Iso 3166-3

ISO 3166-3 — частка стандарту ISO 3166, якая вядзе пералік коды ўжо не існуючых дзяржаваў (з прычынаў аб’яднаньня, падзелу, зьмена назвы і да т. п.).

Упершыню апублікаваная ў 1999 годзе.

Калі пасьля 1974 году краіны

  • далучыліся да іншых (напрыклад, НДР да ФРН),
  • распаліся (напрыклад, Чэхаславаччына),
  • зьмянілі сваю назву (напрыклад, Верхняя Вольта),

то іх скарачэньні выкрасьляюцца з ISO 3166-1 і з даданьнем дзьвюх дадатковых літар заносяцца ў ISO 3166-3. Пры гэтым першыя дзьве літары ўяўляюць стары код па ISO 3166-1, і дзьве апошнія — новы код з ISO 3166-1. Калі адназначнай пасьлядоўнасьці не існуе, то апошнія літары будуць HH. Для Сэрбіі і Чарнагорыі, у якой было скарачэньне CS, у 2006 г. вызначылі скарачэньне CSXX замест CSHH, каб ня блытаць з кодам CSHH для былой Чэхаславаччыны.

Прыклады:

  • НДР (DD) была ўключаная ў ФРН (DE), гэтым скончылася яе існаваньне. Таму паводле ISO 3166-3 скарачэньнем для НДР служыць DDDE.
  • Чэхаславаччына (CS) распалася на Чэхію (CZ) і Славаччыну (SK). Таму код былой краіны па ISO 3166-3 — CSHH.
  • Верхняя Вольта (HV) пераназвалася ў Буркіна-Фасо (BF). Паводле ISO 3166-3 код для Верхняй Вольты — HVBF.

Састарэлыя коды ISO 3166-1 alpha-2

Наступны сьпіс утрымлівае састарэлыя дзьвюхлітарныя коды паводле ISO 3166. Шматлікія з гэтых скарачэньняў былі замененыя перад зьяўленьнем Domain Name System, таму яны ніколі не выкарыстоўваліся як TLD. Для кожнага коду дадзены год замены.

Нескарыстаныя коды могуць быць ізноў выдадзеныя пасьля заканчэньня 5 гадоў (напрыклад, AI, CS, GE і SK).

Абнаўленьні

Пасьля першай публікацыі стандарту рушыла ўсьлед 5 дадаткаў/зьмен:

  1. ISO 3166-3 Newsletter I-1 — ад 2002-11-15
  2. ISO 3166-3 Newsletter I-2 — ад 2002-11-22
  3. ISO 3166-3 Newsletter I-3 — ад 2003-07-23
  4. ISO 3166-3 Newsletter I-4 — ад 2006-09-26
  5. ISO 3166-3 Newsletter I-5 — ад 2006-12-01

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Iso 3166-3 Састарэлыя коды ISO 3166-1 alpha-2Iso 3166-3 АбнаўленьніIso 3166-3 Глядзіце таксамаIso 3166-3 КрыніцыIso 3166-3ISOISO 3166

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Яўгенія ПфляўмбаўмЛявон ВольскіВысокі РынакЯўген ВасілёнакБарут (імя)KrainaСусьветная служба Бі-Бі-СіШыізмПрыслоўеЦукровы буракНадбярэзінцыТадзіяна КляшторнаяФрэдзі Мэрк’юрыГадзь1918Парнаграфія ў ЯпонііІмёны ліцьвінаўМаркёрНор (імя)ПалестынаАндрэй МукавозчыкМіраслаў ЛазоўскіЗаходняя ЭўропаРужаныМідлэндс (Зымбабвэ)ГердвойнаМікола АўрамчыкАшраф МарванЯўстах ТышкевічФранцішак БагушэвічВікіслоўнікДаўгодКаскадныя табліцы стыляўЮрась БарысевічМужчына зьверхуБразылія (горад)@Mozilla FirefoxГальштукЛічэбнікІўеЭканоміка1877АнархізмГомельМаладэчнаПрышчэпкаДыяніз ІлкавічШвэцыяКалі-юга591ФранцыяВасіль ЗуёнакУсебеларускі народны сходE (літара)КрумкачБеларуская мінуўшчына (часопіс)Беларуская граматыка для школ (1918)Не загаснуць зоркі ў небеБудаўніцтваВільняСлуцкі збройны чынАгінскіяЛагойскІслач Менскі раёнЛякарняПорнгабВойшнар2008Іван ЧыгрынаўЖалудокПершая віленская клясычная гімназіяГайла (імя)Пастава 69🡆 More