Маркёр (бірка; анг.
cookie — печыва, трансьліт. кукі) — папарныя мэтазьвесткі з назвамі і іх значэньнямі, якія сэрвэр Пратаколу перадачы гіпэртэксту перадае вэб-азіральніку.
Палі ў шапцы маркёра служаць для захоўваньня сэрвэрам зьвестак пра стан наведваньня. Паводле Мэханізму кіраваньня станам у Пратаколе перадачы гіпэртэксту, распрацаванага ў красавіку 2011 году Апэрацыйнай групай праектаваньня Сеціва, «маркёры маюць шмат гістарычных недахопаў, якія паніжаюць іх бясьпеку і прыватнасьць». Поўная назва: маркёр Пратаколу перадачы гіпэртэксту (ППГТ).
Назва маркёр пачала выкарыстоўвацца ў азіральніку «Опэра» ад часу яго выпуску па-беларуску клясычным правапісам. Іншы азіральнік «Мазіла Жарліс», які займеў беларускі інтэрфэйс, стаў выкарыстоўваць назву бірка.
Даслоўны пераклад ангельскай назвы сустракаецца ў некалькіх славянскіх мовах: баўг. бисквитка, польск. ciasteczko, славен. piškotek, сэрб. колачићи і харв. kolačići — печыва. У суседніх балцкіх мовах таксама: лет. Sīkdatne і лет. slapukas — печыва. Іншы пераклад: укр. реп'яшок — лапух.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Маркёр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.