Сяргей Канановіч: беларускі музыка, сьпявак

Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.

Сяргей Канановіч
Дата нараджэньня 29 лютага 1972(1972-02-29) (52 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, гітарыст, сьпявак
Жанры Рок-музыка
Інструмэнты гітара, бас-гітара і мандаліна[d]
Гурты Hasta La Fillsta,
Крамбамбуля,
Pomidor/OFF,
Zet
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канановіч.

Біяграфія

Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, але музычнай адукацыі ня мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спэцыяльнасьці «географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў зьвязаць жыцьцё з музыкай.

Першы гурт — «Jar Jabber» (1994). Разам з Уладам Плюшчавым ды Зьмітром Харытановічам заснаваў гурт Hasta La Fillsta, у якім граў на гітары. У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фэстываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010) і Zet, адзін з аўтараў музыкі, сьпявак, гітарыст і бас-гітарыст гурта Pomidor/OFF. Граў таксама з гуртамі «Палац», žygimont VAZA, Зьмітром Вайцюшкевічам, N.R.M.. Удзельнічаў у стварэньні альбома «Патас/Попс/Прапаганда» гурту . Удзельнічаў у запісе альбома Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra «Ваячак», граў на электрагітары. У 2016 годзе прымаў удзел у запісе песьні «Дзякуй Б-гу» Пінхаса Цынмана і напісаў аранжыроўкі для альбома Пінхаса Цынмана «Усё будзе гут» у стылі рэгі.

З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру ды гранджу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны сьпіс ЭўразьвязуHTMLБеларусьНаркамаўкаСусьветная служба Бі-Бі-СіЭлектронная поштаПарнаграфія ў БеларусіПлыньЗамакThe SuperbullzЖыве Беларусь!Прыдатак (мовазнаўства)ДзейнікЖамойцьСамароўкаЮрась БарысевічБеларуская Народная РэспублікаПрыметнікСяброўстваЎэйлзВіктар ШніпПавал КалечыцГалерэя ЎПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСэрбіявозЯдзернае паліваГедбудВалерыя КуставаБДСМGoogleMelbetВадзім БолбасВершаваны памерПартыя аматараў піваБыў. Ёсьць. БудуАрцём ДзенісенкаISO 4217КітаЛітваТацяна СапачАляксей БацюкоўПольшчаМаладосьць (часопіс)ЭквадорВоршаКаханьне без пранікненьняМарыя АнтуанэтаВымяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАтрад (біялёгія)Васіль БыкаўМотарСаўгутАнатоль СысISO 3166XIX стагодзьдзеІльля ХрэнаўФранцішак СкарынаКрыж Эўфрасіньні Полацкай14 красавікаБасовішчаМікола КупрэеўІмёны ліцьвінаўІнжынэрная справаVirusTotalАранджэловацЛаскаценьВікізьвесткіІван Чыгрынаў🡆 More