • Ghosts I–IV (2008)
  • The Slip (2008)
  • The Hesitation Marks (2013)
  • Not the Actual Events (Міні-альбом) (2016)
  • Add Violence (Міні-альбом) (2017)
  • Bad Witch (2018)
  • Ghosts V: Together (2020)
  • Ghosts VI: Locusts (2020)

Альбомы рэміксаў:

  • Fixed (Міні-альбом) (1992)
  • Further Down the Spiral (1995)
  • Things Falling Apart (2000)
  • Year Zero Remixed (2007)

Канцэртныя запісы:

  • Closure (1997)
  • And All That Could Have Been (2002)
  • Beside You in Time (2007)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Creative CommonsІндастрыялАгаё (штат)КліўлэндТрэнт Рэзнар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер ЖылуновічForbesКрэдытны каапэратыўПакаленьне ZГенадзь КарпенкаПачобуты-АдляніцкіяПавал ШэйнЎІван ЧыгрынаўГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняЛібанДэбі робіць ДалясПошукавая аптымізацыяБудзьма беларусамі!КойданаўГарадок (Беластоцкі павет)2013НаваградакМагілёўЛаўрыш-Рымант.comБусел белыВойцех МанівідДавойна ВісігердавічПГібрыдная вайнаЯзэп ГашкевічУладзімер ДубоўкаУсяслаў ЧарадзейГорадДзіснаМаркёр367943 ДуэндэПацукGoogle searchАдам МіцкевічАК-47ДвукосьсеМенск (кампутарная гульня)ПорнгабБеларускае аб’яднаньне студэнтаўОйча нашБеларусізацыяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЛеапардІрына Ханунік-РамбальскаяШпакАдам СтанкевічДзэнАўтарскае праваНародны каляндарГайла (імя)Ордэн ПагоніПрацоўная дамоваПастава на каленяхНямецка-савецкая вайнаВоршаЛетувіская моваЯнка СіпакоўВасьміканцовы крыжЦягнікВальжына Цярэшчанка1985МалаяламНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыя🡆 More