Лікавы аналіз — вучэньне пра альгарытмы выкарыстаньня лікавых апраксімацыяў (у адрозьненьне ад звычайных сымбальных маніпуляцый) для вырашэньня праблем матэматычнага аналізу, ня варта блытаць з дыскрэтнай матэматыкай.
Адной з самых раньніх запісаў па матэматыцы ёсьць бабілёнская таблічка зь Ельскай Бабілёнскай калекцыі (YBC 7289), якая дае прыблізнае значэньне кораня з 2 () ў шасьцідзесяцірычнай сыстэме зьлічэньня, роўны даўжыні дыяганалі квадрата з бокам, даўжыня якога роўная 1. Калі вядомая даўжыня бока, якая складае прамавугольны трохкутнік, можна памераць даўжыню трэцяга боку, што мае вялікае значэньне для астраноміі, цясьлярнай справы і будаўніцтва.
Лікавы аналіз са старажытнасьці выкарыстоўваецца для разьлікаў у матэматыцы. Ён нагадвае вышэйзгаданы мэтад прыблізнага вызначэньня , бо не дазваляе вызначыць вынік дакладна, часьцей за ўсё з-за таго, што вызначаць яго дакладна практычна немагчыма. Замест гэтага лікавы аналіз большасьцю дазваляе вызначыць прыблізнае значэньне з рацыянальнай памылкай.
Лікавы аналіз ужываецца амаль ва ўсіх абласьцях тэхнікі і фізыкі, але ў XXI стагодзьдзі ён стаў ужывацца ў мэдыка-біялягічных навуках і нават у мастацтве прымяняюцца элемэнты навуковых разьлікаў. У нябеснай мэханіцы (плянэты, зоркі і галяктыкі) прымяняюцца звычайныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні, для аналізу дадзеных выкарыстоўваецца лікавая лінейная альгебра, у сымуляцыі жывых вузаў у мэдыцыне і біялёгіі выкарыстоўваюцца стахастычныя дыфэрэнцыйныя раўнаньні і ланцугі Маркава.
Перад зьяўленьнем сучасных кампутараў лікавыя мэтады часта залежалі ад інтэрпаляцыі вялікіх друкаваных табліц уручную. З сярэдзіны XX стагодзьдзя неабходныя функцыі разьлічваюцца з дапамогай кампутараў. Нягледзячы на гэта старыя інтэрпаляцыйныя формулы закладзеныя ў альгарытмы праграмнага забесьпячэньня, якія рашаюць дыфэрэнцыйныя раўнаньні.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лікавы аналіз, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.