Турэц Царква Покрыва Багародзіцы

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Турэц
Каардынаты 53°31′33.71″ пн. ш. 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д. / 53.5260306; 26.3132833 26°18′47.82″ у. д. / 53.5260306° пн. ш. 26.3132833° у. д. / 53.5260306; 26.3132833
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Турэц Царква Покрыва Багародзіцы Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Турцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Турцы збудавалі ў 1888 годзе.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з папярочнага прытвора-званіцы, прастакутнай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і прастакутнай апсыды. Сылюэт будынка фармуюць пяць купалоў-цыбулінаў над асноўным 2-ярусным аб’ёмам і купал-цыбуліна над 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) званіцай. Два бакавыя ўваходы празь нізкія прастакутныя ў пляне прытворы пад 2-схільнымі пакрыцьцямі. Галоўны ўваход вылучаецца рызалітам з аркавым парталам. Архітэктурна-дэкаратыўны эфэкт ствараецца спалучэньнем паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў з атынкаванымі элемэнтамі дэкору: кутнімі шырокімі лапаткамі, тонкапрафіляванымі карнізамі, аркатурнымі фрызамі, фігурнымі ліштвамі высокіх аркавых аконных праёмаў.

У атынкаваную малітоўную залю шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца трапезная, бакавыя прыдзелы і апсыда, вылучаная драўляным пазалочаным 3-ярусным іканастасам і бакавымі ківотамі. Роўную столь і бэлькі сяродкрыжжа падтрымліваюць 4 слупы і кутнія ўскосы. Столь і фрыз уздоўж яе аздабляецца арнамэнтальнай размалёўкай. У інтэр’еры захоўваюцца абразы: «Маці Божая Чанстахоўская» (мяжа XVIII—XIX ст.), «Маці Божая Апека» (1834, падпісны), «Спас Пантакратар» (канец XVIII ст.).

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Турэц Царква Покрыва Багародзіцы ГісторыяТурэц Царква Покрыва Багародзіцы АрхітэктураТурэц Царква Покрыва Багародзіцы ГалерэяТурэц Царква Покрыва Багародзіцы КрыніцыТурэц Царква Покрыва Багародзіцы ЛітаратураТурэц Царква Покрыва Багародзіцы Вонкавыя спасылкіТурэц Царква Покрыва Багародзіцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

16 красавікаКрэдытГолуб (сузор’е)Электронная поштаЧалавекПарнаграфія для жанчынСлавамір АдамовічX (сацыяльная сетка)Леў ЧайлыткаЮрась Барысевіч17 красавікаДанута БічэльВольга ЧамаданаваКадзіла сармацкаеBayraktar TB2Каса (анатомія)Блакітная сойкаЛеанід ГалубовічАляксандар ЦішкевічМарат КазейЗбожжаКаскадныя табліцы стыляўАўкштотаЛіцьвіныСысуныQ AwardsПалітыкаСудаДзесяцідзённая вайнаМястэчкаМутЖыве Беларусь!Галіцка-Валынскае княстваБеларускі клясычны правапісУкраінаТрыбадызмMemento moriКарл Фрыдрых ГаўсЛетуваEBayІгар ЛосікВуліца Янкі Лучыны (Менск)Уладзіслаў ГалубокЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМашэкаІвонка СурвілаРадыё ВызваленьнеБізнэсHTMLЭякуляцыяЖамойцьМаладосьць (часопіс)ГавейкаІмёны ліцьвінаўТэхналёгіяСтральба з лукаДрукарняЛідзкі замакВасіль БыкаўРадзівілыГінкга двухлопасьцевыВэб-сайтПапугаепадобныяВоршаВільняГерб БеларусіЯнка Брыль🡆 More