Назо́ўнік — часьціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні «хто?», «што?».
Прыклады |
---|
|
У сказах могуць зьяўляцца дзейнікам, дапаўненьнем, радзей — выказьнікам, акалічнасьцю ды азначэньнем. Назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.
Назоўнік у беларускай мове адрозьніваецца паводле роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, множны) ды склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, дадаткова — клічны). Дадаткова маюць тры скланеньні: першае, другое, трэцяе.
Могуць уступаць у сэнсава-сынтаксічныя сувязі зь іншымі словамі ў сказе і ўтвараць адпаведныя тыпы словазлучэньняў.
Назоўнік — часьціна мовы. Да гэтай часьціны адносяцца назвы:
Усе гэтыя словы маюць якасьць агульным для іх значэньня — прадметнасьць. Граматычным сродкам выражэньня прадметнасьці зьяўляюцца:
У сказе назоўнік часьцей бывае дзейнікам, або дапаўненьнем. Прыклад:
Усьміхаліся першыя зоркі і вечар расінкі растрос. (Я. Пушча)
Цяпер салодкія маліны свае галовы хіляць ніц. (П. Глебка)
Назоўнік у сказе можа быць таксама выказьнікам, азначэньнем, акалічнасьцю:
І ўсё ж такі акіян — гэта шчодрасьць бяз краю. (М. Танк)
Словы Антаніны Міхайлаўны балюча адгукнуліся ў сэрцы Лабановіча. (Я. Колас)
А пад гарой Дняпровы хвалі зь вясны да восені шумяць. (Я. Купала)
Назоўнікам звычайна выражаецца зваротак:
Беларусь, я твой воін й адданы сын! (П. Панчанка)
Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора. (А. Русак)
У назоўнікаў выдзяляюць наступныя разрады:
Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых злукаў (сукупнасьцяў) аднародных прадметаў, зьяваў, паняцьцяў:
Уласныя назоўнікі даюць імя адной асобе, жывёле ці прадмету:
Канкрэтнымі назоўнікамі называюць назвы прадметаў, што існуюць у навакольнай рэчаіснасьці:
Да абстрактных назоўнікаў належаць назоўнікі, якія абазначаюць назвы пачуцьцяў, дзеяньняў, станаў, якасьцяў:
Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы жывых істот — людзей, зьвяроў, птушак, рыб, насякомых:
Неадушаўлёныя назоўнікі — назвы прадметаў, якія не адносяцца да жывых істот:
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасьць аднародных прадметаў як адно цэлае:
Рэчыўнымі назоўнікамі зьяўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага стану:
Большасьць назоўнікаў маюць два лікі — адзіночны (горад, вуліца, акно) й множны (гарады, вуліцы, вокны). Адзіночны й множны лік маюць канкрэтныя назоўнікі. Яны зьмяняюцца па ліках. Бываюць назоўнікі, якія ня могуць зьмяняцца па ліках. Такія назоўнікі маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік.
Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюць адзіночны лік, адносяцца:
Да назоўнікаў, якія маюць толькі множны лік, адносяцца назвы:
Множны лік маюць некаторыя земскія ўласныя назвы: Баранавічы, Дубкі, Самойлавічы, Альпы, Хібіны.
Кожны з назоўнікаў адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў:
Ёсьць яшчэ назоўнікі, якія належаць да агульнага роду:
гэты сьведка і гэта сьведка,
круглы сірата і круглая сірата,
наш ціхоня і наша ціхоня.
Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі:
Да жаночага роду адносяцца назоўнікі:
Да ніякага роду адносяцца назоўнікі:
Роды нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжаньня вызначаюцца наступным чынам:
Род нескланяльных уласных назоўнікаў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка:
Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорнаму слову:
Назоўнікі, што ўжываюцца толькі ў множным ліку роду ня маюць: сані, шашкі, Смалявічы, Карпаты.
Усе назоўнікі ў бедарускае мове маюць тры скланеньні:
Назоўнікі Першага скланеньня ў давальным і месным склонах маюць аднолькавыя канчаткі:
Назоўнікі Другога скланеньня залежыць ад асновы, націску, адушаўлёнасьці — неадушаўлёнасьці (В. скл.), значэньня слова (Р. скл.).
У родным склоне назоўнікі Другога скланеньня маюць канчаткі '-а', '-я', '-у', '-ю'. Канчатак '-а', '-я' маюць:
Канчатак '-у', '-ю' маюць назоўнікі, што абзначаюць:
У творным склоне назоўнікі Другога скланеньня маюць канчаткі:
У месным склоне назоўнікі Другога скланеньня могуць мець канчаткі '-е', '-і', '-ы', '-у', '-ю':
Назвы паселішчаў на '-оў', '-аў', '-еў', '-ёў', '-ын', '-ін' скланяюцца, як агульныя назоўнікі зь цьвёрдаю асноваю:
Прозьвішчы віду Лужанін, Пятроў, Якаўлеў, Жураўлёў у творным склоне маюць канчатак '-ым': Лужанін-ым, Пятров-ым, Якаўлев-ым, Жураўлёв-ым. Прозьвішчы заходняга паходжаньня віду Дарвін, Вірхаў перадаюцца ў творным склоне канчаткам '-ам': Дарвін-ам, Вірхав-ам.
У родным, давальным і месным склонах назоўнікі Трэцьцяга скланеньня маюць аднолькавыя канчаткі. Канчатак -і пішацца пасьля мяккіх і цьвёрдых зычных (цьвёрды пры гэтым чаргуецца зь мяккім): рун-і, радасьц-і, любов-і, вэрф-і; -ы — пасьля зацьвярдзелых зычных: поўнач-ы, ціш-ы.
У творным склоне пасьля зацьвярдзелых зычных пішацца '-у': поўначч-у, цішш-у, пасьля мяккіх — -ю: руньн-ю, радасьц-ю. Канчатак '-ю' маюць і назоўнікі з асноваю на б, п, ф, м, р, ў (гэтыя гукі ня могуць падаўжацца): Обью, Кемью, вэрфью, любоўю. Апошні зычны асновыпадаўжаецца тады, калі ён стаіць пасьля галоснага: ночч-у, руньн-ю, сувязьз-ю, моладзьдз-ю. У словах радасьць, аповесьць, любоў падаўжэньне не бывае: радасьц-ю, аповесьц-ю, любоў-ю.
Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі — назвы маладых істот: дзіця, цяля (-ё), птушаня ('-ё') і назоўнікі імя, племя, стрэмя.
Назвы маладых істот у родным, давальным і месным склонах маюць устаўку '-яц-' і канчаткам '-і' (як назоўнікі трэцьцяга скланеньня): дзіцяц-і, цяляц-і, птушаняц-і; у творным склоне яны ўжываюцца без устаўкі і маюць канчатак '-ём' (як назоўнікі Другога скланеньня): дзіц-ём, цял-ём, птушан-ём.
Назоўнікі ніякага роду імя, племя, стрэмя пры скланеньні набываюць устаўку '-ен-'. Без устаўкі яны зьмяняюцца як назоўнікі Другога скланеньня: імя — імю, імем, племя — племю, племем. Пры наяўнасьці '-ен-' яны маюць такія ж канчаткі, як і назвы маладых істот: у родным, давальным і месным склонах '-і' (імені, племені), у творным — '-ем' (іменем, племенем).
Да рознаскланяльных можна аднесьці назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам '-а' ('-я') бацька, мужчына, старшыня, а таксама агульнага роду плакса, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асобаў мужчынскага полу. Гэтыя словы ў родным і вінавальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў жаночага роду (Першае скланеньне): мужчын-ы, бацьк-і, старшын-і, плакс-ы, ціхон-і; мужчын-у, бацьк-у, старшын-ю, плакс-у, ціхон-ю. У творным склоне іх канчатак залежыць ад асновы і націску: мужчы́н-ам, ба́цьк-ам, дзя́дул-ем, ціхо́н-ем, але Кузьм-о́ю, старшын-ё́ю, судзьдз-ё́ю. Ад асновы і націску залежыць таксама канчаткі давальнага і меснага склонаў: мужчы́на — мужчы́н-у, пры мужчы́н-у, ба́цька — ба́цьк-у, пры ба́цьк-у, але Кузьма́ — Кузьм-е́, аб Кузьм-е́, старшыня́ — старшын-ю́, пры старшын-і́.
Прозьвішча на '-а' ('-я') скланяюцца, як назоўнік агульнага роду. Калі носьбітам прозьвішча зьяўляецца асоба жаночага полу, яно мае канчаткі Першага скланеньня: з Марыяй Сарокай, Аленай Журавінкай, Жэняй Пратасеняй. Калі ж прозьвішча належыць асобе мужчынскага полу, яно скланяецца, як назоўнік мужчынскага роду з канчаткам '-а' ('-я'): зь Іванам Сарокам, Алесем Рыбкам, Жэнем Пратасенем.
У множным ліку назоўнікі ўсіз трох скланеньняў маюць аднолькавыя канчаткі.
У назоўным склоне — '-ы' (вербы, дажджы, браты, вокеы, рэчы), '-і' (хвоі, вучні, здарэньні, далоні, берагі, рукі), '-е' (віцяблянін — віцябляне, грамадзянін — грамадзяне). Пры ўтварэньні слова множнага ліку ў асобных назоўніках назіраецца чаргаваньне апошняга зычнага: сусед — суседзі, вуха — вушы, вока — вочы.
У родным склоне назоўнікі розных скланеньняў маюць канчаткі '-оў' ('-ёў'), '-аў' ('-яў'): вербаў, вучняў, здарэньняў, дажджоў, вокнаў, рэчаў. Канчатак '-аў' ('-яў') маюць тыя назоўнік Першага скланеньня, аснова каторых канчаецца зьбегам зычных: тундры — тундраў, кроквы — крокваў, кроплі — кропляў. У асобных назоўнікаў жаночага роду могуць быць некалькі скланеньняў канчаткаў роднага склону: сясьцёр і сёстраў, бяроз і бярозаў, яблынь і яблыняў. Назоўнікі Першага скланеньня на '-ыя', '-ія' ня маюць канчаткаў: станцыя [станцый-а] — станцый, лінія [ліній-а] — ліній, аўдыторыя [аўдыторый-а] — аўдыторый. Ня маюць канчаткаў і іншыя назоўнікі: рук, ног, дарог, зорак, ластавак, кароў.
У назоўніках на '-ня' ў родным склоне множнага ліку пішацца мяккі знак: вішань, песень, соцень.
Некаторыя назоўнікі ў родным склоне множнага ліку маюць націскны канчатак '-эй', ('-ей'): нач-э́й, касьц-е́й, гус-е́й, мыш-э́й (Трэцьцяе скланеньне), вуш-э́й, пляч-э́й, гасьц-е́й (Другое скланеньне), а таксама дзяц-е́й. Назоўнік грошы мае канчатак '-ай': грош-ай.
Канчаткі вінавальнага склону неадушаўлёных назоўнікаўсупадаюць з канчаткамі назоўнага (паставілі сталы, пабудавалі заводы), адушаўлёных — з канчаткам роднага склону: адзначыць ударнік-аў, сустрэць таварыш-аў, накарміць кароў, цялят.
У давальным, творным і месным склонах назоўнікі множнага ліку маюць адпаведна канчаткі:
У назоўніках плечы, вочы, дзьверы, грошы ў творным склоне маюць канчатак '-ыма': плячыма, вачыма, дзьвярыма, грашыма.
Назоўнікі іншамоўнага паходжаньня, якія не зьмяняюцца па склонах і ня маюць склонавых канчаткаў, зьяўляюцца нескланяльнымі. Склон такіх назоўнікаў вызначаецца па іх сувязі зь іншымі словамі ў сказе: былі ў кіно (М. скл.), ружовы флямінга (Н. скл.), у новае дэпо (В. скл.), на сёмай авэню (М. скл.), з ваенным аташэ (Т. скл.).
Да нескланяльных назоўнікаў адносяцца:
Не зьмяняецца па склонах назоўнік маці.
Пры напісаньні ўставак (суфіксаў) '-ак' ('-ачак') і '-ык' ('-ычак'), '-чык'. Калі пры зьмяненьні слова галосны ва ўстаўцы выпадае, то трэба пісаць а: гарошак — гарошку, вяночак — вяночкі, пянёчак — на пянёчку, калі ж не выпадае, то пішацца -ы: ветрык — ветрыку, кошык — кошыка, акрайчык — акрайчыка, чамаданчык — у чамаданчыку.
Устаўка '-ачк-' у назоўніках пішацца пасьля цьвёрдых і зацьвярдзелых зычных: вудачка, лямпачка, галовачка, Верачка, сьцежачка, рэчачка, дочачка, а '-ечк-' — пасьля мяккіх: зязюлечка, бабулечка, Пецечка, Зосечка.
Мяккі знак перад памяншальна-ласкавымі ўстаўкамі пішацца тады, калі ўтваральная аснова канчаецца на мяккі н: рэмень — раменьчык, струмень — струменьчык, песьня — песень — песенька, яблыня — яблынь — яблынька.
Словаўтваральныя ўстаўкі '-ец', '-авец', '-івец', '-цель' пішуцца зь літарай 'е': палахлівец, афарміцель, глушыцель.
Знак я пішацца ва ўстаўках: '-яч', '-ялк-', '-язь', '-ядзь': дзяяч, сеялка, дробязь, роўнядзь.
У назоўніках утвораных з пры дапамозе ўстаўкі '-ств-' ('-зтв-'), зычныя ц, т, ч, к у спалучэньні з устаўкаю 'с' на пісьме перадаюцца праз ц: купец — купецтва, брат — брацтва, ткач — ткацтва, мастак — мастацтва.
Каранёвае д перад устаўкаю '-зтв-' захоўваецца: грамадзтва, суседзтва.
Гукі г, ж, х, ш перад устаўкаю '-ств-' выпадаюць: многа — мноства, прыгожа — прыгоства, хораша — хараство, Чэхія — чэскі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Назоўнік, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.