Майкрасофт: карпарацыя ЗША

«Майкрасофт» (трансьліт.

«Мікрасо́фт») — амэрыканская транснацыянальная кампанія па вытворчасьці апраграмаваньня для пэрсанальных кампутараў, гульнявых прыставак, КПК і мабільных тэлефонаў, заснаваная ў 1975 годзе.

«Майкрасофт»
анг. Microsoft
Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя
Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: MSFT
Дэвіз Your potential. Our passion.
Заснаваная 4 красавіка 1975 (49 гадоў таму)
Заснавальнікі Біл Гейтс
Пол Ален
Уласьнікі The Vanguard Group[d], BlackRock[d] і Біл Гейтс
Краіна
Разьмяшчэньне Рэдманд, штат Вашынгтон (ЗША)
Ключавыя фігуры Джон Томпсан(en), Сат’я Надэла(en)
Галіна праграмнае забесьпячэньне,
тэлебачаньне,
відэагульні
Прадукцыя Microsoft Windows,
Microsoft Office,
Xbox, Xbox 360
Абарачэньне Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя$86,833 млрд (2014)
Апэрацыйны прыбытак Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя$27,759 млрд
Чысты прыбытак Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя$22,074 млрд
Лік супрацоўнікаў 118 584 (2015)
Даччыныя кампаніі Скайп
Аўдытар «Дэлойт»(en) (Нью-Ёрк, ЗША)

Таксама вырабляе некаторыя аксэсуары для пэрсанальных кампутараў (клявіятуры, мышы і г. д.). Кампанія публічнага тыпу, яе акцыі можна набыць на біржы NASDAQ: MSFT. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Рэдмандзе (прадмесьце Сіетлу), штат Вашынгтон.

Разьмяшчэньне

Майкрасофт: Разьмяшчэньне, Гісторыя, Прадукцыя 
Microsoft

На 21 ліпеня 2015 г. «Майкрасофт» наймаў 117 354 супрацоўнікаў, у тым ліку 59 853 (51%) у ЗША. У штаце Вашынгтон (ЗША), дзе месьцілася галаўная сядзіба, прадпрыемства мела 42 225 супрацоўнікаў (71% ад нанятых у ЗША). Ва ўласнасьці знаходзіліся 138 аб’ектаў нерухомасьці агульнай плошчай 2,024 млн м² (202,4 га), у тым ліку 104 (66% агульнай плошчы) у ЗША. На 31 сьнежня 2014 г. налічвалася 4 галіновыя сядзібы: Сынгапур (дастаўка), Рына (акруга Ўошу(en), штат Нэвада, ЗША; ліцэнзаваньне), Умакао(en) (тэрыторыя Пуэрта-Рыка, ЗША; вытворчасьць) і Дублін (Ірляндыя; вытворчасьць і дастаўка). Агулам «Майкрасофт» меў 850 сядзібаў у 113 краінах, у тым ліку з 2 лютага 2010 году ў Беларусі (ТАА «Майкрасофт Софтвэр Бел»; Менск, зав. 1-ы Загарадны, д. 20). За межамі ЗША знаходзіліся 452 сядзібы (56%).

Гісторыя

Заснаваная ў 1975 годзе ў Альбукерке (штат Нью-Мэксыка) Білам Гейтсам і Полам Аленам, у той час — студэнтамі. Назоў кампаніі — скарачэньне ад MICROcomputer SOFTware (праграмнае забесьпячэньне для мікракампутараў). 1 студзеня 1979 году «Майкрасофт» пераехаў у Бэльвю(en) (акруга Кінг(en), штат Вашынгтон, ЗША). 25 чэрвеня 1981 году прадпрыемства набыло правамоцнасьць юрыдычнай асобы. 12 жніўня IBM (Норт Касл(en), Ўэстчэстэрская акруга(en), штат Нью-Ёрк) выпусьціў 1-ы пэрсанальны кампутар (IBM PC) з 16-бітнай апэрацыйнай сыстэмай (АС) MS-DOS ад «Майкрасофт». 26 лютага 1986 г. галаўную сядзібу перамясьцілі ў Рэдманд (штат Вашынгтон, ЗША). 13 сакавіка адбылося першаснае разьмяшчэньне акцыяў на фондавай біржы Нацыянальнага аб’яднаньня парукаў і дылераў аўтаматызаваных катыровак (НАПДАК; анг. NASDAQ) па кошце $21 за акцыю. 1 жніўня 1989 году выйшаў Microsoft Office пад АС Mac OS. 22 траўня 1990 году выпусьцілі АС Windows 3.x. З 1994 году «Майкрасофт» пачаў штогод набываць ад 2 (2003 г.) да 12 (2015 г.) прадпрыемстваў. 24 жніўня 1995 году выпусьцілі Windows 95. 25 чэрвеня 1998 году — Windows 98.

13 студзеня 2000 году пасаду кіраўніка «Майкрасофт» заняў Стыў Балмэр, які па кудзелі паходзіў зь Беларусі. 17 лютага выйшла АС Windows 2000. 25 кастрычніка 2001 году — Windows XP, якая ўпершыню займела беларускі саматужны пераклад інтэрфэйсу 3 лістапада 2010 году. 15 лістапада выпусьцілі гульнявую прыстаўку Xbox(en) (бел. Іксбокс). 7 лістапада 2002 году пачалася вытворчасьць пляншэтаў з Windows XP. 24 красавіка 2003 году адбыўся выпуск сэрвэрнай АС Windows Server(en) 2003. Штат налічваў у 2004 г. 57 000 супрацоўнікаў. 30 студзеня 2007 году — АС Windows Vista. 27 лютага 2008 году — АС для сэрвэра зьвестак(en) Microsoft SQL Server(en) 2008 і асяродзьдзе распрацоўкі Visual Studio 2008. 3 чэрвеня 2009 году запусьцілі сеціўную пошукавую сыстэму Bing. 22 кастрычніка 2009 году — АС Windows 7, якую саматужна беларусізавалі 24 траўня 2011 году. 10 лістапада 2010 г. — мабільную АС Windows Phone 7. 13 кастрычніка 2011 году «Майкрасофт» набыў інтэрнэт-камунікатар «Скайп» (Люксэмбург). 26 кастрычніка 2012 году выйшла АС Windows 8, што 3 сьнежня ўпершыню займела афіцыйны беларускі пераклад інтэрфэйсу. 29 кастрычніка — мабільная АС Windows Phone 8, што ўпершыню займела перадусталяваны беларускі інтэрфэйс. 4 лютага 2014 году пасаду кіраўніка «Майкрасофт» заняў Сат’я Надэла. 25 красавіка «Майкрасофт» набыў вытворчасьць сотавых тэлефонаў «Нокія» (Эспаа, вобласьць Усіма, Фінляндыя).

Прадукцыя

Карпарацыя вырабляе лінію АС сямейства Windows, офісныя дастасункі сямейства Microsoft Office, камплекты сэрвэрных дастасункаў, гульні, мультымэдыйную прадукцыю, сродкі распрацоўкі праграм, а таксама гульнявыя кансолі X-Box. Вядзе палітыку актыўнай скупкі пэрспэктыўных кампаніяў — распрацоўнікаў апраграмаваньня. У прыватнасьці, у выніку паглынаньня кампаніі Navision, Solomon, Great Plains у асартымэнце Microsoft зьявіўся новы буйны кірунак Microsoft Dynamics (раней Microsoft Business Solutions). У Расеі прадстаўленыя тры рашэньні гэтага напрамку: ERP-сыстэмы Axapta, Navision і сыстэма кіраваньня зносінамі — Microsoft Dynamics CRM.

Беларусізацыя

29 кастрычніка 2012 году «Майкрасофт» выпусьціў мабільную апэрацыйную сыстэму Windows Phone 8 зь беларускамоўным інтэрфэйсам, што ўлучыў перакладзенае мабільнае выданьне «Майкрасофт Офіс». 3 сьнежня на бачыне «Майкрасофт» у вольным доступе для спампоўваньня зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Microsoft Windows 8 (глядзіце Windows 8.1). 23 ліпеня 2013 году ў вольным доступе зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Microsoft Office 2013.

Беларусь

19 верасьня 2007 году карпарацыя «Майкрасофт» увяла пасаду краёвага кіраўніка ў Беларусі, якім стаў Уладзімер Чайкоўскі, што 2 папярэднія гады быў кіраўніком прадстаўніцтва карпарацыі ў Азэрбайджане і Грузіі.

Крытыка

Карпарацыю часта вінавацяць у агульным паніжэньні стандартаў надзейнасьці праграмнага забесьпячэньня. У апошнія гады кампанія таксама стала адказчыкам у шматлікіх судовых працэсах з нагоды нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэньняў антыманапольнага заканадаўства і патэнтаў іншых кампаніяў у розных краінах. У сакавіку 2004 году Эўрапейская камісія па канкурэнцыі загадала Microsoft выплаціць €497 мільёнаў за змушэньне пакупнікоў сваёй апэрацыйнай сыстэмы Windows XP да адначасовага набыцьця свайго прайгравальніка Windows Media Player. У ліпені 2006 году Эўракамісія забавязала Microsoft выплаціць яшчэ €280,5 млн за невыкананьне загаду да 21 чэрвеня 2006 году. У чэрвені 2008 году амэрыканскі суд задаволіў пазоў францускага прадпрыемства Alcatel-Lucent да Microsoft у сувязі з парушэньнем права на выключнае выкарыстаньне вынайдзеных у Alcatel-Lucent прыёмаў узаемадзеяньня з календарамі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Майкрасофт РазьмяшчэньнеМайкрасофт ГісторыяМайкрасофт ПрадукцыяМайкрасофт БеларусьМайкрасофт КрытыкаМайкрасофт Глядзіце таксамаМайкрасофт КрыніцыМайкрасофт Вонкавыя спасылкіМайкрасофтМабільны тэлефонПраграмнае забесьпячэньнеПэрсанальны кампутарТранснацыянальная кампаніяТрансьлітарацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль БутэвічСям’яІван ХавалкаВіленскае барокаАмонімБеларусьЁзэф ГёбэльсСорга двухколернаеДзед ТалашПагоняАндрэй КурэйчыкВасіль ЖуковічВялікабрытаніяКанюшынаВойска Рымскай імпэрыіДзікISO 3166-1Гайла (імя)Сьвятлана АлексіевічЗіновій ПрыгодзічГісторыя ВільніГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуКузьма ЧорныАльгерд БахарэвічХарэйЛізаньне похвыСаргоўдЗьміцерGoogle DriveВольфганг Амадэй МоцартКасмадром імя Сатыша ДгаванаМаксім БагдановічЗнак рашоткі (актаторп)ТалачынВыказьнікГедзімінавічыАдам ГлёбусП’ер Агюст РэнуарКляштарАнатоль ІвашчанкаЛіндаСтральба з лукаСьвір (мястэчка)Чарнобыльская АЭСМарт (імя)17 красавікаДругая сусьветная вайнаВушніцаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПолацакУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГражына (паэма)Рыгор КастусёўГенадзь КарпенкаПадвойнае пранікненьнеАснабрукКарл Фрыдрых ГаўсРасеяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВікісховішчаСловаПацолтАнатоль ВялюгінІвонка СурвілаСлавамір АдамовічПорнасайт🡆 More