Летувісы

Летувісы (гістарычныя жамойты; саманазва лет.

lietuviai, адз. лік лет. lietuvis) — эўрапейская нацыя, асноўнае насельніцтва Летувы (2 561 314 або каля 84% насельніцтва краіны на 2011 год). У значнай колькасьці таксама жывуць у ЗША (каля 660 тыс.), Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Бразыліі, Канадзе, Расеі (каля 25 тыс. у адной толькі Калінінградзкай вобласьці). Агульная колькасьць у сьвеце складае каля 4,5 млн. Карыстаюцца летувіскай мовай, створанай у канцы XIX стагодзьдзя на базе гістарычнай жамойцкай мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды. Паводле веры пераважна каталікі.

Летувісы
Лаўрын Гуцэвіч Мацей Валанчэўскі Сыманас Даўкантас
Л. Гуцэвіч · М. Валанчэўскі · С. Даўкантас
Антанас Сьмятона Ёнас Басанавічус Відунас
А. Сьмятона · Ё. Басанавічус · Відунас
Антанас Баранаўскас Мікалоюс Чурлёніс Арвідас Сабоніс
А. Баранаўскас · М. Чурлёніс · А. Сабоніс
Колькасьць каля 4,5 млн
Рэгіёны пражываньня

Летува:
2 561 314
ЗША:
652 790
Бразылія:
100 000
Вялікабрытанія:
97 000
Канада:
49 130
Расея:
45 600
Ірляндыя:
24 628
Латвія:
  24 426
Аргентына:
   30 000
Гішпанія:
   25 000
Польшча:
   15 000
Аўстралія:
   12 317

Украіна:
  11 000
Беларусь:
5087
Мовы летувіская мова
Рэлігіі каталіцтва
Блізкія этнасы латышы, жамойты, беларусы

Назва

Летувісы 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Паводле гісторыка і этноляга Ігара Чаквіна, беларускамоўныя ліцьвіны гістарычна супрацьпастаўлялі сябе летувісам, якіх вызначалі назвамі «жамайты», «жамойты», «жмудзь», «самагіты» ды іншымі. Тым часам жыхары Жамойці не называлі сябе ліцьвінамі. Ужо ў 1854 годзе называньне жамойтаў «літвой» крытыкавалася на старонках першага ў Расейскай імпэрыі масавага прыватнага часопіса Библиотека для чтения(ru), які рэдагаваўся народжаным на Віленшчыне навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і ўсходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru): «…дарма адну частку гэтага народа называюць літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, жамойць. Абедзьве яны — тая ж жамойць <…> Слова Літва <…> належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства. <…> Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — літува <…>, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. <…> Латышы, альбо леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай чудзьдзю, не называюць сябе літвою; такім чынам, і сястра іхняя, літоўская чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — жамогусы, жамогі альбо жамодзі, сямогі альбо сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе земме, семме, а гэта значыць толькі „свая зямля“ падобна таму, як сома альбо суомі, „свая зямля“ Фінляндыя і суомалайне, „людзі сваёй зямлі“, фіны, альбо фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы». Тым часам у другой палове XIX ст. ліцьвінамі звычайна называлі беларусаў, а летувісаў — жамойтамі.

Тое, што «ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі», падкрэсьліваў яшчэ ў 1921 годзе мовазнаўца Язэп Лёсік, такую ж думку ў 1934 годзе выказваў загаднік беларускага замежнага архіва ў Празе Тамаш Грыб: «Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу». Як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, нельга блытаць летувісаў (цяперашніх «літоўцаў») з старажытнымі ліцьвінамі, якія жылі на тэрыторыі Беларусі і бралі ўдзел у фармаваньні беларускага этнасу. Сяргей Дубавец і Генадзь Сагановіч таксама зьвяртаюць на тое, што ўжываньне саманазвы сучаснай нацыі — летувісы — дазваляе пазьбегнуць тэрміналягічнай блытаніны.

Летувісы 
Мапа пашырэньня германцаў на ўсход у 800—1400 гадох, на якой летувісы азначаюцца латышамі (анг. Letts). Атляс гісторыка Ўільяма Шэпарда(en). Нью-Ёрк, 1926 г.

Яшчэ ў 1837 годзе народжаны на Меншчыне пісьменьнік Тадэвуш Булгарын выкарыстоўваў у сваёй кнізе «Россия в историческом, статистическом, географическом и литературном отношениях» дзеля азначэньня старажытнага народу назву летувы, тым часам назву Letuwis у польскамоўным тэксьце ўжываў яшчэ ў 1809 годзе гісторык Іяхім Лялевель. У 1916 годзе польскі гісторык Людвік Яноўскі(pl) прапанаваў аддзяляць летувісаў (польск. Letuwisi з вытворным прыметнікам letuwiski) ад ліцьвінаў і зазначаў, што пра патрэбу такога разьмежаваньня раней казалі Бэнэдыкт Дыбоўскі і Ян Обст. Гісторык Валяр'ян Мэйштовіч(pl), сын старшыні Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы Аляксандра Мэйштовіча, зазначаў у сваіх успамінах: «Летувіскі нацыянальны рух зьвярнуўся да спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. <…> Нават ня мелі для іх назвы. „Ліцьвіны — казаў пан Міхал Юхневіч — гэта Ягайла, Хадкевіч, Міцкевіч, Пілсудзкі і я, а вы ёсьць летувісамі“». У 1922 годзе прафэсар гісторыі Віленскага ўнівэрсытэту Фэлікс Канечны(be) апублікаваў артыкул, у якім таксама прапанаваў тэрміналягічна аддзяляць летувісаў (польск. Letuwini з прыметнікам letuwski) ад гістарычных ліцьвінаў. 18 сакавіка 1928 году гэтую прапанову абмяркоўвалі на паседжаньні Віленскага аддзелу Польскага гістарычнага таварыства, дзе Фэлікс Канечны выступіў зь лекцыяй «Этнаграфічная тэрміналёгія ў Вялікім Княстве Літоўскім».

З 1990-х гадоў летувісы выступаюць супраць ужываньня ўласных саманазваў Летува і летувісы ў іншых мовах (хоць у выпадку іншых уласных імёнаў, зьвязаных зь Вялікім Княствам Літоўскім, яны ў тэкстах на іншых мовах, наадварот, выкарыстоўваюць летувіскія формы), тым часам гэтая тэрміналёгія мае даўнюю традыцыю ў самой Летуве. Напрыклад, у 1928 годзе для шматлікай супольнасьці расейскіх старавераў, што жылі ў Летувіскай рэспубліцы, на заказ урадоўцаў зрабілі афіцыйны расейскі пераклад дзяржаўнага гімну, які пачынаўся словамі: рас. «Летува, отчизна наша...».

Назва летувісы пасьлядоўна ўжываецца па Другой сусьветнай вайне ў клясычнай моўнай норме Беларускай дыяспары — у адрозьненьне ад наркамаўкі, дзе савецкія ўлады дазволілі толькі варыянт «літоўцы». Напрыклад, у тэкстах Аляксандра Надсана сустракаецца пераважна Летува, летувіскі, летувіс (а ў размове таксама жмудзін, Жмудзь). У 1960—1970-я гады ў часопісе «Божым шляхам» у многіх тэкстах ужываліся словы Летува, летувіскі (у Часлава Сіповіча, Льва Гарошкі). Тое ж назіралася ў мове беларускага друку Паўночнай Амэрыкі: у тэкстах Сяргея Хмары ўжываецца Летува ў апісаньні праекту летувіскай дзяржаўнасьці з сталіцай сьпярша ў Коўне, потым у Вільні. Газэта беларусаў ЗША «Беларус» ўжывае выняткова Летува. Словы Летува, летувіс і летувіскі фіксуюцца ў неапублікаваным «Беларуска-францускім слоўніку» Льва Гарошкі.

Як адзначаецца ў энцыкляпэдычным даведніку «Народная культура Беларусі» (пад рэдакцыяй доктара гістарычны навук Віктара Цітова), які выйшаў у 2002 годзе ў выдавецтве Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі: «Сучасныя Л. называюць сваю краіну Летувой, а сябе — летувісамі, і гэтыя назвы зьяўляюцца больш дакладнымі і гістарычна апраўданымі, чым „Літва“ і „літоўцы“, якія на працягу некалькіх вякоў ужываліся ў адносінах да Беларусі».

Этнагенэз

Летувісы 
Мапа абшару з часткова летувіскамоўным насельніцтвам, большая частка якога азначаецца Жамойцю (ням. Samogitien), 1876 г.

Працэс фармаваньня летувіскай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў. У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных і тэрытарыяльных рамак фармаваньня летувіскага народу.

Летувісы 
Вокладка летувіскага выданьня 1904 году: «Пачытай, летувіс, якога крыўдзяць! Пяруне, божа, ня бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога! (старажытная летувіская малітва)»

Паводле першай тэорыі, якой прытрымліваюцца асобныя сучасныя летувіскія аўтары, летувіскі этнас узьнік прыкладна ў VI—VII стагодзьдзях. У гэты час, на думку прыхільнікаў гэтай тэорыі, адбылося разгалінаваньне ўсходніх балтаў на летувісаў і латгалаў і адпаведна разгалінаванне летувіскай і латыскай моваў з аднаго кораня. Тэорыя сьцьвярджае, што месцам фармаваньня летувісаў была тэрыторыя паміж сярэдняй плыньню Нёмана, рэкамі Вяльлёй і Мерычанкай, адкуль летувісы пашыраліся на поўнач (да земгалаў і селаў) і на захад, асымілюючы мясцовае насельніцтва. Прыхільнікі гэтай тэорыі лічаць, што ў выніку колькаснага разрастаньня летувіскага этнасу адбылося разгалінаваньне родаплемянной структуры летувісаў у канцы I тысячагодзьдзя н. э. на плямёны «ўсходніх летувісаў» («уласна летувісаў» альбо «аўкштайтаў»), якія разьмяшчаліся ў тым ліку на землях Нальшанаў і Дзяволтвы, і «летувісаў-жамойтаў» або проста жамойтаў (на паўднёвых землях сучаснага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну Жамойці), сфармаваных у выніку асыміляцыі летувіскімі перасяленцамі (на заходнім кірунку міграцыі) часткі куршаў і іншых заходнебалтыйскіх плямёнаў. Паводле гэтай тэорыі, з утварэньнем Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) у сярэдзіне XIII—XV стагодзьдзяў адбывалася асыміляцыя летувісамі іншых балтыйскіх плямёнаў — паўднёвых частак селаў, земгалаў і куршаў, а таксама нейкіх частак яцьвягаў, скальваў і прусаў, што прывяло да чарговага дэмаграфічнага і тэрытарыяльнага разрастаньня летувіскага этнасу. Па-за межамі ВКЛ у выніку міграцыі часткі летувіскага насельніцтва з тэрыторыі Жамойці і асыміляцыі летувісамі часткі балтыйскага насельніцтва (галоўным чынам, прусаў і скальваў) у Прусіі ў XVI ст. утварылася асобная этнічная група летувісаў — г.зв. летувінінкі.

Летувісы 
Фрагмэнт мапы «Землі і народы Эўропы» нямецкага гісторыка Дытрыха Шэфэра (1916 г.), на якой абшар летувісаў мае подпіс «Schamaiten (Samogitien)»
Летувісы 
Легенда да мапы Д. Шэфэра, дзе летувісы азначаюцца жамойтамі: «Litauer (Schamaiten, Schmuden

Паводле другой тэорыі, этнагенез летувіскага этнасу мае больш позьняе паходжаньне, прытым адмаўляецца этнічнае адзінства балтыйскіх плямёнаў літвы і жамойтаў у VI — першай палове XIII стагодзьдзяў. Прыхільнікі гэтай тэорыі лічаць, што ўтварэньне летувіскага этнасу пачалося толькі ў межах ВКЛ з другой паловы XIII ст. і стала вынікам кансалідацыі балтыйскіх плямёнаў літвы (на думку прыхільнікаў гэтай тэорыі, дала імя новаму этнасу), жамойтаў і частак селаў, земгалаў, куршаў, яцьвягаў, скальваў і прусаў.

Паводле трэцяй тэорыі, якой прытрымліваецца частка беларускіх навукоўцаў, сучасны летувіскі этнас узьнік у часы ВКЛ галоўным чынам на аснове балтыйскага племені жамойтаў, у склад якога ўвайшла пэўная частка іншых балтыйскіх плямёнаў (куршаў, прусаў, скальваў, яцьвягаў і інш.), у тым ліку балтыйскія плямёны нальшаны і дзяволтва — балтамоўныя жыхары паўночнай (балтыйскай) часткі ўласна Літвы, якая і дала новаму этнасу ў больш позьнія часы імя летувісы (афіц. літоўцы), а большая частка самога племені літвы на Віленшчыне славянізавалася ў часы ВКЛ.

Летувісы 
Жамойць у этнаграфічных межах летувісаў, фрагмэнт мапы былой Рэчы Паспалітай, 1920 г.

Апошняя тэорыя знаходзіць пэўныя пацьверджаньні ў афіцыйных дакумэнтах і выданьнях Расейскай імпэрыі, зь якіх вынікае, што фармаваньне летувіскай нацыі адбывалася ў другой палове XIX ст. пры спрыяньні расейскіх уладаў. У 1861 годзе ў прадстаўленьні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) да генэрал-губэрнатара Ўладзімера Назімава(ru) адзначалася, што большасьць сельскага насельніцтва Ковенскай губэрні — жамойты, якія размаўляюць па-жамойцку, тым часам большасьць сельскага насельніцтва Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрніяў размаўляюць па-беларуску. Адпаведна, у народных вучэльнях дзеля першых прапаноўвалася выкладаць па-жамойцку, а дзеля другіх — толькі па-расейску. Тым часам летувісы (рас. литовцы) у гэтым афіцыйным дакумэнце Расейскай імпэрыі не ўпаміналіся:

Летувісы  Так, у большай частцы Ковенскай губэрні, населенай жамойтамі, якія маюць сваю пісьменнасьць, хоць яшчэ і нязначную, але якая прадстаўляе ўжо для народу малітоўнікі, календары і некаторыя іншыя карысныя кнігі на жамойцкай мове, на якой народ слухае пропаведзі ў касьцёлах і спавядаецца ў гэтай губэрні, навучаньне ў пачатковых вучэльнях жамойцкай грамаце варта дазволіць, выкладаньне ж польскай мовы, на якой гавораць абшарнікі і чыноўнікі, у гэтыя вучэльні ня ўводзіць, пакінуўшы яе толькі ў гімназіях і прагімназіях. У губэрнях жа Віленскай, Гарадзенскай і Менскай вялікая частка сельскага насельніцтва размаўляе беларускай гаворкай, таму і народныя вучэльні ў гэтых мясцовасьцях маюць быць чыста расейскімі. Летувісы 

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 4—5.

Летувісы 
Літва гістарычная і Летува («Літва этнаграфічная»). Рыга, 1920 г.

Як прызнае сучасны летувіскі гісторык Дарыюс Сталюнас(lt), «Хоць уласна тэрмін „літоўцы“ ўжываўся даволі часта, больш звыклымі для расейскай бюракратыі [у 1860-я гады] заставаліся іншыя паняцьці — „самагіцкае племя“, „жамойць“ або „жмудзіны“, „жамойцкі народ“, а мова — „жамоцкая“ або „самагіцкая“».

У 1862 годзе ў прадстаўленьні Аляксандра Шырынскага-Шыхматава да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (пад якой найперш разумелася этнічна летувіская Ковенская губэрня) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не абмаскаліць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі:

Летувісы  На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім абмаскаліць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы. Летувісы 

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22.

Францускі географ і гісторык Элізэ Рэклю(en) ў 5-м томе сваёй працы «Зямля і людзі» (1881 год) засьведчыў, што ў той час у Польшчы і Расеі ліцьвінамі ўсё яшчэ традыцыйна называлі беларусаў, тады як летувісаў — жамойтамі:

Летувісы  ...нават цяпер яшчэ ў Польшчы, як і ў Расеі, «ліцьвінамі» звычайна называюць беларускіх славянаў былой палітычнай Літвы, тады як літоўцам ва ўласным сэнсе даюць назву «жамойтаў» альбо «жмудзінаў». Летувісы 

—Реклю Э. Земля и люди. Т. 5, вып. 2. — СПб., 1883. С. 124.

Тым часам жамойцкі біскуп у Расейскай імпэрыі Мацей Валанчэўскі (Валанчус) (1801—1875) азначаў прускіх летувісаў (у г.зв. «Малой Летуве») як жамойтаў, якія «гавораць па-жамойцку, маюць жамойцкія кнігі і вывучаюць жамойцкую мову». А ў лічбе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за 1874 год зазначалася, што ў Прусіі ўсіх летувісаў, што жывуць у Расейскай імпэрыі, называюць жамойтамі. У 1882 годзе нямецкі лінгвіст Адальбэрт Бэцэнбэргер, які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі, таксама пакінуў сьведчаньне, што летувісы ў Расейскай імпэрыі называлі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, тым часам самі прускія летувісы называлі жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў. У 1900 годзе на старонках прускага летувіскага часопісу Saulėteka(lt) зазначалася, што прускія летувісы звычайна называюць расейскіх летувісаў «жамойтамі» і лічаць гэтых жамойтаў такім жа чужым народам, як расейцаў або палякаў.

У навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у 1899 годзе, у прадмове зьмяшчаўся агляд аўтарам Ковенскае губэрні, якая займала тады ўсю тэрыторыю сучаснае Летувы на поўнач ад Коўны: «Ковенская губэрня ўся амаль заселеная карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жмудзь, а сябе жмогусамі» (рас. «Ковенская губерния вся почти сплошь заселена коренными литовцами, которые страну свою называют Жмудь, а себя жмогусами»). У 1893 годзе паведамлялася, што «...Жамойць, або, як яна сама сябе называе, «сьвятая Жамойць», засяляе шчыльнай масай мільёна ў два душ паўночную частку Віленскай губэрні і найбольшую частку Ковенскай і Сувалкаўскай» (рас. «...Жмудь, или, как она сама себя называет, «святая Жмудь», населяет плотной массой миллиона в два душ северную часть Виленской губернии и наибольшую часть Ковенской и Сувалкской»). А народжаны ў Смаленску географ Сяргей Меч(ru) адзначаў (у тым ліку на падставе ўласнай вандроўкі ў 1894 годзе), што ў басэйне Нёману беларусы называюць сябе ліцьвінамі, тым часам летувісаў «больш за ўсё ў Ковенскай і Віленскай губэрнях, дзе яны вядомыя пад імём жмудзінаў».

Перапіс 1897 году засьведчыў дамінаваньне менавіта жамойцкай (а не летувіскай) самаідэнтыфікацыі сярод найменш уразьлівай да расейскай прапаганды (за іншыя малаадукаваныя станы) балтамоўнай «патомнай шляхты» колішняга Вялікага Княства Літоўскага: калі жамойцкую мову як родную вызначыла 28 895 чалавек (9,38% ад усёй «патомнай шляхты» колішняга ВКЛ), то летувіскую — толькі 10 302 чалавекі (3,34%).

Як прызнае летувіскі этноляг Пятрас Кальнюс(lt), у афіцыйных дакумэнтах Расейскай імпэрыі азначэньне жамойцкай мовы ў якасьці «літоўскай» (рас. «литовский язык») — як і само паняцьце «літоўскі народ» (рас. «литовский народ») датычна летувісаў Віленскай і Ковенскай губэрняў — пачало дамінаваць толькі ў 1890—1900-я гады.

Мова

Нацыянальная мова летувісаў — летувіская (усходнебалтыйская падгрупа балтыйскай групы). Утварылася ў канцы XIX стагодзьдзя на базе гістарычнай жамойцкай мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Летувісы НазваЛетувісы ЭтнагенэзЛетувісы МоваЛетувісы Глядзіце таксамаЛетувісы ЗаўвагіЛетувісы КрыніцыЛетувісы ЛітаратураЛетувісыІрляндыяБразыліяВялікабрытаніяЗШАКалінінградзкая вобласьцьКанадаКаталіцызмКлайпедаКоўнаЛетуваЛетувіская моваНацыяРасеяШаўліЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская літаратураЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуПётра КрачэўскіКабінэт міністраў УкраіныМарат МаркаўГабрэйская аўтаномная вобласьцьЛёнік ТарасэвічЧавускі раёнМіхал БаброўскіАнжаліка АгурбашНаваградзкі паветСтатыстыкаБухарэстВікінавіныШахматыЗборная Беларусі па футболеІсьляндыяMozilla FirefoxШырмерСтаралітваE (літара)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ГлінішчаМарына ВасілеўскаяМы выйдзем шчыльнымі радаміТатуіроўкаКаталізКанстытуцыя ССРБ 1919 годуІсламская дзяржаваУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСафоклТэракт у «Крокус Сіці Холе»ІталіяПольская Народная РэспублікаДрамаГайла (імя)ЧыншISSN8 сакавікаБубны (Менская вобласьць)Уладзіслаў ПаўлюкоўскіБусел белыКіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)Міжнародная арганізацыя стандартызацыіАльгерд БахарэвічДзед ТалашБраты МарксБарсэлёна (неадназначнасьць)Чырвона-зялёны сьцягФранцішак СкарынаАнтыхрыстЛёзнаЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)MelbetВоднае полаПухлыУладзімер ПуцінІвянецЛуганская народная рэспублікаАўтарытарызмКітайТэхналёгіяВайшнорыяПлятанБеларуская мова🡆 More