1906 Мая Малітва

«Мая́ малі́тва» — верш Янкі Купалы, напісаны 5 ліпеня 1906 году.

Упершыню надрукаваны ў 1929 годзе ў часопісе «Полымя» (№2). Тэматычна прымыкае да купалаўскіх твораў аб ролі паэта і паэзіі ў жыцці народу, іх сувязі з людзьмі працы і роднай зямлёй.

Мая малітва
Жанр: верш
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 5 ліпеня 1906
Публікацыя: 1929
1906 Мая Малітва Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Апісаньне

Паэт жыве верай і надзеяй на лепшую будучыню свайго народу і роднага краю. Купала абяцае маліцца «да яснага сонейка» за ўсіх сіротаў і бедакоў, каб яно часьцей заглядала ў іх цёмныя хаты, маліцца «да хмараў з грымотамі», каб яны не пасылалі перуноў і градаў на скупыя ўраджаямі палі гаротных сялянаў. Аўтар блізка да сэрца бярэ ўсе жыццёвыя клопаты мужыка-гаротніка, шчыра жадае памагчы яму перамагаць бяду, нястачы і беднасць. Купала прыгадвае павер’е, якое бытавала ў народзе: нібыта, калі памірае чалавек, адразу згасае яго зорка. Паэт жа хоча, каб зоркі згасалі ня так часта, каб працаўнік, улюбёны ў жыццё і ў сваю ніву, жыў шчасьліва і доўга. Малітва яго зямная і жыцьцёвая, насычаная сацыяльным зьместам, самымі гуманнымі намерамі.

Верш напісаны 4-стопным амфібрахіям, разважлівы й нясьпешны ў сваім рытмічным ладзе. Паэтыку верша вызначае рамантычная і фальклёрная сымболіка. Твор мае кальцавую кампазыцыю: першая і апошняя строфы аднолькавыя, толькі апошні радок зьменены («Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй» першае страфы заменена на «Не вылі над роднай зямлёй, нада мной» у апошняй страфе). Гэтым паэт падкрэсьліваў, што ён не аддзяляе свой лёс ад лёсу роднае зямлі, Бацькаўшчыны.

Значэньне

Верш меў уплыў на маладую беларускую паэзію савецкага часу, у прыватнасьці на М. Чарота (верш «Каб я быў…»).

Пераклады і мастацкія ўвасабленьні

На асэтынскую мову верш пераклаў А. Пухаеў, на ангельскую — У. Мэй і В. Рыч, на малдаўскую — П. Дарые, на расейскую — А. Пракоф’еў, І. Садоф’еў, на ўкраінскую — А. Малышка. Верш таксама зьявіўся ў францускім перакладзе (перакладчык не названы) у анталёгіі беларускае паэзіі «У краіне паэтаў» (Парыж, 1982).

У 1994 годзе спалучаны й крыху зьменены тэкст двух аднайменных вершаў Я. Купалы «Мая малітва» (прыпеў узяты з верша 1912 году, а асноўны тэкст — з раньняга верша 1906 году, пры гэтым у прыпеве слова «загон» заменена на слова «народ», а замест Купалавага «распетаю душой» ужыта акрэсьленьне «распятаю») паклаў на музыку кампазытар, удзельнік гурту «Песьняры» А. Моўчан. Выконваў песьню «Малітва» кіраўнік гурту Ул. Мулявін.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Мая малітва» / Аўтар — М. Барсток. — С. 387—388.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1906 Мая Малітва Апісаньне1906 Мая Малітва Значэньне1906 Мая Малітва Пераклады і мастацкія ўвасабленьні1906 Мая Малітва Крыніцы1906 Мая Малітва Літаратура1906 Мая Малітва Вонкавыя спасылкі1906 Мая МалітваПолымя (часопіс)Янка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Цыбуля (расьліна)Максім БагдановічБудаўніцтваНігерыяЯўгенія ПфляўмбаўмРаскіданае гняздо (п’еса)Сюзан ЧарныКаскадныя табліцы стыляўВухаHromadske.TVПалестынаКрумкачЭтнічная тэрыторыя беларусаўЖывіляСусьветнае павуціньнеЦаркоўнаславянская моваСпадніцаНароўляГражына (неадназначнасьць)Міхаіл МураўёўЛацінская моваЕўдакім РаманаўЯнка МаўрКрыж Эўфрасіньні ПолацкайIP-адрасМарына Васілеўская1632ISSNПорнгабГомасэксуальнасьцьАлтайВікікрыніцыВікіЛастаўчына гняздоТроіца (гурт)Парнаграфія для жанчынПагоняРэспубліка КарэяВушкіАкторы парнафільмаўДаласПалюцыяДваранстваТэхналёгіяІван ШамякінКейстутВасіль ЗуёнакГарадзенская вобласьцьБеларускі арабскі альфабэтВымяГішпанская моваМагілёўСядзібаВытворнае словаДзяды (паэма)БарысаўАтлетыку Паранаэнсі КурытыбаБагдан БянюкАрхімэдРамантызмМінэтПратакол перадачы гіпэртэкстуКейстут (імя)Аляксей ПысінПадзелы Рэчы ПаспалітайСьцяг БеларусіБрыгада імя Канстанціна АстроскагаЯнка СіпакоўЖанчына зьверхуЭякуляцыяМобі ДыкМанархФлёрыян ВірцПрышчэпка🡆 More