Расасенка: рака ў Беларусі

Раса́сенка — рака ў Беларусі, левы прыток Дняпра.

Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 271 км². Выдатак вады ў вусьці 1.7м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Расасенка
Рака Расасенка
Рака Расасенка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пішчыкі 54°31′09.62″ пн. ш. 30°50′02″ у. д. / 54.5193389° пн. ш. 30.83389° у. д. / 54.5193389; 30.83389
Вышыня вытоку 222 м
Вусьце Дняпро Расасна 54°38′57.24″ пн. ш. 30°52′47.95″ у. д. / 54.6492333° пн. ш. 30.8799861° у. д. / 54.6492333; 30.8799861
Вышыня вусьця 154 м
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Дубровенскі раён
Даўжыня 43 км
Плошча басэйну 271 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Трань, Шчавоня, Бабровенка
Правыя Ліпіца, Лукі, Любкіньня, Перавалочна, Бабравец, Сімоніха, Мілкаўка
Расасенка: Агульныя зьвесткі, На рацэ, Турыстычная інфармацыя
Расасенка. Вусьце.
Расасенка: Агульныя зьвесткі, На рацэ, Турыстычная інфармацыя
Расасенка. Вусьце.

Агульныя зьвесткі

Выцякае за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкаў, цячэ схіламі Горацка-Амсьціслаўскай узвышанай раўніны на захадзе Смаленскага ўзвышша. Упадае ў Дняпро каля вёскі Расасна. Даліна ў верхняй плыні трапэцападобная з стромкімі схіламі шырынёй да 2 км. Абалона двухбаковая, або чаргуецца па берагох, вузкая шырынёй да 100 м, сухая, зарослая хмызьняком. Рэчышча зьвілістае, пяскова-камяністае, шырынёй 5—7 м, у ніжняй плыні да 10 м. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае ва 60% гадавога сьцёку.

Найбольшыя прытокі

  • Правыя:
  1. Лукі. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Цыбульскіх. Даўжыня 10 км.
  2. Любкіньня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 2 км на паўдзень. Даўжыня 8.4 км.
  3. Перавалочка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Ляхаўкі, 1.5 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3‰. Вадазбор 62 км², пад лесам 18%.
  4. Мілкаўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Слабады, 2 км на паўднёвы ўсход. Даўжыня 6.8 км.
  5. Сімоніха. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Казьянаў, 0.8 км на паўночны ўсход. Даўжыня 4.8 км.
  • Левыя:
  1. Трань. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Пагодзіна. Даўжыня 4 км.
  2. Шчавоня. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Барсукоў. Даўжыня 13 км.
  3. Баброўка. Пачынаецца ў ваколіцах вёскі Чырвонай Слабады. Даўжыня 6 км.

На рацэ

Расасенка

Вёскі: Пішчыкі, Чырына, Быстрыёўка, Пуцяціна, Зарубы, Вежкі, Слатаўшчына, Казарынава, Міхалінава, Русаны, Казьяны, Ваўкулакава, Хандогі, Вусьце, Расасна.

Левыя прытокі

Правыя прытокі

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры і прыроды ў паселішчах па берагах Расасенкі і яе прытоках.

  • Баброва: гарадзішча ў цэнтры вёскі, на паўднёвым беразе Бабровенкі; помнік на братэрскай магіле 1710 воінаў, што загінулі ў 1943—1944 г.
  • Вежкі — Гарадзішча за 0,5км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага.
  • Казьяны — станцыя на паштовым тракце Ворша — Дуброўна — Ляды — Смаленск; абэліск на магіле капітана Б.У. Загорскага, які загінуў у 1943 г.
  • Кляны — помнік на братэрскай магіле 149 воінам, што загінулі ў 1943—1944 г.; радзіма драматурга Алеся Дударава.
  • Ліцьвінава (не існуе з 1970-х) на левым беразе ручая Бабравец. Радзіма паэта Сяргея Ракіты — псэўданім Сяргея Васільевіча Законьнікава(1909—1942).
  • Міхалінава: абэліск на братэрскай магіле 40 воінам, што загінулі ў 1943—44 г.
  • Пішчыкі: радзіма доктара філялягічных навук, прафэсара Аляксея Груцы (1924—2017).
  • Чырына: гарадзішча за 1,5км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ручая Ліпіца (правы прыток Расасенкі).

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
  • Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
  • Царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Расасенка Агульныя зьвесткіРасасенка На рацэРасасенка Турыстычная інфармацыяРасасенка КрыніцыРасасенка ЛітаратураРасасенка Вонкавыя спасылкіРасасенкаБеларусьВыдатак вадыВіцебская вобласьцьДняпроДубровенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зоя КоўшУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьГражына (паэма)ПэнсіяЛявон ВольскіБінейкаКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Алесь ЗайкаЭквадорСтрахаваньнеАлесь РазанаўБортніцтваСказBayraktar TB2Алесь КажадубДанута Бічэль15 красавікаЯкуб ЯсінскіЯўгенія ЯнішчыцБарусія ДортмундКадзіла сармацкаеВартавыя ісламскай рэвалюцыіПрыродаXIX стагодзьдзеЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Зямля пад белымі крыламі16 красавікаUltraВожыкНью-ЁркЛаскаценьЭтнічная тэрыторыя беларусаўУладзімер ТарасевічСтрачаны райАляксандар ЛукашэнкаМагаАўгуст МоцныКолерАляксей Бацюкоў1891Сямейства (біялёгія)Вольга КараткевічГедбудYouTubeУладзімер КараткевічБэрсэнМакс ШчурДражна (Менская вобласьць)Сяржук Сокалаў-ВоюшТаксіАльгерд БахарэвічВагінальны сэксІмя па бацькуАляксандар РужанцоўПрыслоўеПагоняГолуб (сузор’е)Ас (імя)Парнаграфія ў ЗШАРаман СкірмунтЧорны сьпіс ЭўразьвязуТрстэнікАзначэньне (часьціна сказу)Вольфганг Амадэй МоцартВялікі шаўковы шляхЗнак рашоткі (актаторп)Анатоль Вялюгін🡆 More