Alf Tv Game: Кампутар тыпу ZX Spectrum

ALF TV Game, альбо «Эльф» — беларуская гульнёвая прыстаўка на базе клёну дамашняга кампутара ZX Spectrum 48K.

Распрацаваная берасьцейскім СКБ «Запад» і выпускалася заводам «Колератрон» у пачатку 1990-х рокаў.

Тэхнічныя характарыстыкі

Збудаваная на БВМ(en) Т34ВГ1(ru). АЗП на дзьвюх рэдкіх мікрасхемах ЭКР565РУ11, якія маюць арганізацыю 65536×4), ПЗП 27256 (КР573РФ8) альбо 27c010 (128 КБ) з інтэграванымі гульнямі. Два раздымы для падлучэньня джойстыкаў, выхад RGB, ВЧ-мадулятар.

Блёк сілкаваньня зьнешні, выпрацоўвае нестабілізаванае сталае напружаньне каля 14 В. Патрэбныя для сілкаваньня прыстаўкі напружаньня 5 В і 12 В атрымліваюцца шляхам выкарыстаньня стабілізатараў унутры самой прыстаўкі.

Джойстык прастакутны, з крыжавінай і дзьвюмя кнопкамі, прыпадобнены да джойстыку ад «Dendy».

ПЗП прыстаўкі зьмяшчаюць у адной старонцы мэню, у другой — звычайны Sinclair BASIC.

Пры запуску прыстаўка выводзіла на экран сьпіс гульняў, прашытых у картрыджы. Бяз картрыджу выводзіла пусты сьпіс.

Картрыджы ўяўляюць сабой плату зь мікрасхемамі ПЗП і дэшыфратарам старонак (зварот да картрыджу ідзе праз старонкі памерам 16К). Аб’ём ПЗП у розных картрыджах розны — 128К, 256К.

Гульні

Гульні ўзятыя з арыгінальнага ZX Spectrum і лякалізаваныя (маскалізаваныя, дададзенае апісаньне, зьмененае мэню, кіраваньне).

Інтэграваныя

Пры наяўнасьці на самой прыстаўцы ПЗП аб’ёмам 128 КБ туды ўваходзілі тры гульні:

  • «Гелікоптэр» (Airwolf II)
  • «Ратавальнік» (Tujad)
  • «Гонкі» (Enduro)

Картрыдж «Эльф-1»

  • «Більярд» (Video Pool)
  • «Буран» (Jetpac)
  • «Повар» (Cookie)
  • «Зоралёт» (Zynaps)
  • «Тэніс» (Batty)
  • «Лянсэлот» (Sir Lancelot)
  • «Лябірынт» (Pentagram)
  • «Сыгма» (Sigma 7)
  • «Палісмэн» (Jail Break)
  • Тэст экрану

Картрыдж «Эльф-2»

  • «Агент Х2» (Agent X II)
  • «Андроід» (Alien 8)
  • «Каменяпад» (Boulder Dash)
  • «Чыжык-Пыжык» (Nifty Lifty)

Картрыдж «Эльф-3»

  • «Мотаралі» (Enduro Racer)
  • «Коля сапёр» (Bomb Jack)
  • «Робін у лесе» (Robin of the Wood)
  • «Кібэрноід» (Cybernoid II: The Revenge)
  • «Гульня на лёдзе» (Xeno)
  • «Барбарыян» (Barbarian)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Alf Tv Game Тэхнічныя характарыстыкіAlf Tv Game ГульніAlf Tv Game КрыніцыAlf Tv Game Вонкавыя спасылкіAlf Tv GameZX SpectrumБерасьце

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міхась ДаніленкаНафтан НаваполацакАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўБудынакСыдарУладзіслаў СыракомляЖамойцьЯдзерная зброяПарнаграфія ў БразылііАральны сэксТэхналёгіяЯўген ВасілёнакМікола ЛупсякоўГарацыё НэльсанКралёва ГоляЛюблінРыгор БарадулінКітайІталіяМарыя АнтуанэтаМікола МаляўкаБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтГальштукЛявон БаршчэўскіЭякуляцыяКрывічыШчучын16 красавікаБар (элемэнт)Міхась БашлакоўСьцяг Беларусі2004Сьпіс сысуноў МалдовыКалюмныВагінальны сэксАнальны сэксВацлаў ЛастоўскіМіхал АнемпадыстаўГодМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)ГердвойнаПраваслаўная царкваКвэбэкСмаленская рэспублікаВольныя матэрыялыМаскальІгнат КанчэўскіЛеанід СініцынЗьміцер БартосікСэрбіяПрыслоўеСэксуальныя пазыцыіВалерыя КуставаВікіпэдыяТэмпэратураПарнаграфія ў сецівеБеларуская Народная РэспублікаУкраінаСямейства (біялёгія)Добрускі раёнЖанчына з жанчынайСельская гаспадарка БеларусіМіжнародны стандартны кніжны нумарПашпартЦэлы лікСмаленскЖанна Некрашэвіч-КароткаяМы выйдзем шчыльнымі радаміБеларуская ПалічкаПрастораБразылія (горад)Блакітная валошкаКацярына Хадасевіч-Лісавая🡆 More